Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

— Ён быў тут?

Масена толькі кіўнуў галавой і паднёс да бруднай, спрасаванай паверхні снегу металічны пруток індыкатара радыеактыўнасці. Падэшвы чаравікаў Анэля былі насычаны радыеактыўным ізатопам, і індыкатар выявіў яго след. Робат прайшоў тут учора, невядома толькі — ішоў угару ці ўжо вяртаўся. Ва ўсякім выпадку яны знайшлі яго маршрут. З гэтага месца пайшлі ўжо не спяшаючыся.

Здавалася, што цёмны скалісты слуп зусім побач, але Піркс ведаў, што ацэнка адлегласці ў гарах бывае памылковая. Яны ішлі далей, мінулі ўжо лінію снегу і валуноў і былі на пляскатай грані. Пірксу здавалася, што ў поўнай цішыні ён чуе папіскванне слухавак Масены, хоць і было гэта немажліва. Масена час ад часу спыняўся, вадзіў канцом алюмініевага прута, апускаў яго, амаль дакранаючыся да скалы, выводзіў ім у паветры петлі і васьмёркі, нібы старадаўні чараўнік, пасля адшукваў след і зноў ішоў далей. Яны

былі ўжо недалёка ад таго месца, дзе Анэль павінен быў закончыць замеры; Піркс уважліва разглядаў скалу, нібыта шукаў сляды зніклага.

Але скала была пустая. Сама лёгкая частка дарогі была пройдзена — перад імі тырчалі з-пад асновы слупа нахіленыя пад рознымі вугламі пліты, нібыта нехта зрабіў вялізны разрэз скальных парод і крыху прыадкрыў каменнае чэрава, агаліўшы сэрцавіну гор, старадаўнія слаі, якія месцамі патрэскаліся ад неверагоднай вагі ўсёй гэтай скалы, якая на цэлыя кіламетры ўскінулася ў неба. Яшчэ сто, сто пяцьдзесят крокаў — і далей прайсці было немагчыма.

Масена хадзіў, здавалася, па кругу і вадзіў перад сабой апушчаным канцом індыкатара, вочы ў яго былі прыжмураны, цёмныя акуляры ссунуты на лоб, твар абыякавы. Гэтак кружыўся ён без ладу і складу, пасля раптам спыніўся за некалькі метраў ад астатніх і сказаў:

— Ён быў тут. І досыць доўга.

— Адкуль ты ведаеш? — спытаў Піркс.

Масена паціснуў плячыма, дастаў з вуха шарык-масліну і падаў яго Пірксу разам з тонкай ніткай провада і прутком індыкатара. Піркс пачуў патрэскванне і папіскванне. На паверхні скалы не было ніякіх адбіткаў, ніякіх слядоў, нічога — толькі гэты гук, які аддаваўся ў галаве пранізлівым звонам, сведчыў, што Анэль мусіў на самай справе даволі доўга тут таптацца, бо амаль кожны метр паверхні выдаваў яго прысутнасць. Паступова з бязладдзя гукаў Піркс здолеў нават выявіць нейкі сэнс — Анэль прыйшоў, відаць, па той жа дарозе, што і яны, расставіў трыногу апарата і хадзіў вакол яго, пакуль рабіў замеры і здымкі, пасля некалькі разоў перасоўваў трыногу, шукаючы найбольш удалае для назіранняў месца. Так, малюнак праясняўся. Але што ж адбылося пасля?

Піркс пачаў абыходзіць гэта месца штораз шырэйшымі кругамі, па спіралі, каб адшукаць след, які выходзіў з цэнтра, след вяртання, але такога следу не было. Атрымлівалася, нібы Анэль вяртаўся дакладна па сваіх жа слядах, што выглядала зусім непраўдападобна. У яго ж не было адчувальнага да радыяцыі індыкатара і ён не мог ведаць, дзе ступаў раней, ды яшчэ з дакладнасцю да сантыметра; Круль нешта гаварыў Масене, але Піркс не зважаў на іх, працягваў кружыць, ажно пакуль не здалося яму, што слухаўка піскнула адзін раз, коратка, але выразна. Ён адступаў назад надзвычай асцярожна. Так, гэта было тут. Ён азірнуўся, расплюшчыў прыжмураныя вочы, каб усю ўвагу аддаць сігналам індыкатара. Знойдзены след быў каля сцяны, нібы робат павярнуў не да лагера, а наадварот, рушыў да каменнага слупа.

Гэта было дзіўна. Што яму там было трэба?

Піркс шукаў яшчэ хоць бы адзін след, але скалы маўчалі, і ён мусіў праверыць усе патрэсканыя пліты, згрувашчаныя ля падножжа калон; цяжка было прадбачыць, на якую з іх Анэль паставіў нагу. Нарэшце Піркс знайшоў след, аддалены ад папярэдняга на пяць метраў; няўжо Анэль скокнуў так далёка? Але навошта? Ён яшчэ адступіў і праз хвіліну зноў знайшоў згублены след — робат пераскокваў з каменя на камень. Раптам Піркс, які плаўна вадзіў прутком па каменні, здрыгануўся, бо ў яго галаве нібы гахнуў разрыўны патрон; слухаўкі адазваліся такім гукам, што Піркс аж скрывіўся — было вельмі балюча. Ён зірнуў на каменную пліту і аслупянеў. Заклінаваны паміж двух камянёў, на дне натуральнага неглыбокага калодзежа ляжаў цэлы, непашкоджаны апарат, а побач — фотакамера. На другім баку пліты да каменя быў прыхінуты рукзак Анэля — з развязанымі шнуркамі, але спакаваны як мае быць. Піркс паклікаў астатніх. Яны прыбеглі і здзівіліся, як і Піркс, такой знаходцы. Круль праверыў касеты — падобна было, што ўсе замеры выкананы. Не трэба было паўтараць работу. Заставалася толькі высветліць лёс Анэля. Масена прыклаў далоні да рота і некалькі разоў гучна крыкнуў, але толькі далёкае, працяглае рэха адбілася ад скал. Піркс нават здрыгануўся, бо гэты крык нагадваў яму сітуацыю, нібыта шукалі чалавека, які заблудзіўся ў гарах. Праз хвіліну інтэлектронік дастаў з кішэні пляскатую касету перадатчыка, прысеў і пачаў выклікаць робата, перадаючы яго сігнал, але было відаць, што робіць гэта ён хутчэй з абавязку, чым з пераканання. Тым часам Піркс усё шукаў сляды. Здавалася, што робат даволі доўга таптаўся на адным месцы — столькі ледзь чутных піскаў выдавала слухаўка. Такая вялікая колькасць слядоў дарэшты збіла Піркса з панталыку. Нарэшце ён прыблізна акрэсліў граніцу

раёна, за якую робат напэўна не выходзіў, і пачаў пільна абыходзіць яе, каб знайсці новы след, які падказаў бы напрамак далейшых пошукаў.

Зрабіў чарговы круг і вярнуўся да скалы. Паміж каменным выступам, на якім ён стаяў, і зусім вертыкальнай скалой, якая ўздымалася ўверх, зеўрала амаль паўтараметровая шчыліна; дно яе было ўсыпана дробнымі, вострымі абломкамі, што падалі зверху. Піркс сумленна даследаваў і гэтае месца, але слухаўка маўчала. Ён апынуўся перад незразумелай загадкай: было падобна, што Анэль нібы растварыўся ў паветры. Масена і Круль ціхенька раіліся за яго спіной, а ён паволі ўзняў галаву і ўпершыню з такой блізкай адлегласці зірнуў на слуп, які ўзвышаўся над ім. Неадольнай была сіла выкліку, якую адчуў ён у каменным спакоі скалы; дакладней, гэта быў нават не выклік, а хутчэй нешта падобнае на працягнутую адкрытую руку — у Піркса з'явілася пэўнасць, што трэба гэты жэст прыняць, што гэта пачатак дарогі, па якой ён павінен пайсці. Зусім міжволі шукаў вачамі першую зачэпку; было ўсё ясна. Адным доўгім, дакладным скачком можна было пераскочыць шчыліну і адразу апынуцца на невялікім, але ёмкім выступе; пасля без усякага сумнення патрэбна было рухацца наўскасяк, уздоўж правільнай геаметрычнай формы трэшчыны, якая крыху вышэй паглыблялася і станавілася неглыбокай цяснінай. Не ведаючы толкам, навошта ён гэта робіць, Піркс падняў індыкатар, выцягнуўся як толькі мог і паднёс яго да каменнага выступу на другім баку шчыліны. Слухаўка адгукнулася. Для пэўнасці Піркс паўтарыў гэту аперацыю яшчэ раз, з цяжкасцю трымаючы раўнавагу, бо мусіў адхіляцца ад сцяны як мага больш, і зноў пачуў кароткі піск. Цяпер ён ужо не сумняваўся. Вярнуўся да Масены і Круля.

— Анэль пайшоў наверх, — спакойна сказаў Піркс, паказваючы на каменны слуп.

Круль, здавалася, не зразумеў, а Масена паўтарыў:

— Пайшоў наверх? Навошта? Дзеля чаго наверх?

— Не ведаю. Туды вядзе след, — адказаў Піркс з прытворнай абыякавасцю.

Масена быў схільны лічыць, што Піркс памыліўся, але адразу ж сам пераканаўся, што гэта праўда. Анэль адным шырокім крокам пераскочыў праз шчыліну і пайшоў уздоўж каменнага завалу — кіраваўся на слуп. Узнікла збянтэжанасць. Круль лічыў, што пасля таго, як замеры былі зроблены, робат, відавочна, з-за нейкіх непаладак распраграмаваўся; Масена заставаўся пры думцы, што гэта немагчыма, бо Анэль пакінуў усе апараты і рукзак зусім так, нібы абдумана рыхтаваўся да цяжкага ўзыходжання, і, значыць, нешта павінна было прымусіць яго зрабіць менавіта так.

Піркс маўчаў. Ён вырашыў, што пойдзе на слуп, нават калі б ніхто з іх не пайшоў разам; Круль усё роўна не мог бы ісці, бо гэта патрабавала альпінісцкіх навыкаў, і не абы-якіх. Ад Масены ён чуў яшчэ раней, што той хадзіў многа і, здаецца, нядрэнна ведаў тэхніку ўзыходжання на круках; і калі настала маўчанне, Піркс проста сказаў, што мае намер ісці — ці гатовы Масена стаць яго спадарожнікам?

Круль адразу ж запярэчыў. Інструкцыя забараняе рызыкаваць жыццём людзей; у поўдзень прыляціць па іх «Ампер»; яшчэ трэба сабраць барак і спакавацца; замеры зроблены; робат, відаць, трапіў у аварыю, значыць, трэба проста згадзіцца, што ён загінуў, гэта значыць выкласці ўсе акалічнасці ў канчатковай справаздачы.

— Ці азначае гэта, што мы павінны пакінуць яго тут, а самі паляцець? — спытаўся Піркс.

Яго спакой, здавалася, дражніў Круля, які, ледзьве стрымліваючы сябе, адказаў, што ў справаздачы вычарпальна выкладзе ўсе падзеі, не забудзецца прывесці думкі ўсіх сябраў групы і найбольш праўдзіва растлумачыць здарэнне: пашкоджанне мнестронаў памяці ці кіраўнічага контуру матывацыйнага, альбо дэсінхранізацыя…

Масена заўважыў, што ні першае, ні другое, ні трэцяе немагчыма, бо ў Анэля ўвогуле няма ніякіх мнестронаў, а толькі аднафазная монакрышталічная сістэма, развітая малекулярна з пераахалоджаных дыямагнітных раствораў, узбагачаных ізатопнымі элементамі…

Было бачна, што ён хацеў укалоць Круля, паказаць яму, што ён гаворыць пра рэчы, у якіх наогул нічога не разумее; Піркс перастаў слухаць. Адвярнуўшыся, ён зноўку змераў позіркам аснову слупа, але ўжо інакш, чым раней, — уяўнае стала рэальным, і хоць яму было крыху непамысна, ён адчуваў пэўнае задавальненне, што можа распачаць адзінаборства з гэтай гарой.

Масена вырашыў ісці з Пірксам, можа, дзеля таго, каб такім чынам канчаткова супрацьпаставіць сябе Крулю. Да Піркса пятае праз дзесятае даходзіла іх размова: што загадку трэба абавязкова высветліць, бо калі яны проста вернуцца, то, магчыма, будзе ўпушчана штосьці такое ж важнае, як і таямнічае, якое выклікала такую нечаканую рэакцыю ў робата, і калі б было толькі пяць шанцаў са ста, што гэта «штосьці» адбылося, рызыка ўзыходжання будзе цалкам апраўдана.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Владыка морей ч.1

Чайка Дмитрий
10. Третий Рим
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Владыка морей ч.1

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Жена воина, или любовь на выживание

Звездная Елена
3. Право сильнейшего
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Жена воина, или любовь на выживание

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Игра с огнем

Джейн Анна
2. Мой идеальный смерч
Любовные романы:
современные любовные романы
9.51
рейтинг книги
Игра с огнем

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Купец VI ранга

Вяч Павел
6. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец VI ранга

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6