Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Блізкае і далёкае

Мележ Іван

Шрифт:

Увесь гэты час, пасля вайны, Кавалевіч жыў неспакойным, імклівым жыццём.

Ён працаваў у абкоме партыі загадчыкам прамысловага аддзела. Працы было нямала; вобласць да вайны лічылася адной з першых у Беларусі па развіццю прамысловасці. Цяпер амаль усе заводы былі разбураны, ix трэба было як хутчэй аднавіць. Поспех магла даць толькі добрая арганізаванасць, умелая расстаноўка людзей i правільнае, гаспадарскае выкарыстанне матэрыялаў. У тую пару часта не хапала надежных спецыялістаў, будаўнічых матэрыялаў.

Кавалевіч працаваў з самага рання да позняй ночы.

Уранку выклікаў кіраўнікоў прадпрыемстваў, увечары прымаў наведвальнікаў, а дзень звычайна праходзіў на якім-небудзь прадпрыемстве ці на нарадзе. Толькі позна ноччу можна было вырваць гадзіну-дзве для сваёй вучобы. Аднак колькі-б ён ні рабіў, у яго не выходзіла з галавы адна нязменная думка, што робіць ён усё-ж мала, не столькі, колькі трэба, i ён спяшаўся.

…Значыцца, праўда. Toe, у што яму не хацелася верыць, праўда: Баклан збочыў. Заспакоіўся. Забыўся пра ўсё навокал — на таварышаў, з якімі ваяваў, на людзей, якія яму верылі…

V

Баклан таксама не спаў. Ён сядзеў за сталом, падпёршы галаву рукамі, i абыякава, няўцямна пазіраў перад сабою. На стале каля яго стаялі талеркі з недаедзенай закускай i тры гранёных шклянкі з недапітай гарэлкай.

На душы ў Васіля было трывожна i прыкра за вечар, што скончыўся так недарэчна. У галаве ні адной думкі. Пуста. Толькі бязладнымі ўрыўкамі ўспаміны — падрабязнасці сустрэчы з Кавалевічам, словы былога свайго камандзіра.

«Лінькоў, кажаш, з Прыпяці прывёз?.. Лінькі смачныя — ix не ганю…» (I нашто Васілю здалося пра гэтыя лінькі не ў час вякнуць?!)

«Не думаў я, што пабачу цябе такога».

— Не думаў?! Ну i няхай! — Васіль раптам ускочыў, сарваў з цвіка шынель і, на хаду накінуўшы на плечы, бразнуў дзвярыма.

Маці ўстрывожана выйшла з суседняга пакоя, выбегла следам за ім у сенцы.

— Куды ты, Вася?

Ён не абазваўся. Маці адразу заўважыла, што ён вельмі нечым узрушаны. Што гэта з ім здарылася? Каб чаго-небудзь кепскага не нарабіў!

На дварэ ў твар Васіля ўдарыў знобкі начны вецерю. Ён кінуў валасы на лоб, на вочы.

«Калі ішоў на кулі, тады добры быў,—думаў Васіль, — а цяпер — на лінькі ездзіш».

Вецер, які хвалямі налятаў збоку, то намерваўся сарваць шынель з плеч, то доўгім крысом біў па ботах, замінаў нагам.

Баклан ступаў, не разбіраючы дарогі. Куды ішоў, — не думаў. Ці не ўсё роўна яму цяпер — куды ісці?

Ён абражаны, пакінуты сябрамі, адзінокі.

Быў у яго адзін таварыш, самы любімы, самы справядлівы — Кавалевіч. Цяпер i той пакінуў. А ён, Васіль, на яго так спадзяваўся, верыў яму. Ашукаў Іван Савіч! Што-ж, Васіль перажыве i гэтае расчараванне. Перажыве! Хоць нялёгка, відаць, будзе, але ён вытрымае i на гэты раз. Ен не хлюпік які-небудзь!

Непрыемная рэч адзінота, але, калі так здарылася, i яна не спалохае яго…

Ён лічыў сябе несправядліва пакрыўджаным, i гэта прыдавала яму спачатку, пакуль крыўда была балючай, моц i ўпэўненасць. Але крыўда пачала паступова як-бы гаснуць.

Ён трохі паспакайнеў. Адкідваючы рукою валасы назад, ён ахвотна падстаўляў галаву прыемным свежым павевам

ветру. Некаторы час Васіль ішоў, ні аб чым не думаючы, аддаўшыся толькі адчуванню чыстага халаднаватага ветру. Яму прыемна было спрачацца з ветрам — папраўляць валасы, утрымліваць на плячах шынель, які вось-вось мог сарвацца…

У такі час, калі на душы было легка, a ў галаве ясна, ён успомніў словы Кавалевіча:

— «Як-жа гэта ты?»

Яму так ясна прыгадаліся гэтыя словы, што ён пачуў Кавалевічаў голас. Той голас, хоць i строгі, быў спагадлівы, прыязны. Боль i таварыская крыўда чуліся ў ім. Ён апаліў сэрца. Васіль убачыў камандзіравы вочы — стропя, дапытлівыя — i спыніўся…

У сэрцы яго ўпершыню зашчымела горыч за сябе. Цяпер ужо дужаліся крыўда на Кавалевіча i жорсткая праўда тых слоў. Баклан быў самалюбівы i таму не ўмеў лёгка прызнаваць праўду за другім чалавекам.

Задумаўшыся, ён пабрыў па вуліцы, — у хатах дзе-нідзе свяціліся агні. У адным акне фіранка была адсунута, i з вуліцы было відаць, як стрыжаны бялявы хлопчык чытае кнігу. Маці i дзве дзяўчынкі слухалі хлопчыка. Баклан прайшоў паўз акно, нічога не заўважыўшы.

«Праўда — як-жа тэта я?»

Упершыню за гэтыя два гады ён азірнуўся назад, стаў пераглядаць тое, што рабіў. Улетку сорак чацвёртага года разам з атрадам ён вярнуўся ў вызвалены раён. Тады яго выбралі старшынёй сельсавета; былы падрыўнік амаль нічога не рабіў на сваёй пасадзе, толькi выступаў з дакладамі ды ўспамінамі аб партызанах. Сельсовет быў адсталы, але старшыню гэта не трывожыла. У райвыканкоме, шануючы яго заслугі, таксама абміналі гаварыць на гэтую прыкрую тэму. Потым, каб паставіць старшынёй працавітага чалавека, Баклана паслалі на курсы.

Ён спачатку пакрыўдзіўся, але, прыехаўшы на курсы, хутка ўсё забыў. На курсах было нават лепш — ён быў паважаным чалавекам i пры гэтым не меў асаблівага клопату. Тое, што ён кепска вучыўся, тлумачылі няздатнасцю да вучобы (пра гэта, праўда, яму не гаварылі). Яго заўсёды выбіралі ў прэзідыум; з музея прыходзілі людзі, якія запісвалі ўспаміны; аднойчы заявіўся да яго мастак маляваць партрэт.

I, нарэшце, апошнія — тры месяцы таму назад яго прыслалі сюды, у гэты калгас. Старшыні пашанцавала на добрага намесніка, i ён, Баклан, па прывычцы i далей жыў сваімі заслугамі, камандаваў Гаўрыльчыкам, — часта ездзіў гуляць у горад, рыбу лавіць на Прыпяць.

Як яму было прыкра i горка ў гэтую восенскую ноч, калі ён пачаў перабіраць свае ўчынкі за апошнія два гады. Ён здзівіўся, што не заўважаў усяго гэтага раней.

З вуліцы Васіль павярнуў на выган, адтуль праз калгасны сад зноў прыйшоў у сяло, ужо з процілеглага боку. Ён сам не ведаў, як апынуўся каля Гаўрыльчыкавай хаты. Можа, яго прывабіў агеньчык, бо гэты агеньчык свяціўся цяпер адзін на ўсё сяло. Была поўнач. Хаты стаялі чорныя i маўклівыя.

У пакоі сядзелі Кавалевіч i Рыгор. Баклана пацягнула да ix. Ён ступіў да ганка, але спыніўся. Васіль упершыню за ўсе гады ix знаёмства задумаўся, як будзе паводзіць сябе з імі, што гаварыць. А можа цяпер, пасля той размовы, ім разам будзе няёмка?..

Поделиться:
Популярные книги

Вкус ледяного поцелуя

Полякова Татьяна Викторовна
2. Ольга Рязанцева
Детективы:
криминальные детективы
9.08
рейтинг книги
Вкус ледяного поцелуя

Проблема майора Багирова

Майер Кристина
1. Спецназ
Любовные романы:
современные любовные романы
6.60
рейтинг книги
Проблема майора Багирова

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Лейтенант космического флота

Борчанинов Геннадий
1. Звезды на погонах
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Лейтенант космического флота

Гарем на шагоходе. Том 5

Гремлинов Гриша
5. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 5

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III