Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

— Будзем спадзявацца, што абыдзецца.

— Не абыдзецца, чуе сэрца… І нешта нервы сталі здаваць, кашмары пачалі з'яўляцца… Учора ўкольшчыца накрыла падушкай маіх тохаў, — так Валодзя называў забаўных сабачак, прывезеных з Чэхаславакіі, — горбіцца яна на крэсле, а мне ўсю ноч здавалася, што гэта пачвара за мной цікуе… Так што даруй, стары, калі можаш, што я не ў настроі.

Потым спытаў, ці паеду я сёлета на радзіму — у Расолы, Гудагай, Палушы. Даведаўшыся, што хата маіх бацькоў, пакінутая без догляду, нядаўна згарэла, Валодзя расстроіўся:

— Бачыш, і для цябе радзіма ўжо ў нечым страчана, бо няма дзе прытуліцца. Як і для мяне Орша і Рагачоў. Засталася толькі гэта хата. Але хіба тут можа быць утульна?!

Калі Валянціна Браніславаўна выпісалася

з бальніцы, Валодзя паехаў на Рыжскае ўзмор'е, у Дубулты. Адпачываючы там, наведваўся ў Рыгу, да мастака Вячкі Целеша. Па просьбе Сяргея Панізніка і даследчыцы Мірдзы Абала перакладаў вершы латышскіх паэтаў, найперш Яна Судрабкална. Чытаў для "Маладосці" карэктуру аповесці "Зброя", падзеі якой адбываюцца ў Маскве напярэдадні паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага.

У 1981 годзе, з вялікім спазненнем, у "Литературной газете" нарэшце ўспомнілі, што, па сутнасці, не адзначылі юбілей Караткевіча. Тэрмінова заказалі мне артыкул. Потым патрымалі некалькі месяцаў… Адкрыў я газету ў пачатку лістапада і жахнуўся: артыкул аказаўся недарэчна скарочаны, выхалашчаны. Амаль кожны сказ — нібы не твой. Праўда, Валодзя падзякаваў па тэлефоне і за такую публікацыю.

Новы, 1982 год пачаўся для Караткевіча, здавалася б, памысна. Яго кандыдатуру вылучылі на Дзяржаўную прэмію БССР (аднак потым, у выніку закулісных інтрыг, прэмія прысуджана не была). Кінастудыя "Беларусьфільм" пачала работу над экранізацыяй рамана "Чорны замак Альшанскі". Тэатр юнага гледача рыхтаваў пастаноўку "Калыскі чатырох чараўніц". Крыху палепшала Валянціне Браніславаўне. І яны разам былі на калядах у Барадуліных, на дні нараджэння ў Кісялёва. Папіваючы "Вярску", "клясык" (ён жа "аспід") нібы іскрыўся гумарам, устанаўліваў прэмію ("па капейцы") за кожнае дасціпнае слова іншых.

Так працягвалася амаль усю вясну і лета. Калі 16 мая я заўшоў да Караткевіча, каб аддаць яму экземпляр сваёй кнігі "Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя", ён пахваліўся, што паставіў "апошнюю кропку" ў п'есе пра Крычаўскае паўстанне "Маці ўрагану", а цяпер узяўся за кнігу пра Мсціслаў і эсэ пра Кіеў. Чытаў якраз у "Літаратуры і мастацтве" дыскусійны артыкул пра пераклад і не пагаджаўся з асобнымі палажэннямі, не канкрэтызуючы іх:

— Абодва бакі ў чымсьці не маюць рацыі. Разумныя хлопцы, а пішуць абы-што… Пераклад, вядома, можа часам быць вышэй арыгінала — я гэта адчуваў сам, перакладаючы міцкевічаўскага "Мешку, князя навагрудскага", Цыпрыяна Норвіда… І чаму так ставіцца пытанне — або Пегас, або кляча? У Сярэдняй Азіі гэта можа быць і вярблюд з "крылцамі". А як вы перакладзіцё каня для бушменаў, якія каня ў жыцці ніколі і не бачылі, бо ён там не выжыве. Таму бушмены і ходзяць ад крыніцы да крыніцы пеша, абвешаўшыся страусавымі яйкамі.

Далей высветлілася, што гаспадар уважліва прачытаў і артыкул Генадзя Шупенькі, у якім разглядаўся раман Віктара Казько "Неруш", падзяляў яго асноўныя думкі:

— Пачатак у "Неруша" сапраўды выдатны. А далей — нямала неадгабляваных мейсцаў. Усё роўна як у таго майстра, што адточыць для крэсла філігранныя ножкі, а ў сядзенні пакіне стрэмкі.

Потым паказаў мне Чэцці-Мінеі на снежань месяц, прывезеныя з Арменіі (здаецца, атрымаў іх ад самога каталікоса), экзатычныя ракавінкі, прысланыя вядомым акеанолагам з Масквы ("яна жыла ў стане дэпрэсіі, а ад "Чазеніі" "нібы нарадзілася на свет нанова").

Усё гэта настройвала Караткевіча мажорна, творча.

— Напісаць бы барочную драму з шасцю інтэрмедыямі — нейкую такую містэрыю накшталт тагачасных французскіх бурлескных фарсаў. Або апісаць нашых каларытных жабракоў…

У жніўні Караткевічы былі на нашым "стагоддзі" ("пяцьдзесят плюс пяцьдзесят"). "Клясык" па-ранейшаму быў у добрым гуморы: гучна смяяўся з дасціпнай "насценгазеты", падрыхтаванай калегамі з інстытута, пацвельваў з маіх заняткаў англійскай мовай (восенню мелася адбыцца мая камандзіроўска ў Англію). Лёгка ўзнавіў кантакты з нашымі вясковымі сваякамі. Многа кепікаў і звычайных юбілейных гіпербал было і ў ягоным вершаваным

тосце-віншаванні:

Табе з Марыляй сто гадоў. або На стогадовы юбілей Адама Мальдзіса Я ад пашаны аж зароў: "Будзь шчасны і бывай здароў! Віват, старэйшы брат! Бо (з жонкай) маеш сто гадоў, (І кніг жа маеш сто радоў), Я ж — толькі пяцьдзесят. Адаме, дуб наш векавы, З Марыляй трыста год жыві, І ўвагі не звяртай, І не тлумі ты галавы, Што век кароткі у травы, Што наш старэе гай. Ты з ласкі шчырае багоў Пражыў стагоддзе — ого-го! Расці ж, не падай ніц. Бо трэ рукавы закасаць, І сто раманаў напісаць, І сто раманаў завязаць, Але пра гэта — цыц! А колькі ж можа, друг, за век Цыстэрнаў выпіць чалавек?!
Ты й гэта памятай. Сумленне б толькі не прапіць, Не мала піць, не многа піць, А так, каб свет, як рай. Каб сябра для сяброў усіх, Каб вораг быў для ўсіх ліхіх, Каб чысты быў, як шкло. Каб добра ўсе з табой жылі, Цябе ніколі не клялі, Гарэлкі ў вокны падалi, Як гэта раз было. Хай будзе плённае пяро Тваё, мой друг і брат… Табе сягоння — сто гадоў, Мне — толькі пяцьдзесят.

Восенню 1982 года, у сувязі з маімі паездкамі ў Польшчу і Англію і хваробай Валянціны Браніславаўны, мы сустракаліся рэдка і паспешліва. На дзень нараджэння паслаў яму з Лондана віншавальную паштоўку з каляровым партрэтам каралевы: маўляў, разам з уладальніцай брытанскай кароны жадаю табе… Потым спахапіўся: мабыць, не дойдзе, бо ў Англіі з усяго можна смяяцца, але не з каралевы. Але, на маё здзіўленне, віншаванне дайшло. І неўзабаве я атрымаў адказ на двайной паштоўцы з "Санатай мора" М. Чурлёніса, любімым творам самога пісьменніка.

"Здароў, місцер Сміт з Бобкін-стрыт!

Атрымаў тваю паштоўку. Дзякуй! Хаця ты і парсюк, мог бы хаця перадаць прывітанне Вальцы, тым больш што яна кладзецца на аперацыю. Ну добра. Затое я перадаю прывітанне ўсім знаным і нязнаным тваім сябрам, усім, хто табе дапамагае ў працы. Ты ж глядзі, горад і іншае аглядай толькі вечарамі, не марнуй часу, яго ў цябе мала, і прывязі з Альбіёна такую кучу цікавых адкрыццяў, каб нам за цябе не было сорамна.

Галоўнае, многа-многа зрабі, нельга занядбаць такі шчаслівы выпадак, які ў цябе здарыўся.

Моцна цісну руку.

Твой Уладзімір".

Новая аперацыя не выратавала Валянціну Браніславаўну, і з кожным днём ёй, а з ёй і Валодзю, рабілася ўсё горш. Памерла яна ў самы апошні дзень лютага 1983 года — адначасна з Валодзевай цёткай, у якой ён жыў у Кіеве, і Міколам Прашковічам, з якім ён сябраваў у шасцідзесятыя гады. На пахаванне прыйшлі Барадулін, Брыль, Быкаў, Гілевіч, Зуёнак, Кісялёў, Някляеў, Рагойшы, супрацоўнікі Інстытута мастацтвазнаўства на чале з дырэктарам. Усіх здзівіла выступленне на могілках аднаго археолага, які ў свой час многа нашкодзіў Валянціне Браніславаўне. Але мне сказалі, што перад смерцю нябожчыца змяніла да яго адносіны і нават прасіла начальства, каб яго зрабілі старшым.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3