Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

— Мы ўсё пішам пра тое, як "Ганна завіхалася ля печы", — казаў ён. — А трэба — пра незвычайнае, яркае, таямнічае. Каб нельга было б адарвацца ўсю ноч.

І Уладзімір Караткевіч ажыццявіў сваё творчае крэда, дамогся жаданага. Я ведаў падлеткаў, якіх за раманам "Чорны замак Альшанскі" сапраўды заставала світанне. Чаму? Ды таму, што ў рамане расказана "самая неверагодная гісторыя, якая адбылася на зямлі беларускай за апошнюю чвэрць стагоддзя", раскрыта таямніца Альшанскага замка. Дакладней, не адна, а некалькі таямніц. Хто на пачатку ХVII стагоддзя забіў Ганну Альшанскую і яе каханага Валюжыніча? Куды тады падзеліся багатыя фамільныя скарбы? Што адбылося ў замку ў час апошняй вайны? Нарэшце, хто і чаму забіў Мар'яна Пташынскага, Людвіка Лапатуху, Герарда Пахольчыка і іншых сумленных людзей?

Я не буду тут пераказваць

усе нечаканыя перапетыі рамана, непазбежна збядняючы іх, бо найлепш яго прачытаць ці перачытаць кожнаму самому. Падкрэслю толькі, што "Чорны замак Альшанскі" напісаны па ўсіх канонах класічнага дэтэктыва. Сюжэт рамана вельмі заблытаны. Разгадка ўсіх злачынстваў нечаканая. Як і ў "Дзікім паляванні караля Стаха", чытач да канца застаецца ў няведанні, навошта некаму спатрэбілася прыбіраць з дарогі, тапіць у возеры аматара і збіральніка даўніны Мар'яна Пташынскага (прозвішча забойцы свядома тут не называю, — дзеля тых, хто яшчэ не чытаў раман, бо, як казаў Караткевіч, за заўчасную "падказку" трэба "даваць па пысе"). Антон Косміч, галоўны герой рамана, сваё расследаванне вядзе, праяўляючы незвычайныя гістарычныя веды, глыбокі інтэлект, інтуіцыю Шэрлака Холмса. Такім чынам, тое жанравае вызначэнне, якое даў "Чорнаму замку Альшанскаму" сам аўтар, цалкам апраўдана. Гэта — сапраўды "псіхалагічны дэтэктыў" (можна было б яшчэ дадаць вызначэнні: навуковы, інтэлектуальны, філасофскі). У жанравых адносінах — новае слова ў беларускай літаратуры.

Аднак, як і "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі" — не толькі дэтэктыў. Гэта яшчэ і раман гістарычны, сацыяльна-філасофскі. Як пераканаўча паказалі крытыкі (У. Захараў, В. Каваленка, Г. Пойманава, М. Тычына, В. Шынкарэнка і інш.), Караткевіч выступіў тут сапраўдным наватарам як у дачыненні да формы, так і зместу, дасягнуў тут асаблівай раскаванасці, "свабоды самавыяўлення". Чытача рамана хвалюе не столькі расследаванне даўніх і новых злачынстваў, колькі ход аўтарскай думкі, асабліва страсныя публіцыстычныя адступленні пра нашы адносіны да помнікаў архітэктуры, да прыроды. Раман успрымаецца як актыўны пратэст супраць усялякіх войнаў, усялякіх майданэкаў і хатыняў, супраць прымусу, здрады, здзекаў з чалавека — зла ўвогуле. Яно ўвасоблена ў князях Альшанскіх, іх апошнім нашчадку Вітаўце Шапо-Калавур-Лыганоўскім. Але зло не вечнае, калі на свеце існуюць, актыўна супрацьстаяць яму такія светлыя людзі, як Антон Косміч і яго каханая Стася Рэчыц, як апантаныя краязнаўцы Шаблыка і Змагіцель, як "Абель у адстаўцы" Адам Хілінскі. Яны моцныя праўдай. За імі будучыня.

