Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Золак, убачаны здалёк

Брыль Янка

Шрифт:

— А мы ў цябе, Ганно-сястрыцо, і паабедалі б, — гаварыла тым часам старая, яшчэ ўсё стоячы перад мамай каля печы.

— Ой, Рохачко, мо хібо трохі малака, а то ж капуста ў мяне заскварана.

Мама гаворыць гэта, а сама як быццам усміхаецца.

— Салам? — спыталася Роха, як быццам сама і не ведае, чым гэта заскварваюць.

— Салам, — пацвердзіла мама, таксама як быццам не ведаючы, што госці сала есці не можна, аднак яна есць.

— Каб без сала, сястрыцо, дык гэто горо было б. Яму, можа, дай малака. Тэпсік, капусту будзеш есці? Ці малака табе?

— Буду, — важна адказаў Тэофіль. — А потым пап'ю і млека.

Яны

абедалі без нас, бо мы з мамай толькі што ад стала, а Рамана дома не было. Потым мама пайшла ў агарод, Роха, пакінуўшы мех і Тэпсіка ў нас, падалася са сваімі голкамі ды шмолкамі па хатах, а Тэпсік сказаў мне:

— Дай, хлопак, якую-небудзь ксёнжку. Расейскую ілі польскую, ушыстко едно.

Наш тоўсты, добра такі растрэсены, аднатомнік Пушкіна, які Раман прывёз з бежанства, ляжаў у шуфлядзе стала. Калі я дастаў яго і палажыў перад госцем, ён мне параіў пайсці пагуляць. Я пайшоў. Каровы выганяць было яшчэ рана, а мне ж карцела паглядзець, як той Тэофіль чытае. Бо я ўжо многа чытаў у Пушкіна, а сёе-тое ведаў і на памяць: само запомнілася, не завучваў. Скажам: «Трусоват был Ваня бедный» або «Горит восток зарею новой». Калі я ўвайшоў у хату — Пушкін ляжаў разгорнуты, а госць драмаў, заслінена адвесіўшы чырвоную губу. Ён падцягнуў яе, прахапіўшыся, паправіўся на лаве і сказаў:

— Да… Такую ксёнжку нада чытаць з бутэлечкай харошага вінца, на мяккай канапе…

Другі раз, тою ж вясной, але тыдняў праз два і ў нядзелю, баба Роха прыйшла таксама не адна, а з такім, як я, хлапчуком. Зноў жа з парога:

— Ганно-сястрыцо, здраствуй! Мало было табе майго пляменніка, дык на яшчэ і ўнука. Куды нянька, туды і лялька. Самому ж вельмі захацелася, як пра твайго яму расказала. Зяма, скажы добры дзень!

Хлопец несарамліва здалёк прывітаўся з усімі, з мамай, Раманам і мною, а тады падышоў да мяне, падаў руку і сказаў на дадатак:

— Здароў!

І я таксама адказаў:

— Здароў!

А баба Роха тым часам тлумачыла маме:

— Мяха яшчэ поўнага не панясе, ды ўсё ж мне трохо весялей. Той кунэлэмул [1] , Тэпсік, не хоча памагчы, пану заўстыдам, неганарова. А гэта майго Хаіма-нябожчыка сынок. Сіротка, як і ваш. Бацьку яго, сама, сястрыцо, ведаеш, германец забіў, каб ён аб вугал галавою біўся, дзе ён ёсць!..

Баба Роха пайшла з таварам па хатах, а мы з Зямам пабылі спачатку ў нас, глядзелі кнігі, потым у садзе, на вуліцы. Да Шуры пайшлі, аднак у іх нікога дома не было. А потым, як Зямава баба вярнулася, селі абедаць — усе разам.

1

Няўдаліца, прыдурак (жыд.).

Але спачатку, толькі мама адсланіла печ, каб даставаць гаршкі, Роха штосьці ёй там зашаптала, і шэпт быў такі, што я і ля стала пачуў:

— Сама ўжо… я такі поп, што бяру і боб… А за яго… Раструбіць па ўсіх Мілтачах…

— Ды не, Рохачко. Сёння пасоля з пеўнем, а потым панцак забелены, — уголас адказала мама.

Было пацешна, калі баба Роха зачэрпала з місы кавалак мяса, а тады ўзяла яго са свае лыжкі пальцамі і палажыла Зяме на лусту.

— І ты, — сказала, — палцамі бяры. Раней бог стварыў палцы, а тады ўжо відэлцы.

А больш дык добра было, што гэты хлопец, такі не наш, не вясковы, і такі… ну,

па-іншаму свой, сядзіць вось у нас за сталом, як калісьці Шура, — той, першы раз, з нашым першым агульным уловам. Ён, Зяма, як і мы з Аляксандрам Сяргеевічам, канчае другі клас, а калі мы кончым трэці, дык і мы будзем у чацвёрты хадзіць у Мілтачы, і тады ўжо нам будзе яшчэ лепш дружыць. Шкада толькі, што вось паабедаем і ён пойдзе… І я папрасіўся Зяму правесці.

— Яшчэ чаго? — здзівілася мама. — Ён жа з бабаю, не адзін. А каровы твае?

Адразу ў дзве столкі супраць. Першае «супраць» адхіліла баба Роха:

— Ганно-сястрыцо, хай сабе дружаць сіроткі. Ці ж ты, здарова, не бачыш? А Зяма і вучыцца добра. Ён яшчэ і карцінкі малюе, як жывапівец.

Мы з Зямам засмяяліся. А пра другое маміна «супраць» я сказаў, што папрашу Тоню: яна мне вінавата не паўдня, а цэлы дзень адпасвіць. Тут яшчэ і Раман сваё гаспадарскае слова сказаў, і наша мама пусціла мяне.

Мех з анучамі ды з кудзеляй баба Роха пакінула ў нас, бо заўтра ўранні Раман меўся ехаць у Мілтачы. Яны ўсё яшчэ нечага, баба і мама, ніяк не маглі дагаварыць, і мы пайшлі з Зямам адны.

10

Да Мілтачоў ад нас пяць кіламетраў. На той узрост адлегласць немалая, хоць каля дому ці на пашы малыя босыя ногі выбегвалі і не столькі.

Пазней, калі я падрос і ўжо хадзіў у школу ў мястэчка, яно спакваля пачало мне здавацца не такім ужо і горадам, як здавалася змалку, з Аўсянікаў. І пра тое пачуў, ад чаго яно называецца Мілтачы. Мілту, рэдкую заціруху з аўсянай мукі, якое, дарэчы, у нашай вёсцы не варылі, мілтачане, у нейкім сваім легендарна-далёкім паходзе, раскалочвалі проста ў прыдарожным мачуле, маленькай сажалцы, — адтуль і сёрбалі лыжкамі. Легенда кплівая, вясковая, самі мяшчане яе не любілі. Яны былі з гонарам, жаніліся толькі свае са сваімі, усіх вясковых лічылі хамамі, а ў тым сасновым гаі, што паміж Мілтачамі і панскім маёнткам, здымалі з гнёздаў грачанят, якія яшчэ не лятаюць, а ўжо, як зліўкі, сытыя. Мяхамі цэлымі прыносілі і тушылі. Вось ад гэтага іхніх дзевак, як смяяліся ў нас, ніхто вясковы замуж не бярэ: дыхцяць грачынай.

Пра ўсё гэта я буду ведаць пазней. Тым часам я іду і рад, што мы не толькі падыдзем да Мілтачоў, што я не толькі яшчэ раз пабачу мястэчка, але і ў хату да Зямы зайду. Божа мой — цэлае падарожжа ў свет, няхай сабе і намнога бліжэй, чым у цётчыны Яры!..

Я ішоў босы, а Зяма ў старых сандаліках, я ў выбіванкавых портках і ў картовай кашулі, а ён у крамным увесь, а ўжо без шапак мы абодва, стрыжаныя пад машынку. І ў Зямы вушы трохі больш тырчаць, чым у мяне. І вочы ў яго чорныя, вялікія. Мы ішлі, гаварылі, не азіраліся, а потым, як азірнуліся, убачылі, што баба Роха вельмі далёка ззаду, яшчэ толькі на ўзгорак выйшла. Ды мы яе чакаць не будзем — пойдзем трохі памалей.

Далей гасцінец сцелецца ў даліну, аж да мястэчка так. І яно ўжо нам добра відно — і хаты, і мураванкі, і царква над усім, са сваімі шасцю купаламі. Абапал гасцінца стаяць старыя бярозы, паміж бяроз адна, а потым і яшчэ адна нізкая груша, тоўстая дзічка, таксама старэнькая. Спачатку абапал гасцінца, за прысадамі, было адно поле, а потым дрэвы скончыліся, і з левага боку пачалася вялікая паша. Там хадзілі каровы, шырока і рэдка разбрыўшыся па траве. Зяма сказаў, што гэта каровы іхнія, мілтачоўскіх жыдоў, і пасуць іх не дзеці, як у нас, а наняты пастух, дзядзька Шыман.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Сердце Дракона. Том 10

Клеванский Кирилл Сергеевич
10. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.14
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 10

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4