Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Эмілію Карлаўну Партасёнак мы спачатку не засталі дома. I суседзі дапамагалі — не знайшлі. «Толькі што была ў нас, а куды пабегла — хіба, можа, у той канец!» Хлопцы, што гулялі са старымі аўтамабільнымі шынамі, аўтарытэтна растлумачылі:

— Бабка Аміля дома не сядзіць!

А калі, вяртаючыся з другой вёскі, мы зноў завярнулі ў Засоўе — (гэта — на Лагойшчыне), Аміля Карлаўна ўжо чакала нас ля сваёй хаты.

Трохі збянтэжаная, з недаўменнем: каму і нашто яна так спатрэбілася, што і раз да яе заехалі, і паабяцалі (праз суседзяў) яшчэ раз спецыяльна прыехаць. Першае, што пачулі ад яе:

— Жыву

адна, бо не магу, каб хто крыкнуў, каб стукнуў.

Не можа. Але не можа і без людзей, а таму і не сядзіцца ёй у ціхай хатцы.

«…Я як стану расказваць, дык уся калачуся…» (Смяецца.)

Нечаканы той смех бянтэжыць, нават, здаецца, палохае яе самую. Чорная маршчыністая рука, згорнутая ў кулачок, старэчыя вусны ўсміхаюцца. I кулак той і губы дрыжаць, як у малога дзіцяці. Што вось-вось закрычыць ад болю, ад крыўды…

«…дык уся калачуся…»

У Літвічах немцы прыехалі маладзёж браць у Германію, а партызаны падпаўзлі і сталі там іх ужо біць… А яны зноў у нядзелю раненька прыехалі ў Літвічы. А ўжо тады прыехалі к нам у дванаццаць часоў. Тады ўжо загадалі яны… У нас быў Жаваранак, стараста, мясцовы. Як партызаны падойдуць, дык ён збіраў ім, што нада, а як немцы падойдуць, дык ён і немцам таксама. Ну, яны загадалі старасту гэтаму, каб сабраў яйца… Ну, людзі ж баяцца моцна… Я тожа адна была з дзвюма дзевачкамі сваімі, дык тожа баялася. Я і з хаты не пайшла. Моцна іх, гэтых немцаў, баялася. (Смяецца.)

Яны хадзілі там па хатах. I к нам прыходзілі. Мае былі дзяўчаты невялікія. На гэтым месцы брат мой дваюрадны жыў, дык я пайшла к яму. Пытаюся, што будзе, можа, у Германію будуць браць. Дзяўчаты мае… Адной ужо шаснаццаць было. Дык ён кажа:

— Нас не будуць браць нікога. Тут з нашага Засоўя няма нікога ні ў партызанах, ні ў паліцыі, нідзе…

Ну, я пашла дамоў і лягла з гэтымі сваімі дзяўчаткамі спаць. Назаўтра я адну пабудзіла. Выпусціць карову. А там, дзе мая цётка жыла, я сеяла бульбу, там быў мой прыўсадзебны ўчастак. Там быў на ўчастку паграбок такі выкапан і будачка, зямлёй абсыпаная. Дык я кажу дочцы, каб ішла к карове, а я пабягу картошкі вазьму. Узяла пасудзінку нейкую… (Смяецца.) Ажно яны стаяць там, ля цёткі маёй, пяць чалавек. Адна жанчына падышла к ім, папыталася нешта. А я потым падышла да яе і ціханька кажу:

— Вікця, што яны табе сказалі?

— Я, — кажа яна, — пыталася, ці можна выгнаць карову ў поле, дык яны сказалі, што толькі на выган.

Я тады скоранька ўзяла ды бегам, ды бегам каля іх. А яны мне нічога не сказалі. Прышла я к цётцы ў хату. Дык яна кажа, што, можа, паб'юць, бо ў Літвічах людзей білі, хлопчык адзін казаў. Гэта ўжо сродсцвеннік яе. На печы ляжыць, з Літвіч прыбег. Уцёк. Ён і карову вёў сюды. Дык і карову забілі. Тады, як сталі там біць людзей. Я тады скоранька ў той паграбок — нагарну картошкі і пабягу к дзяцём. Адну ж пабудзіла, а другая спіць…

Толькі я стала вылазіць… А быў мой брат дваюрадны, у цёткі жыў: там у іх голад быў на Украіне, дык ён сюды пераехаў. Дык ён ідзе і кажа па-хахлацку:

— Аміля, што-та там страляюць. Дык я кажу:

— Лезь сюды, схавайся…

Там у яе пограбе перагародка такая. Ён туды ў гэты катушок залез, а я гэтак во прысела. Паграбок глыбокі, а ў мяне кажух быў доўгі.

Але босая я. Дык я во так прысела і сяджу. Ля дзверцаў сяджу. Ціханька. Тады віжу я, што суседняя жэншчына нешта гаманіць. Прыадчыніла я дзверцы і кажу яму:

— Гайдучыха, мусіць, просіцца, каб у Германію…

У яе было адзінаццаць душ сям'і, а яе гоняць у хату біць…

Я сяджу каля дзверцаў, а ён тамака, у катусе. I кашляе. Дык я кажу:

— Не кашляй, сядзі ціханька.

А як ты ў зямлі сядзіш, дык у хаце такі глухі выстрал. Чую — у цёткі маей два разы выстралілі… А ён усё на мяне:

— Глядзі, што там робіцца.

Бачу — два немцы ідуць з гары — Жаваранак там жыў, дык мы ўсё звалі Жаваранкава гара. З гары той ідуць сюды. Калі ў цёткі выстралілі два разы, дык тады я чую — дух-дух — ідуць па двары. Адзін падышоў, дзверцы гэтыя адчыніў. Я яго і цяпер віжу…»

I зноў пасміхаецца старая жанчына, закрываючыся маленькім, як у дзіцяці, але чорным ад старасці кулаком. Быццам няёмка ёй за ўсё, што з ёю было. I за ўсіх. За тое, што так недарэчна хавалася, так поўзала і нічога не разумела, а незнаёмыя людзі, што аднекуль прыехалі, бегалі, шукалі яе, каб забіць…

«Няхай бы ён мяне забіў…

Дзяржыць ён вінтоўку ў руках, а я гэтак сяджу. Паглядзеў на мяне, а я на яго… Дык ён прычыніў гэтыя дзверцы і пайшоў.

А я ўсё сяджу. А той хлопец усё:

— Глядзі, што робіцца!

Дык я адчыню, паслухаю, пагляджу… А потым бачу, што ўжо крайняя хата гарыць, дык і кажу:

— Ай, браток, ужо ж гэта немцы людзей б'юць, ужо Сцяпана Грамовіча хата гарыць.

Тады ўжо і я к яму ў гэты катушок перакацілася, ужо каля дзвярэй не сядзела. Хату спалілі, а сарай астаўся, а проціў сарая — наш гэты паграбок. Тады другі ўжо ўскочыў у паграбок. Але ўжо ён нас не бачыць — бо ўжо мяне няма, я ўжо перакацілася ў катушок. Запяяў ён сам сабе пад нос, выскачыў і падпаліў той сарай. Як загарэўся ж гэты сарай — бо цёпла, суха, — дык сталі на нашым пагрэбніку дошчачкі ды лапачкі гарэць, якім ён быў абстаўлены. Полымя і пакацілася па дошках. Я б сама, дык я б там згарэла са страху, а ён усё ж ужо мужчына (с м я е ц ц а), дык ён на мяне кажа:

— Аміля, давай уцякаць!

Ускочыў, ужо дзверцы гараць… А там стаяла ў нас бочка з буракамі, наскобленымі на квас, дык я ўзяла пасудзінку, каб лінуць на дзверцы ды вылезці… Але абгарэлі мы — і нашы рукі, і твар абгарэў — і яго, і мой… Выскачылі мы за сарай, а сарай той ужо згарэў.

Паляжалі мы ў бульбе, што была пасаджана. А ён кажа:

— Мы тут відны…

Пятухі пяюць, каровы, каторыя пазаставаліся, равуць, зязюлькана дубе — тут дуб стаяў — кукуець…

Ну, мы тады папаўзлі паўзком па балоце.

Сусед гэта дзевачку вынес… Па ёй два разы стралялі і толькі хустку пабілі, а яна засталася, за печкай схавалася. Яны дымам выскачылі, як гарэла. А тады яны нас увідзелі, нас пазвалі. I мы гэтак разам сядзелі там.

Пытанне: — А дзевачкі вашы?

— Адну спалілі. Як пакінула я яе сплючы, так і забілі ў хаце. А гэтая сядзела на выгане ля каровы. Дык па гэтай стралялі, але не папалі. Там быў зруб, зрублены на хату, дык яна там пад зруб падкацілася.

Немцы як звечара прышлі, дык яны ў людзей начавалі. Пісары там былі, пісалі. Пераначавалі, а раненька, з сонца ўсходам, пачалі людзей заганяць і біць…»

Поделиться:
Популярные книги

Где властвует любовь

Куин Джулия
4. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.94
рейтинг книги
Где властвует любовь

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Законы Рода. Том 5

Андрей Мельник
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Девушка без репутации

Усова Василиса
1. Месть попаданки
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Девушка без репутации

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия