Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Цемра зямлю ахінае

Анджаеўскі Ежы

Шрифт:

— Ты думаеш, што ўсе мараны — ератыкі?

— Не ведаю. Мусіць, усе. Але гэта ні мне, ні табе абыходзіць не павінна, Ларэнца. Нам — выконваць загады і не баяцца.

— І ты ніколі не баішся?

— Ці не на тое мы, каб баяліся нас?

— Вялебны ойча, — напаўголаса сказаў капітан фамільянтаў Вялікага інквізітара дон Карлас дэ Сігура, — прыехалі.

Падрэ Тарквемада падняў вочы. Сярод дамоў, якія шчыльна абступалі Плацэ дэ Сан Пэдра, у неба ўзносіўся такі вялізны мур, што здавалася, нібы не людскія рукі ўзвялі яго, а нейкі гвалтоўны і раптам застылы ў паветры выбух камення і разьбы

ўвечніў яго спічастыя формы. Людзі, якія тоўпіліся перад саборам, у цені яго здаваліся ніклымі і прыгнечанымі. Абапал сходаў стаялі з запаленымі свечкамі браты дамініканцы. Іх цёмныя сутаны трапяталі ад ветру. Агеньчыкі свечак таксама калыхаліся. Затое пасярэдзіне сходаў, у атачэнні службоўцаў Святога афіцыума і свецкага духаўніцтва, чакалі гожага госця абодва інквізітары таледскага арцыбіскупства, канонік калегіяты доктар Альфонса дэ Торэз і дамініканец брат Гаспар Мантыха. Тут жа, побач, заклаўшы далоні ў рукавы манаскай хабіты, стаяў прыёр кляштара Сан-Дамінга — падрэ Бласка дэ ла Куэста.

Якраз змоўк звон калегіяты, следам пачалі аціхаць і ўсе астатнія званы ў горадзе — і на плошчы раптам запанавала цішыня. Двое лучнікаў падбеглі да вялебнага айца, але Тарквемада спыніў іх кароткім рухам далоні і злез з каня сам.

Натоўп схіліў галовы.

— Вітанне табе, вялебны ойча і найгоднейшы пане, — сказаў канонік дэ Торэз.

Усе чакалі, што Вялікі інквізітар дабрасловіць тых, хто яго сустракаў, але Тарквемада не зрабіў гэтага.

— Мір з вамі, шаноўныя браты, — сказаў праз хвіліну глухім голасам, трохі ўжо старэча-падхрыплым. — Няхай усе ласкі і шчадроты госпада нашага Ісуса Хрыста сыдуць на ўсіх, хто гэтага варты.

— Аман, — сказаў брат Гаспар Мантыха.

Тарквемада абвёў вачыма прысутных.

— Не бачу сярод вас, шаноўныя браты, прадстаўнікоў ад свецкіх уладаў. Хіба яны нічога не ведалі пра наш прыезд?

Малады рыцар у лёгкім міланскім панцыры, што адсвечваў блакітнаватым бляскам, высунуўся з грамады духаўніцтва.

— Вітаю, найгоднейшы ойча, — сказаў трохі загучна. — Мой камандзір, капітан каралеўскага палка, дон Хуан дэ Сантангель, даручыў мне выказаць вам належную чту і адначасова прасіць прабачэння за тое, што стан здароўя не дазваляе ўчыніць гэтага асабіста.

— Ён хворы? — спытаўся падрэ Тарквемада.

— Так, ойча.

— Целам ці душою?

Малады рыцар не разгубіўся.

— Не разумею цябе, ойча.

— Чаго не разумееш? Ці ж ты не хрысціянін і не ведаеш, што ў чалавеку цела, а што душа і што называем хваробаю цела, а што хваробаю душы?

Той горда выпрастаўся.

— Ведаю, найгоднейшы пане. Я Мануэль дэ Ахэда, дваранін і хрысціянін. Калі я сказаў, што шляхетны дон Хуан хворы, я не мог мець на ўвазе яго душу, бо яна, належачы вернаму слузе караля і царквы, не паддаецца ніякім, як я пэўны, хваробам.

— Ці так мала, мой сыне, давяраеш сваёй упэўненасці, што мусіш павышаць голас? — ціха спытаўся Тарквемада.

Дон Мануэль нецярпліва:

— Ойча вялебны, калі б пан дэ Сантангель не быў хворы…

— …ён у гэты час сваёй прысутнасцю склаў бы сведчанне шанобы і любові, якія песціць у сабе да веры і Святое інквізіцыі. Веру ў гэта. Маю таксама надзею, што хвароба ў шляхетнага капітана не такая цяжкая, каб заўтра

магла перашкодзіць яму наведаць нас у сядзібе Святога афіцыума.

Чырвань заліла смуглы твар дон Мануэля.

— Ці маеш яшчэ што сказаць, мой сыне? — спытаўся Тарквемада.

Кроў усё гусцей залівала твар і лоб, нават шыю дон Мануэля. На скронях набрынялі жылы.

Нейкі момант здавалася, што малады рыцар не авалодае гневам і выбухне.

— Прадстаўнік карэгідора прагне, вялебны ойча, скласці табе словы прывітання, — ціха сказаў брат Мантыха.

— Ці шляхетны карэгідор таксама хворы? — спытаўся Тарквемада.

У судовага пісара Франсіска Доза, шчуплага, згорбленага чалавека з тонкай, як у птушкі, шыяй перад вялебным айцом адняло мову. Ён стаяў збялелы, вусны ў яго дрыжалі, а ў лупатых бясколерных вачах застыў страх.

— Слухаю цябе, мой сыне, — сказаў падрэ Тарквемада.

Пісар разявіў рот, нібы хацеў глынуць паветра.

— Пан Бласка дэ Сілас не мог прыйсці, найгоднейшы ойча, — прамармытаў, — у сама астатнюю хвіліну цяжка занядужаў.

І змоўк пад пранізлівым позіркам Тарквемады. Той павярнуўся да айцоў інквізітараў.

— Што ж, вялебныя браты, пара нам увайсці ў сабор. Падзякуемце Богу за шчасліва завершанае падарожжа і памолімся таксама за душы ератыкоў і грэшнікаў, каб усявышні ў сваёй невычэрпнай даброці дапамог ім у шчырым прызнанні і адрачэнні ад памылак.

— Аман, — сказаў брат Гаспар Мантыха.

— У Віла-Рэал, вялебны ойча, асабліва многа душ, як мне здаецца, заражаных цяжкімі хваробамі, — азваўся падрэ дэ ла Куэста.

— Гойце іх! — сказаў Тарквемада, узыходзячы на сходы калегіяты. — Чаго ж вы чакаеце? Ці ж вы не лекары душ?

Ён быў ужо каля партала, а браты дамініканцы, завёўшы тонкімі галасамі Мадпіfісаl, пачалі заходзіць у калегіяту, калі на плошчы ўтварылася затлока. Падрэ Тарквемада спыніўся, спевы аціхлі.

Унізе голасна крычаў і размахваў рукамі рыцар на запененым кані, пракладаючы сабе дарогу праз натоўп. Акружаны служкамі Святога трыбунала, ён сказаў ім нешта, пасля чаго адзін рыцар у панцыры саскочыў з каня і, бразгаючы зброяй, узбег на сходы.

— Ойча вялебны, прыбыў наш ганец з Сарагосы з важным паведамленнем.

Падрэ Тарквемада махнуў рукой. Падняў руку і рыцар. На гэты знак служкі, лучнікі і рыцары пачалі расступацца, даючы ганцу дарогу. А той — рослы і дужы мужчына — саскочыў з каня, хістануўся, але адразу выпрастаўся, скінуў з плячэй дарожны плашч, глыбока ўздыхнуў, павольным рухам далоні ацёр спацелы лоб і цяжка, як смяротна стомлены чалавек, пачаў падымацца па сходах.

Апынуўшыся перад Вялікім інквізітарам, ён укленчыў і схіліў чорны ад пылу твар.

— З Сарагосы? — спытаўся Тарквемада.

— Так, вялебны ойча. Тры дні і тры ночы ў дарозе.

— Хто цябе паслаў?

— Святы трыбунал.

— Кажы.

— Ойча вялебны, здарылася страшнае, яно благае ў неба помсты! — На момант замоўк, каб сабрацца з духам. — Вялебны айцец Пэдра Арбуэз забіты.

Трывожны шэпт папоўз сярод прысутных. Усе ведалі, што кафедральны канонік доктар Пэдра Арбуэз д'Эпіла ўсяго толькі год таму назад пры ўстанаўленні ў каралеўстве Арагон Святой інквізіцыі быў абвешчаны адным з двух інквізітараў Сарагосы.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Новый Рал 4

Северный Лис
4. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 4

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Жнецы Страданий

Казакова Екатерина
1. Ходящие в ночи
Фантастика:
фэнтези
9.32
рейтинг книги
Жнецы Страданий

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2