Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

Валодзя трымаўся даволі мужна. Толькі паўтараў, што без Валі не ўяўляе сабе далейшага жыцця. Хацеў кудысьці з'ехаць з хаты, каб хоць крышку "адтаяць душой".

— Хто хацеў бы мяне прыняць, у таго малыя хаты, — жаліўся. — А ў каго вялікія, той не мае такога жадання.

З дапамогай аддзела культуры ЦК КПБ Караткевіч атрымаў тады пуцёўку ў прэстыжны санаторый на Нарачы. Але чужыя людзі, казённая атмасфера, халоднае надвор'е не садзейнічалі "адтайванню", і з "Соснаў" ён вярнуўся датэрмінова. З таго часу апеку над ім, хатнія клопаты ўзяла на сябе сястра, Наталля Сямёнаўна.

Калі 6 красавіка я прыйшоў на "саракавіны"

па Валянціне Браніславаўне, то ледзь пазнаў Валодзю — так ён апух. Да таго вельмі балелі зламаныя раней рэбры. Усіх, хто прыходзіў, Валодзя сустракаў вельмі песімістычна, гаварыў, што ён ужо адпісаў і адбыў сваё. Таму Васіль Быкаў, устаўшы за жалобным сталом, згадаў словы Хемінгуэя: пакуль ты жывы, мы будзем жыць абодва… Дзеля памяці пра Валянціну Браніславаўну, дзеля літаратуры Валодзя павінен узяць сябе ў рукі і жыць, каб жыла памяць. Прыкладна такім жа быў сэнс і слова Рыгора Барадуліна, ішых сяброў. Усё гэта не падабалася Караткевічу: бачыў тут нейкі дыктат над сваёй асобай, ці што.

Выйшаўшы з-за стала, усе мужчыны сабраліся ў Валодзевым кабінеце. Седзячы на тахце, ён пачаў скардзіцца, што вось і сон у яго змясціўся: засынае ў пяць і ўстае ў дванаццаць.

— Трэба, Валодзя, праявіць сілу волі і вярнуць усё на сваё месца, — прапанаваў Быкаў.

Гэтыя словы вывелі з раўнавагі Караткевіча. Нервова зацягваючыся папяросай, ён адрэзаў — ды так, каб было несправядліва і балюча (хоць Васіль Быкаў у апошнія гады быў яму вельмі блізкі):

— І ніякі ты не ваенны пісьменнік. Асабліва пасля Льва Талстога… Любіш ставіць людзей у эсктрэмальныя сітуацыі і глядзець, што з імі будзе.

— А чаму ж не паглядзець, як будуць паводзіць сябе два павукі ў банцы або муха з мурашкай… — не то пагаджаўся, не то іранізаваў Быкаў, добра разумеючы стан і прычыны такой абвостранай рэакцыі Караткевіча.

Тут уключыўся Генадзь Кісялёў і стаў пераконваць Валодзю, што трэба больш рухацца, больш бываць на свежым паветры, больш быць гаспадаром свайго слова. Але гэта канчаткова расстроіла Караткевіча — нібы яму жадалі што благое.

Летам Караткевічу крыху палепшала. Ён зноў стаў хвалявацца за лёс помнікаў архітэктуры, розных "апальных" асоб. Некалькі разоў пазваніў з гэтай прычыны А. Т. Кузьміну, які, наколькі магу меркаваць з дзвюх тагачасных размоў, вельмі хваляваўся за здароўе пісьменніка і рабіў канкрэтныя захады, каб яго ўратаваць. Спробы, часам нават адчайныя, уратаваць Валодзю ад дэпрэсіі, рабілі і мы, ягоныя сябры. Але вынікі былі толькі часовыя. І тут Наталля Сямёнаўна рашыла, што яму трэба змяніць асяроддзе, паехаць у Оршу, дзе жыла яго пляменніца Ляля і яе муж Юра. На радзіме, здавалася, хворы павінен акрыяць.

29 кастрычніка разам з Нінай Уладзіміраўнай Адамчык, Галінай Львоўнай Кісялёвай, лекаркай з бальніцы і дачкой Наталлі Сямёнаўны Надзяй я наведаў Валодзю ў Оршы. Ён адчуваў сябе, як сам казаў, "пяцьдзесят на пяцьдзесят", лепш стаў есці, чытаў кнігі, апекаваўся катамі. Узрадаваўся нашаму прыезду. Шкадаваў толькі, што пільныя справы перашкодзілі прыехаць Быкаву і Кісялёву ("Кісялю"). Паказаў нам хату, у якой жыў (па вуліцы Касманаўтаў, 10) — яна была пабудавана адразу ж пасля вайны з бярвення, перавезенага з вёскі (месца ж знаходжання бацькоўскай хаты акрэсліў вельмі прыблізна: там усё змянілася). Разам мы выйшлі на бераг Дняпра, прыбранага ў асеннюю пазалоту дрэў. Але спусціцца

па стромкім адхоне да самой ракі Валодзя ўжо не рашыўся — адмаўлялі слухацца ногі.

Назаўтра пазваніў Васіль Быкаў, распытваў пра стан здароўя Караткевіча. Казаў, што і сам з'ездіць да яго пасля Кастрычніцкіх свят, калі крыху вызваліцца.

У снежні, на зіму, Уладзімір Караткевіч вярнуўся ў Мінск. З кватэры амаль не выходзіў, з выдавецтвамі кантактаваўся па тэлефоне. Я некалькі разоў заходзіў да яго, каб угаварыць на курс лячэння, прапанаваны літоўскім медыкам Валдасам Банайцісам, але Валодзя адказваў неакрэслена:

— Можа, летам, калі пацяплее.

— Час бяжыць, Валодзечка…

— Што вы ўсе мяне хаваеце, — узарваўся Валодзя. — Вунь і Зайцаў прыходзіў, заклікаў хадзіць у царкву, прычашчацца перад… перад смерцю.

— І што ты яму адказаў?

— Сказаў: Вячаслаў Кандратавіч, нашто? Лепш я памалюся дубу. Ці каменю. Ці яснаму сонейку.

У лютым 1984 года, пасля смерці Ю. А. Андропава, калі яшчэ было невядома, куды пойдзе далейшае развіццё краіны, па Беларусі пракацілася, як вызначыў Валодзя, "непамысная хваля высакоснага года". Выступаючы на семінары ў Гродне, работнік Галоўліта БССР В. Пепяляеў ахарактарызаваў Караткевіча, Адамовіча, мяне, а заадно чамусьці і Думбадзе ледзь не як ворагаў народа. Рашыўшы, што настаў яго зорны час, адзін з пісьменнікаў стаў пісаць у высокія інстанцыі палітычныя даносы. Усё гэта вельмі расстроіла Караткевіча. Пасля званка з Гродна пра тое, што гаварылася на тым семінары, ён рашыў (казаў пра гэта мне ў бальніцы), што зноў вяртаецца "сталіншчына". Пачалася вострая дэпрэсія. З цяжкім прыступам "хуткая" забрала Валодзю ў лечкамісію, дзе ён праляжаў у рэанімацыі некалькі дзён без асаблівай надзеі.

2 сакавіка я папрасіўся на прыём да А. Т. Кузьміна, каб даказаць беспадстаўнасць гучных абвінавачванняў у свой адрас (услед за імі пачалі мне вяртаць з рэдакцый і выдавецтваў заказаныя раней рукапісы). Аляксандр Трыфанавіч уважліва выслухаў мяне, спрабаваў знайсці нейкі выхад з сітуацыі, прапанаваў абмеркаваць рукапіс "варожай" кніжкі пра Англію на Вучоным савеце нашага інстытута ("як там вырашаць, так і будзе"). Потым я згадаў, што існуе прамая залежнасць паміж выступленнем В. Пепяляева ў Гродне i знаходжаннем Уладзіміра Караткевіча ў рэанімацыйнай палаце.

— Ведаю, — сказаў Аляксандр Трыфанавіч. — Адпаведныя заўвагі ў адрас той арганізацыі, дзе працуе Пепяляеў, зроблены. А пра стан здароўя Уладзіміра Сямёнавіча мне штодзённа дакладваюць. Робіцца ўсё магчымае ў яго становішчы.

Праз тыдзень Валодзю перавялі ў агульную палату. А там і дазволілі яго наведаць. Калі я зайшоў да яго, ён быў рухавы, настроены даволі аптымістычна. Узрадаваўся вясковай каўбасе, якую яму перадала Марыя.

— Якія навіны на божым свеце? — спытаў. — Можа, мой фільм бачыў?

Я пачаў пераказваць яму ўражанні ад "Чорнага замка Альшанскага". Ля кас стаяць чэргі, людзі пытаюць пра лішні білецік. Ды і фільм зроблены лепш, чым "Дзікае паляванне караля Стаха". Лапатуха проста выдатны. Вось толькі з выканаўцамі галоўных роляў не пашанцавала: яны — ніякія.

— Ведаю, — адказаў. — Людзі гаварылі.

І пачаў пералічаць, хто ў яго тут бываў. Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч толькі што заходзіў з жонкай. Быкаў прынёс цэлы стус часопісаў. І Кузьмін двойчы заходзіў з Антановічам.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3