Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Блізкае і далёкае

Мележ Іван

Шрифт:

I вось, калі Аня ўжо амаль страціла веру ў тое, што хутка ўдасца знайсці сляды партызан, Андрэй аб’явіўся сам.

Вечарам, калі Аня, падаіўшы карову, выходзіла з хлява, яе хтосьці ціха гукнуў з цемры. Яна паставіла вядро, зайшла за рог хлява.

— Хто тут?

Яна пазнала хто — па голасу, але яшчэ не верыла, — вельмі-ж доўга яна чакала! Перад ёй чарнела постаць, i хоць было цёмна, яна адчувала, — яго постаць!

— Добры вечар, Аня, — проста сказаў ён.

Яна прывіталася. Аня столькі думала раней пра яго i ў думках столькі гаварыла яму, але тут тыя словы кудысьці

вылецелі. Ен загаварыў першы: пачаў распытвацца, чаму яна вярнулася, дзе была гэты час, што рабіла.

— Я ўжо некалькі дзён ведаю, што ты вярнулася.

— Кепска-ж у цябе, відаць, разведка працуе.

Ен адказаў:

— У разведкі ёсць другія задачы…

— Вядома. Толькі штосьці вы так замаскіраваліся, што i не знайсці вас.

— Затое мы ўсіх, каго трэба, знаходзім… Але я прыйшоў не для таго, каб спрачацца. У мяне, Аня, ёсць справа. Важная справа. Зробіш?

Аня знарок памаўчала, як-бы раздумваючы.

— Важная? Якая?

— Трэба пайсці ў горад, Аня… Мы хочам звязацца з нашымі людзьмі, што там працуюць. Яны табе раскажуць, як там справы… Мы ўсё не можам наладзіць сувязі… Ты зможаш пайсці?

— Добра, — сказала Аня. — Зраблю.

— Ты, Аня, улічы: зрабіць гэта не проста, задача твая небяспечная. Я табе дам тры адрасы, але ты будзь там асцярожна. Ёсць весткі: наладжвалі гэтыя дні аблавы. Можна наскочыць на засаду.

Аня слухала гэты родны голас, адчуваючы не трывогу, а радасць, такую, якой яна не ведала з таго часу, як вярнулася.

— I калі можна — дастань, Анечка, медыкаментаў. Бінтоў, ёду, яшчэ чаго, што ўдасца. Дазарэзу трэба, разумееш?

Яна кіўнула галавой.

— Не падвядзеш? — ён дадаў. — Не баішся?

Ён i раней быў зазнайка, а тут, калі яна апынулася ў такім становішчы, стаў яшчэ больш задзіраць нос. Падумаеш, калі ён партызан, калі ў яго вінтоўка, дык можна яму i крыўдзіць. За каго ён яе лічыць? Гэта яна збаіцца?

— Мог-бы не гаварыць глупства. Скажы лепш — праўда, што гітлераўцы ў Смаленску?

— Не ведаю, Анечка. Газет i ў нас няма.

— Немец быў тут, выхваляўся, што занялі яго, на Маскву ідуць. А ты — «не баішся»? Я тут… усё шукала, што-б такое зрабіць… каб не сорам было, а ты… эх ты!..

— Не крыўдуй, Анечка, я так — к слову, — сказаў ён, нібы апраўдваючыся, i стаў шэптам дамаўляцца, дзе i калі яны спаткаюцца.

Калі ён пайшоў у цемру, Аня стаяла, сочачы за ім услед.

Яна адчувала, што ў яе жыцці толькі што адбылося тое вельмі важнае, якое яна чакала i аб якім яна марыла.

Скончыліся пошукі. Скончылася адзінокасць!

1947 г.

Перад навальніцай

Раса не выпала — быць дажджу

(Народная прыкмета)

Пачалося гэта ўсё пасля полудня. Алене кінулася ў вочы — на небасхіле, над цёмназялёнай сцяной дубняка i асінніка выраслі белыя казачныя горы. Яны асляпляльна зіхацелі ў праменнях сонца.

Як толькі давяршылі стог каля рэчкі Тур’і, Алена сказала хлопцам пабраць граблі ды ісці на падмогу жанчынам капіць. Сонца ўжо добра прыкметна бралася на захад, а задуха

ўсё не спадала. Па— рыла так, як i ў поўдзень, а можа нават мацней. Сарочкі прамоклі, як на дажджы, ліпнулі да спіны.

Хлопцы, штурхаючыся, перакідваючыся жартамі, падаліся грабці. Ix было сямёра. Аленін брат Грышка Атрошка, самы дарослы з ix, шырокі ў плячах, з русым кучаравым чубам, меў дваццаць адзін год, a ўсе іншыя былі шмат маладзей. Паўлік Чарняк i яшчэ трое — былі зусім дзеці, мусіць, i па пятнаццаць гадоў не мелі,— але-ж касілі, бо добрых каспоў неставала, а тут такая немагата, што кожны чалавек вельмі патрэбны.

Жанчыны i дзяўчаты моўчкі зграбалі сена…

— Гэй вы, нездалякі! Цэлыя дні тут топчацеся, а работы не відаць… — падышоўшы да грабцоў, крыкнуў Грышка. Ён пальцамі расчасаў, адкінуў назад свой хвацкі непаслухмяны чуб.

— На нас спадзяюцца, — падхапіў самы малы з хлопцаў, Паўлік Чарняк. Ен кутком губ пагардліва цыркнуў сліну, падобна таму, як гэта рабіў часта Грышка.

— Глядзіце, герой які! — адгукнулася Лізавета. — Брыво калясом i сапель пад носам… Як вас зваць? Нешта ў нас такіх, здаецца, не было. Адкуль вы прыехалі? Ах, гэта-ж Паўлік…

Жанчыны зарагаталі.

Алена заняла пракос поруч з Маланняй, пачала скатваць вал. Яна абыякава слухала смешкі хлопцаў i дзяўчат, Лізавеціны кепікі над Паўлікам, заўважыла, як Лізавета некалькі разоў прыхільна пазірала на Грышку.

«Хлопец які! — падумала з гонарам i шкадаваннем Алена, — толькі гэтае вока…»

Грышку пад Штэцінам асколкамі міны раніла ў шыю i вока. Шыю вылечылі, а вось з вокам горш — папала туды драбніца з пылінку, а хлопцу прыйшлося застацца калекам…

Ад лесу па пракосах, па шызых купах лазняку, па стагах нячутна i хутка падступіў прыцемак. Пасля яшчэ раз прабілася было сонца, i луг, як вялізнае лясное возера, зазіхацеў у светлых праменнях. Праз некалькі хвілін цень зноў насунуўся.

Аднак, хоць сонца не было, млеў духмень. Усё наваколле дрымала ў такой цішыні, што ні адна травінка, здавалася, не варушылася.

А хмары паўзлі. Яны прайшлі над галавой бліскучым празрыстым краем. Неба падзялілася — справа па-ранейшаму сінеў чысты глыбокі блакіт, а злева — грудзіліся хмары, над галавой — белыя, высокія, а там далей — цёмныя, панурыя, сіняватыя; ад ix да зямлі спадалі мутныя пісягі.

Яшчэ да таго часу, як зайшло сонца, на пракосы лёг змрок. Людзі перасталі гаварыць i толькі маўкліва скатвалі вал за валам ды капілі. Чым цяжэй лажыўся змрок, тым больш маўклівымі станавіліся людзі, тым хутчэй рукі ўпраўляліся з граблямі.

Усе яшчэ з поўгадзіны граблі i капілі ў прыцемку. Рукі нібы прыліплі да грабель.

— Ой, жанкі!.. Колькі-ж гэта так рабіць! — звонкім гарэзным голасам крыкнула раптам Лізавета. — Ой, не магу!..

Яна кінула граблі i з рогатам упала ў капу.

— Найшла таксама час скаліцца! — сярдзіта прабурчэла старая Малакня. — Няма на цябе ўгамону!..

Жанчыны, хлопцы i дзяўчаты нібы ачнуліся. Лізавету, якая клялася, што «не ўстане сама, калі не памогуць», Грышка Атрошка i дзяўчаты падхапілі пад рукі i змораным, але вясёлым натоўпам рушылі да буданоў. На пракосах засталася адна Алена…

Поделиться:
Популярные книги

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

"Сломанная подкова" Таверна у трёх дорог

Скор Элен
1. Попаданка в деле
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сломанная подкова Таверна у трёх дорог

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

АллатРа

Новых Анастасия
Научно-образовательная:
психология
история
философия
обществознание
физика
6.25
рейтинг книги
АллатРа

Низший 2

Михайлов Дем Алексеевич
2. Низший!
Фантастика:
боевая фантастика
7.07
рейтинг книги
Низший 2

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника