Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Званы ў прадоннях азёр

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

А потым амаль марскі разліў з сапраўднымі марскімі бакенамі на створы. Месца, дзе ў абдоймы да майго віцязя прыходзіць Прыпяць і неразрыўна, навекі зліваецца з ім. Караблі, рудавозы ў туманным вэлюме, белыя, крыклівыя хусціны чаек, напаўзатопленыя астравы.

Абшар! Бог мой, які абшар!

IV. Брама ў Палессе, або "и разошлись, как в море корабли"

Палі амаль затопленай хаткі бакеншчыка. I над усім халодны вечар. Шэра-блакітнае, бясколернае бязмежжа.

Кавалачак

украінскага Палесся, Зялёны Чарнобыль з царквою XVIII стагоддзя (абразы нікуды не вартыя), з ціхім рынкам і мяккім пылам на вуліцах. Вялізныя грушы на вуліцах (наш галоўны агітатар чамусьці палічыў адну за грэцкі арэх).

I ледзь не канец падарожжа. Рудавоз РС-09. Харошы рудавоз. У маі выканаў план на 115 працэнтаў. Капітан — казак з вёскі Мысы, якую мы праплывалі, Васіль Антонавіч Бычок, сімпатычны дзядзька, апрануты надзвычай сціпла. Але нас цікавіў не толькі капітан.

Палессе з самага пачатку паказала нам святы ўзор сваёй прыгажосці ў асобе кока з рудавоза, маладзенькай дзяўчыны, што скончыла школу кокаў у Пінску. I ледзь не паляцеў увесь наш манастыр да ўсіх д'яблаў.

Аблічча казачнай царыцы. Хада — хмарка плыве. Усмешка — сонца ззяе. Зваць Тамарай, прозвішча не скажу. Ну вас!.. I так адбою не будзе, а мне непрыемна…

Пакуль на рудавоз перадавалі кнігі пра шпіёнаў, мы знішчылі па цэлай фотаплёнцы і засумавалі. Матухна мая, дзе ж дагэтуль, якімі такімі дарогамі вадзіў нас нялітасцівы, няўблажны беларускі лёс! Як магло мне ўсміхацца сонца!

Варта было б учыніць бунт на караблі, пад пагрозай зброі прымусіць капітана прышвартавацца да РС-09 і плысці, узяўшы тое судна на абардаж. I адбіваць атакі зайздроснікаў.

Шчыра кажучы, мы так бы і засталіся тут, і не было б плывучага манастыра, і не было б Прыпяці. I, можа, варта было б.

Але перамог, як у класіцыстаў, абавязак. I замучыў ён няшчасную любоў. I адвалілі мы ад рудавоза і доўга яшчэ глядзелі назад, як быццам маглі нешта бачыць. "И разошлись, как в море корабли", няведама якому чорту на радасць, а сабе на смутак.

Але Палессе ўсё ж глянула на нас. Першым, самым яркім промнем сонца. Глянула дый знікла.

I аднойчы сасніўся ёй дзіўны сон, Майскі лес, паплавы і зямля, I адчула далёкі надводны звон Лілафея, дачка караля.

А можа, яна і сапраўды з'явілася на хвіліну з падводнага горада?

V. Бакены з рыбай

Ужо зноў Беларусь. Шырокая, спакойная Прыпяць.

На пясчаных адхонах, пад дрэвамі, навенечкія домікі, крытыя шыферам. Падобныя, бадай, да ўсіх новых хат на Беларусі і таму, як красамоўна выказаўся Валянцін, — "не фантан!".

Але затое якія берагі, умацаваныя пляцёнкамі і свежанькай лазою, якія белыя-белыя коні на паплавах! Глядзяць, як гуінгмы ў Свіфта, з высакамерствам і кепска схаванай пагардай. I які ідзе паўз нас плывучы магазін з дробным часцікам, акавітай, журавінавым напіткам.

Адсюль відаць ужо і Нароўлю. Але блізка відаць, ды далёка дыбаць. Прыпяць

тут вераломная, як паэтэса: паваротка на паваротцы.

Нароўля таксама калісьці належала Паскевічам. У ёй ёсць нічым нецікавы позні палац, прыгожы стары парк з векавымі дубамі, ліпамі і клёнамі, увесь парэзаны пратокамі з цёмнай вадой, і здалёк яшчэ бачная альтанка, белакаменная, дзіўна стрункая свечачка з XIX стагоддзя. Лёгкая, са скразнымі праёмамі, з ладнымі калонамі, увенчаная зграбным купалком. Дзіва. А вакол зелень і цень. А ля ног — рака з каравымі, таўшчэзнымі стваламі вярбы, выкінутымі на пясок.

Пра альтанку, ясна ж, ходзяць розныя байкі. Нібыта пахаваны пад ёю ўлюбёны панаў сабака і нават партрэт ягоны (сабакі, а не пана) выкарбаваны на муры. Я, аднак, разгледзеў гэты партрэт і пераканаўся, што гэта не сабака, а проста здорава папсуты барэльеф савінай галавы. Сава — сімвал мудрасці. I, значыць, альтанка проста была месцам, дзе можна сядзець і думаць. Як сказаў бы Манілаў — "храмом уединенного размышления".

…О, рака-рака!.. Пясчаныя косы, і зялёныя горы, і змеі каранёў на іх.

Рыбакі, што злавілі на дне чаўна "жывы волас" і цяпер з дзіцячай цікаўнасцю дзеляць яго на лопасці вясла нажом на часткі, "а кожная частка жыве". I ўсім цікава да апошняга, нават белай з чорнымі вачыма сучцы — Розе.

Пад'язджае бакеншчык. У яго з рыбакамі ўзаемаразуменне. Рыбак раніцаю гасіць яму самы далёкі бакен. А заадно накладае ў яго рыбы. Вечарам, калі ён запальвае бакен, рыбы ў ім ужо няма, але затое ляжыць чвірка ці бутэлька "чарніла". Добра і аднаму і другому.

I пагойдваюцца на хвалях бакены з рыбай.

VI. Міні-Кіеў

Горад на зялёных адхонах. Яры, над якімі хіляцца дрэвы. Цукровая бель старых цэркваў і манастыроў праз сець галін. Мазыр. Міні-Кіеў. Падабенства і сапраўды надзвычайнае. Усё, праўда, крыху меншае. I стромы, і дрэвы, і вежы касцёлаў. Але нешта агульна-мяккае, лірычна-вясёлае, сціплае і добрае — яно тут. I старажытнасць таксама тут. Сярэдзіна XII стагоддзя. Адвечнае імкненне да Турава і Пінска, да братоў-дрыгвічан. Вечныя сутычкі з татарамі і літоўцамі, паўстанні, страта Янушам Радзівілам Міхненкі, што так доўга трымаў горад супраць каралеўскіх сіл. У XVIII стагоддзі паўстанне мазырскіх сялян пагражала ўзняць пад косы і паходні ўсю Беларусь.

Шмат было крыві. Але ўсё ж ясная ўсмешка засталася на прыгожых вуснах горада. I светла дрыжаць на ягоных гарах дрэвы.

Я люблю гэты горад здаўна. Люблю бескарысліва і назаўсёды, і заўжды рад вярнуцца ў яго. Гэта тут, у наваколлях ягоных, я сустрэўся з цар-дубам. Я яшчэ раз зразумеў тады, што такое мая зямля і якое маё месца на ёй.

З самага пачатку яе дзён, з тых часоў, калі княгіня Вольга, ідучы на драўлян, загадала выбіць пад гэтым самым Мазыром "зоўжыны студні".

Шанцавала мне тут на мядзведзяў. Першы раз на кіношных, другі — на мядзведзяў са звярынца. Купіў ім батон і цукру, думаючы, што, пэўна, і мой бедны Міхась сядзіць зараз у клетцы і яго таксама нехта накорміць. Страшнае гэта ўсё ж відовішча, звярынец. I які чорт мог загнаць туды капітана, Валянціна і мяне!

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Вдовье счастье

Брэйн Даниэль
1. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вдовье счастье

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Пленники Раздора

Казакова Екатерина
3. Ходящие в ночи
Фантастика:
фэнтези
9.44
рейтинг книги
Пленники Раздора

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Подруга особого назначения

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
8.85
рейтинг книги
Подруга особого назначения

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Желудь

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Желудь

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца