Зiмовыя сны (на белорусском языке)
Шрифт:
– Ну что его - вырубить н-нах-х...?
– Капусту давайте, йоп...
– гукнулi з натоўпу, здаравiла расчаперыў пальцы, зьбiраючыся лiчыць тую "капусту", але ў гэты момант хтосьцi стукнуў яму
– Мальцы... ды я ж нiчога...
– ужо зусiм зацкавана пралепятаў Яўхiм i здаравiла, утаропiўшы на яго свае налiтыя крывёю вочы, страшным голасам прастагнаў:
– Уйди н-нах-х..., казлина старая...
Уваччу iзноў пацямнела. Выпусьцiўшы з рук валiзу i невiдушча матлянуўшы рукамi, Яўхiм рушыў да дзьвярэй, ступiў на парог i, губляючы прытомнасьць, налёг сьпiнаю на дзьвярны вушак. Хвiлiну ён стаяў так, а потым стаў саслiзгваць па вушаку, апускаючыся долу, аж пакуль не знайшоў сабе прытулак на асьлiзла-халодных прыступках. А яшчэ праз хвiлю да яго падышоў малады мiлiцыянт i, схапiўшы за руку, уладна запытаўся:
– Что... нажрался?
Яўхiм разьмежыў павекi i ўбачыў зьнявечаны твар палкоўнiка Хамiцкага. Цi то ваўкi, цi то лiсы адгрызьлi палкоўнiку нос, ад'елi верхнюю губу i палкоўнiк, здавалася, пасьмiхаўся яму - адтуль, з таго сьвету, -
Ён правёў рукавом па заiнелых пятлiцах, i, замест трох палкоўнiцкiх "шпалаў" у вачох паўсталi чатыры рубiнавыя ромбы. Страшная здагадка працяла сьвядомасьць. Ён усiм целам падаўся назад i ў гэты ж мiг адчуў нечы жалезны спохват. Нехта ўшчаперыўся ў руку вышэй локця i Яўхiм, з жахам зiрнуўшы на сувора-бязьлiтасны, колеру пажоўклага газэтнага фотаздымка твар, бязгучна прашаптаў:
– Таварыш камандарм... Сямён Канстантынавiч... пусьцiце!
Але клюшня з двума ад'едзенымi пальцамi яшчэ ямчэй ушчаперылася ў руку, навец пасьмiхнуўся чорнымi вуснамi й душа Яўхiмава, ратуючыся ад той усьмешкi i ад тых жалезных шчымётаў, вылецела, як i сорак гадоў таму з грудзiны i ўзьнялася ў паветра. Хвiлiну душа вiсела па-над ганкам, потым пакружляла разам са сьняжынкамi па навакольлi i, даўшы разьвiтальнага кругаля вакол ускудлачанай галавы здаравiлы, якi выйшаў з крамы i ляпаў далоньмi па сьцёгнах, шукаючы запалак, паляцела ў шэрае прадоньне - туды, дзе нараджаўся i адкуль падаў долу цёплы беларускi сьнег.
1996 г.