Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

Поспеху фільма садзейнічае і добры акцёрскі калектыў. Да названых вышэй выканаўцаў трэба дадаць А. Філозава (Гацэвіч), В. Шэндрыкаву (удава Кульша), Б. Раманава (судовы следчы). З агульнага ансамбля неяк выпадае толькі Б. Хмяльніцкі (Варона) — празмерна статычны, пазбаўлены індывідуальнасці.

І ўсё ж, нават калі не суадносіць фільм з аповесцю, застаюцца ў сіле многія з тых прэтэнзій, што былі выказаны раней. Найперш гэта тая ж гістарычная прыблізнасць. Я разумею, В. Рубінчык хацеў, паводле яго ж выказванняў у друку, стварыць абагульненне, "фільм-прытчу" пра барацьбу сіл дабра і зла ўвогуле. Але ж нельга,

застаючыся канкрэтным у адных рэаліях, быць абстрактным і таму недакладным у іншых. Нельга, назваўшы канкрэтную дату — 1900 год, тут жа прымушаць Свеціловіча захапляцца подзвігам Соф'і Пяроўскай, як нечым, што адбылося зусім нядаўна, што зусім свежае ў памяці (як вядома, Пяроўская была пакарана смерцю ў 1881 годзе). Нельга падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, адвольна пераносіць у замак, архітэктура якога нічога агульнага з Беларуссю не мае.

Урэшце, фільму шкодзіць меладраматызм, пагоня за вонкавымі эфектамі. Ах, як прыгожа і як доўга шугае полымя з адзення Дубатоўка! Ах, як ненатуральна бяжыць па белым снезе апранутая ў чорную сукенку звар'яцелая ўдава Кульша! Эфектна, дужа эфектна, але адначасова безгустоўна выглядаюць і босыя ногі мерцвяка на чорным фоне чыноўніцкай фігуры, і асеннія лісты паміж старонкамі старой кнігі, і курчо на галаве той жа ўдавы. Толькі думаеш: навошта ўсё гэта? Што гэта дае для разумення падзей? Безумоўна, сімвалы патрэбны, проста неабходны ў мастацтве, але такія, як, скажам, адзінокае дрэва, што ў адной са сцэн само падае ў балотную твань. Гэта не толькі каларытная дэталь, але і абагульненне, якое прымушае думаць, застаецца ў памяці.

"Дзікае паляванне караля Стаха" магло стаць падзеяй у беларускім кінамастацтве. Стала ж толькі яшчэ адным "добрым сярэднім фільмам". І не дало яму ўзняцца на вышэйшую ступеньку якраз тая прыблізнасць, якой няма ў аповесці і якую часта адчуваеш на экране".

Нечакана для Караткевіча фільм "Дзікае паляванне караля Стаха" атрымаў прызнанне за мяжой — на фестывалях у Францыі, Канадзе, Італіі. Відаць, членаў журы прывабіла нязвычная для тагачаснага савецкага кіно праблематыка. Пасля кожнага такога прыза рэжысёр фільма В. Рубінчык званіў Караткевічу.

— Перадай свайму Мальдзісу, што, наперакор яго рэцэнзіі, фільм атрымаў узнагароду…

— Члены таго журы не чыталі маёй аповесці, а Мальдзіс чытаў, — парыраваў Валодзя.

Дарэчы, пасля адной з такіх узнагарод здарыўся кур'ёзны выпадак. Друкуючы справаздачу з парыжскага фестывалю прыгодніцкіх і фантастычных фільмаў, газета "Правда" назвала аўтара сцэнарыя "Дзікага палявання караля Стаха"… польскім пісьменнікам. А паколькі ў Польшчы якраз стала неспакойна, паведамленне газеты выклікала трывогу: а раптам ён сапраўды там? З вельмі высокай інстанцыі раніцай пазванілі Караткевічам, натрапілі на Валянціну Браніславаўну, якая ўжо ўстала, і спыталі:

— Ці не скажаце вы, дзе цяпер знаходзіцца Уладзімір Сямёнавіч?

— Спіць, — адказала Валянціна Браніславаўна, на ўсякі выпадак заглянуўшы ў кабінет. — Дзе ж яму яшчэ быць?!

Між тым "год Караткевіча" працягваўся. Вярнуўшыся з санаторыя ў Аксакаўшчыне, Валодзя на нейкі час стаў ранейшым — вясёлым, дасціпным. Тэрмінова, да юбілею, пісаў п'есу пра Янку Купалу, дзеля чаго мы з Кісялёвым шукалі яму звесткі пра ўдзельніка паўстання 1863 года Зыгмунта Чаховіча, які аказаў вялікае ўздзеянне

на будучага песняра. Зноў загаварыў пра завяршэнне "Каласоў…". Пачаў даваць згоду на сустрэчы з чытачамі.

Адна з такіх сустрэч адбылася 21 мая ў шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў Бараўлянах. Арганізавала яе Тамара Мікалаеўна Антановіч, неўрапатолаг шпіталя, прапагандыст беларускай культуры. Вакол яе стварылася, як бы мы сказалі сёння, нефармальнае аб'яднанне з медыцынскага персаналу. Яна і пастаралася, каб сустрэча прайшла сардэчна, па-хатняму. Расставілі кругам сталы з чорнай кавай і бутэрбродамі. Запалілі камін. Уключылі запісы "Песняроў"… Хаця Караткевіч спяшаўся дамоў, бо якраз з Тбілісі прылятала Гелена Крыжанава-Брындзава, але ахвотна адказваў на пытанні. Прыводжу па тагачаснаму запісу найбольш істотныя.

— Што ў вашых творах — праўда?

— Для мяне важна перадаць дух эпохі. І каб за ёй адчуваўся сённяшні дзень. Каб чалавек рабіў вывады… У гісторыі, якую я паказваю, не ўсё добра, але гэта наша гісторыя — ад яе нікуды не дзенешся.

— Хто ў вас любімы герой?

— Гервасій Выліваха, бо нідзе не губляецца. А ўвогуле ўсе блізкія. Відаць, таму, што пішу іх не адной белай крэйдай ці чорнай сажай.

— Чаму не пішаце пра сучаснасць?

— Яшчэ не адстаялася яна. Ды і матэрыялы ў архівах яшчэ не адсакрэчаны.

— Пісьменнік павінен весці?! — мужчынская рэпліка ад увахода.

— Так. Але трэба ведаць, куды. А то завядзеш… Вунь Фадзееў (гэта прыспешыла яго смерць) у "Чорнай металургіі" выступіў за адну з дзвюх тэхналогій. А яна аказалася заганнай, магла адкінуць краіну назад… У гісторыі ж я адчуваю сябе ўпэўнена.

— Што вы думаеце пра сённяшняга чытача?

— Яго забівае "ящик". Праўда, я і сам гляджу тэлеперадачы — "В мире животных", дэтэктывы. Апошнія лічу карыснымі, бо яны ўбіваюць людзям, асабліва маладым, параграфы кодэксу ў даступнай і займальнай форме. А гэта істотна: марожанае ў шакаладзе мы ямо куды ахвотней, чым калі б яно было загорнута, да прыкладу, у салому…

— Вашы любімыя кветкі? Пара года?

— Усе добрыя. Непрыгожых кветак не бывае ўвогуле… Цяпер сумую па гнілой восені. Калі доўга цёмна, калі за акном — безнадзейны дождж, а табе добра.

— Ці было ў Беларусі людажэрства?

— Рытуальнае — здаецца, не. Прынамсі, сляды — толькі ў адным кургане. Ад голаду — было.

— Чаму вы так любіце Прыбалтыку?

— Чужое здаецца лепшым. Ды і Прыбалтыка з Украінай мяне многаму навучылі…

Потым спявалі песні. Валодзя — свае любімыя "Ой, косю мой, косю", "На цвярдыню тваю ўпаваю". Усе разам, пад баян — народныя. Адны ведалі словы на памяць, другія тут жа вучылі іх з папярэдне аддрукаваных і раздадзеных картак.

— Ведаеш, стары, — сказаў Валодзя, калі нас адвозілі санітарнай машынай у Мінск, — на вечары мне чамусьці здавалася, што седзімо мы не ў канцы дваццатага, а год на сто раней. У часы Лучыны. Сабралася горстка энтузіястаў беларусчыны і пачынае амаль з нуля. І пасярод іх — будзіцелька, Тамара Мікалаеўна.

— Лучына з Багушэвічам падрыхтавалі "нашаніўцаў", пазнейшы ўздым. Было б толькі зерне…

— Во-во! Мне чамусьці сённяшні вечар здаўся нейкі сімптаматычны. Як першая ластаўка перамен да лепшага. Павінны ж яны калі наступіць. Бо людзі ёсць, працуюць. Толькі раз'яднана, пакрыёму.

Поделиться:
Популярные книги

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Умеющая искать

Русакова Татьяна
1. Избранница эльты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Умеющая искать

Гимназистка. Под тенью белой лисы

Вонсович Бронислава Антоновна
3. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Под тенью белой лисы

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II