Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:

– Я таксама пайду пагляджу. Заадно спытаюся пра сёе-тое.

Ганна iшла па сцежцы, iмкнучыся зразумець, дзе стаяла крапасная сцяна. Вяршыня пагорка амаль пляскатая, да лесу i ручая iдуць пакатыя схiлы, толькi над ракою бераг абрываецца крута. Значыць, сцяна пройдзе па абрыве па-над ракою, а потым прыкладна на той жа вышынi вакол пагорка.

Яшчэ ўчора горад быў абстракцыяй, патанулай у безданi часу. А цяпер? Калi я, разважала Ганна, даўно памерла для Кiна i Жуля, ды ўсё ж такi яшчэ жывая, нават крыху ўспацела ад лiпкай пераднавальнiчнай спякоты, то, значыць, i генiяльны Раман таксама цяпер жыве.

Ён памрэ праз два днi, але пра гэта пакуль што не здагадваецца.

Ганна ўбачыла неглыбокую лагчыну, што агiнала пагорак. Настолькi неглыбокую, што калi б Ганна не шукала слядоў горада, то i не здагадалася б, што гэта рэшткi рова. Ганна знайшла ў рове падраны валёнак i бляшанку з-пад кансерваў, ледзь вывернулася ад асы i вырашыла iсцi ў цень, на моглiцы, таму што праз паўгадзiны з гэтага пекла павiнна была распачацца навальнiца.

У рэдкай заценi крайнiх дрэваў было трошкi халадней, чым у полi. Варта было Ганне спынiцца, як з кустоў вылецелi полчышчы камарыных камiкадзэ. У кустах зашапацела.

– Гэта вы, Кiн?

Кiн выйшаў з гушчару. На грудзях у яго вiсела фотакамера, недарагая, сучасная.

– Ах, якiя вы асцярожныя!
– сказала Ганна, гледзячы на камеру.

– Стараемся. Прачыталi дакументы?

– Не ўсе. А хто такi Гермiй Тройчы Найвялiкшы?

– Апякун алхiмii. Гэтая справаздача пра дослед - лiпа. Яе напiсаў наш Раман.

– А што там цiкавае?

– Пра такi метад выдзялення ртуцi тады яшчэ не ведалi. Ён апiсвае даволi складаную хiмiчную рэакцыю.

Наляцеў вецер. Навальнiца папярэджвала пра сваё наблiжэнне.

– З чаго пачнём?
– спыталася Ганна.

– Паглядзiм на горад. Проста паглядзiм.

– Вы ведаеце Рамана ў твар?

– Не, вядома. Але ён ствараў машыны i рабiў порах. Кiн зазiрнуў у змрок царквы. А Ганна ўвайшла за iм. У купале была дзiрка, i праз яе Ганна ўбачыла пасму лiловай хмары. У царкве пахла скляпеннем, на сценах захавалiся фрэскi. Святыя старцы абыякава глядзелi на людзей. Нiжэй каленяў фрэскi былi выцертыя. Здавалася, што старцы стаяць у воблаках.

Першыя кроплi забарабанiлi па даху. Яны падалi праз адтулiну ў купале i выбiвалi на падлозе фантанчыкi пылу. Ганна выглянула на двор. Лiсце i каменне здавалiся ненатуральна светлымi.

– Справа, дзе расце дуб-спарыш, былi княскiя харомы. Ад iх нiчога не захавалася, - сказаў Кiн.

Дождж палiў спорна, нават сярдзiта. Ён быццам злаваўся, што людзi не траплялiся яму ў чыстым полi.

– Гэта былi незвычайныя княствы, - сказаў Кiн.
– Фарпосты Русi, якiя ўпраўлялi дэмаграфiчнымi лiшкамi княскiх сем'яў. Народ быў тут у большасцi не русiнскi. Вось i даводзiлася лавiраваць, шукаць саюзнiкаў, пазбягаць ворагаў. I галоўнага ворага - нямецкага ордэна мечаносцаў. Iх цэнтр быў у Рызе, а замкi - па ўсёй Прыбалтыцы.

З хмызняку выйшла Клеапатра i ўпэўнена накiравалася да царквы, вiдаць, спадзявалася схавацца. Убачыўшы людзей, яна панурылася.

– Давайце адыдзем, - сказала Ганна.
– У нас цэлая царква на дваiх.

– Правiльна, - пагадзiўся Кiн.
– Яна здагадаецца? Кабыла здагадалася. Кiн i Ганна селi на камень у дальнiм кутку, а Клепа ветлiва спынiлася каля ўвахода, здрыгваючыся ўсёй сваёй скурай, каб абтрэсцi ваду. Пасярод царквы, куды цяпер лiўся з дзiравага купала нешырокi

вадаспад, цёмная пляма вады ператварылася ў лужыну, якая, як чарнiльная пляма, выпускала шчупальцы. Адзiн ручаёк дабраўся да Ганнiных ног.

– А вам не страшна?
– спыталася яна.
– Размаўляць з выкапнёвай жанчынай?

– Зноў? Зрэшты, не, не страшна. Я прывык.
– А хто з генiяў жыве ў вас?

– Вы iх не ведаеце. Гэта невядомыя генii.

– Мёртвыя душы?

– Мiлая мая, падумайце добра. Генiй - паняцце статыстычнае. У гiсторыi чалавецтва яны з'яўляюцца рэгулярна, хоць i рэдка. Але яшчэ дзвесце гадоў назад сярэдняя працягласць жыцця была не больш за трыццаць гадоў нават у самых развiтых краiнах. Большасць дзяцей памiрала ў маленстве. Памiралi i будучыя генii. Эпiдэмii спусташалi цэлыя кантынент.ы - памiралi i генii. Грамадскi лад аддаваў на пагiбель людзей, што мелi няшчасце нарадзiцца з рабскiм ашыйнiкам, асуджаў на такое iснаванне, што генiй не мог паказаць сябе... У войнах, у эпiдамiях, у масавых забойствах, у турмах генii гiнулi часцей, чым звычайныя людзi. Яны адрознiвалiся ад звычайных людзей, а гэта было небяспечна. Генii станавiлiся ерэтыкамi, бунтарамi... Генiй - вельмi кволае стварэнне прыроды. Яго трэба берагчы i шанаваць. Аднак нiхто гэтым не займаўся. Нават прызнаны генiй не быў застрахаваны ад заўчаснай смерцi. Звыкла гаварыць пра генiяльнасць Пушкiна. На паводзiны Дантэса гэтае меркаванне нiякiм чынам не ўплывала.

– Я ведаю, - сказала Ганна.
– Нават сябры Пушкiна Карамзiны асуджалi яго. Шмат хто лiчыў, што Дантэс меў рацыю.

Клепа падышла блiжэй, таму што падзьмуў вецер i стрэлы дажджу паляцелi ў расчыненыя дзверы. Клепа нервова варушыла ноздрамi. Раптам загрымела, потым яшчэ i яшчэ. Ганна ўбачыла, як праём купала ярка высвецiўся маланкай. Кiн таксама паглядзеў уверх.

– Але чаму вы тады не выкрадаеце генiяў у маленстве?

– А як можна здагадацца, што дзiця генiяльнае? Яно ж павiнна паказаць сябе. I паказаць так, каб мы маглi адважыцца на экспедыцыю ў мiнулае, а такая экспедыцыя патрабуе столькi энергii, колькi сёння выпрацоўваюць усе электрастанцыi Зямлi за год. А гэта не так ужо мала. Нават для нас.

Кабыла, стрыгучы вушамi, пераступала з нагi на нагу. Маланка ўрэзалася ў траву перад самым уваходам. Царква будавалася трывала.

– Не, - прамармытаў Кiн, - мы яшчэ шмат чаго не можам.

– Значыць, атрымлiваецца зачараванае кола. Генiй павiнен быць невядомы.

I ў той жа час паспець ужо нешта зрабiць.

– Бывалi сумнiцельныя здарэннi. Калi мы былi амаль упэўненыя, што ў мiнулым жыў вялiкi розум, i можна было б яго дастаць, але... ёсць няўпэўненасць. А часам мы ведаем дакладна, але вiток не адпавядае. I нiчога не зробiш.

– Тады вы звяртаецеся ў будучыню?

– Не, у нас няма сувязi з наступным вiтком.

– Там што-небудзь здарыцца?

– Не ведаю. Там бар'ер. Штучны бар'ер.

– Напэўна, нехта штосьцi натварыў.

– Можа быць. Не ведаю.

8

Ганна раптам расхвалявалася. Здавалася б, што табе да таго, што здарыцца праз тысячу гадоў? Бо ёй нiколi не даведацца, што там адбылося...

Вецер сцiх, дождж лiў цiха-мiрна, як бы выконваючы свой абавязак.

– А ў наш час, - спыталася Ганна, - ёсць кандыдатуры?

Поделиться:
Популярные книги

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Санек 4

Седой Василий
4. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 4

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

И вспыхнет пламя

Коллинз Сьюзен
2. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.44
рейтинг книги
И вспыхнет пламя

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4