Блізкае і далёкае
Шрифт:
Усё варушыцца, спяшаецца, ходзіць, быццам часткі адной вялікай машыны. Над малатарняй паднімаецца i трапеча ў ранішнім жнівеньскім спакоі рудая хмарка…
Прыйшла дзённая змена. Над полем, над сінім поясам далёкага лесу зіхапела сонна. Малатарню спынілі.
Саскочыўшы з мастка, Павел убачыў каля незавязанага поўнага мяшка Марціна. Старшыня стаяў, абапіраючыся на кіёк, — ён зачэрпнуў далонню ў мяшку, падняў жменю, пачаў прыглядацца да зерня.
Поруч з Марцінам стаяла Алена, нейкая дзіўная, вінавата памаладзелая.
Атрэсваючы пыл, што
— Што вы тут варожыце?
— Ды вось гляджу, ці не намалоў ты мне, малоцячы, мукі заадно? Думаю, можа, ён так пастараўся, што ў млын не трэба везці…
— Ну i як, не пабіў зерне?
— Не пакуль, калі праўду казаць, нават круп не нарабіў! У млын, адным словам, трэба будзе везці.
— А салома чыстая? — запытаўся Павел у Алены.
— Чыстая…
Павел узяў жменьку сухіх, прадаўгаватых, з прадоўжнымі раўчачкамі зярнят i паклаў у рот. Расціснуўшы зубамі, ён адчуў прэсны смак свежай мукі.
На яго твары цемнаватыя плямы ад апёку i мутныя шнуры ад пылу перамяшаліся. Здаецца, што ўсе гэтыя плямы сыйдуць адразу, як толькі пырснеш вадою.
Марцін раптам усміхнуўся.
— Ты што-ж гэта, таварыш танкавы начальнік, не стрымаў свайго слова пра водпуск?
— Вінават! Каюся, Марцін!.. Не ўтрываў, разумееш, — захацелася паспрабаваць… I, брат, здаецца, някепска атрымліваецца, а, як ты думаеш? Атрымліваецца? Ну, вось… А наконт водпуску я пажартаваў тады — мне, Марцін, i сем дзён замнога… Так што, як кажуць, ты май на ўвазе…
1947 г.
Таварышы
I
— Больш ніхто не хоча выступаць? Ніхто… Тады будзем галасаваць. Ёсць адна прапанова — аб’явіць кандыдату партыі Баклану вымову. Хто за яе — падыміце рукі… — Хлопец год дваццаці двух у чорным суконным пінжаку i вышыванай сарочцы, старшыня партыйнага сходу Гаўрыльчык, стоячы за сталом, абвёў карымі жалудовымі вачыма пяцярых чалавек, што сядзелі ў пакоі. — Усе. Апусціце рукі. Аднагалосна… Аб’яўляем вымову…
Хвіліну стаяла неспакойная цішыня. Хтосьці важка павярнуўся, i пад ім рэзка зарыпела крэсла.
Гаўрыльчык узяў са стала лісток, на якім быў напісаны парадак дня, i прачытаў другое пытанне.
Баклан, шырокаплечы, модны чалавек, у вайсковай гімнасцёрцы, на якой зіхатліва паблісквалі два ордэны, павольна падняўся i накіраваўся да дзвярэй.
— Ты куды, старшыня? — Запытаў Зубец, парторг.
— Пакурыць…
Ён стараўся ісці з выглядам спакойнага i ўпэўненага чалавека, які не зважае на тое, што пра яго гавораць, i ведае сабе цану. Вайсковыя хромавыя боты яго стукалі цвёрда i моцна, i ўсе, хто сядзеў на сходзе, павярнуліся на гэты стук i сачылі за старшынёй, пакуль ён, гучна бразнуўшы дзвярыма, не апынуўся ў цёмным калідоры сам-на-сам.
У калідоры Баклан спыніўся, запаліў папяросу. Аднак, разы са два пацягнуўшы, кінуў яе на падлогу i наском бота расцёр. Мімаволі падумалася, што хоць i хацеў на сходзе здавацца спакойным, усё-такі хваляваўся, перажываў, як якая-небудзь дзяўчынка. Прыкра было адчуваць, што іншыя заўважылі ўсё
З пакоя даходзіў спакойны, сіплы, нібы прастуджаны, голас Зубца; старшыня абыякава прыслухаўся — гаворыць аб падрыхтоўцы да зімовых нарыхтовак лесу для данбаскіх шахт.
Прыгадаліся апошнія словы Гаўрыльчыка, якімі той заключыў абмеркаванне справаздачы старшыні: «абвясціць вымову…»
«Абвясціць вымову…» — Баклан іранічна хмыкнуў: гэтыя словы здаваліся ў дачыненні да яго такімі недарэчнымі i дзіўнымі. — «Вымову — мне?!.»
Ен хвіліну стаяў нерухома, нібы чакаў адказу на сваю думку, — потым, не дачакаўшыся, выйшаў на двор.
Жоўтае святло з акна падала на змятую мокрую траву, якая цьмяна, маслена ільснілася, падымалася на завостраныя штакеціны агарожы. Ідучы праз двор, Баклан на міг азірнуўся на акно i ўбачыў у ім рослую, з тонкай шыяй, з вузкімі пакатымі плячыма, постаць Зубца.
Гэтая вымова — галоўным чынам праз Зубца, які ўжо даўно настойваў, каб паставілі Бакланаву справаздачу, а цяпер, на гэтым сходзе, выступаючы першым, кідаў калючымі словамі: «адарваўся ад жыцця», «зазнаўся»… «заспакоіўся»…
У старшыні даўно былі нелады з Зубцом, які заўсёды чапіўся да яго, не хацеў, нібы знарок, заўважань Бакланавых заслуг i надакучаў частымі размовамі пра калгасныя справы. Яму ўсё адно — заслужаны ты чалавек ці звычайны. I адкуль у Зубца такая пагарда да заслуг. Можа, у самога яго большыя? Дык не-ж. Ён, праўда, ваяваў таксама недзе на фронце, але як ён там ваяваў, — нікому невядома, — сам-жа ён чамусьці не любіць расказваць пра гэта. Хоць, праўду кажучы, чаму не любіць, можна здагадацца, — відаць, няма аб чым апавядаць. Баклан упэўнены, што ваяка з яго быў не асаблівы. Затое цяпер ён стараецца паказаць сваю смеласць. Нават яго, Васіля, пачынае вучыць.
Баклан ужо даволi далека адышоў ад канцылярыі, калі схамянуўся, падумаў, што час вярнуцца на сход. Там яго чакаюць.
Аднак вяртацца не хацелася, i ён паволі пабрыў дахаты.
Дома была маці, старая маўклівая жанчына, з уважлівымі чорнымі вачыма, — яна вязала сыну з белай шэрсці панчохі на зіму. Старая чулым мацярынскім позіркам адразу заўважыла, што сын нечым запепакоены.
— Што з табою, Вася?
Васіль, не зірнуўшы на яе, неахвотна буркнуў нешта ў адказ.
Ён падышоў да стала і, рассеяна пазіраючы на свае фотакарткі, што ў некалькі радоў ляпіліся на сцяне, думаў узрушана.
Кепская ў людзей памяць. Ці даўно Баклан зняў з гэтага шырокага афінэрскага пояса, якi ён i цяпер носіць, трафейны «вальтэр», ці даўно куляліся пад адкос вагоны апошняга нямецкага эталона, спушчанага Бакланам, — а вось сёння яго папракаюць ужо за тое, што ён носіцца са сваімі партызанскімі заслугамі.
Не, няма належнай павагі да заслужанага чалавека. Ён адчуў сябе пакрыўджаным і адзінокім і ад душы пашкадаваў, што поруч няма таварышаў з тых незабыўных дзён.
Позірк Васіля мімаволі спыніўся нa фотакартцы, дзе ён быў зняты з камандзірам атрада. Кавалевіч сядзіць, прытуліўшыся шырокай спіною да таўшчэзнага камля, а ён, праслаўлены падрыўнік, стаіць на кукішках і, паказваючы штосьці на карце, дакладвае пра вынікі аперацыі на «жалезцы».