Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Шрифт:

– Камандуй, - нецярплiва сказаў Карл Радаславу.

– Чаму я?
– здзiвiўся Радаслаў.

– А хто? Капiтану сама меней з гадзiну трэба баю-баiнькi спяваць. Гвардзейцы, як i паложана, вушамi стрыгуць, каб пачуць каманду ад вышэйшага начальства. А ты ў нас самы галасiсты. Камандуй.

"Ну й немец, - падумаў Радаслаў.
– Усё ў яго разлiчана, узважана i на кожную рыбку свой кручок маецца. А зараз можа адбыцца някепскi бой. Зараз пойдзе, як пiсалi аўтары рыцарскiх раманаў, вастрыё супраць вастрыя".

– Падрыхтавацца!
– закрычаў ён, са здзiўленнем прыслухоўваючыся да свайго

звонкага камандзiрскага голасу.
– Страляем залпам! Кожны бярэ на мушку бластэра свайго шышкагаловiка! Агонь!

Ярка ўспыхнулi вострыя вузкiя прамянi, пракалолi, прашылi паветра. Некалькi шышкагаловiкаў - тры цi чатыры - упалi, але не пайшлi на дно, а засталiся нерухома ляжаць на паверхнi вады.

– Бластэр сваю дзiрачку знойдзе, - задаволена сказаў побач Карл Гакенхольц, i Буслейку раптам не спадабалася гэта ягоная задаволенасць. "Тэўтон, нашчадак тэўтонаў, - падумаў Буслейка.
– Кроў для iх калiсьцi была, як вада. Хаця, цi ёсць у гэтых шышкагаловiкаў кроў?"

Плямаў крывi ён, як нi напружваў зрок, не ўбачыў, але i яму, i Карлу, i гвардзейцам адразу кiнулiся ў вочы нейкiя празрыстыя верацёнападобныя фiгуры, якiя з'явiлiся над целамi забiтых. Кожная такая фiгура, калi ўважлiва прыгледзецца, вылётвала з цеменi мёртвага шышкагаловiка i завiсала над iм у паветры на вышынi ў пяць-шэсць метраў. З целам шышкагаловiка яе злучала дрыготкая вузенькая палоска, падобная на срэбную нiтку.

"Старая Цывiлiзацыя - цывiлiзацыя капiiстаў, капiравалыдчыкаў, здагадаўся Радаслаў.
– Яна слепа, хоць i вельмi таленавiта, капiруе чалавечую цывiлiзацыю. Вось i гэтыя празрыстыя верацёны, гэтыя астраўкi ранiшняга туману не што iншае, як жывая душа, што вылецела са скляпенняў мёртвага цела. Значыць, праўду казалi людзi, якiя пабывалi ў абдымках клiнiчнай смерцi i пэўны час глядзелi зверху на сваю нежывую плоць, на ўрачоў i ўсю бальнiчную палату. Значыць, ёсць неўмiручая таямнiчая субстанцыя, ёсць Я, несмяротнае вечнае ядро кожнай асобы, якое жыве ў целе, нiбы ў скафандры, у панцыры, а пасля смерцi гэтага фiзiчнага цела-сховiшча пакiдае яго, каб перасялiцца ў новае".

Тым часам шышкагаловiкi пачалi стралянiну ў адказ, лiшнi раз пацвердзiўшы здагадку Радаслава, што яны тыповыя прадстаўнiкi цывiлiзацыi капiiстаў. У руках у iх аднекуль з'явiлiся цёмныя прадметы, падобныя на славуты аўтамат Калашнiкава, i на акопы гвардзейцаў пасыпаўся ярасны град... патронаў. Гэта нават былi не патроны, а iхнiя мiнiяцюрныя каменныя копii, вядома, без гiльзаў i без куль.

– Страляем па "срэбных нiтках"!
– закрычаў Буслейка.
– Дакажыце, гвардзейцы, што вы снайперы!

Праз нейкi мiг усе "срэбныя нiткi" былi знiшчаны i ўсе мёртвыя шышкагаловiкi адразу ж пайшлi на дно, а верацёнападобныя празрыстыя фiгуры знiклi, растварыўшыся ў паветры. "Ёсць, ёсць у кожнага жывога чалавека жывая душа, - усхвалявана думаў Радаслаў.
– Старадаўнiя летапiсцы пiсалi, што полацкi князь Усяслаў Чарадзей мог ператварацца ў "воблака", у "светлую хмару". Колькi вучоных мужоў лiчылi гэты даказаны факт рэлiгiйнымi забабонамi, мастацкай гiпербалай. А ў князя, якi, нiбы нiкчэмны раб, быў кiнуты ў цёмны падземны поруб на брудную салому, уначы лётала (!) душа (!), каб набрацца моцы ад званоў наддзвiнскай Сафii. У рэшце рэшт чалавецтва аказалася

куды больш складаным i загадкавым, чым думалi матэрыялiсты".

Ацалелыя шышкагаловiкi, сустрэўшы супрацiўленне, адступiлi i разам з вогненным валам па заходнiм беразе Пятровiцкага вадасховiшча пачалi прабiвацца на поўнач, у напрамку пасёлка Волма. Там iх ужо чакалi атрады рэспублiканскай гвардыi i мясцовай самаабароны. Магутныя экскаватары i бульдозеры капалi глыбокi роў. Дачнiкi, грыбнiкi, хутаранцы i дзецi з аздараўляльных спартыўных школ на аўтамабiлях i верталётах спяшалiся ў Менск, Волму, Калодзiшчы або проста на Маскоўскую шашу, якая поўнасцю кантралявалася вайскоўцамi.

Нарэшце ачуняў капiтан Хвалiбог. Вiдно па ўсяму, яго пёк несуцешны сорам. Такi бравы камандзiр, такi эфектны прыгажун, а тут прыляцела з-за вадасховiшча нейкая прымiтыўная дзiкунская страла, дзеўбанула ў белую руку, i адразу, як кажуць, адкiнуў капыты, засвiстаў носам. Ясна, што вiноўнiцай канфуза была Старая Цывiлiзацыя. I на яе адразу ж вылiў свой гарачы крыўдлiвы гнеў капiтан.

– Зямлi захацела, жыццёвай прасторы?
– з'едлiва загаварыў ён, быццам СЦ уласнай персонаю стаяла перад ягонымi вачамi.
– Хопiць табе i столькi зямлi, каб уваткнуць iголку. Адну iголку. I тую ў свой саван.

– Капiтан, не трэба раскiсаць, - перапынiў яго Радаслаў Буслейка. Стрэсаператар на час адсутнасцi Хвалiбога, а дакладней, на час ягонага непрадбачанага нiякiмi статутамi сна, узяў на сябе камандаванне i быў у глыбiнi душы, як кожны самалюбiвы чалавек, задаволеяы гэтым, аж тут прачнуўся, працёр вочы няўдалiца-служака i, вядома ж, адразу забраў усю ўладу ў свае рукi.

– Не трэба раскiсаць, - паўтарыў Радаслаў.

Хвалiбог неўразумела зiрнуў на стрэсаператара, варухнуў прыгожымi бровамi, нiчога не сказаў.

Хацелi iсцi на дапамогу Волме, але па рацыi атрымалi загад камандуючага рэспублiканскай гвардыi генерала Журкевiча неадкладна выступiць у накiрунку пасёлка Сосны. Там магла чакацца атака СЦ на ядзерны рэактар Акадэмii навук.

Амфiбii iмчалi па нешырокiх палявых дарогах. Усюды было нязвыкла пуста, бо ўсё жывое схавалася. Толькi грамабойныя каржакаватыя дубы смела ўздымалi ў неба галiны-рукi. На вялiкай хуткасцi перасеклi чорную смуродлiвую паласу, дзе да кораня, да самай зяiялi былi спалены трава i збажына. Тут нядаўна кацiўся вогненны вал СЦ.

Некалькi разоў нiзка над зямлёй непадалёку ад амфiбiй паказвалiся i адразу ж знiкалi КЛА ў форме талерак i дырыжабляў. Аднойчы гвардзейцы нават распачыналi стралянiну з бластэраў.

– Няўжо дабрыня заўсёды павiнна ўраўнаважвацца злом, як жыццё смерцю? фiласофстваваў, седзячы побач з Радаславам, Карл Гакенхольц.
– Калi толькi так, то ў чалавецтва i наогул ва ўсёй жывой матэрыi вельмi песiмiстычная перспектыва. Па падлiках амерыканскага астранома Холдэна, выпадковасць узнiкнення жыцця на нашай планеце - 1 з 1,3 х 1930. Разумееце? А вераемнасць знiкнення ўсялякага жыцця - i не выпадковага, а заканамернага, арганiзаванага нейчым хваравiтым iнтэлектам - у шмат разоў большая. Разумееце? Чалавецтва, як тую траву, касiлi чума i халера, войны i сацыяльныя рэвалюцыi, рак i СНIД... Сёння атакуе Старая Цывiлiзацыя. А што будзе заўтра? Пад якiмi нябёсамi прачнуцца нашы ўнукi?

Поделиться:
Популярные книги

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

(не) Желанная тень его Высочества

Ловиз Мия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не) Желанная тень его Высочества

Возлюби болезнь свою

Синельников Валерий Владимирович
Научно-образовательная:
психология
7.71
рейтинг книги
Возлюби болезнь свою

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11