Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча
Шрифт:
Балгарскі крытык Сямён Уладзіміраў. З прадмовы да зборніка Уладзіміра Караткевіча "Паром на бурнай рацэ" (Сафія, 1982): "Я перакананы, што Уладзімір Караткевіч у хуткім часе стане адным з самых любімых балгарскімі чытачамі пісьменнікаў. Яго вылучае натуральны талент апавядальніка, уменне неназойліва і з захапленнем пранікнуць у псіхалогію сваіх горояў, як правіла, цікавых і неадназначных асоб, якімі кіруюць значныя ідэі і моцныя парыванні. Той, хто прачытаў выдадзеную нядаўна ў нас у перакладзе на балгарскую мову аповесць У. Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха" і пазнаёміцца з апавяданнямі, якія ўключаны ў гэтую кнігу, абавязкова згодзіцца са мной. Яшчэ недастаткова вядомыя ў Балгарыі, у беларускай літаратуры творы У. Караткевіча —
Беларускі спявак Міхал Забэйда-Суміцкі. З ліста да віцебскага краязнаўцы Міколы Плавінскага (1972): "Трэба сказаць, што наша літаратура зрабіла вялікі крок наперад. Мне прысылаюць свае кнігі М. Танк, С. Грахоўскі, У. Караткевіч і інш. Чытаю і павучаюся. Караткевічава "Дзікае паляванне караля Стаха" пераклалі, і вельмі ўдала, на чэшскую мову. Перачытаў з захапленнем два разы…"
Беларускі пісьменнік Ніл Гілевіч. З юбілейнага артыкула ў газеце "Советская Белоруссия" (1980): "Колькасць чытачоў яго кніг і прыхільнікаў яго таленту будзе расці, таму што расце ўзровень адукаванасці і агульнай культуры народа, а значыць, узровень яго гістарычнай самасвядомасці. Мы — сведкі гэтага росту, гэтай плённай тэндэнцыі ў духоўным развіцці грамадства, гэтай узмоцненай увагі мастакоў і мысліцеляў да каранёў і вытокаў".
Польскі літаратуразнавец Фларыян Няўважны. З рэцэнзіі ў часопісе "Пшыязнь" на зборнік Уладзіміра Караткевіча "Блакіт і золата дня" (Лодзь, 1976): "Добра сталася, што Караткевіч паступова пачынае прамаўляць да польскага чытача. Добра, што мы можам прачытаць навелы аўтара "Блакіту і золата дня" ў старанным і прыгожым перакладзе Яна Гушчы. Але, атрымаўшы каштоўную кніжку, мы хацелі б атрымаць новыя творы Караткевіча. Дадатковым жа аргументам з'яўляецца яго сімпатыя да Польшчы, да яе культуры, гісторыі. Даказаў гэта не толькі сваімі арыгінальнымі творамі, але таксама перакладамі нашай паэзіі. Таму закончу заклікам да Лодзінскага выдавецтва: чакаем новых кніг Уладзіміра Караткевіча!"
В. Матусевіч, інжынер. З ліста ў рэдакцыю "Літаратуры і мастацтва" (1988): "Не магу зразумець і тое, чаму ў школах зусім не карыстаюцца цудоўнай кнігай "Зямля пад белымі крыламі"? Праблема ж са складаннем новых падручнікаў па гісторыі надта вялікая. Ды і падручнікі, якія выйдуць праз некалькі гадоў, будуць ужо не для сённяшніх вучняў. А між тым у кнізе Караткевіча ёсць усе неабходныя гістарычныя звесткі, і, што вельмі важна, напісана яна цікава і займальна. Гэта, фактычна, гатовы падручнік па гісторыі і культуры Беларусі для дзяцей дзесяці — дванаццацігадовага ўзросту".
Беларуская паэтэсса Святлана Басуматрава. З верша "Блізкая далячынь. Памяці Уладзіміра Караткевіча":
Не бушуюць Раўнінныя рэкі Ды пад вербамі Круцяць віры. Адышоў ты На вечныя векі Ці пайшоў на плытах Па Дняпры… Толькі знік За крутым паваротам, Наўздагон За нязбытай вясной… За балотам, За чуйным чаротам Лес цямнее Зубчастай сцяной. Нібы замак той чорны, З падання. Ходзяць здані Сівых аблачын. Гэта — родная Аж да рыдання, Сэрцу блізкая Далячынь.Казбек Султанаў. З артыкула "Фрэскі, што ажылі", апублікаванага ў "Литературной
Беларускі літаратуразнавец Серафім Андраюк. З яго юбілейнага артыкула ў газеце "Чырвоная змена" (1980): "Пра што б ні пісаў Караткевіч, у якім бы жанры ні выступаў (а ён жа і празаік, і паэт, і драматург, і аўтар шматлікіх эсэ, і нарысіст), заўсёды творы ягоныя напоўнены вялікай любоўю да роднай зямлі, яе людзей. Уся творчасць пісьменніка — гэта своеасаблівая песня пра Беларусь, песня сапраўды народнага, эпічнага размаху, глыбокага драматызму і высокага паэтычнага ўзлёту".
Англійскі славіст Арнольд Макмілін. З кнігі "Гісторыя беларускай літаратуры" (Гесэн, 1977): "Гэта пісьменнік з вялікім прыроджаным талентам, чые няпростыя для чытання творы сведчаць не толькі пра любоў да беларускай культурнай і гістарычнай спадчыны, але таксама пра яе глыбокае веданне".
Уладзімір Зянько, машыніст цеплавоза з Маладзечна. З неапублікаванага верша "На смерць У. Караткевіча":
І што ж гэта сёння народ наш спаткала? Не знаю, ці верыць, не верыць, Ды радыёдыктар выразна ж сказала: Памёр Уладзімір Караткевіч! І быццам маланкай мяне паласнула, Душа забалела і цела, Не помню ўжо, колькі хвілін прамінула, Пакуль я стаяў так, здранцвелы.Польская даследчыца Марыя Далінская і беларуская даследчыца Ала Кабаковіч. З іх сумеснага артыкула "Цень Міцкевіча нада мною…", надрукаванага ў кракаўскім штотыднёвіку "Жыце Літэрацке" (1970): "Несучы людзям сваю паэзію, Караткевіч перш за ўсё хоча, каб яна была "праўдзівай", вольнай ад фальшу, які вельмі адчувае вуха сучаснага чалавека. І пераканана, па свайму свядомаму выбару, не хоча штукарыць. Затое здзіўляе — асабліва багаццем сваёй паэтычнай мовы, якая з'яўляецца і класічнай беларускай, і мовай сусветнай паэзіі, і народнай гаворкай, тым ці іншым яе дыялектам".
Беларускі паэт Васіль Жуковіч. З верша "Уладзімір Караткевіч":
Жыццялюб, фантазёр і рамантык відушчы не сябе шанаваў, не сабой даражыў — са стагоддзяў ён нёс, нібы з чорнае пушчы, кветку матчынай чыстай душы… . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Чарадзей легендарнае волі і сілы, ён чароўную кветку як вока бярог. Смерць раптоўна, як колас, пад корань скасіла, ён — як колас — яе перамог.Толькі абмежаванасць месца не дазваляе мне цытаваць і цытаваць гэтыя суладныя галасы, якія зліваюцца ў стройны хор, што спявае рэквіем памяці Пісьменніка і Грамадзяніна. У доўгі пералік можна было б яшчэ дадаць вытрымкі з даследаванняў і артыкулаў беларусаў М. Арочкі і В. Бечыка, Я. Брыля і В. Быкава, А. Вераб'я і П. Дзюбайлы, В. Іпатавай і В. Каваленкі, В. Палтаран і Л. Прашковіч, А. Сямёнавай і М. Тычыны, Т. Чабан і Я. Шпакоўскага, В. Шынкарэнка і А. Яскевіча, рускіх А. Макарава і Б. Плотнікава, украінцаў У. Лучука і М. Рочыня, латышкі М. Абала, літоўца А. Станкуса, балгарына Г. Вылчава, немца Н. Рандава, аўстрыйца Ф. Нойрайтэра, вершы Д. Бічэль-Загнетавай і В. Коўтун, А. Лойкі і У. Някляева,