Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Белы Бім Чорнае вуха

Троепольский Гавриил Николаевич

Шрифт:

…А Івана Іванавіча ўсё няма і няма. Сябар ты мой! Дзе ж ты?..

Людзі цяклі і цяклі. Журба Бімава крышку аслабела, рассеялася сярод людзей, і ён яшчэ ўважлівей пазіраў уперад — ці не ідзе ён. Сёння Бім будзе чакаць тут. Чакаць!

Каля яго спыніўся чалавек з мясістымі абвіслымі губамі, глыбока-маршчыністы, кірпаты, з вачыма навыкаце і закрычаў:

— Чортведама што! (Людзі сталі прыпыняцца.) Навокал грып, эпідэміі, рак страўніка, а тут што? — тыкаў ён усёю далоняю ў Біма. — Тут, у масе народу,

у гушчыні працаўнікоў, сядзіць жывая зараза!

— Не ўсякі сабака — зараза. Глядзіце, які мілы сабака, — запярэчыла дзяўчына.

Кірпаты паглядзеў на яе зверху ўніз і знізу ўверх і адвярнуўся, абураючыся:

— Якое дзікунства! Якое дзікунства ў вас, грамадзяначка…

І вось… Эх, калі б Бім быў чалавек! Вось падышла тая самая цётка, «савецкая жанчына» — тая сплетніца. Бім спачатку спалохаўся, але потым натапырыў шэрсць на загрыўку і прыняў абарончую пазіцыю. А цётка затараторыла да ўсіх, хто стаяў паўкругам крыху воддаль:

— Дзікасць і ёсць дзікасць! Ён жа мяне ўкусіў. У-ку-сі-ў! — І паказвала ўсім руку.

— Дзе ўкусіў? — спытаў юнак з партфелем. — Пакажыце.

— Ты мне яшчэ, шчанюк! — Ды і схавала руку.

Усе, акрамя кірпатага, засмяяліся.

— Выхоўвалі цябе ў інстытуце, чорта, вось ужо выхавалі, гадзёныша, — накінулася яна на студэнта. — Ты мне, савецкай жанчыне, і не верыш? Ды што ж потым будзе? Да чаго ж мы ідзём, дарагія грамадзяне? Ці ў нас ужо Савецкае ўлады няма?

Юнак пачырванеў і зазлаваўся:

— Каб вы ведалі, як на вас глядзець людзям збоку, то пазайздросцілі б гэтаму сабаку. — Ён ступіў да цёткі і крыкнуў: — Хто вам даў права зневажаць?

Хаця Бім і не зразумеў слоў, але больш не вытрымаў: ён скочыў да цёткі, гаўкнуў на ўсю моц і ўпёрся ўсімі чатырма лапамі, каб стрымацца (за тое, што потым можа быць, ён не ручаўся). Інтэлігент. Ды ўсё-такі сабака.

Цётка закрычала не сваім голасам:

— Міліцыя! Мілі-і-цыя!

Дзесьці засвістаў свісток, нехта, падыходзячы, крыкнуў:

— Праходзьце, грамадзяне! Праходзьце каму куды трэба! — Гэта быў міліцыянер. (Бім нават чуць павіляў хвастом, хоць і быў устрывожаны.) — Хто крычаў?! Вы? — загаварыў міліцыянер да цёткі.

— Яна, — пацвердзіў студэнт.

Умяшаўся Кірпаты:

— І куды вы гледзіце! Што робіце? — запсіхаваў ён на міліцыянера. — Сабакі, сабакі на праспекце ў абласным горадзе!

— Сабакі! — крычала цётка.

— І гэтакія вось яшчэ піцекантропусы! — крычаў і студэнт.

— Ён мяне збэсціў! — чуць не плакала цётка.

— Грамадзяне, р-разыдзіцеся! А вы, вы ды і вы, пройдзем да міліцыі, — сказаў ён да цёткі, юнака і Кірпатага.

— А сабака? — аж запішчала цётка. — Чэснага чалавека ў міліцыю, а сабаку…

— Не пайду, — адрэзаў юнак.

Падышоў другі міліцыянер:

— Што тут?

Чалавек пры гальштуку,

пры капелюшы з гонарам і памяркоўна растлумачыў:

— Ды вось, гэты студэнцік не хоча ў міліцыю, не слухаецца. Гэныя вунь, абое, хочуць, а гэны не хочаць. Неслухства? А гэта не дазволена. Вядуць — трэба іціць. Ці мала што… — І ён адвярнуўся ад усіх, закруціў у сваім вуху вялікім пальцам, быццам каб большая дзірка стала і лепш чуць было. Гэта быў самы што ні на ёсць жэст уласнай перакананасці, упэўненасці ў трываласці сваіх думак і несумненнай перавагі свае асобы над усімі, хто тут быў, — нават над міліцыянерам.

Абодва міліцыянеры зірнулі адзін на аднаго, але студэнта ўсё ж павялі з сабою. Следам за імі патупацеў Кірпаты і Цётка. Людзі разышліся і ўжо не зважалі на сабаку, акрамя тае мілае дзяўчыны. Яна падышла да Біма і пагладзіла яго, але таксама пайшла за міліцыянерамі. Сама пайшла, як бачыў Бім. Ён паглядзеў ёй услед, патаптаўся на месцы і пабег, дагнаў яе і пайшоў поруч.

Чалавек і сабака ішлі ў міліцыю.

— Каго ж ты чакаў, Чорнае вуха? — запытала яна, прыпыняючыся.

Бім сумна прысеў, апусціў галаву.

— Падцягло табе жываты, мілы. Я накармлю цябе, пачакай, накармлю, Чорнае вуха.

Ужо некалькі разоў называлі Біма «Чорнае вуха». І гаспадар некалі гаварыў: «Эх ты, Чорнае вуха!» Даўно-даўно ён так сказаў, яшчэ ў дзяцінстве. «Дзе ж ты, мой сябар?» — думаў Бім. І ўсё ж зноў пайшоў з дзяўчынаю, сумны і журботны.

У міліцыю яны прыйшлі ўсе разам. Там крычала цётка, рыкаў кірпаты дзядзька, угнуўшы голаў, маўчаў студэнт, а за сталом сядзеў міліцыянер, незнаёмы, і непрыязна глядзеў на ўсіх траіх.

Дзяўчына сказала:

— Прывяла віноўніка. — І паказала на Біма. — Сімпатычнейшае стварэнне. Я ўсё чула і бачыла там з самага пачатку. Гэты хлопец, — яна кіўнула на студэнта, — ні ў чым не павінен.

Расказвала яна спакойна, то паказваючы на Біма, то на каго-небудзь з траіх. Ёй спрабавалі перабіць гаворку, але міліцыянер строга спыняў і Цётку, і Кірпатага. Ён, было відаць, давяраў дзяўчыне. Пад канец яна жартам спыталася:

— Правільна я гавару, Чорнае вуха? — І да міліцыянера яшчэ дадала: — Я Даша. — Потым да Біма: — Я Даша. Зразумеў?

Уся Бімава істота паказвала, што ён яе паважае.

— А ну, ідзі да мяне, Чорнае вуха. Да мяне! — паклікаў міліцыянер. О, Бім ведаў гэты загад «да мяне». Добра ведаў. І падышоў. Той ласкава палапаў па шыі, узяўся за аброжак, паглядзеў нумарок і нешта запісаў. А Біму загадаў:

— Ляжаць!

Бім лёг так, як і трэба: заднія ногі пад сябе, пярэднія выцягнуты ўперад, галава — вочы ў вочы з субяседнікам і чуць набачок.

Цяпер міліцыянер пытаўся ў тэлефонную трубку:

— Таварыства паляўнічых?

Поделиться:
Популярные книги

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Последнее желание

Сапковский Анджей
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Последнее желание

Босс для Несмеяны

Амурская Алёна
11. Семеро боссов корпорации SEVEN
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Босс для Несмеяны

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Совок

Агарев Вадим
1. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
8.13
рейтинг книги
Совок

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII