Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Блізкае і далёкае

Мележ Іван

Шрифт:

— Не, не чакала, — адказала яна ў тон.

— Значыць… я дарэмна спяшаўся?

— Выходзіць, дарэмна…

Яна паглядзела з ледзь прыкметнай усмешкай, i у ясна-шэрых яе вачах, якія здаваліся цёмнымі ад густых веек, успыхнулі знаёмыя гарэзныя агеньчыкі.

Гаворка пайшла весела i лёгка. Васіль жартаўліва апавядаў пра свае прыгоды ў дарозе. Ліда смяялася. Так, жартамі, яны гаварылі яшчэ доўга, пакуль ад разгубленасці, што зрабіла доўгачаканая сустрэча, не засталося i следу.

Тады ён раптам пачаў адчуваць нездавальненне. «Гэта

не тое, што павінна, — падумаў ён. — Трэба сказаць нешта значнае, вялікае i пачуць шчыры адказ. Трэба, каб кожнае слова было асаблівае. Бо гэта гадзіна не звычайная, асаблівая». I вясёлая, але пустая гаманлівасць пакінула яго. Усмешка на чырвонашчокім твары згасла. A між густымі ўскінутымі брывамі з’явіўся нездавольны раўчачок.

Ён абарваў гаворку, сніх. Ліда, даўно заўважаючы незразумелую змену ў яго настроі, паглядзела на яго ca здзіўленнем.

Васіль загаварыў з тугой i шчырасцю.

— Калі-б ты, Ліда, ведала, як я рады, што бачу цябе зноў… У мяне, ведаеш, нейкае дзіўнае жаданне: хочацца, не зводзячы вачэй, глядзець i глядзець на цябе… Нават, ведаеш, гаварыць не так хочацца. Праўда… мне ўсё роўна як шчасце — бачыць цябе, твае вочы, твае рукі… І аж нібы не верыцца, што гэта ты! Дзіўна, праўда? Гэта, мусіць, ад таго, што я прывык думаць, што ты далёка-далёка…

Ліда, крыху збянтэжаная, не прамовіла ні слова, але з позірку яе ён зразумеў, што яна адчувае.

Так, i яна вельмі шчаслівая, што ён тут, i для яе ён самы любы чалавек, яна любіць, як i раней. Не, больш, як раней!.. Васіль не мог адарваць вачэй ад яе.

«Хай гэтыя гадзіны будуць без смутку. Хай думае, што ix яшчэ многа», — недзе далека засенню наплывае думка. Яна хутка сходзіць, нібы хмурынка ў ясным бязвоблачным небе. I зноў — толькі вочы, блізка-блізка…

— Як хораша! — ціха прашаптала Ліда.

Яе рукі даверліва ляглі на яго плечы. Ён абняў яе i сядзеў моўчкі, напоўнены адчуваннем яе блізкасці i бязмежнага шчасця.

…Скончылася гэта нечакана. Прайшло трохі болей за гадзіну, калi з кухні пачуўся голас Мар’і Пятроўны.

— Ліда, час снедаць.

Ліда хутка ўстала, кінула позірк на ручны гадзіннік.

— Ой, мне трэба бегчы.

— Куды?

— На працу.

— Якую працу? Ты працуеш? Ты-ж вучылася…

— Я працую на авіяцыйным заводзе. Хутка месяц.

— A інстытут? Вучоба?

— І вучуся, i працую… Чаму ты так усхваляваўся? — занепакоена спыталася яна.

Ён спыніўся ў нерашучасці: «Сказаць ці не?». — I пасля моманту развагі парашыў: «Не, няхай пазней».

— Пасля скажу. Я цябе правяду. Добра?

Да завода, што быў кілометры за два на ўскраіне горада, яны ішлі вельмі хутка. Падаў першы снег. Весела мітусіліся ўвішныя сняжынкі i ўсцілалі перад імі шлях.

— Ты i вучышся, i працуеш? Гэта-ж цяжка.

— Цяжка. Раніцай i днём — праца, увечары — з чатырох да дзесяці — заняткі. Потым — падрыхтоўка да заняткаў. Учора прыйшла за поўнач. Так кожны дзень… Як прыйшло паведамленне, што i другі брат загінуў,

адразу пайшла.

Вуліца падымалася ўгору. Час бязлітасна лічыў хвіліны. Васіль парываўся штосьці сказаць i ўсё адкладваў.

— Я хацела спачатку папрасіцца на фронт, — сказала яна, — не магла я больш сядзець тут. Мне так хацелася пайсці на фронт, Васілёк… Ды маці нельга было пакінуць адну. Гора зусім змагло яе. Бачыш, якая яна цяпер? Я была ў яе адна падтрымкай…

Каля заводскай брамы, на ўзгорку, яны спыніліся. Знізу ляжаў горад. Адсюль былі відаць стужкі яго вуліц, квадраты плошчаў; дахі бялелі некранутым снегам. Проста над горадам у мітуслівым прасцягу вісела нізкае, але вясёлае сонца.

— Ну, вяртайся. Адпачні, Васілёк, пасля дарогі. Маці там цябе ўладзіць… Я прыйду ў тры гадзіны. На заняткі — у такі дзень — не пайду. Будзем разам! Удваіх будзем! Удзень i ўвесь вечар!.. Як я рада, што ты прыехаў!..

Яна шчасліва засмяялася.

— Ледзь не забыла… Ты-ж нешта хацеў мне сказаць?

— Я хацеў сказаць, што мы… не будзем разам увечары… I сёння больш не сустрэнемся… Мне зараз трэба ісці на станцыю. Разумееш, Ліда, — хутка павінен прайсці на фронт наш эшалон. У мяне дзесяць гадзін было на водпуск.

— Як гэта, дзесяць гадзін? Такі кароткі водпуск? — ca здзіўленнем сказала яна.

— Я табе не хацеў гаварыць раней… Мне, Лідачка, пашанцавала. Праз вашу станцыю павінен быў прайсці на фронт эшалон нашага палка. За семдзесят кілометраў адсюль ён спыніўся на некалькі гадзін. Я папрасіўся, i мяне адпусцілі… На дзесяць гадзін. Каб праз дзесяць гадзін я чакаў ix тут, на станцыі…

— Толькі дзесяць гадзін?.. Але, няхай, — трохі весялей сказала яна, — чаго я журуся? Мы-ж яшчэ пабачымся, праўда? Ведаеш што, я папрашуся, каб мяне сягоння адпусцілі раней!..

— Калі-6-жа яшчэ дзесяць! А то-ж з тых дзесяці гадзін амаль восем пайшло на дарогу. Пакуль ехаў, шукаў саставаў ці ішоў у горад — згубіў цэлых восем гадзін.

— Дык ты-ж увесь водпуск праездзіў!

— Амаль увесь. Для нас засталося дзве гадзіны…

— Толькі дзве гадзіны?

— Толькі дзве, Ліда.

— Так мала?..

— Няшмат… праўда, — згадзіўся сержант i ўздыхнуў… — A хіба два гады было-б досыць?

— Так мала… Так мала…

Лідзе трэба было ісці, а яна марудзіла. Ёй не хацелася расставацца. Не хапала сілы, каб сказаць апошняе слова.

Васіль разумеў яе, адчуваў яе боль, i яму прагнулася дапамагчы ёй суцішыцца.

Ён гаварыў пра тое, што хутка скончыцца вайна i яны сустрэнуцца зноў у Мінску, каб болей ніколі не разлучацца, каб жыць разам заўсёды. Напаследак, ужо развітаўшыся, сержант сказаў: — Я, калі ехаў да цябе, непакоіўся вельмі, што не пераганю наш эшалон ці не застану цябе. Крыўдна было-б. А так я шчаслівы… Цэлых дзве гадзіны! На вайне i столькі не кожнаму выпадае.

1945 г.

Адна

Поделиться:
Популярные книги

Отличница для ректора. Запретная магия

Воронцова Александра
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отличница для ректора. Запретная магия

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха