Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Аскепкі вялікага малюнку

Алесь Аркуш

Шрифт:

І яшчэ адна заўвага. Я асабіста лічу, што «Тутэйшыя» існавалі датуль, пакуль у дзейнасьці літсуполкі прысутнічала рызыка, таямнічасьць і кансьпірацыя. Калі аб'яднаньне «Тутэйшыя» вырашыла легалізавацца й ператварылася ў Таварыства маладых літаратараў пры СП БССР, суполка сканала.

Каб патрапіць у «Тутэйшыя», патрэбна была рэкамэндацыя. Мне такую рэкамэндацыю даў Анатоль Сыс. З Анатолем я пазнаёміўся ў ліпені 1986 году ў рэдакцыі часопіса «Маладосьць», куды пэрыядычна заходзіў па навіны да Яўгеніі Янішчыц. Да маіх першых вершаваных спробаў вядомая паэтка паставілася прыхільна й, пасьля азнаямленьня з рукапісам, сказала: «Будем ставіць». Аднак папрасіла прынесьці яшчэ адну нізку вершаў, каб выбраць лепшае. Прыхільнасьць вядомае паэткі не азначала, што ставіць будуць заўтра, ці ў гэтым месяцы, ці ў гэтым

годзе. Упершыню Янішчыц адабрала мае вершы для друку ў верасьні 1985 году. А мой дэбют у «Маладосьці» адбыўся ажно ў чэрвені 1987-га. Я чуў з аповедаў дасьведчаных людзей, што чакаць даводзіцца доўга. Але каб столькі!.. Час чаканьня цягнуўся марудна й пакутліва, а вершы ў часопісе ўсё не зьяўляліся. Некалькі разоў я заходзіў да Янішчыц, каб пацікавіцца: калі ўжо, нарэшце? Яна прыязна пасьміхалася й запэўнівала, што ўсё нармальна, але трэба пачакаць яшчэ, маўляў, чарга. У адзін з такіх візытаў я й пазнаёміўся з Сысам. Летам 86-га легендарнаму паэту «новай хвалі» мяне прадставіў Віктар Шніп, якога я ведаў па літаб'яднаньні «Крыніцы», што пад апекай Раісы Баравіковай працавала пры газэце «Чырвоная зьмена». Дарэчы, на «Крыніцах», яшчэ напачатку 85-га, я пазнаёміўся і з Адамам Глёбусам, і з Славамірам Адамовічам, і зь Людкай Сільновай. Культавае Глёбусаўскае апавяданьне «Слон» я ўпершыню пачуў у аўтарскім чытаньні ў рэдакцыйным пакоі «ЧЗ», і друкавалася яно ўпершыню ў гэтай камсамольскай газэце. Больш нідзе б не надрукавалі. Баравікова любіла Валодзю Адамчыка. Але я ня памятаю, каб у «Чырвоную зьмену» заходзіў Сыс. Першая мая размова з Анатолем доўжылася больш двух гадзінаў. Ён апавядаў пра «Талаку», з паэтаў вызначаў Галубовіча й Бембеля (апошняга лічыў сваім настаўнікам). Вельмі раўніва ставіўся да Глёбуса. Нядаўні выпускнік «філфаку» гомельскага «ўнівэру» на той час меў усяго некалькі публікацыяў у цэнтральным друку, аднак быў прыкметна сьпешчаны славай і ўвагай. Сыса ўжо ў той час я ўспрымаў, бадай, як жывую легенду, як прыжыцьцёвага клясыка.

Першы зборнік Анатоля Сыса «Агмень» выйдзе ў 1988 годзе ў толькі што створанай сэрыі «Бібліятэка часопіса «Маладосьць». (Зьяўленьне гэтай кніжнай сэрыі пасьля будзе падавацца галоўным дасягненьнем «Тутэйшых».) Зборнік меў парадкавы нумар 3. Мой зборнік «Вяртаньне», які выйшаў неўзабаве за Сысаўскім, меў нумар 5. (Я назваў свой першы зборнік «Немаўля», аднак рэдактар кнігі Леанід Дайнека сказаў, што назва няўдалая, таму ён пераназваў зборнік на «Вяртаньне». Пачуўшы пра гэта, я ня стаў асабліва пярэчыць. Мне, па шчырасьці, да апошняй хвіліны ня верылася, што выданьне маёй кнігі ўвогуле магчыма). Чаму гэта ўзгадваю? Я па сёньняшні дзень не магу даць веры, што ўвайшоў у літаратуру разам з Анатолем Сысам, прынамсі, нашыя першыя кнігі выйшлі ў адзін год. Мне ўсё яшчэ здаецца, што Анатоль, як мінімум, з пакаленьня Галубовіча, або Шніпа. Бо ў нейкім сэнсе ён быў для мяне настаўнікам.

Аб новай літаратурнай суполцы, якую зьбіраецца ствараць літмоладзь, я пачуў ад Сыса. Адразу пасьля нашай першай сустрэчы ён пачаў апекавацца мной. Увесь час прасіў прыносіць новыя вершы. Я прыходзіў да яго ў інтэрнат (ён тады працаваў на тэлевізіі й меў ад працы пакойчык). Сыс тэатральна чытаў мае вучнёўскія спробы-вэрсіфікацыі і гэтак жа тэатральна іх пляжыў, не пакідаючы нават кволай надзеі. Але, напрыканцы свайго разбору прасіў прыносіць вершы яшчэ. Ня ведаю, ці піў ён тады, як п'е зараз. На колькі памятаю, у тыя гады я ніводнага разу ня ўдзельнічаў з Сысам у справе спажываньня алькаголю. Прычым, сустракаўся зь ім амаль штотыдня, бачыў Толіка й на падпітку, але ў большасьці выпадкаў Сыс мне трапляўся цьвярозы. Сёлета Леанід Галубовіч напісаў артыкул пра Сыса для «Нашай Свабоды» (25.07.2000), у газэце зьмешчаны фотаздымак, на якім Сыс і я. Падпісана, што зьнята ў 1990 годзе. На самой справе гэта здымак 1986 году, яшчэ «перадтутэйшаўскага» часу.

У 80-х я вучыўся ў «наргасе», але жыў у бацькоў у Жодыне й штодня езьдзіў на заняткі электрычкай. На другім ці трэцім курсе ў мяне здарыўся канфлікт з дэканам, і той загадаў не даваць «наглецу» месца ў інтэрнаце - прыйшлося да сканчэньня ВНУ дабірацца на заняткі чыгункай. Лісты да мяне ішлі на бацькоўскі адрас. 12 лютага 1987 году я атрымаў па пошце дзіўнае, таямнічае запрашэньне. На кальцы было надрукавана: «у 19.00 Нядзеляй, 15

лютага, па вул. Акадэмічная, 3, п.32 (дакумэнты здаваць на Капліча Валерыя) адбудзецца чарговая сустрэча літаратурнай суполкі Тутэйшыя. Першым пытаньнем - чытаньне і разгляд драмы Я.Купалы «Тутэйшыя». Другім - абмеркаваньне вершаў новага сябры Тутэйшых. Трэцьцім пытаньнем - праблемы Тутэйшых. ТУТЭЙШЫ»

Я, канечне, паехаў. Хаця, прызнаюся, хваляваўся. Ва ўсім гэтым «свавольстве», відавочна, прысутнічала рызыка. Але цешыла тое, што мне давяраюць, мяне лічаць вартым гэтае рызыкі.

Кожнаму сябру суполкі заўсёды паведамлялі ў запрашэньні, на каго трэба здаваць на вахце дакумэнты, бо вольна ў асьпіранцкі інтэрнат, як і ў любы студэнцкі, не пускалі. Пазначалі розных людзей - нельга было «сьвяціцца» і паказваць, што ўсе прыйшлі па адной справе, у адзін пакой, да аднаго чалавека. Кансьпірацыя. Я і сёньня ня ведаю, хто такі Валера Капліч, да якога я хадзіў на Акадэмічную, 3.

Зь першага паседжаньня запомніліся тры чалавекі: Сяргей Харэўскі, Міхась Талочка і Ігар Бабкоў. Вёў паседжаньне Бяляцкі. Афіцыйна, ледзь не па пратаколу. Высьветлілася, што хлопцы ўжо назваліся «Тутэйшымі», аднак Ніл Сымонавіч Гілевіч, пачуўшы пра гэта, іх моцна раскрытыкаваў і параіў прачытаць аднайменную п'есу Янкі Купалы. Памятаю, што на паседжаньні чыталі п'есу па нейкай старой кнізе, бо гэты твор на той час быў яшчэ забаронены цэнзурай і ад 20-х гадоў не перавыдаваўся. Харэўскі запомніўся вопраткай: чорны плашч, капялюш - рыхтык агент выведкі з замежнага фільму. Паводзіў сябе сур'ёзна, і вёў выключна «канцэптуальныя» гутаркі. Сыс называў яго «французам».

У капелюшы хадзіў і Талочка. Пазьней я неаднаразова спрабаваў даведацца ў сяброў суполкі: што піша гэты Талочка, і ці піша ён ўвогуле? Усе ў адказ паціскалі плячыма. Талочка быў супрацьлегласьцю Харэўскаму - балаболіў абы што, хахміў, рагатаў і сваволіў. Прычым, завіхаўся пераважна вакол Сыса. Я быў хлопцам сур'ёзным і такія людзі мне не пасавалі.

Бабкоў запомніўся зь іншай нагоды: ён аказаўся тым новым сябрам «Тутэйшых», якого мусілі, пасьля абмеркаваньня ягоных вершаў, прыняць у суполку. (Тут у мяне ўзьнікае пытаньне: якім чынам быў прыняты ў «Тутэйшыя» я? Мая творчасьць пры ўступленьні калектыўна не абмяркоўвалася. Напэўна, падзейнічала Сысаўская рэкамэндацыя). Бабкова прадстаўляў Бяляцкі. Новы сябар суполкі чытаў дзіўныя, мэдытацыйныя вершы. Сыс катэгарычна іх не ўспрымаў, называў «шызоідамі». Бяляцкі спрачаўся й некалькі разоў тлумачыў Сысу, чаму ён лічыць гэтыя вершы «файнымі». «Беларускай паэзіі, - казаў ён, - не хапае мадэрновых, эўрапейскіх твораў». Бабкоў трымаўся сьціпла, відавочна, хваляваўся; здаецца, і не спрабаваў бараніцца.

Але спачатку абмяркоўвалі назоў суполкі. Прачытаўшы некалькі значных урыўкаў з драмы Купалы (бо, каб прачытаць усю драму, бракавала часу), пачалі абмен думкамі. Для мяне гэта было ўсё ў навіну, бо я ня быў яшчэ дасьвечаным у дэталях беларускага нацпытаньня, і нават пра п'есу «Тутэйшыя» чуў упершыню. Ніякай спрэчкі, здаецца, і не было. Усе шукалі аргумэнты дзеля апраўданьня назову. Гучала некалькі вэрсіяў: «Беларусі пакуль няма, таму й беларусаў няма, ёсьць толькі тутэйшыя, а мы іх частка». Гучала і такая вэрсія: «Будзем называцца «тутэйшымі», каб нават сваім назовам цьвяліць сумленьне беларусаў».

Памятаю, што на паседжаньні я сядзеў побач з Алесем Косткам, былым «парнатаўцам», які ў той час уваходзіў у актыў «Талакі». Наведаў паседжаньне й Генік Лойка, аднаклясьнік і сябар Косткі; тады ён служыў у войску ў Менску й неяк здолеў, няхай і са спазьненьнем, патрапіць на гістарычнае паседжаньне. Ня ведаю, ці пісалі тады што-небудзь Костка з Лойкам, бадай што не - наведвалі літсуполку, напэўна, як «сьвядомыя» хлопцы, так бы мовіць, дзеля ўмацаваньня нацыянальнага духу сярод «тутэйшаўцаў».

Вядома, у Жодынь я не паехаў, спазьніўся на апошнюю электычку, начаваў у Сыса. Анатоль зноў тэатральна, уголас чытаў мае вершы. Але гэтым разам ухваліў некалькі, сярод іх, здаецца, «Здрадніка» і «Пушча. Совы».

21 лютага адбылося першае паседжаньне «Тутэйшых» пад дахам Дома літаратара. З гэтага паседжаньня й пачалося тое, аб чым сказаў у сваім інтэрвію Вітаўт Чаропка («Крыніца», №4-5, 2000): «(...) у «Тутэйшых» я быў назіральнікам, як Глёбус сварыўся з Сысам, кожны бок ведаў, як і што пісаць, і даводзіў сваю рацыю».

Поделиться:
Популярные книги

Ринсвинд и Плоский мир

Пратчетт Терри Дэвид Джон
Плоский мир
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Ринсвинд и Плоский мир

Мастер ветров и закатов

Фрай Макс
1. Сновидения Ехо
Фантастика:
фэнтези
8.38
рейтинг книги
Мастер ветров и закатов

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Князь Серединного мира

Земляной Андрей Борисович
4. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Серединного мира

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Гимназистка. Клановые игры

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Клановые игры

Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

МакКаммон Роберт Рик
Абсолют
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Буревестник. Трилогия

Сейтимбетов Самат Айдосович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буревестник. Трилогия

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4