Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Шрифт:
КАЛI ГРУКОЧУЦЬ ВУЛКАНЫ
X
На планеце Вар Радаславу, Веры i Клёну заставалася яшчэ прабыць трохi менш двух сутак. Калi памятаць, што суткi на Вары ўкладваюцца ў сорак восем гадзiн, дык у iхнiм распараджэннi быў ладны кавалак часу. У першую чаргу трэба было неяк пазбавiцца ад пастаяннай апекi плазмоiдаў. Плазмоiды (маюцца на ўвазе пяць мiрных кланаў) паказвалi сябе гасцiннымi, клапатлiвымi гаспадарамi. Толькi гасцiннасць гасцiннасцю, але калi проста ў цябе перад носам цэлы дзень, нi на хвiлiну не аддаляючыся, круцяцца рознакаляровыя шары, хочацца плюнуць i ўваткнуць галаву ў падушку або ў мяккую зялёную
– Мы хочам паспавядацца свайму Богу, - сказаў Радаслаў гiду, Талеркiю Сiняму 83.
– На Вары няма нашых храмаў, i таму мы пойдзем, пойдзем толькi трое, бо пры споведзi нельга прысутнiчаць чужым вачам i вушам, на высокае чыстае месца, дзе i пагутарым са сваiм Богам. Там нас можа пачуць адзiн вецер, але ён вольны, нiкому не служыць, нiкому нiчога не расказвае.
– Што такое Бог?
– спытаў плазмоiд.
– Гэта тое, чаму ты верыш, - адказала Вера Хрысцiнюк.
Плазмоiд памаўчаў, потым сказаў:
– Значыць, гэта - плазма, наша несмяротная плазма, наша прамацi ўсiх плазмоiдаў. Зямляне пераглянулiся.
– Мы пойдзем, - сказаў Радаслаў, - i вернемся, калi Зялёная Зорка стане над тулуравым лесам.
Плазмоiд быццам бы не пярэчыў - адпусцiў. Але крокаў праз трыста Вера, азiрнуўшыся, прамовiла шэптам:
– Здаецца, за намi ўвязаўся, як раней казалi, "хвост". Паглядзiце ўважлiвей вунь на той узгорачак, што зарос сiняй травой. Бачыце? Там нiбы сонечны зайчык бегае.
– Гэта плазмоiд, а дакладней, маленькi плазмоiдзiк, - упэўнена сказаў Радаслаў Буслейка.
– Ён або малалетак, або карлiк. Што ж зрабiць, каб ён адчапiўся ад нас?
– Давайце iсцi, як iшлi, - прапанаваў Клён.
– I ўвесь час азiрацца. Плазмоiд зразумее, што мы яго заўважылi i...
– I што?
– iранiчна спытаў Радаслаў.
– Яму зробiцца сорамна i...
– I што?
– Што вы "штокаеце"? Ён пакiнё нас у спакоi.
– Значыць, ты лiчыш, што плазмоiдам, як i нам, людзям, уласцiвы такiя пачуццi, такiя эмоцыi, як сорам, страх, няўпэўненасць, адчуванне вiны?
– А чаму б i не? Iнтэлект у iх вельмi высокi. А дзе iнтэлект, вялiкi розум, там i адпаведная псiхiка. Высокаiнтэлектуальны мозг не можа належаць падонку.
– Ты генiй, Клёнiк!
– захоплена ўсклiкнула Вера.
Радаслаў Буслейка паглядзеў на падлетка са здзiўленнем i павагай, падумаў: "У чалавецтва яшчэ не ўсё страчана, калi нараджаюцца такiя акселераты".
Маленькi плазмоiд, i праўда, памiгцеў-памiгцеў з травы, з-за ствалоў тулураў i знiк, як яго не было. Затое кiламетры праз два на камянiстым пустынным плато зямлян сустрэў Аюс Першы, а разам з iм былi конь, бык i смаляна-чорны певень, якi горда сядзеў у быка на спiне.
"Мае сябры, - сказаў Аюс, - Конь Iг, бык Яр, певень Кук. Я навучыў iх разумець iсцiну".
Кароль жывёл, як i ўсе каралi, не вызначаўся асаблiвай сцiпласцю.
"Iга я знайшоў у цырку, - працягваў Аюс.
– На паўночным схiле Нябеснага Зуба ёсць арэна, якую зрабiлi Жалезныя Людзi. Там Iг танцаваў на заднiх нагах, а на шыi ў яго быў павязаны ружовы вялiзны бант. Уявiце толькi: конь - i танцуе. Замест таго каб цягнуць плуг, вазiць фурманку, iмчаць у атаку з адважным рыцарам на спiне. Бык Яр удзельнiчаў у карыдзе. Яго калолi шпагамi, а ён кiдаўся, як шалёны
– Тарэадорам быў зямлянiн?
– спытаў Клён.
"Жалезны Чалавек. Але Яр, пасля таго як я яго навучыў, ударыў бы i чалавека. Усё жывое павiнна быць роўным мiж сабой. Цi не так, людзi?"
Кароль жывёл планеты Вар Аюс Першы пiльна глядзеў на Радаслава, Веру i Клёна, чакаў адказу.
– У прынцыпе я згодзен з табой, кароль Аюс, - прамовiў нарэшце Радаслаў Буслейка.
– Але ўсё далёка не так проста, як ты мяркуеш. Калi б ты i твае падданыя цi сябры (не ведаю, як i назваць) умелi чытаць, я раiў бы вам пазнаёмiцца з кнiжкай Джорджа Оруэла, ангельца, "Жывёльны двор". Там кабан Напалеон падбухторыў свойскiх жывёл узняць паўстанне супроць свайго гаспадара-фермера.
"Яны перамаглi?" - радасна заззялi вочы ў Аюса.
– Перамаглi. Толькi перамога не прынесла iм радасцi.
"Чаму?"
– Зноў жа - не так проста адказаць.
– Некалi я прачытаю табе, кароль Аюс, гэту кнiжку, - горача ўсклiкнуў Клён Дубровiч.
– Прылячу на Вар з Зямлi i прачытаю.
"Дзякуй, хутканогi i вастравокi, - сказаў Аюс Першы.
– А зараз, зямляне, я i мае сябры просiм вас дапамагчы нам адолець Жалезных Людзей. Калi мы гэта не зробiм, яны зальюць бетонам усю планету".
– З чаго ж мы пачнем?
– у роздуме паглядзеў на конусападобную вяршыню Нябеснага Зуба Радаслаў.
Клён i Вера таксама задумалiся. Яны, вядома, вельмi хацелi зрабiць нешта добрае для дзiка, пеўня, каня i быка. Але як? Хiба можна голымi рукамi перамагчы Жалезных Людзей? З надзеяй пазiралi яны, падлетак i жанчына, на Радаслава Буслейку. Ды той, нахмурыўшыся, зацята маўчаў.
– Радаслаў Алесевiч, Радаслаўчык, у вас жа не мозг, а самы найноўшы камп'ютэр. Прашу вас - выдайце якую-небудзь iдэю, - какетлiва, з абаяльнай усмешачкай папрасiла Вера Хрысцiнюк, але ў голасе адчувалiся хваляванне i трывога. Спагадлiвая мяккая душа, яна ўжо аж да слёз перажывала з-за тых страшэнных несправядлiвасцей, якiя змушаны цярпець ад Жалезных Людзей бедныя жывёлы планеты Вар. Можна толькi здагадвацца, як яна б сябе паводзiла, калi б раней за Аюса з падобнай просьбаю звярнулiся да зямлян Жалезныя Людзi. Няма сумнення, што яна кiнулася б ратаваць няшчасных робатаў. Ва ўсiм гэтым - сакрэт (магчыма, яго нiколi не разгадаюць) Веры Хрысцiнюк, сакрэт i велiч таямнiча-пяшчотнай жаночай душы. Уславiм жа гэту душу, дзб б мы нi знаходзiлiся: на далёкiх планетах, на змрочным акiянскiм дне цi каля вечаровага цяпельца, што мiрна гарыць, патрэсквае на лужку каля Лондана або Менска.
"Спачатку мы пойдзем у Вялiкае Балота. Акрайчык яго яшчэ захаваўся", сказаў Аюс Першы, i ўсе з iм пагадзiлiся. Рушылi адразу ж - паперадзе бык Яр з пеўнем Кукам на спiне, за iмi зямляне, у ар'ергардзе Iг i Аюс.
Наўкол ляжалi маўклiвыя зялёныя пяскi. Вецер змятаў iх у невялiкiя дзюны. Дзе-нiдзе з гэтых дзюнаў тырчалi саржавелыя вострыя абломкi нейкiх металiчных канструкцый. Разы са тры памiж пяскоў траплялiся адчыненыя (у iх свiстаў вецер) люкi. Зямляне ўжо ведалi, што гэта ўваходы ў падземнае жытло плазмоiдаў. Значыць, па нейкiх прычынах жытло занядбана, пустуе i там начуюць толькi ценi i незразумелыя чалавечаму вуху шолахi.