Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Ты думаеш, што мне не баліць? Думаеш, што ў мяне скура, як у індзейца? — зыркнуў на Каймана Кайф.

Вось ён аб чым! Аднак, які ж Кайф злапамятны.

— Чаго маўчыш? — зноў зыркнуў Кайф.

— Давядзеш ты мяне, — Кайман падняў бізун. — Зараз… Прагрымела кароткая аўтаматная чарга. Каймана быццам штурхнулі ў грудзі. Ён узмахнуў рукамі і паляцеў у ваду. Я кінуўся напралом, праз кусты. Падбег, упаў каля Алесі і Максіма.

— Хто страляў? — ускочыў Санча. З кустоў вылез Кайф.

— Я страляў.

— Ты-ы?

— Я.

— Дзе

Кайман?

Я не спускаў вачэй з Кайфа. Ці скажа ён, што застрэліў Каймана? Будзе тарараму, калі прызнаецца. Кайф пераступіў з нагі на нагу.

— Кайман хацеў вады напіцца, нагнуўся, а тут кракадзіл. У раку Каймана пацягнуў. Я даў чаргу. Хацеў у кракадзіла…

Хлусіць і вокам не змаргне. Трэба сказаць, што ён застрэліў Каймана.

— У якога кракадзіла ты страляў? — закрычаў Санча, наступаючы на Кайфа. — У якога? Га?

— У таго, што ў рацэ плавае.

Твар у Санча пачырванеў, стаў бардовы, што чырвоны бурак.

— Што ў рацэ плавае? А не ў таго, што хадзіў па беразе? Не верыць Санча Кайфу. Здагадваецца, што адбылося.

Трэба расказаць. Няхай застрэліць Кайфа. Можа, у джунглі не палезуць, калі іх стане менш. Я зірнуў на Анту.

— Ты нешта хочаш сказаць? — запытаў ён.

— Угу.

— Маўчы.

— Чаму?

— Маўчы.

— Металіст! — гукнуў Санча. — Правер, што там, за кустамі.

Металіст кінуўся ў кусты. Праз хвіліну да нас данёсся ягоны голас:

— Няма Каймана. Толькі бізун па рацэ паплыў.

— Я што казаў? Кракадзіл схапіў Каймана, — усміхнуўся Кайф.

Санча нечакана стукнуў яму пад дых. Кайф сагнуўся.

— Ты застрэліў Каймана?

— Я ў кракадзіла страляў.

Санча зірнуў на бандытаў, якія скупіліся каля яго.

— Чаго раты разявілі? Бярыце сякеры і рабіце плыт. Хутчэй.

Кайф, Металіст, Піучэн і Чон-чон дасталі з рукзакоў сякеры і падаліся ў джунглі. Неўзабаве часта-часта застукалі сякеры. А па беразе, буркаючы пад нос, хадзіў Санча.

— Каймана Кайф застрэліў? — запытаў у мяне Анту.

— Ён.

— Свой свайго! — усклікнула Алеся.

— У іх няма сваіх. Яны без роду, без племені. Антось, ты не кажы ім, што бачыў, як Кайф Каймана застрэліў, бо Кайф і цябе са свету звядзе.

Я кіўнуў. Сапраўды, тут перш чым сказаць, трэба добра падумаць. Нарэшце бандыты зрабілі вялізны, трывалы плыт. Але гэта, канечне, нікога з нас не ўсцешыла. Мы павячэралі і селі на плыт.

— Паехалі,— скамандаваў Санча.

Металіст і Чон-чон адапхнуліся доўгімі шастамі. Плыт скрануўся і паплыў.

— Ох! — уздыхнула Алеся.

Вядома, чаму яна ўздыхае. Цяжка ёй. Пашчасціла ж нам. Што называецца, знайшлі сабе кампанію. Такіх, як гэтыя, трэба за вярсту мінаваць, а мы разам на адным плыце.

У джунглях прарэзліва, трывожна закрычала нейкая

птушка. Пачало цямнець.

Я прыхінуўся спінаю да рукзака і непрыкметна заснуў.

Частка трэцяя

ПРАВАДЫР ЛІНКАН

Каля паселішча мапучэ

Ужо развіднела. На плыце сядзелі Анту, Алеся, Максім і Кайф, а Санча, Металіст, Чон-чон і Піучэн стаялі на беразе і, размахваючы рукамі, аб чымсьці паціху гаварылі.

— Мы ўжо прыплылі да паселішча мапучэ? — запытаў я.

— Прыплылі,— нявесела сказаў Анту.

Не верыцца, што побач племя індзейцаў, якое жыве так, як жыло сотні гадоў таму. Ці не сустрэнуць нас мапучэ стрэламі з лукаў, як калісьці сустракалі іспанскіх канкістадораў? Што скажа Анту свайму правадыру Лінкану? Як паглядзіць яму ў вочы?

— Гэй, — неспадзявана гукнуў Санча.

Прагучала хоць ціха, але выразна. Я ўздрыгнуў, бо мне здалося, што Санча кліча менавіта мяне. Я ніжэй апусціў галаву.

— Гэй, — у другі раз гукнуў Санча.

— Вы каго? — вырвалася ў мяне.

— Цябе.

Усё-ткі мяне. Навошта я яму спатрэбіўся? Хоча паздзекавацца? Калі пачне здзекавацца, то рвану ў джунглі, зашыюся ў гушчары. Годзе цярпець.

— Чаго сядзіш? Ідзі сюды.

— Ідзі, не бойся, — сказаў Анту.

Я ўстаў, саскочыў з плыта і паклыпаў, азіраючыся. Санча падышоў да мяне, узяў за руку, адвёў убок.

— Хлопчык, чаго так трасешся? Я апусціў галаву.

— Вам проста здаецца.

— Баішся? Мяне баішся? Я ж табе паказваў, як папугай катаецца на водных лыжах. Памятаеш? Тады ты не баяўся.

— Не баяўся, — мармытнуў я.

— І цяпер не бойся. Я не такі кепскі, як ты думаеш. Канешне, бывае, што ўзлуюся. Жыццё прымушае. Не я вінаваты, а жыццё вінаватае.

Санча адпусціў маю руку.

— Жыццё вінаватае. Яно робіць злым і кепскім. Не верыш? Думаеш, што мне лёгка? Мае сябрукі ўжо страляюць адзін у аднаго. Каймана Кайф застрэліў? Так?

Вось чаго Санча паклікаў. Дапытваецца, бачыў, што я быў у кустах. Зараз ірвануся, пабягу ў джунглі. Там не знойдуць.

— Чаго маўчыш? Ну-у…

Я падняў галаву. Перада мною джунглі. Чужыя, непрытульныя. Што буду рабіць, калі сцямнее? А есці што?

— Хлопчык, не бойся мяне. Ты бачыў, як Кайф застрэліў Каймана?

Я памахаў галавою.

— Не.

— Хлусіш.

— Нічога не бачыў. Я сядзеў у кустах. Кусты густыя. Я пачуў стрэл, спалохаўся і пабег, — пратарабаніў я, як з кулямёта.

Поделиться:
Популярные книги

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Развод с генералом драконов

Солт Елена
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Развод с генералом драконов

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Невеста снежного демона

Ардова Алиса
Зимний бал в академии
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Невеста снежного демона

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Полное собрание сочинений в одной книге

Зощенко Михаил Михайлович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в одной книге

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь