Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

А. Пагасяна і С. Панізніка, М. Рудкоўскага і Я. Сіпакова, М. Танка і В. Яраца. Да вобраза Уладзіміра Караткевіча, яго твораў звярталіся і звяртаюцца мастакі, скульптары, кампазітары, кінематаграфісты (дакументальны фільм Ю. Цвяткова).

Аднак, зразумела, самым трывалым помнікам Уладзіміру Караткевічу з'яўляюцца яго творы. Яны сталі сёння настольнымі для многіх і многіх чытачоў як у Беларусі, так і за яе межамі. Яны з'яўляюцца падручнікам, па якому наша моладзь вучыцца патрыятызму, маральнай чысціні. Вялікім (для Беларусі) тыражом пачаў выдавацца васьмітомны Збор твораў Уладзіміра Караткевіча, куды, дарэчы, увойдзе далёка не ўсё з напісанага ім. Спатрэбяцца дадатковыя

тамы для публіцыстыкі і эсэістыкі, для кінасцэнарыяў, для дзённікаў і шматлікіх пісем.

Сённяшні чытач адкрывае для сябе новага, невядомага раней Караткевіча па тых яго творах, што не паспелі або не маглі выйсці пры яго жыцці. Вялікай падзеяй, найперш, стаў выхад пасмяротнага паэтычнага зборніка з сімвалічнай назвай "Быў. Ёсць. Буду" (1986) — гэтыя прарочыя словы выведзены па вокладцы буйна і ўпэўнена почыркам аўтара. Многа факсімільных старонак і ў самой кнізе. Тужлівы настрой ёй прыдаюць прадмова-развітанне Рыгора Барадуліна, шчымлівыя здымкі Валянціна Ждановіча і Пятра Драчова, дзе Караткевіч паказаны ў час падарожжаў па Беларусі (у тым ліку — і апошняга, развітальнага).

У назве зборніка яшчэ раз сцверджана непарыўная сувязь часоў, пакаленняў. Паэт мае права сказаць, што ён будзе, што ён адыдзе "Бясконцым Трактам неўміручасці", бо сам ён свята шанаваў, зберагаў і памнажаў усё тое, што створана народам, завешчана Бекешам, Каліноўскім, Буйніцкім, Купалам і іншымі папярэднікамі. Паэт пакутаваў ад таго, што на свеце ўсё яшчэ ёсць жорсткасць і несправядлівасць, раз'яднанасць, дысгарманічнасць. І часта, вельмі часта ў яго з'яўляецца прадчуванне Невядомасці і Непазбежнасці. Але ў гэтым прадчуванні няма адчаю. Паэт верыць, што свет яго "паўторыць", што прыйдуць лепшыя, больш гарманічныя людзі, што будзе жыць народ, а з ім дабро і прыгажосць. Журботна і разам з тым аптымістычна гучаць радкі верша-запавета:

Быў. Ёсць. Буду. Таму, што заўжды, як пракляты, Жыву бяздоннай трывогай, Таму, што сэрца маё распята За ўсе мільярды двухногіх. За ўсіх, хто ўздымае цяжкія разоры, Хто ў гарачым пекле метала, За ўсіх, хто змагаецца з небам і морам, За жывых, і за тых, што сканалі.

Як пісаў у "Нёмане" (1987, № 7) Яўген Гарадніцкі, "апошняя кніга Уладзіміра Караткевіча — гэта ўжо такая ступень духоўнай унутранай засяроджанасці, адказнасці перад часам і народам, перад словам, якая сапраўды можа многаму навучыць. Але ў ёй няма паблажлівага павучальніцтва. Яна напісана жывым чалавекам, які можа быць узвышаным, не баючыся паказацца смешным, можа быць павучальным, не асцерагаючыся дыдактыкі, можа часам здавацца і грубым, але ніколі — цынічным. Ды гэта ж і ёсць прыкмета сапраўднага майстэрства — уменне захаваць пачуццё меры".

Зборнік "Быў. Ёсць. Буду" можа выклікаць і выклікае спрэчкі, часам нават непрыняцце. Але, мужны і страсны, ён нікога не пакідае раўнадушным. Таму што гэта — споведзь. Таму што гэта — завяшчанне.

Пасля смерці, спачатку ў "Маладосці" (1985, № 12), а пасля ў зборніку "Старыя беларускія хронікі" (1988), была таксама надрукавана трагедыя Уладзіміра Караткевіча "Маці ўрагану". — ці не самы лепшы сярод яго драматычных твораў. Яна дазволіла па-новаму асэнсаваць і ўсё тое, што было раней апублікавана аўтарам у гэтым жанры.

Калі я чытаў "Маці ўрагану", яшчэ раз пераконваўся, што сутнасцю Уладзіміра Караткевіча — яго творчасці і яго натуры — былі

дзеянне, рух.

Увесь час актыўна, нястомна дзейнічаюць героі раманаў, аповесцей і апавяданняў Уладзіміра Караткевіча — асабліва рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" і аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха". Там усе і ўсё — у няўрымслівым руху, у нечаканых і незвычайных нягодах і прыгодах. І ўчынкі караткевічаўскіх герояў маюць глыбокі, глыбінны сэнс: у дзеяннях Алеся Загорскага, Юрася Братчыка ці Антона Косміча ўвасоблена хада самой гісторыі!

Сюжэтныя, дынамічныя вершы Уладзіміра Караткевіча — дастаткова прыгадаць "Землятрус" ці "Рагнарадзі". У іх няма спакойнага сузірання, апісальнасці. Тут усё — людзі, пачуцці, думкі — у зменлівым і бесперапынным руху. Нездарма, адчуўшы гэтую асаблівасць караткевічаўскай паэзіі, студэнты Беларускага тэхналагічнага інстытута паказалі яе ў жывых вобразах, на сцэне — у яркім прадстаўленні "Па шчасце, па волю". Дарэчы, лёгка паддаюцца інсцэнізацыі і празаічныя творы пісьменніка — (тэлеспектаклі "Лісце каштанаў" і "Сіняя-сіняя…", радыёспектаклі "Каласы пад сярпом тваім" і "Паром на бурнай рацэ").

Ды і аўтар гэтай прозы і гэтай паэзіі быў само дзеянне. Як ужо гаварылася, ён цаніў не столькі слова, колькі справу, куды адносіў таксама творчасць, пісанне. Колькі разоў нам, яго сябрам, даводзілася чуць прыкладна такое: вось вы прыгожанька гаворыце, але гэтага мала. Са слоў кашы не зварыш. Вы лепш зрабіце (напішыце, дапамажыце, абараніце). Бо толькі гэта залічыцца нам за грахі смяротныя і паўсядзённыя…

Калі не лічыць перыядаў дэпрэсій, Уладзімір Караткевіч быў увесь у руху. Ён не мог доўга праседзець на адным месцы, за адным сталом, у адным пакоі. Праз паўгадзіны гаворкі, нават самай цікавай, яму станавілася сумна. Яго бесперапынна цягнула да змены субяседнікаў і абставін. У самы нечаканы момант ён мог усклікнуць: "Пайшлі!" або "Паехалі!". І ішоў (пакуль дазвалялі ногі) з аднаго канца горада на другі, ехаў да сваякоў або сяброў.

Часам мне здаецца, што Уладзімір Караткевіч глядзеў на зменлівы свет, на хуткаплыннае жыццё як на велічнае і непаўторнае відовішча. Глядзеў дапытліва і зацікаўлена. Адчуваў сябе ў гэтым відовішчы не толькі гледачом, але і акцёрам, але і рэжысёрам. Ён радасна, неяк па-дзіцячаму ўспрымаў усё тое лепшае, што ёсць у гэтым свеце, — прыгажосць чалавечых твараў і высакароднасць учынкаў, значнасць ідэй і магічную сілу слова, чароўнасць краявідаў і гарманічнасць народнай музыкі. Але многае ў жыцці не прымаў, намагаўся змяніць да лепшага. Найперш гэта была недастатковая павага, абыякавасць ці нават пагарда да свайго, роднага, беларускага. Караткевіч бачыў, да чаго вядзе адсутнасць патрыятызму, асабліва сярод моладзі, — вядзе да таго, што чалавек становіцца касмапалітам, перакаці-полем, у якога няма ні каранёў, ні памяці, ні гісторыі. Бачыў — і абураўся, пратэставаў, дзейнічаў, выклікаючы неўразуменне, наклікаючы гнеў тых, для каго таптанне на месцы было арганічным станам. У гады застою ён дзейнічаў.

Уладзімір Караткевіч усведамляў, што дзеянні, асабісты прыклад аднаго чалавека абмежаваныя. Таму ён раз-пораз звяртаўся да вопыту гісторыі, гэтай мудрай і аб'ектыўнай настаўніцы жыцця. Ён апеліраваў да вопыту папярэдніх пакаленняў. Ён браў дзеля прыкладу жыццё тых продкаў, якія аддана служылі народу, айчыне.

Аднак у Караткевіча было разуменне, што слова таксама абмежаванае. Не кожнаму чытачу дадзена ажывіць у сваім уяўленні вобразы кнігі. Іншая справа — дзеянне. Дзеянне сцэнічнае, кінематаграфічнае. Яно абуджае думкі і эмоцыі не толькі словам, але і рухам, гукам, колерам. Яно ўздзейнічае адразу, адначасова на сотні, тысячы, а то і мільёны.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3