Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:
Час зубамі клацае ў застрэшшы
Час зубамі клацае у застрэшшы. Час не ведае, што хоча сам. Я ў яго сышчу, што мне належыць, і табе, зямля мая, аддам. Буду ведаць, што жыву не марна, калі праўда ў песні прарасце, пашыхуе ўсё з рукі ахвярнай, што ад сэрца, тое зацвіце. Слёз гаручых гарцамі не мераю. Не скупая, сілы не лічу. Крочу ўперад, спадзяюся, веру, што пазычыла, усё сышчу. I аддам Радзіме.
* * *
Радасць, як вецер. Каханне,
як госць.
Дасягнутасць шчасця ўжо шчасцем не ёсць.
Люты
Холад люты да касцей праймае, аж за душу лапамі бярэ. Стыне ўсюды, мерзне, замярзае. Ходзіць важна люты на дварэ. Смех і грэх. А колькі фанабэрыі. Без кажушка цераз двор не ход. Заінелі шыбы, нават дзверы. За парогам стыне галалёд. Люты-дзьмуты: — Паваюю з вамі. Вы сягоння ўсе ў маіх руках! За плячамі — сакавік з братамі сеюць у прастор вясновы пах.
Белавежа
У Белавежу ўвайшла, нібы ў храм. Стромкіх дрэваў маўчаць калоны. На кары каля шрама шрам, бы счарнелі старыя іконы. Кроплі смольныя, нібы перлы. Кроны купал неба падперлі. Пахіліліся долу кусты. Пах ядлоўцу густы-густы. Ціха тут, толькі сэрца стук. Тут касуля прывыкла да рук. Жар суніцаў — кроў з нечай раны, незагоенай, набалелай. Узлятае бусел з паляны — падалося — як кужаль белы. Зубр на мох, бы ягнё, прылёг ля бярозаў у белай адзежы. Калі недзе існуе Бог, тут ён, пэўна, у Белавежы.
На сутонні
Добры вечар у хату. З зацярушаных дрэў сцюжай іней кудлаты мне на сэрца асеў. Тут агонь наш у печы. Жар, якому не стлець. Цеплынёю спрадвечнай мне б душу адагрэць. На дыван паўзірацца, слова шчырае ўчуць. Адпачыць пасля працы ў шчырай хаце хачу. Дрэмле вечар па лавах. Рэй дзіцячы прыціх. Пасля снежных завалаў адпачыну пры іх.
* * *
Сумна сягоння. На плечы вецця накінуў вецер хустку сутоння. Месяц не свеціць, згубіўся недзе ў цёмна-блакітнага неба прадонне. Пагаслі вокны. У поцемку зрэбным стаяць натруджаныя сялібы. Выплеснуў вецер з прадоння неба на грудзі хмараў месяц, як рыбу.
* * *
Рукою чорнай хтосьць крануўся крылляў і струн душы — і струны не звіняць, зноў груганы свабодны лёт спынілі, на шлях свой чорны звабіць наравяць. Я ад зямелькі крыллем адштурхнуся і абміну ў палёце чорны жах. Лячу душой са сцежак Беларусі на недасяжны, на паднебны шлях. Унізе бор пад ветрам студзіць шаты. Уверсе ноч запальвае агні. Свая туга, свае шляхі ў крылатых. І праўды след яснейшы з вышыні.
Па-беларуску
Задумана стаяць на ўзлессі хвоі. Вятры з бярозаў лісце замялі. Нам дорага заўсёды
ўсё жывое,
што побач з намі дыша на зямлі.
Равуць зубры, як продкі навучылі, сівую пражу павукі прадуць. Арол у хмарах распраўляе крылы, каб даляцець да мэты вольных дум. I добра так бывае ў свеце, строга. I нельга кідаць лёс на самацёк. Свой шлях у кожнага, свая дарога, праверана вякамі і жыццём. З дабром да роду, з ласкай да суседзяў — ад прадзедаў парадак на зямлі. Шурпатасці, усе памылкі, беды вякі даўно нам з душаў саскраблі. I гонар свой — не трэба нам благога. I звычай свой па-людску жыць з людзьмі. Дабро сваё, не трэба нам чужога. I будзе ўсё. Бо з працавітых мы. Зжынаем хлеб. Гадуем скібу-скварку. Не ворагі, сябры ў нас навакол. Умеем хораша разладзіць сварку: — Сядайце, госцейкі, за наш гасцінны стол!
Верасень
Верасень у тумане бульбяны, багаты. Вецер яблыні гне, абтрасае ля хаты. Дзед прылёг на мурог і атавы не косіць, з дрэў яму каля ног сыпле золата восень. Каб жа сілу збярог, назбіраў бы са жменю срэбра-медзі з дарог, каб звінела ў кішэні, ды пайшоў бы да той, што, як ранак, смяецца, што забрала спакой ды прывабіла сэрца. Было б меней гадоў, як тады, як калісьці, закружыліся б з ёй, бы асенняе лісце. Была сонейкам, ласкай, абразком маляваным, чарадзейкаю-казкай, песняй недаспяванай, зоркай недачаканай, з недажатай палоскі анікім не сарванай польнай ружай ля вёскі. Уздыхнуў аб пары, як прыдумваў забаву. Растрасаюць вятры па пракосах атаву. Галавы не падняць. Небасхіл, як сляза... I шуміць сенажаць, адзвінела каса. ...Кажуць, блудзіць душа па балотах, імшары, як памрэш загадзя ад няздзейсненай мары.
Сын і матуля
Адплывалі няўпынна ў вечнасць дзеі жыцця. Гадавала жанчына каля сэрца дзіця. Спавівала каханнем, апаіла дабром, Лётам дум палымяных, што плылі з малаком. Вырас любы саколік дрэнным людзям ў дакор, ясным чубам да столі, шчырым сэрцам да зор. Сны юнацкія сняцца, душу боль закрануў. – Не сумуй, мая маці, што пакіну адну. Твае вочы — світанне, твае рукі — цяпло, без цябе ні кахання, ні жыцця б не было. Але мне, маладому, што ля рук тваіх рос, яшчэ хочацца грому з недасяжных нябёс. Яшчэ хочацца ў моры ураганы спаткаць і падужацца з штормам, ў злыбядзе не дрыжаць. З найсмялейшымі радам мчацца ўвысь напралом. Яшчэ хочацца праўды у змаганні са злом!
* * *
Мне патрэбны бор стары сасновы, дзе на рукі сочыцца жывіца. Мне патрэбна роднай чыстай мовы з сырадоем у сяле напіцца. Слоў айчынных, слоў сардэчных жменю, мудрасці мінулых пакаленняў. Цеплыні суседскае сустрэчы, хаты ціхай, добрай, мірнай працы. I адносін шчырых, чалавечых. Быць людзьмі. Не толькі імі звацца.
Развітальна заплакала восень
Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Инквизитор Тьмы 6

Шмаков Алексей Семенович
6. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 6

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Сердце для стража

Каменистый Артем
5. Девятый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.20
рейтинг книги
Сердце для стража

Здравствуй, 1984-й

Иванов Дмитрий
1. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
6.42
рейтинг книги
Здравствуй, 1984-й

Инквизитор Тьмы 5

Шмаков Алексей Семенович
5. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 5

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4