Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
* * *
Хай славіцца наш беларускі род — душой з вясны і воляю са сталі, каб з гнёздаў нам не пеўнікі на плот, а горда арляняты выляталі! * * *
Ні ў багацці вялікім, ні ў беднасці, а ў дружнай сям’і ля стала жылі б мы ў харошай еднасці — долі людской хвала. Вясною хай сонейка свеціць, рунеюць буйна палі. Зямлі мы адвечнай дзеці, нам хораша жыць на зямлі. Маладзік
Не
Крылатасць
Кожны сябра крылаты свой ведае шлях, неабмежаны, ясны, да неба, і куды скіраваць крылля вольнага ўзмах — павучаць крылатых не трэба. Быць сабой, нібы дужая птушка, расці — ці гарачы поўдзень, ці восень. Не пратоптанай вузкай сцяжынкай пайсці, а ляцець, куды думкі заносяць. Знаем святасць гнязда. Сілай зверылі лёт. Непахісныя продкаў законы. Ёсць у нашай крыві прага новых высот. А напрамак да родных загонаў. * * *
Не аўтобусам выпадковым ехаць больш або менш мінут,— я хачу, каб звінелі падковы аб прамерзлы студзеньскі грунт. У снягі, як у белую пену, ветрам збітую ля дарог, уразаліся сані спеўна, летучы пад гасцінны парог. I паверыць, у што не верыцца. I не выпіць ні кроплі страху. I падужацца зноў з мяцеліцай на крамністым жыццёвым шляху. * * *
Мудрасць спелую сівых вякоў п’ю з народных жывых крыніцаў. Паважаю чужых багоў. Ды прывыкла сваім маліцца. Сарока
Скакала сарока, чорна-белабока, па кусце. Скакала, чакала, знекуль выглядала ўсё гасцей. Вецер горка ўсхліпваў, прыгаршчамі сыпаў снег на двор, заносіў дарогі, засынаў парогі у дакор. А яна скакала, на шлях пазірала: будзе госць! Гурбы снегавыя, коні вараныя — едзе хтосьць! Рогат, смех на санях, коні з кутасамі, стрэл біча. Выйдзі, гаспадарык, з сонейкам на твары іх страчаць. Махала сарока, чорна-белабока, хвосцікам, скакала, кружыла ды наваражыла госцейкаў. Гасціна
Калі палеткі ад жніва астынуць, як ляжа сум асенні на лугі, захочацца ў сялянскую гасціну на верасовы мёд і пірагі. Тут
Раніца
Сонейка. Клёкат бусліхі. Грабельніцы — на сенажаць. З хаты выходжу паціху, Каб раніцы не спужаць. Яна ля майго парога, свежая, у расе. Вецер з шырокіх разлогаў пах чабаровы нясе. Лісцем галлё трапеча. Зазелянеў мурог. Боязна траўку скалечыць міжвольным дотыкам ног. Стаю на парозе. Смяюся. На шкле заламаўся прамень. Галёкае з ніў Беларусі нованароджаны дзень. * * *
Гартаваны працоўнымі днямі, дух ад ветру ўзмацнеў, акрэп. Найсмачнейшы — зароблены хлеб маладымі сваімі рукамі. Як ні многа ў юнацтве патрэб, з добрых спраў добры лёс прадзецца. Што за гонар — пакроіць хлеб добрым людзям ад шчырага сэрца. Як бацька чакае сыноў...
Ноч разгарнула бяззорны плашч, стукае голлем аб стрэху вішня. Вецер і холад. І дождж, як плач, звоніць у вокны хаты зацішнай. Нехта спазніўся, нехта прамок. Сушыцца хустка. Варыцца страва. У хаце не ўсе, яшчэ сына здалёк бацька чакае, прысеўшы на лаву. Пэўна што прыйдзе, абы толькі змог, ветру насупраць, на злосць непагодзе. Калі бацька стары чакае ў дзвярох, нанач дахаты сыны папрыходзяць. Бо бацька і маці і родная мова, узнятая к славе амаль з небыцця паэтаў натхнёным і велічным словам, для беларусаў — пытанне жыцця. Вечар жыцця
Вечар жыцця ўжо ступіў на парог, моўчкі да нас прабіраецца ў сені. Ляснуў знячэўку ля клямкі замок, уздрыгануліся вушы сценаў. У печы кафлянай паленне трашчыць, сум і цяпло, цішыня па пакоях. Верная хатка старая стаіць, вечар вартуе і рэшткі спакою. Кніжкі навокал, душы дабрыня, ціха прысела за стол чалавечнасць. Дзесь за дзвярамі грыміць мітусня, якая ўжо сталаму сэрцу пярэчыць. Сцішана боль адплывае з душы. Хата — прыпынак роднае мовы, веры, што покуль народ будзе жыць, мова прыдасца для шчырай размовы. Песня
Хай песня будзе як песня. Ганаровы ў песні ўдзел: яна не напітак прэсны, а самы моцны хмель. Клёкат душы неспакойнай, у сэрцы затоены боль. З песняю, як са зброяй, выходжу ў няроўны бой. Песня — дыван мой росны, наднёманскі сівы сказ. Мае беларускія кросны, каб думаў палотны ткаць. Песня — душа мая ў слове. Сабраны бацькамі пасаг, іх мудрасці сівагаловай не сцерты гадамі знак. Нясу яе бездарожжам у галаве сівой. Каб толькі не страціць, крый Божа, ноты адвечнай сваёй.
Поделиться:
Популярные книги
Страж Кодекса. Книга III
3. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 9
9. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Сирота
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кадры решают все
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00