Зямля пад белымі крыламі
Шрифт:
Тут жа безрукаўкi. У iх апраналiся паўзверх сарочкi, i называлiся яны па-рознаму: "шнуроўка", "кабат", "станiк", "гарсэт". Яны барвовыя, зялёныя, сiнiя, шнураваныя.
Звычайна безрукаўкі падпярэзваліся тонкім паяском, які ззаду завязваўся прыгожым бантам і спускаўся на спадніцу. Некаторыя ўпрыгожаны каляровымі шаўковымі істужкамі, срэбным ці залатым галуном.
Спадніцы з сукна, так званыя "андаракі". Густа-сінія, зялёныя, часцей чырвоныя, як жар. У папярочныя тканыя палосы з ромбаў і квадратаў. Самыя прыгожыя, шырокія палосы ідуць ля падола. Чым вышэй, тым яны вузейшыя, тым прасцейшы ўзор.
Часам тканы андарак — гэта твор мастацтва.
Урэшце фартухі. Іх насілі абавязкова. Палатняныя,
У баку ляжаць некалькі тканых узорных настольніц.
Хай едуць госці, хай едуць нават сваты — пасцялі на стол, стаў пірагі, частуй мёдам.
Тут жа дываны, тканыя па лёне воўнай.
То узорам чорным па утку зялёным, то на белым-сінім, бы расой замглёным, то ў вянкі, ў алені нейк перабірана, быццам не рукамi, а машынай ткана. То з адное воўны дываны на сані. Ярыя, як вішні, кутасы звісаюць.Тут хусткі. Цёмныя на жалобу, ясныя — на свята, на нядзелю, у гасціну.
Яшчэ адна хустка, цёплая, цяжкая, баба яе велькай хусткай называе. Ёю ў непагоду трэба атуліцца, старым у дарозе і для маладзіцаў. Мяккаю, шырокай, зложанай удвое, ахінуць ля сэрца дзіцянё малое.Але да дзіцяці яшчэ далёка. Усё ў куфры падрыхтавана для вяселля. Вяселле ў розных мясцінах таксама рознае. Запісана некалькі сот варыянтаў. Раскажу аб адным, якое ад пачатку да канца бачыў сам.
Жаніх і нявеста даўно дамовіліся, але вёска была глыбінная, моцна трымалася звычаяў, і таму многае было, як раней.
Сват, бацька жаніха і жаніх паехалі за некалькі кіламетраў у суседнюю вёску, у хату нявесты. Сват — сваяк жаніха, мажны дзядзька, паважаны на сяле чалавек, вынаходлівы і востры на язык. Пад'ехалі, вылезлі, топчучы сіні ад месяца снег, сталі пад акном.
— Пусціце, добрыя людзі, на начлег.
— Здаровыя былі, ідзіце ў хату.
У хаце прыезджыя паклалi на стол дары, у тым лiку хлеб i вiно, i пачалася размова, уся на выкрутасах, уся на жартах, на двухсэнсоўнасцях. То купецкая пра тое, а цi ёсць цялушка для прадажы — "ды прадалi б, каб купец знайшоўся". То паляўнiчая, наконт пошукаў кунiцы. То рыбацкая, пра залатую рыбку. Урэшце прама гавораць, чаго прыйшлi. Гаспадар улешчаны, але куражыцца. Гаворыць нешта накшталт:
— Ды што вы, людзі. Яна ж у нас яшчэ малая. Яна ж у нас яшчэ ў рэшаце спіць [5] .
Урэшце дамовіліся. Маладая дорыць усіх багатымі ручнікамі.
Далей многае ідзе падобна як на вяселлях розных славянскіх народаў. Падрыхтоўка,
5
Прыклад прыведзены Янкам Брылём у кнiзе "Жменя сонечных промняў". Прыклад з "таго" вяселля, што бачыў сам, я, на жаль, забыў.
"Пасад" нявесты на дзяжу, укрытую кажухом поўсцю наверх, ёсць, здаецца, не толькі ў нас. Каравай з "шышкамі" таксама. А вось адметнае.
Раніцай жаніх з дружынай у два дзесяткі хлопцаў і з "баярамі" закусілі дома і паехалі на конях да нявесты.
Іваньку матка радзіла, У дарогу выпраўляла; Месяцам абгарадзіла, Зарою падперазала: Едзь, дзіця раджонае, Па сваё суджонае.Усю дарогу спявалі песні. Пра тое, як травы расцвітаюць пад капытамі жаніховага каня, што "бог таму дае, хто дачку аддае за яго". У нявесты ўжо быў накрыты стол, але прыезджых не пускалі, рабілі выгляд, што будуць страляць, біцца насмерць. Урэшце, за выкуп, пусцілі.
Ішоў пачастунак. Пасля будучыя свацці на парозе зляпілі ў адну дзве свае палаючыя свечкі.
І ў цябе свяча, і ў мяне свяча, І ў цябе дзіця, і ў мяне дзіця. Злепема свечкі да купкі, Зведзема дзеткі да хаткі Да адзiнай маткi.Толькі тады ўсе зайшлі, размясціліся за сталом. Маладыя на покуце. З'яўляецца каравай, абвіты кветкамі. Ідзе пагулянка, а пасля абрад завівання касы. Малы брат нявесты яшчэ да абраду хоча вялізнымі авечымі нажніцамі гэтую касу абрэзаць. Ужо нават заціснуў: "Тут яна вырасла, тут і застанецца." Жаніх, ясна, выкупляе.
Валасы жаніха і нявесты (расплеценыя) прадзяваюць па адной пасме ў пярсцёнак і разам падпальваюць, а пасля надзяваюць жаночы галаўны ўбор. Пачынаюцца плач, рыданні нявесты, лямант, усхліпы. Ясна, што тая самая нявеста будзе насіць, што хоча, заплятаць валасы, як хоча, што "галаву", "намётку", "чапец", "крэндаль" (так называюцца жаночыя галаўныя ўборы) адразу схаваюць у скрыню. Але ў глыбінных вёсках абраду, яго дробязных, вонкавых рысаў, трымаюцца зацята.
Пры завіванні спяваюць:
А я цябе, сестранька, завіваю, Шчасцем, доляю абсыпаю; Ой, будзь прыгожа, як ружа, Ой, будзь здарова, як вада, Будзь багатая, як зямля.Тут неадменна знойдзецца нейкі парсюк, які прыбавіць якую-небудзь гадасць, накшталт: "Будзь пладлівая, як свіння".
Жанчыны яго за гэта "б'юць", ва ўсякім разе, валяюць і шчыкаюць. Той раве.
З таго часу і ляжыць у скрыні, побач з хусткамі, дзявочы галаўны ўбор, вянок, абшыты парчой і сусальным золатам (часта стогадовы), і "намётка", палаценкавы галаўны ўбор, які абвіваўся вакол галавы, пад падбароддзем і пасля спускаўся на спіну (дзявочая намётка патыліцы не прыкрывала, а спускалася па плячах на грудзі багата і гожа затканымі і вышытымі канцамі).