Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Адчуваецца, што некаторыя многа раз расказвалі суседзям, можа, дзецям (новым дзецям — пра іх забітых сястрычак, брацікаў). Але тут прыехалі да іх незнаёмыя людзі здалёку, з рознымі апаратамі, і просяць успомніць усё і як мага больш падрабязна, а суседзі таксама тут, слухаюць, што не раз ужо чулі ці нават самі на свае вочы бачылі: і дапоўняць, і напомняць…

I тады бывае, што ўключаецца як бы яшчэ адна «секцыя» чалавечай памяці: пра тыя ночы без сну, калі ты зноў і зноў гэта ўяўляў, бачыў, успамінаў — усё да найменшай драбніцы.

…Як суседка, бачачы немцаў, што акружылі вёску,

і пачуўшы крык: «I нас паб'юць!» — раптам сказала свайму васьмігадоваму хлопчыку: «Сынок мой, сынок, што ж ты ў гэтую разіну абуўся. Твае ж дужа будуць ножкі доўга гарэць. У разіне».

(Анастасся Касперава. Боркі Кіраўскага раёна.)

…Ці як людзі сядзелі, схаваўшыся ў жыце, а забойцы бегалі, шукалі іх, а каскі звінелі аб каласы… (Пётр Малашчанка. Лозкі Калінкавіцкага раёна.)

…Ці як, перастраляўшы суседнюю блізкую вёску, карнікі схаваліся ад дажджу, стаўшы пад страху, стаяць каля сцен хаты, а ў хаце той — людзі, і чуюць, як цвёрда каскі немцаў стукаюць аб сцены…

(Алена Жарчанка. Рудня Расонскага раёна.)

…Як думалася сярод забітых, як баяліся тыя, якіх куля абмінула: «Снег на забітых не тае, а на мне — тае. Заўважаць!..» Або: «Пачаў я дрыжэць ад холаду і думаю: убачаць!..»

Памяць зноў і зноў выцягвае са сваёй глыбіні тое, што здзівіла чалавека нечаканасцю, жудаснай неадпаведнасцю абставінам.

Еве Тумаковай з вёскі Красніца Быхаўскага раёна вельмі ж запомнілася, як яна, тады падлетак яшчэ, убачыўшы, зразумела, што забіваюць усіх падрад: «…У дом ускочыла расцераная, панімаеце. Але мыслі такія… Яшчэ жыць думалася. Ляжаў вузялок адзёжы, дык думаю: «Вазьму я хоць вузялок, спаляць жа, дык пераадзецца нечага, я ж у адной адзёжы». А тады думаю: «Яшчэ засмяюцца, скажуць: убіваюць, а яна вузёл какой-та!»

I сёння помніць, як дзіўна тады паводзілася, як дзіўна думалася. Кожную думку аб уласнай думцы памятае.

Пачуўшы ў вёсцы Курын на Акцябршчыне мімаходзь сказанае, што дзяўчаты, ідучы, ратуючыся ад смерці, неслі з сабой вялікае люстэрка і глядзеліся ў яго (дзяўчаты ж, па семнаццаць гадкоў!), мы яшчэ раз спыталіся пра гэта: «Так і было — з люстэркам уцякалі?»

«Вы пра тое люстэрка пытаеце? Ага, эта калі спалілі Хвойню, дык нашы людзі ўсе выехалі ў лес. Пабылі да вечара ў лесе, і — холадна. Я кажу:

— Хадземце, дзеўкі, дадому, нічога не будзе!

Нас трох было. Ну, ішлі мы ўжо дарогаю, узялі ж у лесе вялікае люстра — бо гэта ж дзеўкі, ыам не трэба, каб чаго-небудзь там набраць, а ў люстра ж паглядзецца… Ну, мы ішлі, на горцы пасталі, дык ужо расказвалі падводчыкі, што немцы бачылі, як мы глядзеліся ў люстра».

(Матруна Грынкевіч. Курын Акцябрскага раёна.)

Такое чалавек памятае і не можа не запомніць назаўсёды. Бо гэта было за крок да смерці, калі ўсё набывае асаблівы маштаб і асаблівы сэнс.

Фашызм, яго рэальнае аблічча, рэальнасць яго «планаў» такая, што прырода чалавечая «адварочвае свае вочы» ад усяго гэтага. Жудасць такая, што людзі раптам… засыналі. (Тое, што называюць «замежавым тармажэннем». Псіхіка чалавека, ратуючыся ад зрыву, ад вар'яцтва, адключаецца.)

Пра той раптоўны сон нам столькі

разоў казалі, расказвал і столькі люд зей…

«…Ну, мы ўсе папаўзлі па картошцы… Мужчыны, ужо на фронце былі каторыя, панімаюць, гавораць:

— Ну, гэта ўжо ўбіваюць.

Чутна, што выстралы, а патом далі гудкі. Мужчыны гавораць:

— Ну вот, сяйчас будуць паліць дзярэўню.

Пытанне: — А вы ў жыце?

— А мы ў жыце сядзім.

Пытанне — У жыце яны не шукалі? З хаты ў хату хадзілі?

— Не, не шукалі. З хаты ў хату. Можа, бліжэй дзе шукалі, а нас — ніхто. Толькі было такое цяжолае… страх, спаць хацелася. Ну, кагда ўжо запалілі…

Пытанне:

— Спаць хацелася?

— Ну, ад страху. Так вот ад страху спаць хацелася! Знаеце, на нас вецер ішоў, гэты дым, панімаеце, гэтакая мятная… Людзі ж гарэлі, запах цяжолы быў».

(Ева Тумакова. Красніца Быхаўскага раёна.)

Прырода «заплюшчвае вочы» — чалавек раптоўна засынае. Часта ў самы небяспечны момант.

«…Расказаць вам, як гэта ўсё пачыналася? — перапытвае жыхарка вёскі Алексічы Хойніцкага раёна Антаніна Лазараўна Касабуцька. — Ну вот, я жала на селішчы. Я ячменю жала, а жыта стаяла, і там пабілі дванаццаць душ. А як сталі яны людзей тых біць, дык я во так легла ніц і заснула. Я не чула, як іх білі, не чула ані піску, ані крыку. А далей ужо, як паднялася я — уго! — ужо мая хата ўпала, ужо і суседскія. Усё трашчыць, і свінні пішчаць, і ўвесь тавар пішчыць, раве тутака ў суседскім дварэ. Дык я ўстала і стаю, а суседка ідзе і кажа:

— Чаго ты тут стаіш? У нас жа ўсіх пабілі.

А я думаю: божа, хай бы ж і мяне ўбілі, навошта ж я тут засталася!»

Такое здаралася з жанчынамі, з мужчынамі. I самі яны расказваюць пра тое — са здзіўленнем. I са спалохам нават.

Дзіцячая ж псіхіка, прырода яшчэ хутчэй адварочваліся ад такой рэальнасці. I тут нечаканы, раптоўны сон быў часта ратункам — ужо ў простым, у фізічным сэнсе. Сон хаваў дзяцей ад забойцаў. I некаторых — выратаваў.

«…Прыязджае на кані той, каторы дабіваў. Відзіць, што чалавек жывы, — дабівае. Я вочы прыадкрыла і ціхонька гляджу на яго.

Пытанне: — А дзеці?

— А дзеці мае не варушацца, спяць. Заснулі». (Соф'я Скірманд. Збышын Кіраўскага раёна.)

«…Калі так, дзве хаты засталося да нас — яны падходзяць, бачым: расчынілі дзверы і выстралілі раз. Там адна старушка была. I кінулі дзверы адкрытымі. А там ужэ паследняя хата. У тую, а тады ўжэ — і к нам. Там, гэта, стараста жыў. У той хаце. Яны ішлі туды, дык ён вышаў, а ў яго мо чалавек дваццаць у хаце. Ён думаў, спросяць што ды і пойдуць. I вышла яго старая, таго чалавека, і дзевачка — ён, той стараста, не паганы быў, яго заставілі быць старастам. Ён не хацеў, а заставілі. Ні тое ні сёе, ні туда ні сюда быў. Ну, і яны яго так за варатнік — да ў дзверы. I за тую старую, за дзіця — і пачалі з аўтамата біць там ужо. А нам ужо няма дзе дзецца, мы ўжо расцяраліся. У мяне чатыры душы. I саседскіх дзяцей пяцера было ў хаце ў мяне. Куды ж дзецца. Яны хацелі сюды во схавацца, пад падлогай, а я гавару:

Поделиться:
Популярные книги

Где властвует любовь

Куин Джулия
4. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.94
рейтинг книги
Где властвует любовь

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Законы Рода. Том 5

Андрей Мельник
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Девушка без репутации

Усова Василиса
1. Месть попаданки
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Девушка без репутации

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия