Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Шрифт:
– Цi не затэмпературыў ты, сынок?
– спалохалася, жаласлiва сказала мацi.
– Зараз жа пазваню доктару Бергу. А цябе вельмi прашу - пацярпi яшчэ тры днi! Праз тры днi скончыцца каранцiн, i ўсёй сям'ёй пойдзем у цырк. Ты ж, калi вучыўся ў малодшых класах, дужа любiў яго.
Клён з непаразуменнем зiрнуў на яе, нiчога не сказаў, уздыхнуў.
– Чарлi i я згатавалi для цябе цудоўнае марожанае. Арэхавае. Са свежымi сунiцамi. Хочаш?
– падлашчвалася мацi.
А глыбокай ноччу, калi ўжо мо дзесяты раз быў успомнены Вар, калi ўсё цела было бяссонным, наструненым i гарачая падушка неаднойчы падала
– Я памятаю цябе, мы сустракалiся, - усхвалявана зашаптаў Клён.
– Ты такi прыгожы, такi яркi... Але ж СЦ перасялiлася на Вар. Чаму ты застаўся на Зямлi?
– Мне сумна, - адказаў плазмоiд, павольна кружачыся над Клёнам.
– Я нiколi не быў на Вары, i мяне там чакае самазнiшчэнне. А я ведаю, што вельмi сумна i табе. I я рашыў дапамагчы. Апранайся (толькi рабi ўсё цiха, бясшумна), i я павяду цябе.
– Куды?
– зачаравана глядзеў на плазмоiда Клён, а сам ужо нацягваў свiтэр.
– Да той жанчыны, якая знiкла i з якой ты быў на планеце Вар.
– Да Веры? Ты ведаеш, дзе знаходзiцца Вера Хрысцiнюк, i яна жывая?
– Жывая. Хутчэй апранайся.
– Але там, за дзвярыма, сядзяць робаты-вартаўнiкi. А ў дзвярах электронны замок.
– Маўчы i апранайся.
Праз лiчаныя iмгненнi яны пакiнулi пакой. Плазмоiд падплыў да дзвярэй, дакрануўся да замка, i замок мякка, бясшумна адчынiўся. У самы апошнi момант Клён шапнуў:
– Пачакай. Мне трэба ўзяць з сабой малаток.
– Навошта?
– здзiвiўся плазмоiд.
Але Клён не стаў тлумачыць, сярод слясарнага рыштунку схапiў малаток, увапхнуў у кiшэнь курткi.
Вярнiдуб з Каратыстам своечасова зрэагавалi на нечаканую атаку: узвiлiся на ўвесь свой магутны рост. Ды плазмоiд толькi чыркануўся аб iхнiя жалезныя галовы, i робаты селi на табурэты, знерухомелi.
На вулiцы бушаваў рэзкi ўсёпранiкальны вецер. Белачолы месяц мiльгаў памiж хмарамi.
– Мне падалося, што ты малатком хочаш разбiваць iлбы робатам, засмяяўся плазмоiд.
Клён нiчога не адказаў, падбег да пастамента, на якiм стаяў помнiк Чалавеку з брыльянтавым сэрцам, з нянавiсцю паглядзеў на яго. Помнiк быў зроблены з цёмна-сiняга шкла, сэрца, зiхоткае, прамянiстае, гарэла ўнутры, нават (калi даўжэй засяродзiць позiрк) пульсавала.
– Табе паставiлi помнiк, - з павагай прамовiў плазмоiд, праплыў наўкол шкляной фiгуры, дадаў: - Вельмi падобны.
Раптам Клён размахнуўся, ударыў малатком. Пырснулi шкляныя аскабалкi.
– Што ты робiш?!
– закрычаў плазмоiд. А Клён бiў i бiў, сашчамiўшы зубы i заплюшчыўшы вочы. Ляцела ва ўсе бакi, звiнела, трашчала шкло.
– Вось вам, - як закляцце, паўтараў Клён.
– Наце... Вось вам... Атрымайце...
Са шкляной фiгуры вывалiлася, выскачыла сэрца, пазвоньваючы, пакацiлася, затарахцела па асфальце. Яно аказалася звычайнай, трошкi падзалочанай бляшанкай. Клён з лютасцю пачаў таптаць яго нагамi.
– Вось вам, - цяжка дыхаючы, казаў ён.
Потым адшпурнуў малаток, сеў на краёк пастамента, заплакаў. Плазмоiд як бы з нейкiм спалохам завiс у яго над правым плячом. Шалеючы, выў вецер.
– Пойдзем да той жанчыны, -
– Дзе Вера?
– устрапянуўся, ажыў Клён.
– Вядзi!
Яны паiмчалiся праз шэры свiтальны туман - уперадзе, нiзка над зямлёй, ляцеў плазмоiд, следам за iм бег Клён. У гэтым iмклiвым руху было ягонае выратаванне, суцяшэнне, самазабыццё. Яму здавалася - спынiся вось зараз, проста прымарудзь, i адразу памрэш. Ён не ведаў, адкуль узялося такое адчуванне, але яно было, жыло ў кожнай клетцы цела. А яшчэ ён уцякаў ад сябе ранейшага, учарашняга, ад сябе наiўна-зялёнага, якi глядзеў у рот дарослым, прымаючы на веру кожнае iхняе слова. У гэтым бегу ён нанова нараджаўся. Так нараджаецца малады жытнёвы колас, выплываючы вясной з цёплай зямлi.
Яны прыпынiлiся на зарослым дрэвамi i хмызняком беразе возера Маладзёжнага.
– Дзе Вера?
– задыхана i нецярплiва спытаў Клён.
– Вось яна, - адказаў плазмоiд, з нейкай нерашучасцю наблiжаючыся да маладой лiпы, што стаяла над самай вадой.
Цёмныя хвалi нястрымным бурлiвым ланцугом iшлi з туманнага возера i клалiся каля самых каранёў лiпы, ужо трохi падмытых вадою. Трымцела зялёнае вiльготнае лiсце. Чуўся трывожны i няясны шум, у якiм была сама патаемнасць.
– Дзе ж Вера?
– са злосцю азiрнуўся Клён.
– Яна перад табой.
– Ты хочаш сказаць, што вось гэтае дрэва, гэтая лiпа i ёсць... Вера Хрысцiнюк?
– уздрыгнуў голасам, перайшоў на шэпт Клён.
– Так. Яна была ў Доме Пераўтварэнняў у доктара Метэора. Яна вельмi-вельмi прасiла, каб доктар дапамог ёй прыблiзiцца да Радаслава Буслейкi. Яна моцна кахала Радаслава i, калi ён загiнуў, не магла жыць без яго. Вельмi-вельмi прасiла Вера, i Метэор здаўся - ён ператварыў яе ў лiпу, любiмае дрэва Буслейкi. Уначы, патаемна ад людскiх вачэй, яе вывезлi з Дома Пераўтварэнняў у крытым грузавiку i пасадзiлi менавiта на гэтым месцы. Некалькi гадоў назад якраз тут упершыню ўбачыла Вера Хрысцiнюк Радаслава, якi займаўся ў вадналыжнай секцыi.
– Чалавека ператварылi ў дрэва!
– усклiкнуў уражаны Клён.
– Хiба можна такое рабiць?
– Гэта пакуль што забаронена. I доктара Метэора неўзабаве будзе дапытваць Суд Сумлення ў Доме Народаў. Нехта з персанала ўсё-ткi данёс на доктара. Але ж ты не будзеш адмаўляць той факт, што на шчаслiвай планеце Зямля ўсё яшчэ ёсць самазабойцы, якiя добраахвотна спыняюць сваё жыццё.
– Я ведаю пра такое, - згадзiўся Клён.
– Хiба магла жыць Вера, калi не стала Радаслава? Магла, але гэта была б ужо зусiм iншая жанчына, а не Вера Хрысцiнюк. Доктар Метэор доўгi час думаў над гэтай складанай, над гэтай трагiчнай праблемай i нарэшце прыйшоў да канкрэтнага яе вырашэння, якое ён назваў "трэцiм варыянтам". Як ты ведаеш, да самага апошняга часу ў Доме Пераўтварэнняў людзей, што дасягнулi шаснаццацiгадовага ўзросту, маглi на некалькi гадзiн пераўтвараць у цеплакроўных млекакормячых, у птушак i рыб, а таксама пераносiць iх у мiнулыя эпохi. "Трэцi варыянт" - новае слова ў канцэпцыi доктара Метэора. Па ўласным жаданнi чалавек можа стаць дрэвам, кветкай, iншай раслiнай. Яшчэ з грэчаскiх мiфаў вядомы юнак Нарцыс, якi зрабiўся прыгожай кветкай. Вельмi часта ператваралiся ў бярозу або калiну героi славянскiх казак. Усё гэта, вядома ж, невыпадкова. Але ў "трэцяга варыянта" маецца iстотны недахоп.