Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Золак, убачаны здалёк

Брыль Янка

Шрифт:

— І ахвота табе, браце, зачапацца з бабаю?.. Ідзі, пішы далей.

Апроч капрызнай Цукеркі, у яго была яшчэ і цешча, звяглівая пані Кучурыха. Ці не адтуль ішла яго прымакоўская мудрасць, набытая на чужой старане?.. Зрэшты, тады я так не падумаў. Вярнуўся ў клас, можна сказаць, пасталеўшы.

Шура настолькі верыў мне, што, калі я часамі падказваў яму ззаду, на больш чуткае вуха, што-небудзь для смеху не так, ён упіраўся і даводзіў настаўніку яўную недарэчнасць. А потым і не злаваў на мяне, ну, не вельмі злаваў, а то яшчэ і ўсміхаўся, трохі разгублена, а трохі дабрадушна. Штурхане толькі трохі або небалюча ляпне па карку сваім сцягачом.

Вельмі яму не давалася польская мова, з тымі яе насавымі галоснымі — «он» ды «эн». Колькі Камар ні папраўляе яго вымаўленне — усё ў Богуша не так. І злуюцца абодва.

А

я не толькі падказваў Шуру часамі не тое, але і мог падвучыць яго, старэйшага, да «рэспусту». Так аднойчы мы з ім накралі ў школе кантовых таўкачыкаў крэйды і ўвечары панапісвалі ледзь не кожнаму ў вёсцы яго мянушку. Ад варот да варот, ад сцяны да сцяны, у каго тая сцяна сама на вуліцу вылезла. Натэч, Акудыты, Пшэпюрка… Першая мянушка ад таго, што пажылы, паважаны дзядзька Субота не выгаворваў «п», казаў не «пайшлі», а «тайшлі», не «на печ», а «на тэч»… Другога дзядзьку, худога, доўгага Панасевіча, стары бацька ноччу крыкам з печы ганяў ад жонкі на ложку, бо і так ужо многа дзяцей: «А куды ты?!» Трэці дзядзька, наймаладзейшы, порсткі Савачка, зусім нядаўна служыў у панскім войску і, на пабыўцы, смешна выглядаў у рагатай шапцы, у авіячах-абмотках, з «сяледчыкам», кінжальным штыхом на сцягне. Яшчэ і па-польску курдупель набыльваў, калечыў мову, — чым не Пшэпюрка, перш за ўсё з-за тых яго — трэба, не трэба — «пшы» ды «пшэ». Ну і яшчэ мянушкі ў людзей, і яшчэ… Мужчынскія, бабскія: Сячкарня, Ведзьма, Маркітантка… Назаўтра адны проста сціралі тую крэйду з варот ці са сцяны, а хто і лаяўся, калі дзеці ў школу ішлі («Грамацеі смаркатыя!…»), а нам з Шурам было ўпотай прыемна, што вось жа і невядома, хто гэта зрабіў. Бо мы і на сваіх варотах панапісвалі: ён — дзядзькава Чэп-дрэп, а я Раманаву мянушку — Дзяцел.

Шура праславіўся аднойчы і самастойна. Неяк на нашым гасцінцы — быў такі незвычайны дзень! — праходзілі міжнародныя аўтагонкі. Дарэчы кажучы, нядаўна я быў у Амерыцы, турыстам, а там, між іншым, нам паказалі і музей славутага Форда, аўтамабілі — ад самага іх з'яўлення і да нашых дзён. Цікава было глядзець не толькі на машыны найранейшыя, але і на мадэлі трыццатых, нават саракавых гадоў — такія ўжо яны пацешныя ў сваёй недасканаласці. Там я прыгадаў дні свайго маленства, гады дваццатыя, калі мы, пастушкі, як толькі з-за ўзгорка пакажацца раз у тыдзень якая-небудзь машына — так і ляцім ад свіней на гасцінец, з радасным крыкам: «Та-на-біль!» або на польскі лад: «Са-ма-ход!» І раптам — аўтагонкі! Амаль цэлы дзень, адзін за адным, ды ўсё розныя, амаль кожны адкрыты, з панамі, кожны такі прыгожы, усё з іншым сцяжком на радыятары. Быў чэрвень, час у гаспадарцы свабаднейшы, пасля веснавой работы — перад касавіцай, аднак жа будні дзень. Ды ўсё ж і моладзь, і пажылыя мужчыны, колькі там тыя маці і жонкі ні сварыліся, доўга стаялі чародкамі пры гасцінцы.

І нас у школе было не ўтрымаць. І сам Камар з намі стаяў, і Цукерка прыйшла памаленьку, спачатку ў школу з хутара, а потым і на гасцінец, жывот прыкрыўшы расшпіленым плашчыкам. Наша школьная чарада, крыху ўперамешку з дарослымі, была найбольшая.

На адным і на другім выездзе з Аўсянікаў стаялі пешыя паліцыянты. З вінтоўкамі, і кожны яшчэ з «божым пальцам» — паўметровай гумовай палкай, культурным кіем, на англійскі ўзор, але ўжо сваёй вытворчасці. А потым і пан камендант паказаўся ад Мілтачоў, дзе ў іх быў «пастарунак».

Трэба думаць, што ён і гэтым разам не павітаўся б з людзьмі, як тады, калі яму адказаў дзед Богуш, але ж цяпер стаялі тут, у натоўпе, і свае. Ён важна казырнуў па-вайсковаму, двума пальцамі, пані Веры сказаў «цалуен рончкі», а пану Сатурніну «чэсць!». Было б, відаць, і яшчэ што-небудзь, але тут…

Тут мне трэба спачатку агаварыцца шырэй.

У Мілтачах апроч пастарунка былі яшчэ царква, крамы вакол рыначнай плошчы, пошта, пякарня, заезд, бальніца і школа-сямігодка, куды з навакольных вёсак хадзілі, закончыўшы такую, як наша, трохкласную. Была і добраахвотная пажарная каманда, пры якой нядаўна арганізавалі духавы аркестр. Трэцяга мая, у свята канстытуцыі, Камар вадзіў нас у Мілтачы, і там мы чулі, як той аркестр два разы зайграў «Ешчэ Польска…», перад мітынгам і пасля. А тады пажарнікі пайшлі па плошчы і па вуліцы — пад марш.

Перад аркестрам пайшоў пан камендант. Ужо і мы, малыя, ведалі, хто ён такі, што такое панская паліцыя. Наш Камар —

няхай сабе ён і не злосны, а то і вясёлы бывае, — не прыехаў бы сюды з-за свету, марочыць нас на свой лад, каб не было гэтай паліцыі. Яна высочвае, арыштоўвае, катуе ў склепе той мураванкі, дзе пастарунак, а потым гоніць у турму ўсіх тых дзецюкоў і дзевак, што хочуць, каб і тут, як у Саветах, толькі за трыццаць два кіламетры адгэтуль на ўсход, не было маёнткаў і розных іншых багацеяў, у вёсках і ў гарадах, а каб усё было для тых, хто многа працуе, а сам усё бедны ды бедны. І каб школа была ў нас свая, на роднай мове. Такіх людзей — пад паліцэйскім канвоем, у кайданках — мы ўжо не раз бачылі на нашым гасцінцы: яны ўсё тутэйшыя — з Рыкавіч, з Хвоева, з Пагудзенкі і з іншых вёсак, што навокал Мілтачоў. Сядзяць у турме і нашы: Суботаў Кастусь, што вучыўся ў Наваградскай беларускай гімназіі, і дзядзька Хведар, Шураў сваяк, пляменнік дзеда Богуша.

І ён, гэты пан камендант, — не проста задавака, а галоўны кат. Так пра яго і гавораць.

Ён не проста ішоў перад строем пажарнай каманды — яшчэ і шаблю сваю з похвы выхапіў, трымаў перад сабой упоперак. І галаву задзёр. У круглай сіняй шапцы з вялікім, акантаваным бляхай козырам. Грукату мноства ног не чуваць было ад галёкання труб. Пажарнікі прайшлі ў канец брукаванай вуліцы, павярнулі назад. Ужо і трубы хрыпяць слінява ад стомы, і камендант спацеў, ачмурэлы ад фанабэрыі, а ўсё яшчэ тупае, задзірае наглянцаваныя боты, трымае шаблю, талопіцца толькі наперад і трохі ўгару. Калі ж параўняўся з людзьмі — усё-такі зірнуў убок, дзе на краі натоўпу стаяла ягоная пані і пані іншых паноў. Пан камендант не проста паглядзеў на іх — ён яшчэ раптам… высалапіў язык! І жонцы, і ўсім. Звычайны, тоўсты, чырвоны язык. І жонка яго, і ўсе іншыя пані — настаўніцы, жонкі паліцэйскіх, ужэнднікаў, навакольных падпанкаў і багацейшых асаднікаў — таксама ж ведалі, што за нялюдскую работу робіць ён у сваім пастарунку. Аднак на гэтага ката яны глядзелі па-іншаму, з чужога для нас боку. Для іх высалаплены язык пана Зыгмуся — гэта было так молада, так гарэзліва-міла, што не толькі жонка яго, але і ўсе іншыя пані заўсміхаліся, загаманілі і запляскалі далонькамі ў пальчатках.

Гэты язык і воплескі я прыгадаў, калі пан камендант пад'ехаў да нашай чарады пры гасцінцы і павітаўся — толькі з Камарамі. Ён хацеў яшчэ штосьці сказаць, ды тут з-за ўзгорка выгудзеў новы адкрыты легкавік. Камендантава сівая кабыліца — не сказаць, што такі ўжо агонь, — раптам упудзілася, ірванула з месца галопам, панесла! Не па гасцінцы, а ў поле — па бульбе, па аўсе, па жыце — наўпоперак загонаў, зверху ўніз, у даліну… Яздок, расставіўшы локці, бездапаможна тузаўся на ёй, усё далей, далей ад нас. А наўздагон яму пераможна, нібы нарэшце дачакаўшыся такога, грымнуў рогат і крык — і дарослых, і наш, са свістам у пальцы.

І вось тады Шура, як быццам азораны, умомант нанава перажыў усе свае пакуты з «он» ды «эн» чужое граматы, убачыў той мілтачоўскі грымучы аркестр і закрычаў услед каменданту:

— Затронбіш — кабылэн — у дупэн!

Няхай не вельмі правільна, аднак адразу з трыма насавымі галоснымі.

Вокліч гэты прыйшоўся якраз на паўзу ў нашым галёканні, усе пачулі яго, і рогат з крыкам ды свістам выбухнуў з новай сілай.

Тады наш Камар упершыню зазлаваў па-сапраўднаму. Пагнаў усіх нас у школу, а там Шуру і мяне паставіў у кут на калені.

За што ж мяне? Няўжо ён падумаў, што я падказаў? А мо са страху за такую дэманстрацыю пры ім? Ці проста таму, што мы з Шурам дружым?

Дарэчы, так ён і крычаў:

— Я ведаю вас! Ведаю!..

Педагог з пана Сатурніна наогул быў вялікі. Дагэтуль жыва помніцца, як ён тады, калі нам першы раз грымелі трубы, купіў сабе цэлую шклянку марожанага і пры нас, пры дзецях, з якіх далёка не кожнаму бацькі купілі б таго смаку хоць у найменшых круглых вафельках, доўга, спакойна, са смакам еў яго на ганку крамы лыжачкай, а мы глядзелі знізу чарадой, чакалі, калі ж ён кончыць… Даволі часта, лянуючыся падрыхтавацца да чарговых заняткаў, а то і не вельмі цямячы, як іх сёння весці, ён прыносіў якую-небудзь кнігу, не падручнік, а з этажэркі ў канцылярыі, і ў нас было чытанне. Пан навучыцель, пацясніўшы тых, што сядзелі на першай парце або і выселіўшы некага на другую, садзіўся на парту тварам да нас, ногі паставіўшы на дошку сядзення, і пачынаў што-небудзь чытаць, усім тром класам адразу.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Журналист

Константинов Андрей Дмитриевич
3. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.41
рейтинг книги
Журналист

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Сорняк - 2

Буянов Андрей
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.82
рейтинг книги
Сорняк - 2

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

ВоенТур 3

АЗК
3. Антиблицкриг
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
ВоенТур 3

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия