Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Цудоўная тут зямля, — прагаварыў Максім. — Можна сказаць, што для міру створаная. Каб любавацца, каб адпачываць, каб працаваць. Ці не так?

— Уся зямля створана для міру, — адказала Алеся.

Я цяпер неяк па-новаму глядзеў на прыроду, якая акружала нас. Вось муравей-садоўнік па ствале дрэва бяжыць, спяшаецца, трымае кавалачак зямлі. Гэтыя мураўі, ведаў я, носяць на вершаліны дрэў не толькі зямлю, але і насенне.

Зямля з насеннем перамешваецца, і пасля на вершалінах дрэў вырастаюць новыя дрэвы ці кусты. Нездарма такіх

мураўёў назвалі садоўнікамі. Іх ніхто не просіць, не прымушае, а яны носяць зямлю, насенне, каб высока-высока вырасла дрэва.

Шмат хаваюць гэтыя джунглі. Невядома, што тут было шмат гадоў таму назад. Мажліва, у гэткі ж, як і сёння, сонечны дзень адпачывалі каля рэчкі іспанскія канкістадоры, а непадалёку сядзелі іх палоннікі — індзейцы.

Да нас падышоў Анту, прашаптаў:

— Паспрабуем уцячы.

— Калі? — выдыхнуў Максім.

— Калі сцямнее. Цяпер Металіст з мяне вачэй не спускае. Санча яму загадаў. Толькі без мяне не ўздумайце ў джунглі ўцякаць. Заблудзіцеся і загінеце. Джунглі чужых не любяць.

Праўду ён кажа. Мы ж у горадзе выгадаваліся. У лесе бывалі нячаста. Дый наш лес — не джунглі. У нас пералескі, вёсачка каля вёсачкі.

Я ўстаў, працягнуў руку, каб сарваць кветку архідэі, але тут з лісцяў высунулася тонкая зялёная нітка — варушыцца, выгінаецца, што жывая. Пасля я ўбачыў змяіную галаву, якая цягнулася да мяне.

— Змяя! — усклікнула Алеся.

— А-а! — закрычаў я.

Анту, адапхнуўшы мяне, схапіў змяю за галаву, прыўзняў. Тонкая зялёная змейка выгнулася ў паветры.

Зразумела, чаму я яе адразу не заўважыў. Злілася з зялёным лісцем. Кветку захацелася мне сарваць…

— Ядавітая, — прамовіў Анту. — Каб яшчэ імгненне, то ўджаліла б. Гэтыя змейкі доўга не раздумваюць.

Змяя выпускала джала, выгіналася, стараючыся абвіцца вакол рукі.

— Дзядзька Анту, выкіньце яе, — сказала Алеся.

— Няхай крыху патанцуе.

— Выкіньце.

Анту шпурнуў змяю праз галаву. Не ведаю, ці знарок так пастараўся, але змяя ўпала на плячо Металісту. Ён, заверашчаўшы, крутнуўся, змахнуў яе рукавом, а пасля выпусціў па ёй доўгую чаргу.

Аўтамат у ягоных руках дрыжаў, і сам ён, спалатнелы, калаціўся як у ліхаманцы. Затым падскочыў да Анту.

— Застрэлю сабаку!

У Анту на твары ніводзін мускул не здрыгануўся.

— Чаго шалееш?

Металіст яшчэ болей узбурыўся.

— Кулькамі прастрэлю! Сціхнеш.

Да яго падышоў Санча, адвёў убок ствол аўтамата.

— Супакойся.

— Ён на мяне змяю! Застрэлю-у… Санча ўзяў яго за локаць.

— Ты хацеў, каб ён цябе абдымаў? Не ведаў, на што і з кім ідзеш? Хіба першы раз?

— Ды я… Я…

Санча павярнуўся да Анту.

— Ідзі да машыны. Не мазоль нам вочы. Анту, плюнуўшы пад ногі, пайшоў.

— Піучэн, вартуй гэтага малойчыка, — загадаў Санча.

— Ад мяне ён не ўцячэ, — ашчэрыўся Піучэн.

Санча ўзяў Металіста за плячо і павёў, штосьці нашэптваючы яму на вуха.

— Ух, — уздыхнуў

я.

— Пранесла, — сказала Алеся. — А магло немаведама як скончыцца.

Сапраўды, пранесла. Добра, што хоць так абышлося.

У дупле

Мы, крыху пастаяўшы, таксама папляліся за Анту. Зусім не шанцуе нам. Асабліва мне. Спярша Траука за мною пагнаўся, цяпер гэтая ядавітая змейка вылезла з кветкі. Быццам знарок там схавалася, каб мяне напалохаць. Што ж будзе далей?

— Не сумуйце, — прамовіў Анту, калі мы селі каля яго.

— Вы лоўка змяю схапілі,— пахваліў Анту Максім. Анту прылёг на бок.

— Змяя — гэта паўбяды. А вось бандыты… Бандыты — сапраўдная бяда. Я ўжо ўчора ведаў, што не мінуць бяды. Кепскі сон мне прысніўся.

— Які? — пацікавіўся Максім.

— Прыснілася, што іду па вадзе. Вада мутная-мутная. Спярша займала па калені, пасля па пояс, а затым і плечы ў вадзе схаваліся. Да самага горла падступіла вада. Я назад — каб вылезці на бераг — а тут змяя таўшчынёю з руку. Галаву з вады высунула, падняла і — проста на мяне…

Анту прылёг на бок. Маўчыць, пазірае на джунглі. Калі б не было бандытаў, то, вядома, радаваўся б і пра гэты сон не ўспамінаў, забыўся б пра яго.

— Калі прысніцца мутная вада ці змяя, то чакай няшчасця. Вось як, — прамовіў Анту.

Не пазайздросціш яму. Абы-што прыснілася. Пасля такога сну немаведама што ў галаву палезе. Я вырашыў суцешыць Анту.

— Дзядзька Анту, не збудзецца ваш сон. Паверце мне.

— Ужо збыўся. Бандыты мною камандуюць.

— І намі яны камандуюць, — заморгала вачыма Алеся.

— Бачыце, колькі ігрунковых малпаў сабралася на ўскрайку? — сказаў Анту.

— Давайце сходзім на ўскраек і паглядзім на іх, — загарэўся я.

— Не сядзіцца? — пачуў Чон-чон.

— Няхай ідуць, — дазволіў Санча.

— Не ўцякуць?

— Куды яны ўцякуць? Калі анаконда не задушыць, то ягуар разарве.

Бач ты! Падабрэў Санча. Вядома, у джунглі мы не палезем, на самым ускрайку пастаім.

Маленькія ігрунковыя малпы, абляпіўшы галіны, сядзелі адна каля адной. Калі мы падышлі да дрэў, то яны заскакалі, захваляваліся.

— Прыгожыя, — сказала Алеся.

— Няўрымслівыя. Не сядзіцца ім, — прамовіў Максім.

— Яны нібы школьнікі на перапынку, — усміхнулася Алеся.

Я зусім забыўся, што побач бандыты, што, мажліва, не ўдасца вырвацца з іхніх рук.

— Прывітанне, малпачкі! — галёкнуў я.

Ці то не спадабаўся малпачкам мой крык, ці то яшчэ чаму, але яны сталі крыўляцца, як бы дражнячыся са мною. Нечакана я чыхнуў. І малпы, нібы немаўляты, загугукалі на розныя галасы.

— Антось, яны табе добрага здароўя жадаюць, — усклікнула Алеся.

Поделиться:
Популярные книги

Выстрел на Большой Морской

Свечин Николай
4. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
полицейские детективы
8.64
рейтинг книги
Выстрел на Большой Морской

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Купец I ранга

Вяч Павел
1. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец I ранга

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер