Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Шрифт:

– Сказана ў Святым пiсаннi: "I прыйдзе агонь нябесны. I дом на дом упадзе".

Вера Хрысцiнюк раптам паклала галаву на плячо Радаславу i заплакала.

– Навошта ўсё гэта?
– праз слёзы запытала яна.

– Што?
– пагладзiў ёй валасы Буслейка.

– Агонь... Дым... Страх... Робаты... Агiдны карлiк з рацыяй... За што, за якiя грахi пакутуем мы, людзi?

– Супакойся, - пераходзячы на "ты", пачаў суцешваць Буслейка.

– Але за што такiя пакуты?

– Я ведаю, - бляднеючы сказаў Клён.

– Ты?
– адначасова здзiвiлiся Радаслаў i Вера.

– Я. Гэта расплата за стагоддзi

фальшу. Хто кiдае камень уверх, кiдае яго на сваю галаву. Гэта - бунт прыроды, якую чалавецтва заганяла ў трубы, у жалезныя клеткi, у цыстэрны, у колбы i рэактары. Мы жывем на фалынывай планеце. I нават Вялiкая Эра Плюралiзму - толькi маска, пад якой хаваецца фальш.

– Мой ты хлопчык, - усё яшчэ плачучы, пачала цалаваць Вера Клёна.

Ён адварочваўся, моршчыўся.

Раптам яны ўбачылi спартсмена. Гэта быў мужычок гадоў трыццацi пяцi сарака, гладкi, жылiсты, з вясёлым загарэлым тварам. У чырвоным спартыўным касцюме, у беласнежных кедах ён трушком бег па вулiцы i, пэўна ж, нiчога не заўважаў наўкол сябе. Рытмiчна працавала сэрца, спраўна служылi мускулы, прыемна-цёплым ручаём пульсавала па венах i капiлярах кроў.

– Вось падзiвiцеся, - нервова прыкусiў губу Клён.
– Гарыць горад, а ён сабе бяжыць, пацее, хоча жыць сто пяцьдзесят гадоў. Дрэва, пушчанскi дуб на адным месцы ўсё жыццё стаiць, а жыве i тысячу, i дзве тысячы гадоў.

Яны, асцярожлiва азiраючыся, пайшлi па Нямiзе, кiруючыся ў бок вулiцы Заслаўскай. Пахла дымам, бензiнам, гарэлай гумай. Каля перакуленага газетнага кiёска валялiся кiпы рознакаляровых часопiсаў, газет. Вецер гартаў старонкi. Блiскучымi вострымi абломкамi было рассыпана вiтрыннае шкло.

"Чаму мяне не сустрэлi ў аэрапорце мама i бацька?
– думаў Клён.
– Што здарылася? Яны ж павiнны былi ведаць аб нашым прылёце. А можа..." Але ён не дазваляў свайму разгарачанаму ўяўленню iсцi далей слова "можа", сягаць за тую трывожную мяжу, дзе жыве халодная невядомасць, дзе перакочвае свiнцовыя хвалi бязмежны акiян адчаю. "Усё будзе добра, нармальна, - прымушаў сябе думаць ён.
Проста яны не паспелi прыехаць з Чорнага Хутара. Вось зараз павернем на вулiцу Танкавую, а там - i Заслаўская".

З-за рога прадуктовага магазiна выбегла штук пятнаццаць шышкагаловiкаў. Ружовыя твары i ружовыя рукi рэзка кантраставалi з чорнай, мабыць, гумавай вопраткай. Шышкагаловiкi цягнулi панцырны агнямёт, ударылi вогненным струмянём па вокнах магазiна. Шкло гучна лопалася, плавiлася. Некалькi салдат СЦ не спяшаючыся зайшлi ў магазiн, дзе ўжо бушавала полымя, абсалютна не зважаючы на гарачыню, корпалiся там. Нарэшце зноў з'явiлiся на вулiцы i ўсе былi з трафеямi. Хто нёс маткi сасiсак, абкруцiўшыся iмi, хто - галоўку сыра або кардонную скрынку з маслам. У аднаго ў руках блiшчалi дзве бутэлькi гарэлкi. Iм, вядома ж, не патрэбна была нiякая ежа, бо адсутнiчалi страўнiк i апетыт. Але капiiсты заставалiся капiiстамi. Проста на асфальце яны селi ў кружок. Адзiн ружовай рукою зачэрпваў з кардоннай скрынкi як паболей масла, старанна размазваў яго па тварах i па жыватах сваiх таварышаў. Так яны "елi". I тут шышкагаловiкi заўважылi людзей.

– Бяжым!
– крыкнула Вера.

Але салдаты СЦ iмгненна ўскочылi на ногi, i пякучы струмень з агнямёта разрэзаў, расплавiў асфальт лiтаральна ў некалькiх сантыметрах перад ёй.

– Спакойна заставаймася на сваiх месцах, iначай яны спаляць нас, як

жмут сухой саломы, - сказаў Радаслаў.

Шышкагаловiкi шчыльна абкружылi людзей, пачалi разглядваць iх. Так дзецi разглядваюць незнаёмую цацку.

– Якiя яны страшныя, - прашаптала Вера.

Замест зубоў у роце ў шышкагаловiкаў мелiся вузкiя металiчныя пласцiнкi з мноствам дзiрачак. У iх не было павекаў i броваў, чырвоная скура на шчоках была падобна на кракадзiлавую, вiднелася ўсяго адна наздрына, i тая на самым кончыку тоўстага кароткага носа.

Шышкагаловiк, якi трымаў у руках скрынку з маслам, пастаяў-пастаяў i раптам плюхнуў жменю масла проста ў твар Клёну, пачаў размазваць.

– Адчапiся, агiдзiна!
– закрычаў Клён.

Пэўна, крык падзейнiчаў, бо шышкагаловiк, схiлiўшы галаву на левае плячо, адступiў, застыў, як каменны. Затое трое ягоных сяброў у iмгненне вока падскочылi да Буслейкi. Адзiн моцна сцiснуў стрэсаператару кiсцi рук не варухнешся, другi адкiнуў яму галаву назад, надавiўшы на нiжнюю скiвiцу, адкрыў рот; трэцi пачаў залiваць у рот стрэсаператару гарэлку. Радаслаў моршчыўся, захлiпваўся, круцiў вачамi, але нiчога не мог зрабiць. Тады Вера, iрвануўшыся да шышкагаловiка, выбiла ў яго з рук бутэльку. Тая пакацiлася, забрынчэла. Салдаты СЦ здзiўлена пазiралi на Веру.

– Уцякайма!
– крыкнуў Клён, плюючыся, абцiраючы з твару масла.

Яны што ёсць моцы пабеглi па гарачым патрэсканым асфальце, прычым адразу ж звярнулi ў прахадныя двары, бо на Нямiзе iх бы накрыў агнямёт. Усё было забiта густым едкiм дымам: дзiцячыя пляцоўкi, скверыкi, пад'езды. На клумбе з панiклымi кветкамi стаяў, як здань, магутны чорны дог, з разяўленай мокрай пашчы вывальваўся чырвоны язык. Дзяўчынка гадоў дзесяцi, што вывела сабаку на прагулку, пэўна, не магла з iм саўладаць, бо хлiпала носам i бездапаможна сцiскала ў руцэ павадок.

– Iдзi дадому. Чаго аслупянеў?
– строга сказаў Буслейка догу.

Сабака глянуў на яго, мiргнуў карычневымi вачамi, паслухмяна патрухаў у пад'езд.

– Што будзем рабiць?
– стомлена спытала Вера. Буслейка ўсмiхнуўся.

– Адзiн мудрэц казаў: "Я нiколi не думаю пра будучыню. Даволi хутка яна прыходзiць сама". А калi быць сур'ёзным, то трэба прабiрацца на вулiцу Заслаўскую - там нашага Клёна ўжо даўно зачакалiся.

Клён з удзячнасцю зiрнуў на стрэсаператара.

Яны, трымаючыся падалей ад будынкаў, з якiх адкрышвалiся, ляцелi ўнiз кавалкi цэглы i аблiцовачная плiтка, пабеглi праз дым. Спераду - Радаслаў, за iм - Вера. Клён трымаўся ў ар'ергардзе. Рабiлася горача. Пот залiваў шчокi. Раптам накрыўка каналiзацыйнага люка, якi толькi што пераскочыў Буслейка, са звонкiм грукатам адчынiлася, адвалiлася. Адтуль, з-пад зямлi, вытыркнулася доўгая ружоваскурая рука, схапiла Веру за нагу, рэзка рванула ўнiз. Усё адбылося iмгненна.

– Ой!
– крыкнула Вера, i ўжо былi толькi вiдны яе плечы, рукi i галава.

– Радаслаў! Клён! Хлопчыкi! Ратуйце!
– са слязьмi ў голасе залямантавала яна.

Буслейка з Клёнам за рукi i плечы пацягнулi яе з люка, з цяжкасцю, але выбавiлi на паверхню. Яна была басанож, прыгожыя блакiтныя кеды засталiся ў калодзежы. Калi яна ўбачыла свае ногi, то жахнулася i закрыла вочы далонямi. На нагах была ружовая, нiбы дзiцячая, скура, абсалютна такая, як у шышкагаловiкаў.

– Божа, што яны зрабiлi?
– заплакала Вера.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Охота на царя

Свечин Николай
2. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.68
рейтинг книги
Охота на царя

(не) Желанная тень его Высочества

Ловиз Мия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не) Желанная тень его Высочества

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!