Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Цемра зямлю ахінае

Анджаеўскі Ежы

Шрифт:

Тарквемада ўзвёў павекі.

— Ойча Бласка, — сказаў задумліва, — я хацеў бы, каб ты сказаў мне як брату, які шчыра любіць…

— Слухаю цябе, ойча.

— Сапраўдны хрысціянін не можа мець ніякіх асабістых мэт, якія б пярэчылі мэтам царквы.

— Так, ойча, гэта праўда.

— Усе нашы дзеянні, думкі і жаданні належаць царкве. Лічу таксама, што менавіта таму хрысціянін не толькі можа, але і павінен песціць у сабе жаданні, хай вельмі асабістыя, але каб яны адпавядалі мэтам царквы. Скажы яшчэ, ці маеш асабістае пажаданне, асабліва табе дарагое,

адно замілаванне, якое здавалася б табе ўвасабленнем тваіх зямных імкненняў?

Падрэ дэ ла Куэста хвіліну маўчаў.

— Калі быць шчырым, ойча, як на споведзі…

— Будзь!

— Прызнаюся, ужо колькі гадоў горача і нязменна прагну аднаго. Хацеў бы, і хай даруецца мне мая пыха, хацеў бы, аднак, калі-небудзь у будучым, вядома, пасля як найдаўжэйшага жыцця Яго Свяцейшасці кардынала дэ Мендоза, сесці на трон арцыбіскупаў Таледа.

У цэлі стала ціха. Падрэ дэ ла Куэста, стоячы са схіленай галавой, дарма чакаў адказу Тарквемады. Вялебны айцец Вялікі інквізітар маўчаў.

Якраз выходзіў месяц, і бляск яго прабіваўся ў келлю імглістай яснотаю.

— Ойча вялебны, — ціха азваўся прыёр, — магчыма, маё прызнанне ўразіла цябе. Сапраўды, можа, я занадта высока сягаю са сваімі марамі. Аднак мне хацелася б…

— Ідзі спаць, ойча, — суха сказаў Тарквемада. — Думаю, пасля дзённых турбот табе патрэбен сон.

Падрэ дэ ла Куэста збялеў.

— Божа літасцівы, няўжо маё жаданне аж такое заганнае? Калі лічыш, што я не годны такога вялікага гонару…

— Маўчы! Няўжо ты сапраўды такі сляпы і глухі, калі не разумееш, што адкідаеш, выбіраючы славу і бляск? Чаго варта твая мара? Надзець на галаву арцыбіскупскую інфулу, мець двор, палац, багацце, сядзець у асвянцоных шатах на троне? Ты, дамініканец, найбольш гэтага прагнеш? Гэта твая запаветная мара? Што ты зрабіў з сабою, у якія сеткі ўблытаўся? Хвіліну назад я думаў, падмануты знешняй прыстойнасцю тваёй разважлівасці, што залічу цябе да найвышэйшай годнасці змагара царквы, назначыўшы адным з інквізітараў каралеўства. А ты марыш стаць арцыбіскупам Таледа!

— Ойча!

— Ці не разумееш, што годнасць інквізітара, якая ўскладае на плечы не учту, а цвёрдыя абавязкі, азначае стакроць больш, чым усе біскупскія троны? Больш, чым кардынальская пурпура? Больш нават, чым тыяра папы! Ідзі спаць, бедны ойча, памыліўся я ў табе.

Падрэ дэ ла Куэста асунуўся на калені.

— Ойча вялебны, дзякую табе, адкрыў мне вочы, бачу цяпер, што сапраўды пыха засланіла мне свет, што я цяжка саграшыў, але ў імя памяці нашага вялікага патрона, святога Дамініка, заклінаю цябе, не пагарджай мною, даруй гэтую хвіліну слабасці і зацьмення.

— Не! — піскліва крыкнуў Тарквемада. — Не дарую. Ты не дзіця, якое толькі ўчора ўступіла ў веру. Ты прыёр, кіраўнік некалькіх сотняў душ. Настаўнік маладых. Валасы сівеюць. Колькі ж гадоў жывеш у кляштарных сценах?

— Мінула трыццаць.

— Трыццаць гадоў! І ты толькі па звычаі і ўбранні застаешся дамініканцам.

— Не, ойча!

Падрэ Тарквемада грэбліва паглядзеў на ўкленчанага.

— Устань!

Не, не спадзявайся на дараванне. Ты здрадзіў свайму прызванню, здрадзіў духу нашага яднання.

— Ойча, аддамся ўсякай пакуце, вызначы хоць сама цяжкую.

— Пакуту? На пакуту трэба мець права. Ты растаптаў гэта права. Аднак для заспакаення тваіх прагненняў магу табе паабяцаць, што пры сама першай нагодзе рэкамендую тваю асобу Іх Каралеўскім Мосцям, каб яны даверылі табе біскупства Авіла. Думаю, з часам не міне цябе і Таледа.

Падрэ дэ ла Куэста падняў галаву. Твар у яго быў пашарэлы, вочы глыбока запалі.

— Не рабі таго, ойча, благаю цябе.

— Чаму? Спраўдзяцца твае мары.

— Калі бачу, што трачу…

— Трэба было раней бачыць, меў досыць часу.

— Ойча, цяпер усё разумею. Разумею, як ты павінен пагарджаць мною і як я заслужыў гэтую пагарду. Прабач мне, аднак, не адрынь.

Тарквемада з хвіліну маўчаў, пасля адвярнуўся.

— Ідзі, — сказаў сухім, скрыпучым голасам, — я хачу пабыць адзін.

Ён ведаў, што, нягледзячы на стомленасць, не засне. У апошнія гады адвык ад сну, які, калі ён глыбокі і спакойны, дае чалавеку заслужаны адпачынак. Ён засынаў звычайна вельмі позна, часам толькі пад ранак, а часта і цэлыя ночы, бясконца доўгія, праводзіў у самотным чуванні, роздуме і ў модлах. Сёння не меў у сабе нават настрою на малітву.

Каганец дагараў, кволы пламеньчык мігаў на апошнім дыханні.

Затое месяц падняўся ўжо даволі высока, і яго святло халодным бляскам шклілася ў акне.

Тарквемаду ахапілі дрыжыкі. Ён шчыльней ухутаўся ў сутану, укленчыў і, схіліўшыся тварам у азяблыя далоні, пачаў шаптаць пацеры. Але хутка заўважыў, што моліцца толькі вуснамі. Не знаходзіў у сабе таго полымя, якое заўсёды жыло ў ім і грэла яго, — а ў хвіліны экстазу і сабранасці асвятляла з сярэдзіны, успалымняла і парывала яго натхнёным агнём. Цяпер ён адчуваў сябе пустым і халодным, без думак і пачуццяў.

Далёка ў глыбіні начы зазваніла сігнатурка сёстраў кармелітак, якая асабліва чыста і ясна гучала ў цішыні. «Божа мой», — сказаў амаль уголас Тарквемада. Яшчэ хвіліну кленчыў, пасля раптоўным рухам, нібы скінуўшы з плячэй цяжар стомленасці, падняўся і пайшоў да дзвярэй.

Адзін служка, што вартаваў каля келлі, убачыўшы вялебнага айца Вялікага інквізітара, падхапіўся з каменнага ўслона, другі спаў, звесіўшы галаву на грудзі і ўпёршыся плячыма ў мур.

— Ты дон Радрыга дэ Кастра? — спытаўся падрэ Тарквемада.

— Так, ойча.

— Ці ведаеш, як прайсці ў царкву?

— Ведаю, ойча.

— Пакажы мне дарогу. Пачакай! Разбудзі спярша свайго таварыша.

Дон Радрыга нагнуўся і штурхнуў яго ў плячо.

— Ларэнца!

Той сонным і яшчэ дзіцячым рухам адгарнуў з ілба светлыя валасы, а калі расплюшчыў вочы, — адразу апрытомнеў і ўскочыў на ногі.

— Чаму спаў? — напаўголаса спытаўся падрэ Тарквемада.

— Прабач, вялебны ойча, стома змарыла мяне.

— Стома? Стому трэба адольваць, а не паддавацца ёй.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Новый Рал 4

Северный Лис
4. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 4

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Жнецы Страданий

Казакова Екатерина
1. Ходящие в ночи
Фантастика:
фэнтези
9.32
рейтинг книги
Жнецы Страданий

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2