Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Цемра зямлю ахінае

Анджаеўскі Ежы

Шрифт:

— Я ведаю, ойча.

— Ведаеш?

— Мяне гэтаму вучылі, змалку.

— Я яшчэ не знаю цябе, мой сыне. Відаць, толькі з нядаўніх пор ты сярод маіх дамоўнікаў.

— Так, ойча, гэта мая першая служба.

— Імя?

— Ларэнца дэ Мантэса.

— Губернатар Мурсіі дон Фернанда ці не твой сваяк?

— Бацька. Мой старэйшы брат служыць каралю, бацька хацеў, каб я служыў Святой інквізіцыі.

— Было гэта жаданне толькі твайго бацькі?

— Маё таксама.

— І ты лічыш, дон Ларэнца,

што добра пачынаеш службу?

— Мяне вучылі, што служыць трэба з усёй сілы.

— Праўдзе служаць не сілком, а звыш сілы.

— О так, ойча!

— Далажы, мой сыне, заўтра з раніцы свайму камандзіру, што ты заснуў на службе.

— Так, ойча, я далажу.

— Папрасі пана дэ Сігуру, каб ён вызначыў табе адпаведную кару.

— Так, ойча.

— Ты вельмі малады, вучыся адольваць слабасць.

Дон Ларэнца стаяў у струнку з паднятай галавой, у вачах у яго свяцілася палкая адданасць.

— Так, вялебны ойча, буду рабіць гэта.

— Хадзем! — звярнуўся Тарквемада да дона Радрыга.

Унутраны праход да царквы вёў праз кляштарны дзядзінец. На дварэ было пагодна, холадна, але без ветру, і цішыня заснулага горада разлягалася наўкола. Бляск поўні асвятляў толькі частку дзядзінца, а ў глыбіні ўклалася ноч, і там, у цемры, яшчэ цямнейшай за самую цемру, узносіў цяжкую каменную сцяну суровы масіў бакавога нефа Сан-Дамінга.

Дон Радрыга мінуў дзядзінец і, сышоўшы ў канцы яго па некалькіх сходках, падняў паходню, каб асвятліць нізкія, глыбока схаваныя ў царкоўным муры дзверы.

— Вяртайся, мой сыне, — сказаў падрэ Тарквемада. — Назад я пацэлю сам.

— Ойча мой! — сказаў дон Радрыга.

Тарквемада спыніўся.

— Прабач, вялебны ойча, час не зусім падыходзіць, але я павінен сказаць, што мяне вельмі гняце адна думка. Ойча, пан Мануэль дэ Ахеда мой даўні сябар, яшчэ з дзяцінства. Сёння я прабыў з ім вечар.

— Адзін?

— Было яшчэ некалькі яго сяброў. Мануэль выпіў лішняе і, прабач, ойча, казаў словы, якія абражалі Святую інквізіцыю і цябе, ойча, асабіста.

Падрэ Тарквемада маўчаў. Дон Радрыга стаяў бледны з высока ўзнятай паходняй.

— Ён казаў яшчэ, што пан дэ Сантангель, ад імя якога ён вітаў цябе, у сама лепшым здароўі. Апроч таго, абодва яны, належачы да старых гішпанскіх родаў, падтрымліваюць прыязныя адносіны з людзьмі жыдоўскага паходжання…

— Гэта ўсё?

— Так, ойча.

— Ці і астатнія гаварылі тонам, абразлівым для веры?

— Мануэль гаварыў найбольш.

— А ты?

Дон Радрыга апусціў галаву.

— Гаварыў?

— Не, я маўчаў.

— Не хапіла табе адвагі, каб абараніць веру ад блюзнера, ці мо хацеў даведацца, як далёка гэтае блюзнерства сягае?

— Не ведаю, я маўчаў. Што мне цяпер рабіць, ойча?

— Як даўно ты служыш у мяне?

— У кастрычніку споўніцца год, ойча.

— Ці

ведаеш парадкі Святой інквізіцыі?

— Так, ойча.

— Значыцца…

Дон Радрыга маўчаў.

— Так, ойча, — сказаў нарэшце хрыплым голасам, — зраблю.

Падрэ Тарквемада паклаў далонь на яго плячо.

— Ведаю, што цябе турбуе, мой сыне. Ты думаеш, што здраджваеш сябру.

— Ойча, мой ойча!

— Наадварот, ты садзейнічаеш выратаванню яго заблуднай душы. Ці ж бо не ўчыніў бы ты здрады, калі б хацеў утаіць праўду і пакінуць грэшніка сам-насам з яго грахамі? Ці не на тое і мы, каб дапамагаць тым, хто заблудзіўся? Дапаможамце ж пану дэ Ахеду і пану дэ Сантангелю! Дапаможам, дзякуючы табе.

Бляск удзячнасці асвятліў стурбаваны твар дона Радрыга.

— Ойча, цяжкі камень зняў ты мне з сэрца. Ці павінен я данесці ўсё, што ведаю, Святому трыбуналу з подпісам?

Падрэ Тарквемада мацней абапёрся на яго плячо.

— Дон Радрыга, падумай, ці падпісаўся б ты пад словамі: дыхаю, хаджу, ем, сплю?

— Але ж гэта праўда.

— А твае сведчанні чым жа будуць, калі не праўдай?

— О так, мой ойча! — усклікнуў дон Радрыга. — Праўда павінна перамагчы.

— І пераможа, — сказаў вялебны айцец. — Яшчэ хвілінку, мой сыне. Не забудзься адзначыць, што пан дэ Ахеда ўхваляў злачынства, якое ўчынілі на асобе вялебнага пана Пэдра д'Арбуэза.

Дон Радрыга завагаўся.

— Ойча вялебны, калі памяць мяне не падводзіць, дон Мануэль нічога такога не казаў.

— Ты ў гэтым упэўнены? Ці ж ты не напамінаў, што як пан дэ Ахеда, так і яго начальнік падтрымлівае сяброўскія адносіны з людзьмі жыдоўскага паходжання?

— Так, ойча.

— Ну і?..

Дон Радрыга маўчаў.

— Як доўга трывала ваша гутарка?

— Прыблізна з гадзіну, падрэ.

— І ты мог бы прысягнуць, што за ўвесь гэты час не ўспаміналі пра здарэнне ў Сарагосе? Не можаш прысягнуць у гэтым? А можа, дапускаеш, што гаворка ішла пра жудаснае злачынства? Прыгадай, можа, з прычыны аж надта зразумелай пан дэ Ахеда не гаварыў адкрыта, можа, выказваўся ў сэнсе пераносным і тым не меней так, што гэта сведчыла б за тое, што ён ухваляе святатацкі ўчынак?

— Ойча вялебны, можа, мяне памяць падводзіць, але сапраўды не ўзгадаю…

Падрэ Тарквемада пранікліва паглядзеў на яго.

— Дон Радрыга, памятай, што, калі заходзіць аб абароне веры, сапраўднаму хрысціяніну нельга спыняцца на паўдарозе. Ці мог бы ты з рукою на крыжы і перад абліччам Бога засведчыць, што пан Мануэль дэ Ахеда не гадуе ў сэрцы падступнай і заганнай прыхільнасці да забойцаў айца д'Арбуэза?

— Не, ойча, — прашаптаў дон Радрыга. — Не мог бы засведчыць гэтага.

— А мог бы прысягнуць, яшчэ раз у цябе пытаюся, што з гэтай заганнай прыхільнасцю пан дэ Ахеда яўна не здрадзіў?

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Новый Рал 4

Северный Лис
4. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 4

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Жнецы Страданий

Казакова Екатерина
1. Ходящие в ночи
Фантастика:
фэнтези
9.32
рейтинг книги
Жнецы Страданий

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2