Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Аскепкі вялікага малюнку

Алесь Аркуш

Шрифт:

Гэта было камэдыйнае супрацьстаяньне. І зараз цяжка патлумачыць, за што паміж сабой змагаліся гэтыя два лідэры - адносіны між імі часам межавалі з мардабоем. Рэч ў тым, што ніхто зь іх не прэтэндаваў на кіраўніцтва «Тутэйшымі», безальтэрнатыўным кіраўніком быў Бяляцкі. Кожны з супернікаў меў ўласныя перакананьні й свае каманды падтрымкі, у нейкім сэнсе, гэта было «ідэалягічнае» супрацьстаяньне. Сыс узначальваў «патрыётаў», Глёбус - «касмапалітаў». Прыхільнікі Сыса называлі гурт апанэнтаў (Клімковіч, Шайбак, Сьцяпан, Сіўчыкаў) «глябусятнікам». Сыс часта патасна казаў пра любоў да Радзімы, пра змаганьне за Беларусь. Глёбус - пра прагматычныя рэчы (трэба пісаць дэтэктывы, маляваць коміксы, ствараць

мас-культуру). На паседжаньні 21 лютага паміж Сысам і Глёбусам усчалася сварка наконт «Маніхвэста «Тутэйшых». Вядома, Сыс патрабаваў больш радыкальнага зьместу. На гэтым паседжаньні ўпершыню ўбачыў Алега Мінкіна (ён чытаў «тутэйшаўцам» свае вершы) і пазнаёміўся зь Сяргеем Кавалёвым. На паседжаньні трымаўся разам з Паўлам Дзьмітруком, зь якім пасябраваў на «чырвоназьменаўскіх» «Крыніцах».

Наступнае паседжаньне адбылося 14 сакавіка. У мяне захавалася запрашэньне: «у 19.00, суботай, 14 сакавіка, у Доме літаратара (уваход збоку) адбудзецца чарговая сустрэча літаратурнай суполкі ТУТЭЙШЫЯ. Першым пытаньнем - Беларуская мова - праблемы разьвіцьця. Другім - абмеркаваньне вершаў А.Сыса і А.Глёбуса. Трэцьцім пытаньнем - праблемы Тутэйшых. 9.III.87 г. Менск». Гэтае паседжаньне вёў Кавалёў.

Зь лекцыяй пра мову выступіў Вінцук Вячорка. Ня цяжка здагадацца, што ён казаў пра сучасную «кастрыраваную» бел. мову, пра патрэбу вяртаньня старога правапісу, «тарашкевіцы». Як чакалася, шмат эмоцыяў выклікала абмеркаваньне вершаў Сыса й Глёбуса. Чальцы кожнай «каманды» ганілі суперніка й хвалілі свайго лідэра. Сыс называў паэзію Глёбуса «гудронам» - ён падзяляў вершы на «духовыя» й «недуховыя» (тут, відавочна, адчувалася «школа» Бембеля). Мне асабіста падабаліся вершы абодвух. Я нават нешта сказаў у абарону Глёбуса, нешта пра патрэбу гарадзкой паэзіі.

Запрашэньне на наступнае паседжаньне таксама прыйшло ў Жодынь: «у 18.30, у суботу, 21 сакавіка, у Доме літаратара (уваход збоку) адбудзецца чарговая сустрэча літаратурнай суполкі Тутэйшыя. Першым пытаньнем - беларуская мова ў літаратуры і жыцьці. Другім - творчая і філязофская канцэпцыя М.Шэляговіча, разгляд яго творчасьці. Трэцьцім пытаньнем - аповеды У.Сьцяпана. Чацьвёртым пытаньнем - праблемы Тутэйшых». Паседжаньне вёў Бяляцкі. Госьцем гэтай сустрэчы стаўся новапалачанін Сяргей Сокалаў (тады ён яшчэ ня быў ні Сержуком, ні Воюшам). Госьць з імпэтам прасьпяваў свае «касінерскія» песьні й быў вельмі прыхільна сустрэты Сысам. Затым разглядалі навэлу Сьцяпана «Вонкавае сьвятло». Я чуў гэты твор другім разам, упершыню Валодзя чытаў мне «Вонкавае сьвятло» ў сьнежні 1986 году ў сваёй майстэрні (у падвале пад крамаю «Кнігарня пісьменьніка»). Зразумела, Сьцяпан добра атрымаў ад «патрыётаў» за «фармалізм». Я ня мог не заступіцца за хлопца, балазе, мне на самой справе гэта рэч падабалася. Без сумніву, яна была зроблена «пад Глёбуса» (з дакладным натуралізмам у маляваньні дэталяў і абавязковым дзёрзкім пратэстам супраць закарузлага жыцьця і «вашых правілаў», як у глёбусаўскім «Слане»), аднак у Сьцяпана аповеды атрымліваліся больш цёплымі, ён ня быў сталічным хлопцам, і вытруціць зь сябе дарэшты местачковасьць, каб паўстаць халодным і неспагадлівым гарадчуком, на ўзор Кая з андэрсаўскай казкі, ня здолеў.

Адносна таго паседжаньня варта працытаваць мой тагачасны ліст да Леаніда Галубовіча: «Сёньня нейкі спустошаны і разьбіты пасьля ўчорашняга паседжаньня «Тутэйшых». Чатыры гадзіны непатрэбных спрэчак, што пераходзілі ў лаянку.

Праўда, пачатак быў цікавым. Музычным. Перад тутэйшымі выступіў Сяргей Сокалаў. Сьпяваў свае песьні, чытаў вершы, адказваў на пытаньні. Было цікава, тым больш, што я чуў яго ўпершыню.

Аднак у другім акце пачалося! Сыс сашчапіўся з Глёбусам і Шэляговічам. Шэляговіч супраць моўнага пункту тутэйшых - размаўляць

выключна па-беларуску. Глёбус выказаў цікавую прапанову - стварыць пры Саюзе пісьменьнікаў маладзёвую сэкцыю. Ён нават падрыхтаваў ліст да Гілевіча. Зь ім не пагаджаюцца - кажуць, гэта стварэньне другога «карыта».

Потым разглядалі навэлу Сьцяпана. Ізноў Сыс усё адмаўляе. Калі з моўным пытаньнем я падтрымліваю Анатоля, дык тут ня вытрымаў. Спробы ў прозе Глёбуса й Сьцяпана мне сымпатычныя. Магчыма, ня ўсё атрымліваецца, але хлопцы стараюцца. Я разышоўся й прабраў Сыса за яго ўсеагульнае адмаўленьне. Які гэта будзе сум, калі ўсе пачнуць пісаць накшталт яго. Гэта толькі пашкодзіць натуральнаму разьвіцьцю беларускай літаратуры. Здаецца, мае словы падзейнічалі. Скончылі паседжаньне бязь пены на губах».

Такім чынам, выглядае, што я таксама падтрымліваў ідэю стварэньня маладзёвай сэкцыі пры СП. На той час, калі нават у п'яным трызьненьні ніхто ня мог уявіць, што раптам абрынецца СССР, і Беларусь атрымае незалежнасьць, прапанова Глёбуса, відавочна, была слушнай. Але ў 90-х гадох я ўжо зусім іначай глядзеў на СП і сяброўства ў ім.

Наступнае паседжаньне «Тутэйшых» адбылося 25.04.1987 г. Вось зьмест запрашэньня: «У суботу, 25 красавіка, а палове сёмай (18.30), адбудзецца паседжаньне маладых літаратараў у Доме літаратара (уваход збоку). Пытаньні: 1. Мова і літаратура (тэндэнцыі разьвіцьця); 2. Разгляд творчасьці сяброў літаб'яданьня «Узьлёт» (унівэрсытэт). Шчыра запрашаем».

Адносна гэтага паседжаньня ў маім дзёньніку няма аніякіх запісаў, напэўна, я на ім ня быў. Таму адразу пераходзім да паседжаньня 4 красавіка. Запрашэньня ў мяне не захавалася, затое ёсьць запісы ў дзёньніку. На паседжаньні разглядалі апавяданьні Міхася Талочкі й Максіма Клімковіча. Сьвежыя ўражаньні ад таго паседжаньня я выклаў у лісьце да Галубовіча за 6.04.87: «Нарэшце, усталявалася працоўная атмасфэра, бяз кпінаў і абразаў. Спачатку разгледзелі апавяданьні М.Талочкі й М.Клімковіча. Абмеркавалі. Абодва працуюць у нетрадыцыйным рэчышчы. Клімковіч у плыні Глёбуса. Талочку цяжка вызначыць - Гарэцкі з дабаўкай сучасных рэалій.

Затым Глёбус паведаміў, як сунуцца справы з маладзёвым саюзам. Са старэйшых пісьменьнікаў ліст да Гілевіча падпісалі Янішчыц і яшчэ 2-3 чалавекі. Астатнія адмаўляюцца. Затое літаратары апошніх прызываў падпісваюць з ахвотай: Пісьмянкоў, Канапелька, Ягоўдзік, Ламан і шмат іншых. Глёбус пераканаў падпісаць ліст усіх тутэйшых. Мы пачалі зьбіраць матар'ял для альманаху. На наступным паседжаньні, 18 красавіка, будуць абмяркоўваць мае вершы для згаданага выданьня. Калі жадаеш, можаш выбрацца паслухаць. Пачатак у 18.30. Акрамя мяне будуць экзамэнаваць Сяргея Кавалёва».

19 красавіка ў лісьце ў галубовічаўскае Вароніна напісаў: «Ня мог учора прысутнічаць на паседжаньні «Тутэйшых». А мяне павінны былі абмеркаваць. Падвёў хлопцаў...»

25 красавіка ў маім дзёньніку пазначаны як дзень чарговага паседжаньня Таварыства маладых літаратараў (без прыдатка «Тутэйшыя»). На ім зноў выступіў Вінцук Вячорка са спавешчаньнем, якое мела «прыгодніцкую» назву «Прыгоды беларускага правапісу». Затым разглядалі творчасьць сяброў унівэрсытэцкага літаб'яднаньня Галіны Ракоцы, Жанны Пахадні, Славаміра Адамовіча і яшчэ некага.

У гэты дзень адбылося абраньне кіраўніцтва Таварыства. Старшыня: Алесь Бяляцкі. Намесьнікі: Віта Казлова й Сяргей Кавалёў. Адказны за паэзію: Анатоль Сыс. Адказны за прозу: Адам Глёбус. Адказны за дзіцячую літаратуру: Пятро Васючэнка. Адказны за крытыку: Сяргей Дубавец. Адказны за драматургію: Уладзімір Сьцяпан. Адказны за выступленьні: Міхась Талочка.

Упершыню ў гэтых успамінах зьявілася імя Сяргея Дубаўца. Як бачым, будучага рэдактара NN, які ў той час жыў у Гомелі, завочна абралі ў склад рады Таварыства.

Поделиться:
Популярные книги

Ринсвинд и Плоский мир

Пратчетт Терри Дэвид Джон
Плоский мир
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Ринсвинд и Плоский мир

Мастер ветров и закатов

Фрай Макс
1. Сновидения Ехо
Фантастика:
фэнтези
8.38
рейтинг книги
Мастер ветров и закатов

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Князь Серединного мира

Земляной Андрей Борисович
4. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Серединного мира

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Гимназистка. Клановые игры

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Клановые игры

Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

МакКаммон Роберт Рик
Абсолют
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Буревестник. Трилогия

Сейтимбетов Самат Айдосович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буревестник. Трилогия

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4