Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Авантуры студыёзуса Вырвіча
Шрифт:

— Вось і цудоўна! — усклікнуў пан Гервасій. — Набудзем камяніцу — і ўсё!

— За якія шышы? — з’едліва папытаўся доктар. — Цана ёй — не менш пяцісот фунтаў. І трэба паспяшацца, бо выкупяць іншыя — тады ўвогуле невядома, што станецца. Новы гаспадар можа і знесці ўсё.

— А чаго чакаць? — выкрыкнуў Пранціш. — Давай вартаўніка аглушым — і палезлі ў той будынак! Замок я любы адчыню!

— Яно б і някепскі план, — адказаў Лёднік, — каб не адна акалічнасць. Будынак не пусты.

Нібы ў пацверджанне ягоных слоў у вакне змрочнага дома паказаўся чалавек

у чорным, можна было разгледзець толькі ягоны бледны твар.

— Квакеры. Секта такая рэлігійная… Асабліва строгая… — патлумачыў прафесар. — Яны збіраюцца адплываць ці на Гаваі, ці на Карыбы, прапаведваць веру Хрыстову. А пакуль сядзяць і зацята моляцца. І ні за якія грошы нікога шнырыць па доме не пусцяць. Людзі суровыя, і да вайсковай справы добра прыдатныя, зброя ў іх маецца. Дом не іхні, належыць адной лэдзі, якая імі апякуецца і дэкляравала, што выручаныя за будынак грошы ахвяруе братам у Хрысце на іхні місіянерскі шлях. Так што як толькі будынак прадасца — яго і вызваляць.

Паланэйка, Амерыканец дый і Пранціш пазіралі на цагляную збудову, як закаханы на зачыненыя ваканіцы красуні.

Заставалася ў чарговы раз памянуць нядобрым словам лонданскіх злодзеяў.

Каб не тыя злодзеі — ліцвіны лацвей пачуваліся б спаміж мармуровых калонаў, што прыкрашалі вітальню шыкоўнага палацу ўладальніцы цаглянага бровара каля кляштара тампліераў. Неяк не верылася, што асоба, якая жыве ў такім палацы, мае інтарэс да малацікавага будынку ў Кларкенуэле. Імя ўладальніцы — лэдзі Кларэнс — нічога не гаварыла.

Сама лэдзі да гасцей не выйшла, аднак жа — што дзіўнага. Госці прыехалі без асаблівага шыку, гандлююцца за нейкія малыя грошы… Панна Багінская стаяла, ганарыста задраўшы нос — неадменна ўяўляла, як бы магла пад’ехаць сюды на шасцярні пародных коней у карэце з гербам, з лёкаямі і казачкамі на запятках, з герольдам, які абвяшчае прыезд… І выйшла б, ступаючы на пакладзеную пад прыступку карэты аксамітную падушачку, у неабдымным раброне з фіжмамі, усыпаная дыяментамі, у прычосцы вышынёй з купал сабора святога Паўла… Вось тады б ганарліўка з гэтага палацу адчула сваё месца! У Багінскіх не такія палацы ёсць!

А Пранціш круціў галавой, разглядаючы карціны-статуі-парцаляну-срэбра, і не мог пазбавіцца адчування, што за імі ўважліва назіраюць нечыя вочы, вывучаюць, як кузурак…

— Лэдзі пытаецца, навошта шаноўным панам з Альбарутэніі будынак у Кларкенуэле?

Паважны дварэцкі з абвіслымі шчокамі добра размаўляў на французскай мове, якой у кампаніі больш-менш валодалі ўсе, таму пан Гервасій з задавальненнем адсунуў убок доктара і ўзяў на сябе перамовы, няхай і завочныя, з высакароднай асобай.

— Няхай яе мосць лэдзі Кларэнс не сумняваецца, што ейная былая маёмасць будзе выкарыстоўвацца ў самых прыстойных мэтах… Мы… мы зладзім там склад найлепшых вінаў!

Пранціш ледзь стрымаўся, каб не зарагатаць. Амерыканец мог бы прыдумаць і больш прыгожую версію. Што ў галаве, тое і на языку…

Дварэцкі вярнуўся з яшчэ больш надзьмутай фізіяноміяй і паведаміў, што лэдзі Кларэнс на такіх умовах прадаваць не хоча. Тут жа

выскачыла наперад Паланэйка ў абліччы пана Бжастоўскага.

— Няхай яснавяльможная пані прабачыць, але, можа, яна згодзіцца прадаць той будынак мне? Я выкарыстаю яго ў самых хрысціянскіх мэтах: учыню прытулак для бедных і шпіталь… Вось і доктар з намі, славуты на ўсю Еўропу прафесар сэр Лёднік, які дапаможа зладзіць найлепшае медыцынскае абслугоўванне абдзеленых лёсам няшчасных… Бо ён менавіта гэтым і займаецца ў славу гасподню!

Словы пана Бжастоўскага цяклі, як вадкі мёд. Ай да малайчынка Паланэя — правільна разлічыла, раз лэдзі такая святоша, што ўтрымлівае сектантаў-місіянераў, вядома, ідэя з віном яе абурыла… А дапамога бедным — самае то!

Але дварэцкі вярнуўся ад нябачнай лэдзі з тым жа адмоўным адказам… Пазалочаныя гіпсавыя амурчыкі па баках пакоя пасміхаліся над няўдалымі пакупнікамі самым непрыстойным чынам, і цэліліся ў іх з маленькіх лукаў, нібыта палкага кахання тым і не хапала да кучы.

— Перадайце лэдзі, — грымнуў Лёднік, якому апрыкраў гэты марлезонскі балет, — што асабіста мяне цікавіць таемная гісторыя спамянутага будынка, і я маю да яго навуковую цікавасць. І прывык усе свае эксперыменты даводзіць да лагічнага завяршэння. Таму няхай лэдзі назаве любую цану.

Кампаньёны паглядзелі на Лёдніка, як на вар’ята — панна Паланэя дык, падобна, гатовая была з ім абысціся, як з лёкаем, які вывернуў на яе сукню кубак з кавай. Амаль выкрыць іх таемныя намеры!

На гэты раз дварэцкі затрымаўся даўжэй, прынесены ім адказ усіх здзівіў: лэдзі згадзілася прадаць былы бровар доктару Лёдніку з увагі на ягоны навуковы інтарэс. Умовы — тысяча фунтаў, прынесці асабіста пазаўтра раніцай.

Лёднік цырымонна пакланіўся, абарваў Пранціша, які хацеў быў трохі пагандлявацца, па ўсіх свецкіх правілах падзякваў нябачнай лэдзі Кларэнс і вывеў кампанію з палацу.

На беразе Тэмзы з відам на новенькі Вестмінстэрскі мост, цуд інжынернай думкі, адбылася невялічкая стратэгічная рада.

— Каб не здарэнне ля гатэлю — я б тысячу фунтаў з аднаго куфра зачарпнуў! — раздражнёна сказаў пан Гервасій. Паланэйка ўздыхнула, разгладжваючы заплямлены і змяты рукаў нядаўна шыкоўнага камзолу:

— Зараз у Лондане ёсць колькі вядомых асобаў з Польшы і Літвы, але ж ісці, прадстаўляцца, выкрывацца, тлумачыць, што мы тут робім… А я ў такім выглядзе…

— Выключана! — адрэзаў пан Агалінскі. — Лепей бы мяне паслухаліся… Ды я адзін прыступам той дом вазьму! Квакераў шабляй нашаткую, і сутарэнні нашыя…

— У тых сутарэннях можа нічога не быць, васпане, — напружана папярэдзіў Лёднік. Пан Гервасій уважліва паглядзеў на прафесара:

— Я сваё слова стрымаю, не пераймайся. Твая справа — прывесці мяне ў пячору.

— Нас, пан Агалінскі, нас! — міла выскалілася Паланэйка. Вытанчаная такая, міленькая… Але Вырвіч адчуваў, што ў барацьбе за мэту яна будзе, бадай што, больш небяспечнай за Амерыканца. Той з прыхаванай насмешкай пакланіўся:

— Вядома, дарагая мая нявеста, у нас жа ўсё павінна быць агульным!

Поделиться:
Популярные книги

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Босс для Несмеяны

Амурская Алёна
11. Семеро боссов корпорации SEVEN
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Босс для Несмеяны

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Шаман. Ключи от дома

Калбазов Константин Георгиевич
2. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Шаман. Ключи от дома

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить