Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:
* * *
На зоры глядзець немагчыма. Мігцяцца з-за хмары, як дым, і свеціцца месяц-лучына на прыпечку неба глухім.
Жаночы клопат
З самых юных дзявочых гадоў слаўлю меч, паважаю кудзелю, кожны змест з сэрца вырваных слоў — то народа жыццё і надзеі. Наша доля — кудзеля і лён, нітку віць з недапрадзенай шпулі, вартаваць, як адвечны агонь — казкі, песні забытай бабулі. Дом — адвечная доля жанчын. Ў час, ліхі для народу і грозны, ў нас мужчыны ўздымалі мячы ў абароне краіны і гнёздаў. Ў кволых пальцах мяча не ўтрымаць, меч — для сільных мужчынскіх далоняў. Нам радзіць і не
нам забіваць,
ўзгадаваўшым жыццё ў сваім лоне.
Ўсё ж апора мы, брацця, пры вас, ў цяжкой долі надзейная помач. Здзекі лёсу умеем стрываць, у бядзе здольны выстаяць поруч. Сэрцам мёртвых патрапім збудзіць і агонь ажывіць ў папялішчах, і, як Лада, аддана любіць свае пушчы, свае гарадзішчы. Грознай лютасці ведаем сеч і ў адчаі ля вас не застогнем. Калі з рук вашых выпадзе меч, мы падымем яго ў абароне. Нам радзіць і не нам забіваць. Ў нас мужчыны — дубы, мы — лозы. Ўсё ж гатовы мы львіцамі стаць, калі нішчаць зямлю нам і гнёзды!
Сон
Зоры гамоняць таемнай гамонкаю, вецер шапоча ў кустах. Рвецца і рвецца нітачка тонкая ў кволых нядужых руках. Жар ператлеў пад засланкай шэраю, звечара свет не гарыць. Стыне памалу саганчык з вячэраю, бабка стамілася, спіць... Можа, здаюцца ёй межанькі росныя, птушкаю хоча ўзляцець, хоча вярнуцца да дзён, дзе з пракосамі смела ваюе касец. Станам і ростам мог мерацца з топалем, чубам — з пракосамі траў. Поту гарачага срэбныя кропелькі подзьмухам вецер сціраў. Люба было завіхацца з грабелькамі, смехам звінець маладым, люба было прыбірацца нядзелькаю з думкай дзявочай аб ім. Клічуць музыкі бубнам, гармонікам, танцамі, блізкасцю рук, песняю сэрца, тугой неўгамоннаю, кліча разгойданы круг. Ззяе галоўка істужкамі, косамі, шчокі і вусны, як мак, скачуць пад музыку ножанькі босыя, яркі мігціць андарак. Ў танцы на рукі, каханыя, мужныя, лёгенька клоніцца стан. Русыя косы з галоўкі закружанай ўпалі яму на каптан. ...Недзе цвыркун распяяўся у трэшчыне, месячык выплыў з-за хмар. Сняцца бабулі пракосы над рэчкаю, ціха ўсміхаецца твар.
* * *
Явар з ветрам хіліўся буйным чубам далоў. Сын у свеце згубіўся – цяпер едзе дамоў. Ён ляціць да старонкі, як вясной жураўлі, без дзяцей і без жонкі, верны толькі зямлі. А бацькі перад хатай – як сям’я галубкоў… – Раскажы, мілы тату, дзе ты маму знайшоў? Што да раніцы прала лён на верацяне, што ў бядзе пацяшала і цябе, і мяне. Што зямлю засявала, калі ты ваяваў, што дабру навучала, калі я падрастаў. Ад радзімае стрэхі многа вёрст я прайшоў, многа земляў праехаў, а такой не знайшоў. – Браў сабе маладую я, мой сынку, з сяла, гэткіх любых гадуе толькі наша зямля.
* * *
Зноў па шыферы дождж бубніць. Шапаціць па страсе саламянай. Разагналіся дні — не спыніць, безупынна нясуць у нязнанасць. Дум разгойданых не суняць, па-льняному іх лад прадзецца. Як высока сынам ні лятаць, іх зямное пры іх застанецца. Засяваць — дзядоў запавет. Гладзіць воблік зямлі, не калечыць. Трэ пакінуць такі на ёй след, каб сказалі аб ім — чалавечы.
* * *
Час, бы нітка льняная, прадзецца днямі, месяцамі і няўпынна. Усё, што сёння трывожным здаецца, заўтра стане малым успамінам.
* * *
Вецер нівы калыша, сіні лён, цёмны лес. I зямля, быццам кніжка, адкрывае свой змест. Нагінаюцца ў ногі грывы сочныя траў, хтось таптаў тут дарогі, свае сцежкі праклаў. Зарастаюць курганы, б’юць пабегі з камля — то залізвае раны пасля войнаў зямля. Дождж ёй воблік змывае, то ў снягі замяце. Што зімой спачывае — тое ўвесну цвіце. Невад
сініх азёраў ноччу з неба, як з дна,
ловіць цьмяныя зоры і калыша да дня.
Забірае зямелька ўсё ў свой час ад жывых, толькі попелу жменька застаецца па іх. I цікава, і грозна ў мудрым сэрцы яе. З хмараў высыпле слёзы, з салаўямі пяе. Скарбы ў нетрах хавае — каб патроху для ўсіх, і з сынамі ўзлятае да планетаў другіх. Ранне свежасцю дыша, прачынаецца лес, і зямля, быццам кніжка, адкрывае свой змест.
* * *
Розна бывае ў жыцці і ў полі. У людзей і ў прыроды патрэба адна: нараджацца, расці, расцвітаць без натолі, покуль вясна. Юных стагоддзяў вецер адчайны. Засяваем, кахаем, чакаем пары. Страты заўчасна, дарма падлічаюць. Зноўку вясна. Цяплеюць вятры.
Лёт
Конь буланы, сядзёлка, лёгка ногі — у стрэмя, з жураўлямі гаворка, ў вочы ветру бярэмя. А насустрач бярозы, цёмны лес і паляны. Лёс бязлітасны, грозны, шчэ пакуль што нязнаны. Коні — чорныя хмары на нябесным дзядзінцы капытамі кранаюць камяні на гасцінцы. Хмары бліскаюць, грозяць. Конь у дзёрзкім разгоне. Я сціскаю паводдзе. Толькі ногі ў страмёнах. Вецер хмары разгушкаў. Страху быццам не стала. — Ах, дачушка, дачушка, ледзь каня не загнала.
Дамоў
Дамоў — на масточак калінавы рванеш — гатовы ізноў падняцца, бадай, па-буслінаму клякочучы песні з палёў. Дамоў — гэта сэрцам да сэрца. Дабрыдзень, мая маладосць! Душой акрыяць, адагрэцца і словам сагрэць кагось. Тут хлеба акраец, як мёд. Падушка, як пух лебядзіны. Бацькі. I магілы. I род. Зямлі сваёй подых глыбінны.
Пятру Клімуку

1

Хлопча палескі, з харошых найлепшы, што вылецеў к сонцу з дрымотных балотаў. Скуль мне узяць дасканалыя вершы, вартыя гэтак далёкіх палётаў? То ж Беларусь наша ў хустачцы белай, можа, ў квяцістай святочнымі днямі, узгадаваць свайго сына сумела,— ўзвіўся арлом з дарагімі сябрамі. Шмат сілы ў зямлі і шмат у пародзе. Жывём мы пачэсна з надзеі і працы. Шчодра палеткі жытнёвыя родзяць. Высока ўмеюць сыны падымацца. Дзякуй, што наш ты з палескае вёскі, слаўна ўзляцеў і шчасліва вярнуўся. Дзякуй, што ў сэрцы адданым, сыноўскім, насіў ты і носіш імя Беларусі.

2

Сын хлебаробаў палескіх і ўнук, годнасць і гордасць роднага краю, зноў у палёце наш Пётра Клімук, зноўку барозны ўвысь пракладае. Застыў у трывожным чаканні народ, матчына сэрца лякоча і млее, смелы, высокі надзіва палёт, такога і ў снах паляшук не лялеяў. З плугам учора прайшлі па зямлі, не раз наравістых закілзвалі коней, а сённечы ў космас вядуць караблі упэўненай сілай сялянскіх далоняў. Блізкі нам той, хто дзеліць палёт, разам глядзіць на касмічнае ззянне. Скажы яму, хлопча, які мы народ, і перадай ад усіх прывітанне. Хай з лёгкай тваёй і шчаслівай рукі на гонар і радасць роднага краю з вёсак выходзяць палешукі. Хай у палётах цябе даганяюць.
Кастусь Каліноўскі
Калі ў бой на змаганне з катам выйшаў наш адважны Кастусь, за плячамі ён меў занадта мала вёснаў і меў Беларусь. Меў Кастусь свой адвечны, сярмяжны, прагны шчасця, працоўны народ. Толькі волі жадаў недасяжнай — нагароды з усіх нагарод. Боль і путы, чужацкая цемра, лад чужы, здзек чужы і тыран. Толькі ў сэрцы, як вогнішча, вера, што народ будзе сам сабе пан. Толькі сіла ў Яські з-пад Вільні палымяных завостраных слоў ды пад шэраю світкаю крылле і размах, бы вясной у арлоў. О свабода! Тварыла дзівосы — змагара-каваля са слугі. Ты вастрыла сялянскія косы у гарніле адчаю, тугі.
Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Инквизитор Тьмы 6

Шмаков Алексей Семенович
6. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 6

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Сердце для стража

Каменистый Артем
5. Девятый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.20
рейтинг книги
Сердце для стража

Здравствуй, 1984-й

Иванов Дмитрий
1. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
6.42
рейтинг книги
Здравствуй, 1984-й

Инквизитор Тьмы 5

Шмаков Алексей Семенович
5. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 5

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4