Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Зiмовыя сны (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ну, шчо трэсэш яйцамы?
– азвалася на тое хахлушка, тупнула кiрзачом i дарэшты пакрыўджаны цюцька пабег, падкурчыўшы хвост, па базарным пляцы.

... Пад крайняю паветкай сядзелi тры спавiтыя ў цёплыя хусткi кабеты: ля першай зь iх стаяў, цьмяна блiскаючы бакамi, вялiзны алюмiневы бiдон, перад другой ляжала пiрамiдка цыбулiн - кабецiна, вiдаць, чакала п'янтосаў, - а перад трэцяй ляжалi - хвастамi ўгору - два прывялыя буракi.

Уадначас з Яўхiмам да паветкi падышла цыбатая цётухна, якая, утаропiўшыся на прывялыя буракi, пагрозьлiва запытала: - Пачом

ваша свiкла?

– Дваццаць капеек, - азвалася кабецiна, лускаючы двума ацалелымi зубамi гарбузовыя семкi.

– А пашалелi людзi, - гукнула цыба, зыркнуўшы на Яўхiма, - дваццаць капеек за бурак!

Сказаўшы так, цыба ўтаропiлася на алюмiневы бiдон, у гэты момант да яе падбег лядашчы сабака i цётка, замахнуўшыся на сабаку пустой сумкай, прасiпела:

– Кыш, паскуда!

Адчуваючы сваю далучанасьць да ўсёй гэтай дзеi, Яўхiм муляўся, ня ведаючы як сысьцi з базару i, нарэшце, у той момант, калi цыба счапiлася з уладальнiцай бiдону i ўжо ня кiдала на яго ястрабiных паглядаў, спачатку паволi, прыстаўным крокам, а потым, як ветрам гнаны, кiнуўся да выхаду. Мiнаючы арку, ён скасiў вока на хахлушку, а пачуўшы за сьпiнаю лаянку цыбатай бабы ды сабачае скавытаньне, увабраў голаў у плечы й выцер рукавом узмакрэлую лабацiну.

Да вакзалу шыбаваў як мае быць - баяўся спазьнiцца на "дызель", а калi ўлез у вагон, абамлеў. Сэрца палезла вонкi й захрасла ў горле, уваччу замiтусiлiся чорныя мятлушкi, увушшу зазьвiнела й сьвет перакулiўся потырч нагамi. Яго падхапiлi, зьнялi з мокрай галавы шапку, пасадзiлi на лаву...

– Храмугу адкрыйця, а то затахленьне!
– вiсклiва крыкнулi над вухам i ён разьмежыў павекi. Людзi, што зьбiлiся ля лавы, пачалi разыходзiцца, у тую ж хвiлiну цягнiк скрануўся зь мейсца й жанчына, якая патрабавала адчынiць фрамугу, узрушана паведамiла: - У нас у Лужасьне вынесьлi аднаго, дык так i памёр на станцыi.

... Па целу разьлiлася хваравiтая стома: цела зрабiлася бязважкiм, з галавы выпетрылiся думкi, а сэрца схаладнела i, як яму падалося, пакiнула бiцца. Павекi зноўку зьмежылiся, скронь лягла на шыбу, адчуўшы прыемны халадок, а яшчэ праз хвiлю хтосьцi недарэчна крануўся калена.

– С вами всё в порядке?

Сiвы, ягоных гадоў мужчына сядзеў насупраць i спачувальна глядзеў яму ў вочы.

– Нармальна, - буркнуў Яўхiм, мерачыся iзноў панурыцца ў млявую замарач, але спадарожнiк не сунiмаўся i другiм разам крануўся калена.

– Вам необходимо выпить кофе. У меня хороший, с коньяком...
– спадарожнiк выцягнуў з сумкi вялiзны, размаляваны ў кветкi, тэрмас i, зацiснуўшы мiж ног, спрытна адкруцiў плястмасавую накрыўку. Яўхiм узяў накрыўку дрыжачаю рукою i толькi тады заўважыў, што ў спадарожнiка няма рукi: пустое рукаво, выбiўшыся з-за паса скураной курткi, бездапаможна матлялася ў паветры.

Кава апалiла паднябеньне, хмельнай цеплынёй напоўнiла грудзiну. Здавалася, ён пiў гарачую гарэлку, але прыемную на смак i такую пахкую, што суседзi па вагону закруцiлi насамi, а жанчына з Лужасна, якая сядзела за сьпiнаю, уголас запытала:

– I чым эта пахнiць такiм укусным?

Рэшткi гарачай

асалоды Яўхiм улiў у глотку й праглынуў, нават не зварухнуўшы коўцiкам.

– Ну как?
– запытаўся спадарожнiк, прымаючы з Яўхiмавых рук плястмасавую пасудзiну, i Яўхiм замест адказу баднуў галавой ды аблiзнуў саладжавыя вусны.

– Последнее время только этим и спасаюсь, - спадарожнiк уздыхнуў, налiў сабе духмянага паратунку.

Галава прыемна кружылася, вагон паволi гайдаўся, цётка з Лужасна больш не балбатала за сьпiнаю й Яўхiм, пазяхнуўшы ў жменю, прымасьцiў галаву да шыбы. Сон, аднак, не iшоў. Пасядзеўшы хвiлiну з заплюшчанымi вачыма, ён зьлёгку разьмежыў павекi й стаў цiшком разглядаць спадарожнiка.

Спадарожнiку, мяркуючы па ўсiм, ужо было за семдзесят i, як вылiчыў Яўхiм, гэта быў адстаўнiк, бо ж толькi адстаўнiкi гавораць гарадзкою моваю, ходзяць у лётчыцкiх куртках ды выцьвiлых дыяганалевых брыджах. Але што найбольш уражвала ў адстаўнiцкiм уборы, дык гэта атлясны чорны гальштук, якi выбiваўся з-пад шалiка. Дакладней, уражваў ня сам гальштук, а тое - якiм чынам аднарукi яго завязвае. Паразважаўшы на гэты конт, Яўхiм вырашыў, што гэта робiць жонка, цi, можа, якiя ўнукi i, пазяхнуўшы другiм разам, разьмежыў павекi.

– Грыбачы... сьледуюшчая Бычыха, - прагучала з дынамiкаў i цягнiк, колькi разоў тузануўшыся, запаволiў хаду.

– Да-а, - уголас выдыхнуў Яўхiм, правакуючы адстаўнiка на размову, потым, з той жа мэтаю, керхануў у жменю, але адстаўнiк маўчаў, з адсутным выглядам пазiраючы ў вокны.

Яўхiму праглася пагаманiць з гарадзкiм чалавекам, але, ня ведаючы, як пачаць размову, доўга круцiўся на лаве i, нарэшце, калi цягнiк загайдала на стрэлках, набраўся сьмеласьцi й, кiўнуўшы на пустое рукаво, запытаў:

– Руку гдзе пацiралi?

Адстаўнiк цi то не дачуў, цi то не зразумеў пытаньня - матлянуў галавой i Яўхiм гучна паўтарыў:

– Руку, гвару, гдзе пацiралi?

Адстаўнiка такое пытаньне не на жарты ўсхвалявала. Ён лiхаманкавым рухам запiхнуў рукаво за пасак на баку курткi, паправiў гальштук, няўцямна прамармытаў:

– Да так, было дело...

Звычайна Яўхiм прыхоўваў ад людзкiх вачэй свае зьнявечаныя рукi, а тут паклаў iх на каленi, расчаперыў абрубкi пальцаў i, пазiраючы долу, прамовiў:

– Я вот тожа на фiнскай... пяць пальцаў пацiраў.

– Были на финской?
– ажывiўся спадарожнiк.

– Быў, - каротка адказаў Яўхiм i, надаўшы моманту элемэнты трагiзма, насупiў бровы.

– Да-а... в сороковом холодрыга была о-ё-ёй. Я в то время в Архангельске служил, - шёл на Новый год к товарищу, так, поверите, в кармане бутылка водки от мороза лопнула, - суразмоўца пасьмiхнуўся, кашлянуў i прыпаў да вакна, убачыўшы штосьцi цiкавае.

Такiя размовы Яўхiму не спадабалiся. Дый дзiва што: ён пра вайну, пра абмарожаныя пальцы, а яму пра бутэльку гарэлкi. Ён жа не па п'янцы абмарозiўся, а пасьля артабстрэлу. I абстраляла свая ж батарэя... Яўхiму згадалiся шалёныя, налiтыя крывёю вочы Рыжыка, калi той правальваўся пад лёд i сэрца iзноў пачало бiцца з перабоямi.

Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Законы Рода. Том 5

Андрей Мельник
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

…спасай Россию! Десант в прошлое

Махров Алексей
1. Господин из завтра
Фантастика:
альтернативная история
8.96
рейтинг книги
…спасай Россию! Десант в прошлое

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Rana13
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Пейвер Мишель
Хроники темных времен
Фантастика:
фэнтези
8.12
рейтинг книги
Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода