Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

— Ты што — звар'яцеў? — майстар паглядзеў на маладога інжынера з адкрытай насмешкай. — Ці не хочаш ты сказаць, што гэтая ненармальная і ёсць сястрыца Хапяку-бікуні? Трэба ж, вучоны, а верыць у падобнае глупства! Ды калі Хапяку і жыла калі-небудзь на свеце, то ўжо даўным-даўно памерла…

— Вы нелагічныя! — раздражнёна запярэчыў інжынер. — І калі не верыце ў Хапяку-бікуні, як жа вы можаце гаварыць, што яна памерла?.. Гэтая пустэльніца незвычайная жанчына. Яна расказвала мне пра падзеі пяцісотгадовай даўнасці так, быццам гэта было толькі ўчора. І намякнула, што яна і ёсць Хапяку-бікуні. Не верыце? А чаму? Хіба няма людзей, што вельмі доўга жывуць на свеце? Колькі хочаце прыкладаў, і не толькі ў Японіі, але і ва ўсім свеце. Якая, па сутнасці, розніца — сто гадоў пражыць ці васемсот…

— Добра, дапусцім, усё так і ёсць, — сказаў нехта. — Але калі яна пражыла так доўга, чаму б ёй яшчэ не пажыць? А цяпер, выходзіць, яна вырашыла памерці.

— Чаму? — малады інжынер на хвілінку змоўк. У яго апусціліся плечы. — Яна сказала чаму. Праўда, жыла яна доўга, і жыццё

не было ёй цяжкае. Калі б ёй надакучыла, яна магла б у любы час пакончыць з сабою. Але… Бікуні сказала: «Жыццё маё было цяжкае, але не было цяжарам. Людзі знікалі. Усе мае мужчыны паміралі адзін за адным. Свет мяняўся. Але свет дагэтуль захоўваў мудрасць». А яшчэ яна сказала, што цяпер сама стала часткаю мінулага, бо не засталося на свеце нічога нязменнага і прырода памірае і не хоча больш клапаціцца пра сваіх сяброў. Навошта жыць, калі памяць вяне, як кветка восенню, і жывая плоць робіцца легендай?

— Так… — начальнік глыбакадумна хмыкнуў. — А час ідзе.

Малады інжынер уздрыгнуў і ўзняў галаву.

— Скажыце мне, хіба няма на свеце нічога такога прыгожага, што трэба было б захаваць? Ці так ужо патрэбна нам гэтая дарога? Што яна такое — бяздушная даніна часу звышхуткасных аўтамабіляў, уступка пасажырам, якія мерацца імгненна перанесціся з аднаго пункта ў другі… Заплюшчыш вочы — і няма поўдня, ты на поўначы… А далей што? Моднае ж старэе. Пройдзе дзесятак гадоў, і гэтая дзіўная дарога, цуд сучаснай тэхнікі, стане вельмі старой бабулькай. На яе ніхто і глянуць не захоча… Хіба нельга правесці дарогу ў абход гары?.. Горы ж гэта плоць прыроды, адна з яе частак, прыгожых і велічных. Нашы прадзеды любілі гэтую гару і прапрадзеды, прапрадзеды іх прапрадзедаў… Дык навошта ж, навошта? Што гэта — вартыя жалю ўступкі ЭВМ? Даніна прымітыўнай геаметрыі, якая не выносіць хвалістай лініі?..

Грымнуў выбух, і столь сховішча свінцовай хмарай навісла над людзьмі. Нехта войкнуў. Шэры вецер прайшоў над галовамі, быццам мора ўсхвалявалася недзе, быццам з чорнай бездані ўзняўся ўраган і заплакаў над чалавечым лёсам.

Гара разбухла, на імгненне павялічылася ў два разы і абвалілася ў бяздонне барвовага кіпячага катла.

І ў клубах дыму мільгануў марскі бераг, і калючы, узняты на дыбкі бурай, пясок, і край чорнага кімано, які мог паспрачацца сваёй чарнатой з горам навакольнага свету, і кончык белай хусткі, белай, як сон і забыццё. І пяшчотныя пялёсткі ружы, якая не вяне нават у непагадзь, мільганулі ў іх. Ці ружа была гэта ці раптоўны блік святла на шчацэ маладой дзяўчыны — хто ведае?..

А экскаватары ўжо ўгрызаліся ў мёртвае цела зямлі, і вежавыя краны ўзнімалі над ім свае халодныя сталёвыя іклы.

Станіслаў Лем

Здарэнне

Анэль не вярнуўся а чацвёртай, але ніхто таго нібыта і не заўважыў. Каля пяці пачаў церушыцца змрок, і Піркс, не так заклапочаны, як здзіўлены, хацеў спытаць у Круля, што гэта можа азначаць. Аднак устрымаўся — ён не быў кіраўніком групы, і такое пытанне, хоць і справядлівае і цалкам бяскрыўднае, магло выклікаць сапраўды ланцуговую рэакцыю ўзаемных дакораў. Ён добра ведаў падобныя сітуацыі, бо паўтаралася гэта не раз, асабліва калі калектыў быў такі вось выпадковы, як гэты. Тры чалавекі і зусім розных прафесій — у самым сэрцы гор на нікому не патрэбнай планеце выконвалі заданне, якое, бадай, усе, як і ён сам, лічылі бязглуздым. Іх прывезлі сюды на малым старым гравістаце, які мусіў тут і застацца, бо варты быў ужо толькі на злом; разам даставілі і разборны алюмініевы барак, крышку прыбораў і радыёстанцыю, настолькі зношаную, што больш было з ёй клопату, чым карысці. За сем тыдняў яны павінны былі зрабіць «агульную рэкагнасцыроўку», нібы гэта было мажліва. Піркс не стаў бы гэтым займацца, разумеючы, што справа ідзе толькі пра павелічэнне радыуса даследаванняў разведвальнай групы ды яшчэ пра адну лічбу ў рапартах, якімі нашпігоўвалі інфармацыйныя машыны на Базе, што магло мець нейкае значэнне хіба што пры дзяльбе сродкаў, людзей і магутнасцей на наступны год. Вось дзеля таго, каб на стужках памяці з'явілася гэта разбітая на дзірачкі лічба, яны сядзелі амаль пяцьдзесят дзён у пустынным месцы, якое пры іншых абставінах, мажліва, і было б зваблівым, хоць бы як мясцовасць, прыдатная пад альпінізм. Аднак альпінісцкія раскошы былі сурова забаронены, і сама большае, што мог дазволіць сабе Піркс, гэта падчас сейсмічных і трыянгуляцыйных замераў маляваць у сваім уяўленні першыя трасы альпіністаў.

Планета не мела нават сваёй назвы, акрамя як Ёта дроб 116, дроб 47 Праксімы Вадалея. З усіх тых, якія Піркс калі-небудзь бачыў, яна была найбольш падобная на Зямлю: з малым, жоўтым сонцам, салёным акіянам, бурачкова-зялёным ад працавітых водарасцяў, што насычалі атмасферу кіслародам, і вялікім, трохлапым кантынентам, пакрытым першабытнай расліннасцю. Планета была б прыдатная пад каланізацыю, калі б не тая акалічнасць, што сонца яе было тыпу новаадкрытай разнавіднасці УП, няўстойлівае, з нераўнамерным выпраменьваннем, а паколькі астрафізікі наклалі сваё вета, то хоць чарговая ўспышка на Новай магла адбыцца толькі праз сто мільёнаў гадоў, розныя планы асваення гэтай зямлі запаветнай даводзілася закрэсліць.

Піркс часам шкадаваў, што дазволіў сябе ўгаварыць на гэту экспедыцыю, але не было тое шкадаванне цалкам шчырае. Так альбо інакш, а ён мусіў бы тырчаць на Базе тры месяцы, бо трапіць у Сонечную сістэму раней было немагчыма; ён меў перспектыву адседжвацца ў кліматызаваных

падземных садах Базы і да дурноты ў галаве глядзець тэлеперадачы (былі гэтыя забавы дзесяцігадовай даўніны), таму ён ахвотна згадзіўся на прапанову начальніка, які рады быў, што можа ўслужыць Крулю — не было ніводнага свабоднага чалавека, а інструкцыя забараняе пасылаць у экспедыцыю толькі дваіх. Такім чынам Піркс зваліўся касмографу нібы з неба. Зрэшты, Круль не выявіў захаплення ні адразу, ні пазней; спачатку Піркс думаў нават, што той ацэньвае яго ўчынак як «вялікапанскі капрыз», калі ён з камандзіра карабля згадзіўся стаць звычайным разведчыкам; падобна было, што Круль адчуваў затоеную крыўду. Але гэта не была крыўда, проста Круль, адмераўшы ўжо палову жыцця (яму пераваліла за сорак), стаў зласлівы, нібы яго нічым іншым, акрамя палыну, ніколі не кармілі. А паколькі ў такім ізаляваным ад свету калектыве нічога нельга схаваць і людзі з усімі сваімі заганамі і вартасцямі робяцца адразу празрыстымі, як шкло, Піркс хутка зразумеў, адкуль бралася тая задзірыстасць у характары Круля, увогуле вытрыманага, нават цвёрдага чалавека, бо ён меў ужо звыш дзесяці гадоў пазазямной службы. Проста Круль стаў не тым, кім хацеў, а тым, кім мусіў стаць, бо для выпеставанай у марах работы не падыходзіў. А ў тым, што калісьці ён хацеў быць не касмографам, а інтэлектронікам, Піркс пераканаўся пазней, назіраючы, якім катэгарычным станавіўся Круль у размовах з Масенам, як толькі гаворка заходзіла пра інтэлектронныя тэмы («інтэлектральныя» — казаў Круль у адпаведасці з прафесійным жаргонам).

Масену не хапала, на жаль, паблажлівасці, а мажліва, проста матывы Круля яго зусім не цікавілі, ва ўсякім разе, калі той настойваў часам на нейкім памылковым рашэнні, Масена не абмяжоўваўся толькі пярэчаннем, а з алоўкам у руцэ раскладваў Круля на лапаткі з дапамогай бездакорных матэматычных разлікаў і дабіваў Круля з такім задавальненнем, нібы стараўся даказаць не сваю праўду, а тое, што Круль — самаўпэўнены асёл. Але гэта было не так. Круль быў не самаўпэўнены, а толькі занадта ўражлівы, як і кожны, хто мае больш амбіцый, чым здольнасцей.

Піркс, які быў міжвольным сведкам такой размовы — зрэшты, цяжка было ім не быць, бо яны ўтрох жылі на сарака квадратных метрах, а гукаізаляцыя перагародак была чыстай фікцыяй, — ведаў, чым гэта скончыцца. І сапраўды: Круль, які не смеў паказаць Масене, як моцна падзейнічала на яго паражэнне, усю сваю непрыязнасць перанёс на Піркса, зрэшты, у даволі своеасаблівай форме. Круль пе растаў размаўляць з Пірксам, акрамя выпадкаў, калі гэта было неабходна.

Толькі адзін Масена застаўся пасля гэтага блізкі яму — бо і сапраўды з гэтым чорнавалосым і светлавокім халерыкам можна было пасябраваць — але Пірксу заўсёды было нялёгка з халерыкамі, бо глыбока ў душы ён не надта ім давяраў. З Масенам вечна штосьці здаралася: ён патрабаваў заглядваць сабе ў горла, заяўляў, што будзе змена надвор'я, бо ў яго косці ломіць (ніякіх змен не адбывалася, але ён працягваў іх прадказваць), даводзіў, што мучыцца ад бяссонніцы і штовечар дэманстратыўна шукаў таблеткі, якіх, бадай, ніколі не глытаў — проста клаў іх на ўсякі выпадак побач з ложкам, а раніцай кляўся Пірксу, які вельмі позна чытаў і добра чуў яго храпенне, што нават вока не заплюшчыў (у што, здаецца, і сам свята верыў). Калі не браць гэтага пад увагу, то быў ён выдатны спецыяліст і бліскучы матэматык, меў талент арганізатара, яму даручалі бягучае праграмаванне аўтаматычнай, а больш дакладна, бязлюднай разведкі. Адну такую праграму ён прыхапіў з сабой для распрацоўкі ў «вольную часіну», а Круль пакутаваў, бо Масена выконваў тое, што яму даводзілася, вельмі хутка і якасна, так што ў яго і сапраўды заставалася шмат вольнага часу, а таму не было падстаў для абвінавачвання, нібыта ён не выконвае як след сваіх абавязкаў. Масена падыходзіў ім яшчэ і таму, што — як гэта ні парадаксальна — у іх планеталагічнай мікраэкспедыцыі не было ніводнага сапраўднага планетолага, бо і Круль таксама ім не з'яўляўся. Дзіўна ўсё ж, як няўдала могуць скласціся адносіны трох нармальных, звычайных людзей у такой скалістай пустыні, якой было Паўднёвае плато Ёты Вадалея. І нават без спецыяльных намаганняў з чыйго-небудзь боку.

Была ў гэтым калектыве яшчэ адна асоба, хоць і не чалавек — ужо названы вышэй Анэль, або Аўтамат Нелінейны, адна з найноўшых мадэляў, якія выпускаліся на Зямлі для даследаванняў з высокай ступенню самастойнасці. Масена быў з імі — у якасці кібернетыка — выключна як даніна старой традыцыі, бо рэгламент патрабаваў, каб там, дзе ёсць аўтамат, абавязкова быў яшчэ нехта, хто мог бы ў выпадку неабходнасці яго адрамантаваць. Рэгламенту было ўжо добры дзесятак гадоў — як вядома, інструкцыі мяняюцца не так часта, — але Анэль, як не раз казаў сам Масена, мог бы пры патрэбе адрамантаваць нават яго самога. І не толькі таму, што быў абсалютна безадмоўны, але і таму, што меў сама неабходныя медыцынскія веды. Піркс ужо даўно заўважыў, што часта чалавека лепш зразумець па яго адносінах да робатаў, чым да іншых людзей. Яго пакаленне жыло ў свеце, неад'емную частку якога складалі не толькі касмічныя караблі, але і аўтаматы, аднак сфера аўтаматыкі была пазначана нейкім асаблівым адценнем ірацыяналізму. Некаторым лягчэй было палюбіць звычайную машыну, скажам, уласны аўтамабіль, чым машыну разумную, якая думае. Перыяд шырокага эксперыментавання канструктараў ужо набліжаўся да свайго фінішу — прынамсі, здавалася, што гэта так. Ствараліся аўтаматы толькі двух тыпаў: вузка спецыяльныя і ўніверсальныя. Толькі невялікай групе ўніверсальных надавалі формы, падобныя на цела чалавека, і то толькі таму, што з усіх апрабаваных канструкцый запазычаная ў прыроды аказалася найбольш бездакорнай у цяжкіх умовах планетнай бездаражы.

Поделиться:
Популярные книги

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Весь Карл Май в одном томе

Май Карл Фридрих
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Весь Карл Май в одном томе

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Предложение джентльмена

Куин Джулия
3. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.90
рейтинг книги
Предложение джентльмена

…спасай Россию! Десант в прошлое

Махров Алексей
1. Господин из завтра
Фантастика:
альтернативная история
8.96
рейтинг книги
…спасай Россию! Десант в прошлое

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Буревестник. Трилогия

Сейтимбетов Самат Айдосович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буревестник. Трилогия

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №8

Слабость Виктории Бергман (сборник)

Сунд Эрик Аксл
Лучший скандинавский триллер
Детективы:
триллеры
прочие детективы
6.25
рейтинг книги
Слабость Виктории Бергман (сборник)

В комплекте - двое. Дилогия

Долгова Галина
В комплекте - двое
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
попаданцы
8.92
рейтинг книги
В комплекте - двое. Дилогия

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор