Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Аскепкі вялікага малюнку

Алесь Аркуш

Шрифт:

Ніякім капцёршчыкам, хлебарэзам або пісарам я ня стаў. Прайшоў усе тыя ж печанскія кругі, як і мае таварышы. Адно што маральна мяне ніхто не даставаў – парашу за правіны ня мыў, ротны кулямёт на стрэльбы на плячах не цягаў і па пяць разоў на дзень не перашываў падкаўнерыкі. Чуў, што цяпер у войску баявыя стрэльбы бываюць 2–3 разы за службу. У нас яны былі 2–3 разы на тыдзень. І дзённыя, і начныя, і ў газаахоўніку, і з бэтээра, і з аўтамата, і з кулямёта, і з гранатамёта. Ніхто ў нас не зьбіраў страляныя гільзы. Больш за тое – нашыя кішэні былі поўныя цэлых набояў, ракетніцаў (накшталт хлапушак) і выбуховых пакетаў, якія нам выдавалі на тактычных вучэньнях. Настраляліся ўволю. Цынкі з набоямі старшына прывозіў на бэтээры. «Каб усё расстралялі, не зьбіраюся за вамі

здаваць рэшту на склад», – строга папярэджваў ён. Нягледзячы на свой слабаваты зрок, страляў я добра, часам на выдатна.

Так доўжылася паўгоду. Добра, што я быў прызваны ўвесну. Не ўяўляю, як падобная вучоба адбываецца ўзімку.

Скончыў я вучэбку адразу ў званьні сяржанта, як выдатнік. Патрапіў у каманду, якую везьлі ў Берасьце.

Тут мяне й чакала неспадзяванка: на самым захадзе СССР я напаткаў Азію. Але ўсё па парадку.

Прывезьлі мяне ў батальён, які займаўся перагрузкай вайсковых грузаў на чыгунцы. Як вядома, савецкая чыгуначная каляіна шырэйшая за эўрапейскую, у тым ліку і польскую. Таму вайсковыя эшалёны трэба было перагружаць з адных вагонаў у другія вагоны. Гэтым у Берасьці займаўся адмысловы батальён. У адну з такеляжных ротаў гэтага батальёну я й прыбыў на месца камандзіра аддзяленьня.

Дзяжурны па батальёне адвёў мяне ў казарму. Гісторыя паўтарылася: у казарме амаль нікога не было – рота працавала на рампе. Чакаць давялося нядоўга – вайсковыя такеляжнікі павінны былі вярнуцца ў часьць на абед.

Як у казцы: зноў загрукацела, завыла, загуло – у казарму ўляцеў натоўп жанеўраў. І, божачкі, амаль ніводнага славянскага твару. Так мне адразу падалося.

Роту пашыхтавалі ў казарме. Гэтым разам я патрапіў у першы ўзвод. Камандаваў узводам даўгалыгі, крыху прыгорблены малады прапаршчык, які зусім не выглядаў на строгага, крутога камандзіра. Першае ўражаньне хутка спраўдзілася. Прапаршчык прайшоўся ўздоўж шыхта. Узвод дзядоў. Усе яны былі аднаго прызыву – праз паўгоду павінны дэмбельнуцца. І я павінен быў імі камандаваць! Нехта з жаўнераў незаўважна падскочыў да прапаршчыка ззаду і ссунуў яму фуражку на вочы. Узвод па-азіяцку гучна зарагатаў. «Бяззубенка, навядзіце парадак ува ўзводзе», – нейкім жаноча-пісклявым голасам даў каманду прапаршчык. «Есьць, таварыш камандзір!» – казырнуў невысокі, каржакаваты сяржант, як высьветлілася, «замок» узводу. Ён падскочыў да жартаўніка і садануў нагой яму ў грудзі. «Харош, Зуб, я пажартаваў!» – пачаў апраўдвацца той. «Ня Зуб, а таварыш сяржант! Ты не ў сваім кішлаку! Я жраць хачу, а ты час марудзіш! На абед пара, – і, зьвяртаючыся да ўсяго ўзводу, выгукнуў: – Хопіць зубы скаліць!» Усё гэта было добра прыперчана адборным расейскім матам. Парадак усталяваўся. Прапаршчык даў нейкія распараджэньні, і рота пачала высыпацца на вуліцу, каб шыхтавацца на абед.

Амаль штоночы дзяды пілі таннае віно й гарэлку (запасны выхад у казарме быў засланы пустымі пляшкамі). З радзімы ім дасылалі й розныя экзатычныя напоі, якуюсьці чачу або чэмэргес, і нават наркотыкі. А яшчэ дзяды любілі пасьля адбою глядзець у ленкомнаце польскую тэлевізію. Ставілі духа на шухер і зь піўком ды вінцом, балазе вінна-гарэлачная крама знаходзілася насупраць КПП, гадзінамі, нічога не разумеючы па-польску, зачаравана пазіралі на малюнкі незнаёмага, таямнічага жыцьця.

І зноў мне пашанцавала. Бяззубенка аказаўся нармальным мальцам з Магілёва, ён па-зямляцку ўзяў нада мной шэфства. Вядома, ніхто мяне ня слухаўся, але й не кантаваў – Зуб эфэктыўна перапыняў любыя нестатутныя дачыненьні. «Зубы павыбіваю, калі будзеш чапаць яго. Ён твой камандзір – зразумеў?!» Гэтак ён тлумачыў сваім байцам мой статус ува ўзводзе.

Роту складалі пераважна выхадцы з Узбэкістану, Азэрбайджану, Казахстану й Таджыкістану, з украпленьнямі грузінаў і туркмэнаў. Грымучая сумесь. Былі, праўда, хлопцы зь Беларусі, Расеі, Украіны й Прыбалтыкі, але яны надвор’я тут не рабілі. Любімым заняткам байцоў падчас адпачынку ў казарме было паляваньне на Сасіпатрава (хлопца з Волагды, ён служыў у трэцім узводзе мэханізацыі, жаўнеры якогая працавалі на рампе на пагрузчыках). Быў ён высокага росту, у

круглых «джонленанскіх» акулярах, тоўсты й страшэнна аброслы валасамі, асабліва на сьпіне. Такіх валасатых людзей я ніколі больш ня бачыў. Калі Сасіпатраў з голым торсам абліваўся вадой ува ўмывальні, то нагадваў маманта ці якога пячорнага мядзьведзя. У азіятаў адразу спрацоўваў паляўнічы рэфлекс. Яны пачыналі «паляваць» на хлопца па казарме – кідаць тапкамі й ботамі, некаторыя наскоквалі ззаду на сьпіну. Сасіпатраў, як сапраўдны мядзьведзь, круціўся й скідваў іх долу.

У 1980 годзе, падчас палітычных падзеяў у Польшчы, мы спалі не распранаючыся з аўтаматамі пад ложкамі. Дзякуй Богу, нікуды нас не накіравалі. У гэты час шмат пайшло з захаду (асабліва з Усходняй Нямеччыны) старога ўзбраеньня. Часам з пагрузчыка звальвалася долу драўляная скрыня – адчынялася вечка, і па асфальце рассыпаліся аўтаматы або пісталеты, бязладна ў тыя скрыні насыпаныя. На захад ішло шмат вагонаў з харчамі – сухпайкі, мука, цукар, крупы. Самым складаным і цяжкім быў груз зь мясам. Вайсковыя такеляжнікі называлі яго «голыя бабы», бо зь ім было шмат еб…ні. Дзяды звычайна на такі груз не хадзілі, таму мне пашанцавала – замарожанай «эротыкі» практычна не паспытаў. Мяса прыходзіла ў рэфрыжэратарах – каровіны тушы, расьсечаныя ўздоўж напалам. Пагрузчык тут мала дапамагаў, амаль усё рабілася ўручную.

Праз паўгоду я праводзіў сваіх басмачоў на дэмбель. Разьвітваючыся, Бяззубенка сказаў: «Не давай паслабону, сядуць на шыю!» І перадаў мне замкамузводзтва.

Неўзабаве ў ізалятар, які часова зрабілі з батальённай спортзалі, прывезьлі моладзь. Мяне прызначылі кіраваць папаўненьнем. Там я й пабачыў свой новы ўзвод. На 80 адсоткаў гэта зноў былі прадстаўнікі Азіі. Некаторыя зусім кепска гаварылі па-расейску. Шыхтом яны хадзілі як клоўны, бязладна махаючы рукамі з падвоенай амплітудай. «Азія! Шыхтуйся!» – роў я на сваю такеляжную брыгаду й чарговы раз накручваў зь імі кругі па стадыёне.

Адзін з маіх байцоў стаў хлебарэзам, другі – апальшчыкам у батальённай лазьні (відавочна, за хабар). Іх я бачыў толькі перад адбоем. Астатніх трэба было трымаць у абцугах. Вельмі хутка яны пачалі ня слухацца свайго камузводу-прапаршчыка. Асабліва на палітзанятках (звычайна камузводу проста чытаў вайсковы статут або палітычныя навіны з газэтаў). «Таварыш сяржант, навядзіце парадак!» – скамандаваў камандзір мне. Я браў у рукі вялікую шахматную дошку і кідаў яе ў самага нахабнага. Амаль хвіліну па ўсёй ленкомнаце з грукатам разьляталіся драўляныя фігуркі. На нейкі час усталёўвалася цішыня.

За год службы перачытаў амаль усю расейскую клясыку, якая была ў батальённай бібліятэцы. Таксама любіў глядзець польскую тэлевізію, асабліва музычныя праграмы. Дасюль памятаю кліп Suzi Quatro – яна стаяла на подыюме, і ў твар ёй ляцела лістота.

2005

Вяртаньне ў «Тутэйшыя»

Шмат разоў прасіў былых «тутэйшаўцаў» напісаць успаміны і ўкласьці кнігу. Прасіў Бяляцкага, Сыса, іншых. Той-сёй нешта напісаў, пераважна неістотнае і, часам, непраўдзівае. Такім чынам, зноў замест адказаў пакідаем пытаньні... Пакуль канчаткова ня выпетрыліся з галавы падрабязнасьці тых падзеяў, паспрабую занатаваць старонкі гісторыі, сьведкам якой быў асабіста, балазе, маю вялікі архіў - лісты, дзёньнікавыя запісы, тагачасныя газэтныя публікацыі. Спадзяюся, некалі ўспаміны «тутэйшаўцаў» нехта рупліва зьбярэ ў кнігу.

Адразу папярэджу, што ў «Тутэйшых» быў шараговым сябрам, у ніякія кіраўнічыя ворганы не ўваходзіў, і таму ня ведаю «вышэйшых сакрэтаў». Прынамсі, доўгі час я лічыў, што «Тутэйшыя» паўсталі выключна з ініцыятывы Бяляцкага й Сыса, сяброў па гомельскім «унівэры». Але пазьней, у сярэдзіне 90-х, Генадзь Сагановіч паведаміў мне, што Б. і С. былі ўсяго толькі выканаўцамі, а ідэя стварэньня суполкі належыла іншаму чалавеку, які насамрэч кіраваў ёю. Гэтае прызнаньне падобнае да праўды, я асабіста веру ў тое. Аднак дакладна сьцьвярджаць ня маю права, бо, паўтаруся, ня быў далучаным да таямніцы.

Поделиться:
Популярные книги

Ринсвинд и Плоский мир

Пратчетт Терри Дэвид Джон
Плоский мир
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Ринсвинд и Плоский мир

Мастер ветров и закатов

Фрай Макс
1. Сновидения Ехо
Фантастика:
фэнтези
8.38
рейтинг книги
Мастер ветров и закатов

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Князь Серединного мира

Земляной Андрей Борисович
4. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Серединного мира

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Гимназистка. Клановые игры

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Клановые игры

Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

МакКаммон Роберт Рик
Абсолют
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Буревестник. Трилогия

Сейтимбетов Самат Айдосович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буревестник. Трилогия

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4