Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бiльярд а палове дзесятай
Шрифт:

Выпi нарэшце сваю гарбату, хлопча; цi яна табе не смачная? Што, тытунь у цыгарэтах перасох? Выбачай, але я нiколi не разбiралася ў гэтых рэчах; ты добра выглядаеш, табе да твару знешнасць саракагадовага мужчыны з сiвымi скронямi, можна падумаць, што ты нарадзiўся натарыусам; мяне разбiрае смех, калi я сабе ўяўляю, што ты напраўду калi-небудзь будзеш гэтак выглядаць; якiя ўсё ж спрытныя цяпер цырульнiкi!

Hе будзь такi сур'ёзны: усё мiнецца, мы зноў пачнем ездзiць за горад, у Кiслiнген: бабуля i дзед, дзецi, унукi, увесь наш род; твой сын будзе спрабаваць лавiць рукамi стронгу; мы будзем есцi цудоўны манаскi хлеб, пiць iхняе вiно, слухаць вячэрняе набажэнства: "Rorate coeli decuper et nubes plurant justum"; [6] урачыстую перадкалядную службу; у гарах выпадзе снег, замерзнуць ручаi — выберы сабе пару года, хлопча, — каляды будуць найбольш даспадобы Эдыт; яна пахне калядамi: дзяўчына яшчэ не зразумела, што Госпад прыйшоў да нас як брат; манаскi спеў узрадуе яе адвентысцкае сэрца; i таксама ўзрадуе яе цёмны касцёл, пабудаваны калiсьцi тваiм бацькам; абацтва Святога Антонiя

ў далiне Кiса, памiж паселiшчамi Штэлiнгерс-Гротэ i ГёрлiнгерШтуль.

6

Акрыляйце, нябёсы, зверху, а воблакi хай пралiваюць праўду (лац.).

Мне не было яшчэ i дваццацi двух гадоў, калi асвячалi абацтва; я яшчэ зусiм нядаўна прачытала "Падступнасць i каханне"; у мяне ў горле ўсё яшчэ сядзеў i лёгка вырываўся з яго падлеткаў смех; у зялёнай аксамiтавай сукенцы, купленай у краме Гэрмiны Горушкi, я выглядала так, быццам бы толькi што вярнулася з танцаў; ужо не дзяўчына, але яшчэ i не жанчына — не замужняя жанчына, а дзяўчына, якую спакусiлi; белы каўнерык, чорны капялюш; я была ўжо цяжарная i кожную хвiлю гатовая заплакаць; кардынал шапнуў мне: "Вам трэба было застацца дома; спадзяюся, што Вы вытрымаеце ўсё гэта". Я вытрымала, я хацела быць пры ўсiм; калi адчынiлi касцёл i пачалася цырымонiя асвячэння, мне зрабiлася непамысна; ён зусiм спалатнеў, мой малы Давiд, а я падумала сабе: цяпер яго смех прапаў; яны заб'юць яго сваiмi ўрачыстасцямi; ён на тое занадта малы i занадта малады; у яго замала мужчынскай паважнасцi ў мускулах; я ведала, што маю пекны выгляд — у зялёнай сукнi, чарнавокая, з белым, нiбы снег, каўняром; я вырашыла нiколi не забывацца, што ўсё гэта толькi гульня. Я смяялася яшчэ, калi згадвала, як настаўнiк нямецкай мовы казаў мне: "Буду пытаць Вас на пяцёрку", але я не здолела адказаць на пяцёрку; я думала ўвесь час толькi пра яго, называла яго Давiдам, малым з прашчаю, журботнымi вачыма i глыбока схаваным смехам; я кахала яго i штодня чакала хвiлiны, калi ён з'явiцца ў вялiкiм акне кабiнета; я глядзела яму ўслед, калi ён выходзiў з брамы друкарнi, употайкi прыходзiла на спеўкi iхняга хору, уважлiва ўглядалася, цi ягоныя грудзi таксама ўздымаюцца i апускаюцца ў гэтым сур'ёзным мужчынскiм спорце, ды пазнавала па яго твары, што ён не належаў да iх; я прасiла Бруну непрыкметна для iншых прыводзiць мяне ў клуб афiцэраў-рэзервiстаў, што збiраўся ў гатэлi "Прынц Генрых", каб згуляць у бiльярд; я прыглядалася да таго, як ён згiнаў i разгiнаў рукi, як белыя шары кацiлiся па зялёным i чырвоныя кацiлiся на зялёным, i там я адчула яго смех, схаваны глыбока ў iм унутры; не, ён нiколi не каштаваў бычынага прычасця, але было боязна, цi вытрымае ён апошняе, самае апошняе i самае цяжкое выпрабаванне — выпрабаванне вайсковай формай, у дзень нараджэння таго прыдурка, у студзенi: маршыроўка перад помнiкам каля моста, удзел ва ўрачыстым парадзе перад гатэлем, на балконе якога стаяў генерал; я пыталася ў сябе, як гэта будзе выглядаць, калi ён будзе шыбаваць там, унiзе, напампаваны гiсторыяй i балбатнёй пра "цяжар лёсу", у такт грукату барабанаў i лiтаўраў, пад гукi баявых ражкоў. Мне было боязна, вусцiшна, што ён будзе выглядаць смешна; я не хацела, каб ён быў смешны; я не хацела, каб яны калi-небудзь смяялiся з яго, хацела, каб ён смяяўся з iх; i я ўбачыла, як ён маршыраваў; мой Божухна, каб ты бачыў яго тады! Ён, здавалася, кожным сваiм крокам пераступаў праз кайзераву галаву.

Пасля мне часцяком даводзiлася бачыць яго ў форме; гады лiчылiся цяпер павышэннямi ў званнi: праз два гады — обер-лейтэнант, яшчэ праз два гаўптман; я брала ў рукi яго шаблю i ўсяляк iмкнулася яе зганьбiць, апаганiць, саскрабала ёю бруд з жалезных завiткоў на парэнчах сходаў, iржу з жалезных лавак у садзе, капала ёю ямкi пад флянсы; толькi чысцiць бульбу ёй было занадта нязручна.

Шаблi трэба кiдаць на зямлю i таптаць нагамi, як i ўсе прывiлеi; толькi дзеля таго яны iснуюць — гэта хабарнiцтва: Правая рука iх поўная дарункаў. Еш тое, што ядуць iншыя; чытай тое, што чытаюць усе, насi вопратку, якую носяць усе; тады ты найшчыльней наблiзiшся да праўды; шляхоцкасць абавязвае, яна абавязвае цябе есцi мякiну, калi яе ядуць астатнiя, чытаць ура-патрыятычны памёт на старонках мясцовых газет, а не выданнi для адукаваных людзей — Дэмеля [7] i iншых; не, Роберт, не прымай нiчога ад iх — нi паштэтаў ад Грэца, нi масла ад абата, нi мёду, нi залатых манет, нi рагу з заечага мяса: навошта-навошта-навошта, калi ў iншых таго няма; простыя людзi могуць спакойна есцi мёд i масла, ён не сапсуе iм нi страўнiка, нi мазгоў, але ты, Роберт, гэтага рабiць не можаш — ты павiнен есцi гэты брыдкi хлеб: вочы твае напоўняцца ад праўды слязьмi, i ты павiнен насiць вопратку з убогай тканiны — тады будзеш свабодны.

7

Рыхард Дэмель (1863–1920) — нямецкi паэт-iмпрэсiянiст.

Я толькi адзiн раз пакарысталася сваёй прывiлеяй, адзiнадзiны раз — ты павiнен дараваць мне гэта; я не магла больш вытрываць i пайшла да Дрэшэра, каб дамагчыся табе амнiстыi; мы не маглi болей трываць: бацька, я i Эдыт; у цябе ўжо тады нарадзiўся сын; мы знаходзiлi ў паштовай скрынi вестачкi ад цябе, зусiм маленькiя, як паперкi ад парашкоў супраць кашлю; першы раз мы атрымалi вестачку ад цябе праз чатыры месяцы пасля таго, як ты знiк: "Hе турбуйцеся наконт мяне, я старанна вучуся ў Амстэрдаме. Цалую маму. Роберт". Праз тыдзень мы прачыталi другую цыдулку: "Мне патрэбны грошы, загарнiце ў газету i перадайце чалавеку, прозвiшча якога Гроль — кельнеру ў «Якары», Верхнi Порт. Цалую маму. Роберт".

Мы аднеслi грошы туды: кельнер Гроль моўчкi паставiў нам пiва i лiманад, моўчкi ўзяў скрутак,

моўчкi адмовiўся ад грошай "на чай"; здавалася, ён нас зусiм не бачыць i не чуе нашых пытанняў.

Мы паўклейвалi твае маленькiя вестачкi ў нататнiк; новых доўга не было, потым яны пачалi надыходзiць часцей. "Грошы атрымаў усе: 2-га, 4-га i 6-га. Цалую маму. Роберт". А Ота раптам стаў зусiм не Ота, а нехта iншы; ён прывёў у дом Нэтлiнгера i настаўнiка гiмнастыкi; Ота… я зразумела, што гэта значыць, калi кажуць, што ад чалавека засталася адна абалонка; Ота быў цяпер толькi Отавай абалонкаю, якая хутка напоўнiлася iншым змесцiвам: ён не проста пакаштаваў бычынага прычасця, яно было яму прышчэплена; з яго выссалi былую кроў i ўлiлi яму новую: Отаў пагляд зрабiўся паглядам забойцы, i я са страхам хавала ад яго твае цыдулкi.

Колькi месяцаў вестак ад цябе не было; я поўзала на каленях у сенцах, па падлозе, выкладзенай плiткамi, аглядала кожную шчылiну, кожную цалю халоднай падлогi, зняла завiткi з парэнчаў, пасаскрабала з iх увесь бруд, баючыся, што папяровыя скрутачкi могуць куды-небудзь завалiцца, што iх можа здзьмухнуць скразняком; па начах я адкручвала паштовую скрыню i разбiрала яе, а Ота вяртаўся, прыцiскаў мяне дзвярыма да сцяны, наступаў мне на пальцы, смяяўся: доўгiя месяцы я не магла нiчога знайсцi, прастойвала ночы за фiранкаю ў спальнi, чакала свiтання, пiльнавала за вулiцай i за дзвярыма ў дом, злятала ўнiз па сходах, калi паяўляўся паштар з газетамi; нiчога не было; я абшуквала папяровыя торбачкi з булачкамi, асцярожна пералiвала малако ў рондаль, адляпляла этыкетку ад бутэлькi; нiчога не было. Ад вечара мы хадзiлi ў «Якар», працiскалiся памiж мундзiраў у самы далёкi куток, за столiк, якi абслугоўваўся Гролем, але Гроль маўчаў, рабiў выгляд, нiбыта нас не ведае; толькi праз некалькi тыдняў, калi мы чарговы раз, чакаючы, сядзелi там, ён напiсаў на беражку кардоннай падстаўкi пад пiва: "Будзьце асцярожныя! Я нiчога не ведаю!", а пасля перакулiў кухаль з пiвам, размазаў разлiтае пiва так, што на месцы надпiсу засталася вялiкая чарнiльная пляма, прынёс нам новы кухаль, за якi не хацеў браць грошай, — Гроль, кельнер з «Якара», малады чалавек з вузкiм тварам.

Мы ж, натуральна, не ведалi, што хлопец, якi кiдаў нам у паштовую скрыню вестачкi ад цябе, даўно быў арыштаваны, што за намi сачылi, а Гроль заставаўся на волi толькi з аднае прычыны — яны спадзявалiся, што ён загаворыць з намi; хто можа разабрацца ў гэтай вышэйшай матэматыцы забойцаў? I Гроль, i хлопец з вестачкамi ад цябе — абодва знiклi, Роберт; а ты ж не даеш мне карабiна, не вызваляеш мяне з гэтага заклятага замка.

Мы перасталi хадзiць у «Якар», пяць месяцаў нiчога не чулi пра цябе; я першы раз скарысталася з прывiлеi: пайшла к доктару Эмiлю Дрэшэру, старшынi зямельнага ўрада; колiсь я разам з яго сястрою хадзiла ў школу, а з iм — на ўрокi танцаў; мы рабiлi разам паездкi за горад, ставiлi ў каламажкi бочачкi з пiвам, на лясным ускрайку выцягвалi бутэрброды з вяндлiнаю; таньчылi «лендлера» на свежапакошаных палянках; мой бацька дапамог Дрэшэраваму бацьку ўступiць у Навуковае згуртаванне, хоць у таго не было вышэйшай адукацыi але ўсё гэта лухта, Роберт: не вер у гэткiя рэчы, калi справа датычыць чагосьцi сур'ёзнага; я называла колiсь Дрэшэра «Эм» — гэта было скарачэнне ад «Эмiль», скарачэнне, якое ў тыя часы лiчылася асаблiва шыкоўным; а во цяпер, праз трыццаць год, я папрасiла далажыць яму пра мяне; я надзела шэры касцюм з фiялетавым вэлюмам, чорныя, са шнуркамi, чаравiкi; Дрэшэр сам сустрэў мяне ў пярэднiм пакоi, пацалаваў мне руку i сказаў:

— Ах, Ёганна, называй мяне, як i раней, «Эм»!

I я сказала яму:

— Эм, мне трэба ведаць, дзе мой хлопец. Вам жа вядома, дзе ён!

У гэтую хвiлю, Роберт, мне здалося, што пачаўся ледавiковы перыяд. Я адразу пазнала па iм, што ён ведаў усё, i адчула, як ён пасуровеў, зрабiўся афiцыяльны, яго тоўстыя губы заўзятага аматара чырвонага вiна ад перапуду сталi падобныя да танюсенькай нiтачкi; ён азiрнуўся, патрос галавою i шапнуў мне:

— Учынак твайго сына быў не толькi заганны, але i надзвычай неразважлiвы з палiтычнага боку.

А я адказала яму:

— Куды вядзе палiтычная разважлiвасць — вiдаць па табе.

Я хацела пайсцi, але ён затрымаў мяне i сказаў:

— Божа мой, цi ж нам трэба ўсiм павесiцца?

Ha што я адказала:

— Вам — трэба.

— Будзь усё ж разумнаю, — сказаў ён, — гэткiмi справамi займаецца палiцай-прэзiдэнт, а ты ж ведаеш, што твой сын прычынiў яму.

— Ведаю, — адказала я. — Нiчога. На жаль, нiчога. Калi не лiчыць, што ён пяць гадоў запар выйграваў у яго ў лапту.

Тут гэты баязлiвец прыкусiў губу i сказаў:

— Спорт… спорт заўсёды да нечага прыводзiць.

Тады, Роберт, мы не ўяўлялi сабе, што за адзiн жэст рукi можна заплацiць жыццём: Вакера аддаў пад расстрэл польскага ваеннапалоннага, бо той падняў на яго руку; толькi падняў руку — нават не ўдарыў Вакеру.

Пасля аднаго ранку я знайшла пад час снядання ў сябе на талерцы цыдулку, напiсаную Отам: "Мне таксама патрэбны грошы — 12. Можаце аддаць мне iх проста ў рукi". I я пайшла ў бацькаў кабiнет, узяла з сейфа дванаццаць тысяч марак — яны ляжалi там на той выпадак, калi ад цябе зноў пачнуць прыходзiць цыдулкi — i кiнула ўвесь пачак на стол перад Отам; я хацела ўжо ехаць у Амстэрдам i сказаць табе, каб ты не дасылаў нам болей нiякiх цыдулак: яны каму-небудзь ды каштуюць жыцця. Але ты ўжо тут; я звар'яцела б, калi б яны не далi табе амнiстыi; заставайся тут, хiба не ўсё адно, дзе жыць у гэтым свеце, у якiм за адзiн жэст рукi можна заплацiць жыццём? Ты ведаеш варункi, якiя табе вытаргаваў Дрэшэр: нiякай палiтычнай дзейнасцi, а пасля заканчэння вучобы — адразу ў войска; я загадзя падрыхтавала ўсё, каб ты змог здаць экстэрнам iспыты на атэстат сталасцi, а пасля Клэм, прафесар статыкi, праверыць твае веды i залiчыць табе ва ўнiверсiтэце столькi семестраў, колькi ў яго атрымаецца; цi ты абавязкова хочаш вучыцца ва ўнiверсiтэце? Добра, як сабе хочаш; Эдыт вельмi радая. Падымiся да яе! Ну, iдзi! Хутчэй: хiба ты не хочаш убачыць свайго сына? Я аддала ёй твой пакой; яна чакае цябе наверсе; то iдзi ўжо.

Поделиться:
Популярные книги

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Товарищ "Чума" 3

lanpirot
3. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 3

Мастер ветров и закатов

Фрай Макс
1. Сновидения Ехо
Фантастика:
фэнтези
8.38
рейтинг книги
Мастер ветров и закатов

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

Имя нам Легион. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 7

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Сумеречный Стрелок 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Сумеречный стрелок
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 10

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4