Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
Над старымі друкаванымі кнігамі
Уладзіміру Караткевічу
Хмялееце. Тут анігадкі ўпіцца, гартаючы старонкі мудрых кніг. Апавясцілі поўнач са званіцы, і крочыць ноч, а вы ўсё каля іх. Забыты скарб вяртаеце народу. Тут болей сэрцу, як вачам, відно. Ні пыл вякоў, ні час — не перашкода, калі нашчадак з продкам заадно. Ці бачыце? Пагас у хмарах бурых пабляклы месяц — кованы ліхтар. Заснуў з утомы на мядзведжых шкурах гасцінны і натруджаны друкар. Варушыце вякоў старыя тайны. Усхваляваны знойдзеным да слёз, не чуеце, як конь заржаў у стайні і раздувае храпаю авёс. Ўсё дарагое, вырванае ў смерці і ў небыцця, што з пылу паднялі, у гэту ноч схавайце ў нетрах сэрца, каб апасля апавясціць* * *
Адзінай мэты не зракуся, і сэрца мне не задрыжыць: як жыць — дык жыць для Беларусі. А без яе — зусім не жыць. Час
Скрыпучым возам ехаў час, калдобістаю каляінай, а ветах выплываў і гас, а воз каціўся без упыну. Ўставала сонца з-за лясоў, ішло ў зеніт па небасхіле. А воз каціўся, конь ішоў, дарога курчылася ў пыле. Гарыць агонь, лясы маўчаць, прыпалі коні да атавы. Пара вякі ператрасаць, перацаніць людскія справы. Забытым трактам я іду, ступае побач адзінота. Шукаю вынашаных дум, падбітых крылаў з тых узлётаў. Іду, задумны пілігрым, слядоў шукаю ў каляінах. Сюдэма йшоў Паўлюк Багрым, сюды дамоў спяшаў Скарына. Няма даўно ўжо іх слядоў. Лёг пыл на шэрыя стагоддзі. I толькі сэнс вялікіх слоў у нечых ранніх сэрцах бродзіць. * * *
Я сэрца ўздым, жыццё сваё і вернасць, і ўсё, чым вымяраецца любоў, аддам табе, пяшчотная бязмерна, пакутная зямля маіх дзядоў. Два рэхі
М. Т.
Мы з Вамі два рэхі ў адным бары ад Нарачы аж да Нёмана, на матчынай мове, па песні сябры, і думаем крышку падобна. Здалося мне: рэкі плывуць назад, гады вяртаюцца з выраю. Стаю сярод поля, дзе дрэвы ў рад — якую ж пуціну выберу? Капытамі коні кранаюць зямлю, іржуць, патрасаючы грывамі. Я песні з аселіц сэрцам лаўлю — тужлівыя, спеўныя, жніўныя. Я ведаю многа песень чужых, усё ж тыя жніўныя, родныя, як жураўліны асенні крык, навекі мяне запалонілі. Шэрыя хаты пад шэранню стрэх, шэрае беднае зрэб’е. Шэрыя твары плачуць праз смех, Шэрыя вёсны, бясхлеб’е. А мова, як ліра: спявае, гудзе, стагоддзямі вусна прадзецца. Промнямі слоў суцяшае ў бядзе. А мова, як сэрца, б’ецца. Слухаю, думаю... Думка адна: людзі пакрыўджаны родныя, просяць за іх заступіцца, аднак сілы такія няроўныя. Трэба змагацца. З панамі на бой. Трэба, як дуб, як камень. Нашая песня панам, як мазоль: шкадуюць і зводзяць вякамі. З’яўляліся хлопцы, праз цемру вякоў народныя раны гоячы, за сілу адважных закляццяў і слоў жывымі згаралі на вогнішчы. Ірваліся ў полымя, у забыццё, каб толькі не плакаць, не каяцца! З болю на свет прыходзіць жыццё, болем яно адкупляецца. Гэта было ў той завейнай пары, Калі, размахнуўшыся крыламі, Вы сталі змагацца яшчэ на зары з народнымі вечнымі крыўдамі.* * *
Зямля мая любая, дзень мой і ноч, водгулле песняў, у полі калоссе. Часам ударыць аб шыбіну дождж, сумна ля вокан вятры загалосяць. І з заараных даўно каляін роднага поля маёй мадалосці вырвецца часам балючы ўспамін, даўно адышоўшых пакліча у госці. У покуці, тата, цябе пасаджу, прысядзе матуля зычлівая побач. У сне-успаміне на вас пагляджу і буду вас сцішана слухаць за поўнач. * * *
За акном у сутонні сонца нікне са стрэх. Дождж мне вымыў далоні. Шчокі выбеліў снег. Ільняную кашулю на мой змучаны стан каб
* * *
Думы — коні мае вараныя, грыва з ветрам і цокат капытаў. Напярэймы — жывыя, зямныя, выкрасаюцца іскры з граніту. Сялянка я
Шугае позірк смела за аблокі, што пралятаюць над гняздом маім. Сялянка я з душой маёй шырокай і з думкамі, як Нёмана уздым. З цішы лясной, з тугі і крыху з поту. Я працу ведаю і крылля смелы ўзмах. Мяняю я на ніваў пазалоту ўсё золата на пальцах і ў вушах. Хтось плача, што насіў калісьці лапці і з путаю за статкам босы йшоў. А мне найлепей у сялянскай хаце, што ведае, дзе мір і дзе любоў. Калі на сэрцы ные боль шчымлівы, хтось адыходзіць ў невараць з сям’і,— нам гояць раны залатыя нівы, палі бязмежныя. Сяляне мы. Медзвядзёва фарба
На каптан для мужа, на ўток і аснову, шукала жанчына фарбы медзвядзёвай. Гэткай незвычайнай пражаю снавала кросны, гэткай ніткай бабка патыкала, не гнядой, не бурай і не каштановай — іменна наяўнай фарбай медзвядзёвай. І малюе мара маладой жанчыны бурага мядзведзя ў нерушах айчынных, і вачмі прабабкі бачыць, як у буру валакуць мужчыны медзвядзёву шкуру. Ды па тых адважных згасла памяць недзе, што змагалі ў пушчы бурага мядзведзя. А жанчына марыць ночкаю зімовай і шукае фарбы толькі медзвядзёвай. Беларусы
Беларусы ад касы. Нам сняцца высокія травы, пракосы, як паясы. Касавіца для нас — забава. Лоб у поце, лугі з расой. Гнецца першына, зноў атава. Размахнуцца шырока касой — маладая мужчынская справа. Беларусы ад касы. З асялком у кішэні кожны. Пахіляюцца каласы з налітым зернем на пожню. Косы звіняць у сяле, іх клеплюць на бой пераможны. І хлеб, бы зара, на стале, і засек зімой не парожні. Беларусы ад касы. Дарогамі да світання хлопцы з косамі йшлі ў лясы, на бунт ішлі, на паўстанне. Вашчыла іх вёў, Кастусь. Звінелі ў паходах косы. Адраджалася Беларусь пад звон іх рашучы й востры. Вокам сябра гляджу на касу. Асялок кранаю рукою. Не, на злом яе не панясу. Няхай павісіць пад страхою. Сустрэча
Сустрэнемся на вузкай перакладзіне. З двух берагоў, паважныя, прыйдзем. Усё, што не даткана, не дапрадзена, я пакажу табе ў святочны дзень. Вось толькі я забылася на почасці. Калі з дарогі зойдзем у мой дом, я проста пасаджу цябе на покуці, аддам на ласку маім багом. Снуецца з песнямі льняное прадзіва, пасаг бы з кужалю танчэй саткаць. Жартоўна кросенцы мае разладзілі, уток заблыталі, не разблытаць. Я запяю табе пра дзіва дзіўнае, якая ў Нёмне глыбіня, як ноччу месячнай на воды сінія выводзіць дзеўчына паіць каня. А конь не слухае, а конь бянтэжыцца, рве цуглі срэбныя — дарма спыняць. З каменняў Нёмнавых аж іскры крэшуцца, аж сэрца цешыцца з таго каня. З двух розных берагоў на перакладзіне сустрэнемся ў святочны добры час. Чаго б не здужалі, чаго б не ўладзілі, пакінем моладзі сказаць за нас. З моладдзю
Апрануўшыся давідна, падбадзёрана смехам звонкім, вылятала мая вясна з лёгкім ветрам наперагонкі. Час быў дзіўны. Каля мяжы, упрыгожанай церпкім верасам, так часамі хацелася жыць, а часамі і жыць не хацелася. Трудна вочы было адарваць ад вясны, да зямлі прынаднае. Цяжка людзям было дараваць, што яны да людзей неспагадныя. Усё адны гуляюць і п’юць, а другія слязамі плюскаюць. Я і выбрала сцежку тваю, маці-доля мая беларуская. Ці прыходзіў у сны адчай? Ці трымцела слязіна скупая? Не скажу. Святлее ў вачах, калі моладзь на шлях выступае.
Поделиться:
Популярные книги
Страж Кодекса. Книга III
3. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 9
9. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Сирота
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кадры решают все
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00