Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

Ён выпрастаўся і з вышыні свайго росту зірнуў спачатку на Масену, які дзьмухаў і крывіўся, п'ючы надта гарачую гарбату, пасля перавёў позірк на Круля, нарэшце, дэманстратыўна адвярнуўшыся, выйшаў у маленькую спальню, дзе занадта рэзка рвануў са сцяны свой складны ложак, чатырма звыклымі рухамі сцягнуў з сябе адзенне і залез у спальны мяшок. Ён ведаў, што яму наўрад ці ўдасца заснуць, але сядзець з таварышамі ўжо не было сілы. Зрэшты, хто ведае, ці не нагадаў бы ён ім што-кольвечы не надта прыемнае, калі б застаўся разам, бо раніцай яны мелі ўжо расстацца на борце «Ампера»; з той хвіліны, як яны ўвойдуць у карабель, аператыўная група Ёты Вадалея спыніць сваё існаванне.

Яго пачалі адольваць розныя мроі; нейкія срабрыстыя ручайкі сцякалі з-пад вейкаў, пушыстыя светлячкі хілілі на сон, ён перавярнуў падушку на другі, халаднейшы бок — і раптам нібы на вочы ўбачыў перад сабой Анэля — такога, якім бачыў яго апошні раз таго дня, за колькі хвілін да васьмі. Масена прыладжваў яму звязку ракетных патронаў, дзякуючы якім можна было нібы насуперак

гравітацыі хоць некалькі хвілін планіраваць у паветры; між іншым, гэта прыстасаванне ўжывалі ўсе, зразумела, у абставінах, якія былі прадугледжаны суровымі, але прадбачлівымі інструкцыямі. Дзіўная гэта была сцэна, як і заўсёды, калі чалавек нечым дапамагаў робату, бо звычайна бывае наадварот. Аднак Анэль не змог дацягнуцца рукой да кабур, замацаваных пад наладаваным, нібы горб, рукзаком. Ён нёс груз, дастатковы для двух чалавек. Праўда, гэта не шкодзіла яму, урэшце ж ён быў проста машына, і ў выпадку патрэбы, дзякуючы мікраскапічнай стронцыевай батарэі, якая замяняла яму сэрца, мог развіваць магутнасць у шаснаццаць конскіх сіл. Аднак зараз Пірксу ў соннай дрымоце ўсё гэта разам узятае, відаць, не вельмі спадабалася; ён усёй душой быў на баку маўклівага Анэля і схіляўся да думкі, што той, як і сам Піркс, зусім не такі спакойны па натуры, а толькі прыкідваецца спакойным, робіць выгляд, што так і трэба. Перад тым як канчаткова заснуць, Піркс падумаў яшчэ пра што-кольвечы. Гэта былі тыя глыбока інтымныя мроі, якім толькі можа ўвогуле аддавацца чалавек, напэўна, таму, што пасля таго, як прачнецца, звычайна пра іх не помніць, і тое, што заўтра ён не будзе помніць нічога, апраўдвае сёння ўсё. Ён уявіў сабе тую казачную, міфічную сітуацыю, якая — ён ведаў гэта даўно не горш за іншых — была цалкам неверагодная: бунт робатаў. І адчуваючы ў глыбіні душы ўпэўненасць, што тады ён абавязкова аказаўся б на іх баку, хутка заснуў, нібы з палёгкай на душы.

Прачнуўся ён рана, і невядома чаму першае, аб чым падумаў, было тое, што сціх вецер. Пасля ўспомніў Анэля і свае развагі перад сном; яго крыху занепакоіла, як падобнае наогул магло прыйсці яму ў галаву. Яшчэ колькі хвілін ён паляжаў, пакуль не прыйшоў да супакойвальнай высновы, што тыя перадсонныя, невыразныя вобразы наведалі яго не наяве, але — насуперак сну, які сніцца сам, — вымагалі нязначнай, амаль без удзелу свядомасці яго дапамогі. Такія псіхалагічныя развагі былі яму невядомыя, таму ён дзівіўся, навошта забівае імі галаву, крыху прыўстаў на локці і прыслухаўся: панавала абсалютная цішыня. Адсунуў штору на маленькім акенцы ля галавы. Праз мутнае шкло ўбачыў ранішні змрок і толькі тады зразумеў, што давядзецца ісці ў горы. Саскочыў з ложка, каб зазірнуць у агульны пакой. Робата не было. Тыя два ўжо ўставалі. За снеданнем Круль між іншым, нібы гэта было вырашана яшчэ ўчора, заўважыў, што яны мусяць выйсці неадкладна, бо надвячоркам прыбудзе «Ампер», а зборка барака і пакаванне рэчаў зоймуць сама малое паўтары гадзіны, калі не болей. І сказаў аб гэтым знарок такім тонам, каб не было зразумела, ці то трэба ісці галоўным чынам з-за недахопу дадзеных, ці то з-за Анэля.

Піркс еў за трох, але моўчкі. Калі астатнія яшчэ дапівалі каву, ён устаў, пакорпаўся ў сваім мяшку і дастаў маток белай нейлонавай вяроўкі, малаток і крукі. Падумаў і дадаў да рукзака яшчэ альпінісцкія чаравікі — на ўсякі выпадак.

Выйшлі на двор, калі толькі пачынала шарэць. На бясколерным небе зорак ужо не было відаць. Цяжкая фіялетавая шэрань на зямлі, на тварах, у самім паветры была нерухомая і марозная, горы на поўначы здаваліся чорнай масай, застылай у цемры, а паўднёвы хрыбет, той, што быў бліжэй, стаяў нібы высветленая зверху невыразная маска з яркай паласой аранжавага святла над вяршынямі. Гэты водбліск, далёкі і нерэальны, рабіў бачнымі ў паветры клубы пары, што вырывалася з вуснаў трох чалавек. Хоць атмасфера была больш разрэджанай, чым на Зямлі, дыхалася лёгка. Прыпыніліся на краі раўніны. Астраўкі травы, што цямнелі ў змешаным паўзмроку знікаючай ночы і напаўзаючага з-за гор дня, засталіся ззаду. Перад імі раскінулася ледніковая марэна, кучы камення, здавалася, прасвечвалі праз ваду, якая рухалася. Яшчэ колькі сот метраў уверх — і з'явіўся вецер; ён налятаў кароткімі парывамі. Людзі крочылі, лёгка пераскоквалі праз невялікія камяні, падымаліся на вялікія; часам скальная пліта суха стукалася аб іншую, часам кавалачак каменя выстрэльваў з-пад чаравіка і каціўся па схіле пад акампанемент каменнага розгаласу, нібыта ўнізе нехта прачынаўся. Часам рыпеў наплечны рэмень, скрыгаталі падкоўкі на чаравіках; гэтыя скупыя гукі надавалі паходу бачнасць згоды і дакладнасці, нібы рухалася з'яднаная адзіным імкненнем альпінісцкая група. Піркс ішоў другі за Масенай. Было ўсё яшчэ надта цёмна, каб як след разгледзець рэльеф далёкіх схілаў; Піркс напружана ўглядваўся ўдалечыню, раз і другі не надта ўдала ступіў нагой, аднак усё ж углядваўся, нібы хацеў уцячы не толькі ад тых, хто быў побач, але і ад самога сябе, ад сваіх разваг. Ён зусім не думаў пра Анэля, а толькі механічна шнарыў поглядам па тых завалах спрадвечных скал, якія застылі ў поўнай абыякавасці, дзе толькі ўяўленне чалавека магло ўбачыць пагрозу і выклік.

Планета мела добра прыкметныя поры года. Экспедыцыя прыбыла ў канцы лета, а зараз горная восень, уся ў чырвані і жаўцізне, ужо згасала ў далінах, але, нібы не зважаючы на лісце, што імчала ў пеністых горных патоках, сонца было ўсё яшчэ цёплае і ў бязвоблачныя дні на

гэтым пласкагор'і нават прыпякала. Толькі туманы штораз гусцелі і напаміналі аб набліжэнні снегу і маразоў. Але тады на планеце не павінна было заставацца ўжо нікога; і гэта збялелая каменная пустыня, якую ўявіў сабе Піркс, раптам здалася яму асабліва жаданай.

Здавалася, убачыць зрокам, што цемра радзее, было немагчыма, аднак з кожнай хвілінай позірк адкрываў усё новыя абрысы наваколля. Неба ўжо зусім збялела — яшчэ не дзень, але ўжо і не ноч, ніякіх зорак, дзень пачынаўся так чыста і спакойна, нібы ўвесь ён быў схаваны ў шар з ахалоджанага шкла. Крыху вышэй яны трапілі ў паласу малочнага туману, які чапляўся гнуткімі шчупальцамі за грунт, а калі мінулі яго, Піркс заўважыў яшчэ не асветленую сонцам, але прыкметную ўжо ў ранішнім святле мэту іхняга шляху. Гэта быў скалісты слуп, які прымыкаў да галоўнага горнага ланцуга, а над гэтым слупам, некалькі сот метраў вышэй, чарнела двухгаловая вяршыня, сама высокая з усіх. На падобнай на булаву вяршыні гэтага слупа Анэлю патрэбна было зрабіць апошнія замеры. Дарога ў абодва канцы была лёгкая — ніякіх неспадзевак, шчылін, нічога, акрамя аднастайнага шэрага асыпку, дзе-нідзе перасечанага палосамі цвілі зеленавата-жоўтага колеру. Піркс усё яшчэ лёгка пераскокваў з адных гулкіх валуноў на другія, упіраўся ў зусім чорную на фоне неба сцяну і, можа, таму, што ні аб чым іншым не хацеў думаць, уявіў сабе, што гэта звычайнае ўзыходжанне, як і на Зямлі. І адразу ж іншымі вачыма ўбачыў скалы — сапраўды, можна было падумаць, што мэтай іх экспедыцыі было пакарэнне вяршыні, калі яны ідуць проста да хрыбта, які цяжка выступае з масы асыпку. Асыпак уздымаўся ля сцяны на адну трэць яе вышыні і канчаўся там навалам заклінаваных пліт, а ўжо адтуль вялізная плоскасць ішла ўгару; яна нібы застыла, ускінуўшыся ў неба; нейкіх сто метраў вышэй сцяну пераразала іншая горная парода — гэта выходзіў на паверхню дыябаз — чырванаваты, святлейшы за граніт, ён стужкай неаднолькавай шырыні наўскасяк працінаў усё крыло абрыву.

На нейкі час вяршыня прыкавала позірк Піркса сваёй патэтычнай лініяй, але варта было ім наблізіцца, як з ёй адбылося тое, што звычайна адбываецца з гарой: перспектыва знікла, распалася на асобныя ўчасткі, якія засланялі адзін аднаго, пры гэтым падножжа страціла сваю пакатасць, высунулася адгор'е, і позірку адкрыліся бясконцыя тэрасы, падобныя на паліцы выступы, шчыліны, якія заканчваліся тупіком, хаосам старых трэшчын, а над усім гэтым бязладдзем блішчала сама вяршыня, пазалочаная першымі прамянямі сонца, з дзіўна мяккім контурам; але нарэшце і яна знікла, яе засланілі іншыя; Піркс ужо не мог адвесці вачэй ад калоса — так, нават на Зямлі гэтая сцяна была б вартай увагі і намаганняў, асабліва з-за добра бачнага дыябазавага вала. Ад яго да вяршыні, залітай сонечным святлом, дарога здавалася кароткай і лёгкай, аднак пэўную цяжкасць уяўлялі казыркі, асабліва сама вялікі, які знізу блішчаў ад вільгаці або лёду, ён быў хутчэй чорны, чым чырвоны, нібы кроў, што запяклася.

Піркс даў волю фантазіі. Магла ж гэта быць не безыменная вяршыня пад чужым сонцам, а гара, услаўленая альпінісцкімі ўзыходжаннямі, якую не раз штурмавалі, на якой цярпелі паражэнне, гара, якая будзіць у альпініста своеасаблівае пачуццё, падобнае на тое, якое адчуваеш, калі бачыш добра знаёмы твар, дзе кожная маршчынка і кожны шрам маюць сваю гісторыю. Невялікія, ледзь прыкметныя змейкі трэшчын, цёмныя ніці выступаў-палічак, дробныя вышчарбіны — кожная з іх магла стаць меткай, якой дасягаеш падчас чарговага штурму, месцам працяглых прыпынкаў, маўклівага роздуму, бурнага націску і змрочных адступленняў, паражэнняў, атрыманых нягледзячы на тое, што ўсе тактычныя і тэхнічныя хітрыкі былі выкарыстаны, — гара з-за гэтага настолькі злілася з лёсамі людзей, што кожны альпініст, якому яна не паддалася, вяртаўся да яе зноў і зноў з тым самым запасам надзеі і веры ў перамогу і пры новым штурме прымерваў да гладкай скалістай паверхні вынашаны ў думках маршрут. Гэтая гара магла б мець багатую гісторыю: абходныя ўзыходжанні, розныя варыянты яе пакарэння, кроніка поспехаў і ахвяр, фатаграфіі, пазначаныя пункцірамі трас і крыжыкамі, што азначалі сама высокія з дасягнутых мясцін; Піркс умудрыўся ўявіць сабе гэта з найвялікшай лёгкасцю, больш таго: яму здавалася дзіўным, што гэта не так.

Масена, крыху згорбіўшыся, ішоў першы. Штораз мацнейшае святло дня не пакідала больш ніякіх ілюзій наконт «лёгкіх мясцін» сцяны — гэта зманлівае адчуванне лёгкасці і бяспекі было выклікана блакітнаватай смугой далечы, якая так спакойна абдымала кожны ўчастак бліскучай скалы. Дзень, ясны і чысты, дабраўся ўжо да падарожнікаў, іх доўгія рухомыя цені дасягалі вяршыні асыпку. Ад каменнай сцяны да асыпку вялі два вялікія жалабы, у якіх яшчэ стаяла ноч; застылы паток гравію ўздымаўся там і нечакана знікаў, паглынуты моцнай цемрай.

Даўно ўжо нельга было ахапіць масіў адным поглядам. Прапорцыі змяніліся, сцяна, якая з адлегласці нічым не адрознівалася ад іншых, уяўляла непаўторную індывідуальнасць формаў, а наперадзе нібы вырастаў з-пад рассыпанай картачнай калоды пляскатых пліт вялізны слуп — павялічваўся, пашыраўся, рос, пакуль нарэшце не адпіхнуў і не засланіў усё іншае і застаўся адзін у халодным, змрочным цяні ніколі не асветленых сонцам мясцін. Яны якраз узышлі на ўчастак вечнага снегу, пакрыты пырскамі злятаючых зверху камянёў, калі Масена запаволіў крок, пасля спыніўся, нібы прыслухоўваючыся. Піркс, які падышоў да яго першы, зразумеў — Масена паказаў пальцам на сваё вуха, у якім тырчаў шарык-масліна мікрафона.

Поделиться:
Популярные книги

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Весь Карл Май в одном томе

Май Карл Фридрих
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Весь Карл Май в одном томе

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Предложение джентльмена

Куин Джулия
3. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.90
рейтинг книги
Предложение джентльмена

…спасай Россию! Десант в прошлое

Махров Алексей
1. Господин из завтра
Фантастика:
альтернативная история
8.96
рейтинг книги
…спасай Россию! Десант в прошлое

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Буревестник. Трилогия

Сейтимбетов Самат Айдосович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буревестник. Трилогия

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №8

Слабость Виктории Бергман (сборник)

Сунд Эрик Аксл
Лучший скандинавский триллер
Детективы:
триллеры
прочие детективы
6.25
рейтинг книги
Слабость Виктории Бергман (сборник)

В комплекте - двое. Дилогия

Долгова Галина
В комплекте - двое
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
попаданцы
8.92
рейтинг книги
В комплекте - двое. Дилогия

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор