Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Аскепкі вялікага малюнку

Алесь Аркуш

Шрифт:

Дачыненьне да Жодзіна мае яшчэ адзін вядомы гісторык і археоляг – Мікалай Крывальцэвіч. Ён выхоўваўся ў Жодзінскай школе-інтэрнаце.

Каб замацавацца ў беларускай старажытнай гісторыі, жодзінцы плянуюць усталяваць помнік заснавальніку гораду – князю Багуславу Радзівілу.

ЖОДЗІНСКІЯ АМБІЦЫІ

У караценькай біяграфіі для сайту «litara.net» я назваў Жодзіна, месца свайго нараджэньня, самым амбітным горадам Беларусі. Падстава для гэткага сьцьверджаньня сур’ёзная: Жодзіна выпускае на канвэеры самыя вялікія аўтамабілі на нашым кантынэнце. З кнігі Аніскевіч я даведаўся, што ў Жодзіне ў 1991 годзе быў сабраны самы вялікі на той час у сьвеце (!) кар’ерны самаскід «БелАЗ» грузападымальнасьцю 280 тонаў, а цяпер канструктары аўтазаводу працуюць над 300-тоньнікам. Ці не праява амбіцыяў! Бо ўласна для Беларусі такія самаскіды не патрэбныя –

мы ня маем вялікіх кар’ерных распрацовак каштоўных выкапняў. Над праектамі падобных аўтагігантаў сёньня працуюць толькі аўтамабільныя канцэрны ЗША і Японіі. Вялікагрузныя самаскіды амаль як касьмічныя караблі, яны пад завязку напічканыя электронікай. І каштуюць адпаведна – мільёны даляраў.

Торф стаўся толькі штуршком да развою Жодзіна. На ім былі зароблены першыя дывідэнды: атрыманы ўласныя кіляваты электраэнэргіі, ад торфапрадпрыемстваў паступілі замовы на вытворчасьць торфаздабывальнай тэхнікі і абсталяваньня. У выніку зьявіліся працоўныя месцы – і моладзь з навакольных вёсак масава пацягнулася ў былое мястэчка. Жодзінскі праект у 1960-х пачаў шукаць свой уласны шлях. Хто мог падумаць, што ім стане вытворчасьць кар’ерных самаскідаў і аэрадромных цягачоў?

ПАХ ЛЯДАНУ Ў БІБЛІЯТЭЦЫ

Жодзіна ніколі не было цэнтрам культурнага і духоўнага жыцьця беларускага краю. Багуслава Поле за часамі Радзівілаў – гэта невякае паселішча з двума вадзянымі млынамі, дзьвюма драўлянымі цэрквамі, сядзібамі рамесьнікаў ды некалькімі корчмамі. На сярэдзіну ХХ стагодзьдзя ў Жодзіне «ад старыны» захавалася толькі драўляная Міхайлаўская царква, якая была разбураная ў 1962 годзе. Старое царковішча зь велічнымі стогадовымі ліпамі было маім любімым месцам у горадзе. Сёньня ад тых ліп амаль нічога не засталося. Ужо дарослым я даведаўся, што ахрышчаны я быў у доме настаяцеля Сьвята-Міхайлаўскай царквы. Вядома, таемна. У 1966-м у папоўскім доме зрабілі дзіцячую бібліятэку. Менавіта яна стала маёй першай бібліятэкай, якую і сёньня я згадваю з удзячнасьцю. Скрыпучыя масьнічыны, кніжныя паліцы, на якіх дазвалялі самому выбіраць кнігі, дзіўны прыемны пах (сёньня я разумею – гэта «спадчынны» пах васковых сьвечак і кадзільнага лядану).

ВЯДОМЫЯ ЖОДЗІНЦЫ

Жодзіна дала Беларусі шмат вядомых людзей. Літаратарам і выдаўцом стаў Уладзімер Сіўчыкаў, мастакамі – Мікалай і Канстанцін Андруковічы, Уладзімер Гладкевіч, архітэктарамі – Сяргей Казлоўскі1 і Аляксандар Трухін2.

Сярод вядомых жодзінцаў асобнае месца займае Дзьмітры Сямёнаў, які ў 1990 годзе ў сямнаццацігадовым узросьце адагнаў самалёт у Стакгольм. Студэнт жодзінскага палітэхнікуму набыў білет на рэйс Менск–Мурманск і з дапамогай муляжа гранаты РГ-42 апынуўся ў сталіцы Швэцыі. Хлопец, відавочна, быў надзвычай амбітны. Пра яго шмат пісалі газэты. Зарабіўшы сабе скандальнае імя, Дзіма стаў мастаком і, пасьля непрацяглага турэмнага зьняволеньня (Швэцыя выдала СССР тэрарыста з умовай несуворага пакараньня непаўналетняга), скіраваўся на Захад зарабляць пэндзлем.

Жнівень, 2004

Гесэ, вярблюды і войска 

1

З Азіяй я пазнаёміўся дзіцем. Мне яшчэ не было двух гадоў, калі майго бацьку накіравалі працаваць на электрастанцыі ў гарадку Тасонцэнгеле на паўночным захадзе Манголіі. У сьнежні 1962 году маладая беларуская сям’я – гаспадар, яго жонка і сын – накіраваліся з Масквы цягніком ува Ўлан-Батар. Надзіва лёгка мне далося тое цяжкое падарожжа, якое доўжылася амаль тыдзень. Маці чытала Маршака і Чукоўскага, а я імгненна запамінаў паэтычныя радкі і слова ў слова паўтараў за ёй. Мае здольнасьці заўважыла суседка па купэ, якая пачала нахвальваць маці яе таленавітага сына і нечакана папрасіла аддаць ёй яго на вучобу, бо яна – вядомы балетмайстар і едзе ўва Ўлан-Батар ствараць мангольскі нацыянальны балет. «Я зь яго зраблю выдатнага артыста». Маці катэгарычна адмовілася і нават спужалася гэткай прапановы. Як гэта можна аддаць роднае дзіця чужому чалавеку?! З балетам мы канчаткова разышліся ў розныя бакі.

Тасонцэнгел (часам яго называлі, нават у дакумэнтах, проста Тасон) аказаўся мястэчкам, якое месьцілася ў лагчыне сярод гор на беразе імклівай ракі Ідэр. На ўсход ад Тасону, побач з горадам Мурэн, Ідэр зьлівалася з ракой Дэлгер-Мурэн і ўтварала легендарную раку Селенгу, якая ўпадае ў Байкал. Край гэты быў дзікі і малаабжыты. Ад Улан-Батару да Тасону людзі дабіраліся пераважна на самалёце або на конях ці вярблюдах.

Дарогі ў гэтых мясьцінах былі грунтовыя, часовыя (летнія) і хутчэй нагадвалі сьцяжыны ў стэпе, мастоў праз рэкі практычна не існавала. У цэнтры гарадка савецкія будаўнікі ўзьвялі пасёлак аднатыпных дамоў-катэджаў на дзьве сям’і, у якіх жылі пераважна спэцыялісты з СССР. З ускраінаў пасёлак атачалі мангольскія традыцыйныя юрты. Гарадок паўстаў пасьля таго, як тут пабудавалі дрэваперапрацоўчы камбінат і – для ягоных патрэбаў – невялікую ЦЭЦ. Былі ў Тасоне свой клюб, у якім савецкія спэцыялісты адзначалі сьвяты (самым любым і вясёлым быў, вядома, Новы год), больніца, школа, крамы, пошта. Тавары – пераважна расейскія і кітайскія. Маімі любімымі прысмакамі ў Манголіі сталі савецкія карамэлькі «Тэатральныя» і кітайскія (а можа віетнамскія) сушаныя бананы (у Беларусі сушаныя бананы ў 1960-х былі экзотыкай). У краме скрынкамі прадаваліся белыя курапаткі й глушцы, можна было купіць апэльсіны, мандарыны ды чырвоную ікру ў трохлітровых кадушках.

Гэта быў мала крануты цывілізацыяй край. У навакольных горных лясах часам сустракаліся загорнутыя ў матэрыю трупы памерлых манголаў. Дзеці прыроды вярталіся ў прыроду без пасярэдніцтва могілак.

Мужчыны ў вольны час тут займаліся выключна паляваньнем і рыбалкай. Я сам у чатырохгадовым узросьце напрактыкаваўся й цягаў вудаю харыюсаў з Ідэру, здаецца, рукі дасюль памятаюць трапяткія, пругкія рыбіны цельцы. Аднойчы з бацькам за дзень мы нацягалі іх поўны пляцак – 150 штук. Але бацька быў аматарам іншай здабычы – тайменяў. Гэта вялікая драпежная рыба сямейства ласосевых, яна дасягае 60-кіляграмовай вагі і даўжыні паўтара мэтру. Такія экзэмпляры бацьку не трапляліся, а вось каля 10 кіляграмаў – даволі часта. Вяленыя кавалкі тайменяў у нас увесь час віселі на вялікіх сталёвых круках на гарышчы дому, а сырое мяса круглы год ляжала ў склепе, які быў як лядоўня – зямля летам глыбока не адтайвала. Лавіў бацька тайменяў на сьпінінг – браў корак ад віна, абцягваў яго мышынаю шкуркай, пачапляў некалькі якарных кручкоў. Вось прынада й гатовая. Закідвай у плыню ракі й сачы, калі вялікая рыбіна дзеўбане па «мышыне». Усё астатняе залежыць ад твайго ўменьня змагацца з тайменем і трываласьці тваёй рыбалоўнай снасьці.

Палявалі тут галоўным чынам на качак, часам трапляліся дзікія гусі. На выходныя ў летне-восеньскі сэзон савецкія спэцыялісты на аўтобусе калектыўна выяжджалі на рыбалку або паляваньне. Часам гэтыя заняткі спалучалі – крыху парыбачаць, крыху папалююць. Без здабычы ніколі не вярталіся. Праўда, бацьку ня вельмі шанцавала на паляваньні, але час ад часу ён усё ж прыносіў падстрэленых качак. Я заўсёды чакаў яго з тых паездак і адразу лез у ягоны паходны пляцак. Зь нейкім страхам і жалем я разглядаў мёртвых птушак. Дзівіўся прыгажосьці качараў, гладзіў па пёрах, уздымаў шыі ўгору, расьцягваў крылы. Птушкі не ажывалі. Я толькі аднойчы папрасіў у бацькі стрэліць з паляўнічай стрэльбы – проста ў паветра. Страляць па качках мне не хацелася.

Жанчыны і дзеці хадзілі ў лес у грыбы і ягады. Тут расьлі кусты агрэсту, чорных парэчак, сустракаліся чарніцы, дзікі часнык.

Паводле прызнаньня бацькоў, у дзяцінстве я быў неўтаймоўным вісусам. Ня шкоднікам, а менавіта няўрымстам, з-за чаго ўвесь час трапляў у розныя гісторыі, – мяне трэба было пільна сачыць. Аднойчы ў чатырохгадовым узросьце я наладзіў экспэдыцыю ў горы, загітаваўшы аднагодкаў (і нават некалькіх школьнікаў, якія прыехалі да бацькоў на канікулы – зімой яны вучыліся ў інтэрнаце ўва Ўлан-Батары). Выправіліся мы ў горную пячору, у якой, паводле расказаў старэйшых, жылі манахі-будысты. У гарах здаецца, што ўсё, што бачыш – блізка, а насамрэч да бліжэйшай сопкі ня менш за пяць кілямэтраў. Я ўжо ня памятаю, ці патрапілі мы ў тую пячору, а вось адшукалі нас бацькі на зьмярканьні, ушчэнт стомленых. Добра мне тады дасталося бацькавай папругі.

У Тасонцэнгеле здарылася й адна з самых страшных гісторый, зьвязаных са мной. Было мне тады тры гады. Мая маці, якая была цяжарная маім меншым братам, выправілася на шпацыр да будоўлі моста праз Ідэр і ўзяла мяне з сабой. Мост быў амаль гатовы, заставалася зашаляваць некалькі дзірак. У адну зь іх я й праваліўся, пасьпеўшы, як у якім галівудзкім фільме, зачапіцца рукамі за бэльку. Маці спахапілася, а сына нідзе няма, і тут бачыць: вісіць яе сынок моўчкі над горнай, імклівай ракой – яна адразу й згубіла прытомнасьць. Адзін з мужчынаў падбег да мяне і выцягнуў на мост. Гісторыі гэтай я ня памятаю, а як спрабую штосьці згадаць – ува мне ўсё сьціскаецца нейкім паралізуючым жахам. На дзіва – я не баюся вышыні, мастоў і горных імклівых рэк.

Поделиться:
Популярные книги

Ринсвинд и Плоский мир

Пратчетт Терри Дэвид Джон
Плоский мир
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Ринсвинд и Плоский мир

Мастер ветров и закатов

Фрай Макс
1. Сновидения Ехо
Фантастика:
фэнтези
8.38
рейтинг книги
Мастер ветров и закатов

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Князь Серединного мира

Земляной Андрей Борисович
4. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Серединного мира

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Гимназистка. Клановые игры

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Клановые игры

Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

МакКаммон Роберт Рик
Абсолют
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Буревестник. Трилогия

Сейтимбетов Самат Айдосович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буревестник. Трилогия

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4