У "Чорным замку Альшанскім" ёсць прадчуванне тых грамадскіх змен, што адбыліся ў нашай краіне за апошнія гады, пасля смерці пісьменніка. Яно — і ў імкненні Косміча заўсёды быць чалавекам, з годнасцю "распараджацца сабою". Яно — і ў разуменні непарыўнай повязі часоў. Памкненні герояў добрыя і чыстыя: "Людзям вельмі патрэбна чыстае паветра. Трэба, каб лёгка дыхаць. Вельмі трэба чыстае паветра. Вельмі чыстае паветра".

Аднак вернемся ў "год Караткевіча". Пачаўся ён для Валодзі "нефартунна" — новымі прыступамі. Спачатку хворы ляжаў дома, потым ў лечкамісіі, у Аксакаўшчыне, казаў, што яму пагоршала, калі схадзіў у Саюз, каб дабіцца маральнай і матэрыяльнай падтрымкі для Вацлава Жыдліцкага, і сустрэў там поўнае неразуменне. Скардзіўся, што мы ўсе рэдка яго наведваем ("хаця б перакінуцца ў дурня"). А калі я аднойчы зайшоў да яго, каб расказаць, як яго ведаюць і любяць студэнты універсітэта (на кніжным "аўкцыёне", які я там вёў, на пытанне, хто з герояў беларускай літаратуры найбольш падабаецца, многія адказалі: Алесь Загорскі), двойчы паўтарыў, што едзем мы ўжо не на вяселле, а з вяселля, што пара зарубіць на носе лацінскае "memento mori" ("памятай аб смерці"). На гэта я адказваў, што шлях з вяселля таксама можа быць доўгі, а на ім, напэўна ж, сустрэнуцца прыемныя і гасцінныя корчмы. Валодзя тут крыху ажывіўся:

— Раней, здаецца, корчмы былі кожныя пяць вёрст… Аднойчы мужыкі завялі спрэчку: колькі вёрст да неба? Адзін адказаў: менш пяці, бо інакш была б відаць і карчма.

Каб яшчэ больш падбадзёрыць яго, я дастаў з партфеля выразку з артыкулам Ганны Далінскай, надрукаваным у польскай "Політыцы". Уладзімір Караткевіч, Аляксей Кулакоўскі і Алесь Жук там былі названы песнярамі дабрыні і талеранцыі.

— Хочаш, і я табе нешта пачытаю, — сказаў ён нібы ў адказ. І выцягнуў

з-пад стуса рукапісаў сваю своеасаблівую рэцэнзію на выказванні аб сітуацыі з беларускай мовай, сабраныя філосафам Алегам Бембелем. Зачытаў урыўкі з яе, а потым — з надрывам, на адным дыханні — і некаторыя выказванні.

— Вось бачыш, — закончыў, — і адзін чалавек многа можа… Кожны павінен з годнасцю несці свой крыж — ці то едучы на вяселле, ці то з онага… Вядома, ніхто цяпер усяго гэтага не надрукуе. Ды і сырое, сумбурна зроблена — рэдагаваць трэба. А так — карысную работу зрабіў хлопец…

Караткевіч яшчэ хварэў, калі на экраны выйшаў фільм "Дзікае паляванне караля Стаха". Тым, хто не чытаў аповесць, ён падабаўся. Ля білетных кас, ці не ўпершыню за гісторыю беларускага кіно, выстройваліся вялікія чэргі. Але гэта не пахіснула майго ранейшага крытычнага стаўлення. І я аднёс у "Літаратуру і мастацтва" рэцэнзію, якая пад назвай "Яшчэ адзін "добры сярэдні"?" была надрукавана 23 мая 1980 года:

"На першы прагляд фільма "Дзікае паляванне караля Стаха" я ішоў з насцярожанасцю, пэўнай прадузятасцю. Асабліва трывожыла, ці знайшлі на кінастудыі "Беларусьфільм" адпаведны "экранны эквівалент" аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча, якая ўжо здабыла шырокую папулярнасць. Вядома, аповесць гэта юнацкая, небездакорная. Але, мабыць, якраз таму вельмі шчырая, з вострым, захапляючым сюжэтам. У аповесці страсна асуджаецца сацыяльны прымус, увасабленнем якога якраз і з'яўляецца "дзікае паляванне", што запалохвае людзей, распраўляецца з сялянамі. І адначасова гэта аповесць пра любоў да сваёй Айчыны і свайго народа, пра пошукі чалавекам месца ў жыцці, пра чыстае каханне. Твор Караткевіча гістарычна канкрэтны, падзеі яго адбываюцца ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. І ў той жа час аўтар вядзе чытача да філасофскіх абагульненняў, ставіць перад ім "вечныя" пытанні.

Дык як жа ўсё гэта ўвасоблена ў фільме? І ці не напаткаў яго лёс папярэдняй экранізацыі караткевічаўскага твора — рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", адкуль была выкінута філасофія, роздум аб сэнсе гісторыі і жыцця, а засталася адна голая прыгодніцкая канва?

І вось на экране — першыя кадры. Беспрасветная цемра. Грыміць гром. Пад праліўным дажджом брыдзе галоўны герой Андрэй Беларэцкі (артыст Б. Плотнікаў). Бліскі маланкі высвечваюць яго твар, вялікія вочы. Вочы народнага заступніка, пакутніка, вочы Хрыста. І такого Беларэцкага адразу прымаеш. Менавіта так павінен быў выглядаць галоўны герой. Толькі чаму ён ідзе? Член прывілеяванага Рускага геаграфічнага таварыства, аўтар некалькіх кніжак, чалавек з адносным дастаткам — і раптам ідзе. Праз незнаёмыя балотныя мясціны, ноччу. Адкуль і куды? У аповесці ж сказана канкрэтна: "Я ехаў з губернскага горада М. у самы глухі куток губерні на наёмным вазку…" Здаецца, дробязь, а ў глыбіні душы адразу заварушылася сумненне: навошта такая неадпаведнасць, непраўдападобнасць? Каб просталінейна падкрэсліць "дэмакратызм" героя?

З напружаннем чакаю наступнай сустрэчы — з васемнаццацігадовай гаспадыняй Балотных Ялін, апошняй прадстаўніцай старадаўняга шляхецкага роду Надзеяй Яноўскай. Вось яна запрашае Беларэцкага на вячэру. Полымя свечкі выхоплівае з паўзмроку яе твар. Васковы, хваравіты, сапраўды "вымарачны". Праўда, адразу заўважаеш яўную неадпаведнасць паміж узростам актрысы і яе гераіні. Але, паколькі А. Дзімітрава іграе Яноўскую шчыра, тэмпераментна (хочь часам і меладраматычна), хутка неяк перастаеш на гэта звяртаць увагу.

З першых жа кадраў фільма яго аўтарам (сцэнарый У. Караткевіча і В. Рубінчыка, рэжысёр-пастаноўшчык В. Рубінчык) удаецца ўзбудзіць у гледача трывожны настрой. Крывавая легенда пра даўняе забойства караля Стаха. Яе працяг праз стагоддзі. Таямнічы паўзмрок вялізных пакояў запусцелага палаца-замка (майстар па святле С. Лук'янчык). Несамавітая, вельмі кантрастная музыка (кампазітар Я. Глебаў). Незразумелыя шолахі, галасы, шэпты. Узрастаючы грукат капыт… Адразу адчуваеш, што ў гэтай атмасферы павінна адбыцца нешта выключнае па сваёй жудаснасці. Андрэй Беларэцкі спачатку даволі скептычна адносіцца да ўсіх паданняў, не верыць у існаванне ні "дзікага палявання", ні Малога Чалавека, ні Блакітнай Жанчыны. Але паступова і ён пераконваецца, што ў палацы і наваколлі дзейнічаюць нейкія злыя сілы. Відаць, не звышнатуральныя, а зусім зямныя, рэальныя. І ў Беларэцкага з'яўляецца імкненне высветліць усю гісторыю да канца. Імкненне супрацьстаяць гэтым сілам, дзейнічаць.

Поделиться:
Популярные книги

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Умеющая искать

Русакова Татьяна
1. Избранница эльты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Умеющая искать

Гимназистка. Под тенью белой лисы

Вонсович Бронислава Антоновна
3. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Под тенью белой лисы

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II