Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Шрифт:

Ён зрабiў выгляд, што нешта ўважлiва разглядвае пад шахматным столiкам.

– Усё робiцца для твайго шчасця, сын, - цвёрда прамовiў Гай Дубровiч i выйшаў з пакоя.

– Сынок, не крыўдуй на нас, але доктар Берг (у нас зараз новы сямейны доктар) параiў, каб ты дзён дзесяць пабыў дома. Аказваецца, вiрус з планеты Вар не выдумка, - хвалюючыся, страшэнна перажываючы, умольна зiрнула на сына Бярозка.

– Хочаце дамiно? Будзе вам дамiно, - быццам не пачуўшы яе слоў, бадзёра i нахабнавата рагатнуў Клён i, звярнуўшыся да робатаў, крутнуў пальцам каля скронi.
– Як у вас наконт iнтэлекту, хлопчыкi?

– Норма, - сiнхронна выгукнулi тыя.

– Малайцы, - пахвалiў ён iх i нават не зiрнуў на мацi.

Бярозка, учарнелая ад крыўды i ўласнай бездапаможнасцi, хвiлiнку пастаяла пасярод пакоя, уздыхнула i цiха зачынiла за сабой дзверы. А на сына, на Клёна, быццам наплыў-навалiўся нейкi вясёлы, на мяжы з iстэрыкай, шал.

– Хто з вас Каратыст?
– гучна ляпаючы костачкамi дамiно, амаль крычаў Клён.
– Ты? Цi, можа, ты? Вы падобныя, як дзве жалезныя каструлi. А мой бацечка, значыцца, Абаронца Робатаў? Ха-ха. А цi ведаеце вы, каструлi, што ўсе мы: i я, i вы, i нават Абаронца Робатаў жывем на фальшывай планеце? Не ведаеце? Дык я вам трохi

прапаласкаю мазгi, прабачце, клемы. Згода? Слухайце. Мы носiмся з ВЭП, як некалi барадатыя i вусатыя, а ў дадатак безбародыя, бязвусыя i абсалютна лысыя, адным словам, розныя мудрацы насiлiся з камунiзмам. Курыца не знесла нiводнага яйка, а кудахтання было на ўвесь свет. Разумееце?

Робаты, пазiраючы на Клёна, сiнхронна кiвалi галовамi. Аднак калi ён, тэмпераментна захапiўшыся сваiм маналогам, памкнуўся ўстаць з-за стала, адзiн робат балюча прыцiснуў яму нагу, другi паклаў на плячо цяжкую ўчэпiстую руку.

– Пiльнуеце?
– пагардлiва ўсмiхнуўся Клён.
– Сабачая ў вас, хлопчыкi, служба. Думаеце, уцяку, збягу? А я б i хацеў збегчы адсюль. Напрыклад, на Марс, на Вар. Там Аюс жыве, кароль жывёл. Не чулi пра такога? Ды адкуль вам пачуць.

– Гавары цiшэй, - раптам сказаў Вярнiдуб. Ён адрознiваўся ад Каратыста жалезнай трохкутнай заклёпкай на левым калене. У Каратыста якраз на гэтым самым месцы была медная заклёпка.

Клён здзiўлена паглядзеў на яго.

– Гавары цiшэй, - зноў сказаў Вярнiдуб.

– А костачкамi дамiно стукаць можна?
– падкалоў робата Клён.

– Костачкамi можна стукаць моцна, а гаварыць трэба цiха, - паважна растлумачыў Вярнiдуб.

– Тады, як кажуць амерыканцы, о'кэй, - ляпнуў што ёсць моцы па стале Клён.
– Пуста - пуста, хлопчыкi.

Але як ён нi стараўся дэманстраваць усiм, у тым лiку i робатам, сваю незалежнасць, узмужнеласць, на сэрцы былi разгубленасць i трывога. Ён адчуваў, што вельмi змянiўся за той час, якi правёў на Вары. Смерць Буслейкi, таямнiчае знiкненне Веры Хрысцiнюк толькi пашырылi трэшчыну, што з'явiлася мiж iм i бацькамi, настаўнiкамi, сябрамi. Ён вярнуўся з Вара новым чалавекам, зiрнуў на Зямлю i зямлян новымi вачамi i шмат у чым расчараваўся. Вялiкая Эра Плюралiзму, расхваленая ў школьных падручнiках i доктарскiх дысертацыях, у кнiгах i кiнафiльмах, у песнях i нават у дзiцячых лiчылках, бачылася незварушнай цяжкай пiрамiдай, мастадонтам, якi пад пяшчотнай беласнежнай поўсцю, пад саладжавым мурлыканнем хавае сталёвыя чорныя кiпцюры. "Чаго мне не хапае?
– пакутлiва думаў Клён.
– Што змянiлася ўва мне i чаму змянiлася? Бацька i мацi любяць мяне, любяць як свайго адзiнага сына. Я гэта бачу, гэтага нельга не ўбачыць. Чаму ж я сам разлюбiў iх (не, не разлюбiў, занадта катэгарычна рабiць такiя высновы), чаму я заўважыў, пачаў заўважаць iхнюю паўсядзённую, хай сабе дробную, ману, iхнюю пастаянную раздвоенасць?" Калiсьцi яшчэ зусiм кволым хлапчанём ён вычытаў у "Бiблii для ўсiх", што Багародзiца мяняе колер сваiх вачэй, мяняе ў залежнасцi ад таго, якi чалавек стаiць перад ёй, звяртаецца да яе. Калi чалавек сiнявокi - яна сiнявокая, калi чарнавокi - чарнавокая. Памятаецца, як гэта ўразiла, ашаламiла, прымусiла горача забiцца сэрца. З таго часу Божая Мацi зрабiлася вышэйшай мерай духоўнасцi, iдэалам, да якога няспынна хацелася iмкнуцца. А Вялiкая Эра Плюралiзму пачала бачыцца яму, асаблiва пасля вяртання з планеты Вар, са сталёвымi ўпэўнена-халоднымi вачамi i заўсёды глядзела на людзей, што абагаўлялi яе, зверху ўнiз.

Робаты, стамiўшы Клёна, i самi стамiўшыся гуляць у бясконцае дамiно, выходзiлi з пакоя. Было чутно, як топчуцца яны ў прыхожай, як тоненька рыпiць дубовы паркет пад жалезнымi нагамi. Потым наступала цiшыня, i Клён уключаў радыёпрыёмнiк або тэлевiзар. Лiлася задумлiвая музыка, мiльгалi прыгожыя пейзажы, людскiя твары, але ўсё гэта адбывалася як бы па-за свядомасцю. Мозг адмаўляўся ўспрымаць нават самую мiзэрную iнфармацыю.

Недзе на шосты або сёмы дзень свайго "хатняга арышту" Клён цяжка, хваравiта заснуў i ўбачыў жахлiвы сон. Прымроiлася яму, што знаходзiцца ён у каменнай, халоднай як лёд турме, у камеры смертнiкаў. Праз ноч, роўна праз восем гадзiн, яго пазбавяць жыцця - павесяць, расстраляюць, а можа, спаляць на агнi. Ён стаiць па пахi ў чырванаватай вадзе, не можа прысесцi, не можа заплюшчыць вачэй, бо разумее, што адразу ж засне, упадзе ў ваду i захлынецца. "За што мяне хочуць забiць?" - пытае ён у самога сябе i не знаходзiць адказу. Шэрыя мокрыя сцены цiснуць з чатырох бакоў. Шэрая мокрая столь вiсiць над галавой. Яна ўся ў трэшчынах i, калi пiльна прыгледзецца, трэшчыны гэтыя сплятаюцца ў выяву чалавечага чэрапа. "Дзе я буду спаць? Не магу ж я цалюткую ноч прастаяць на нагах", - цьмяна варушыцца думка. Раптам у густой цiшынi гулка грымяць дванаццаць адрывiстых удараў. Гэта, як здагадваецца Клён, б'юць куранты на Спаскай вежы Маскоўскага Крамля. Адразу ж з глухiм ракатаннем, з сытым прыцмокваннем сплывае праз каналiзацыйны люк у падлозе камеры вада, агольваюцца брудныя сцены, адна са сцен з рэзкiм iржавым ляскатам расчыняецца, i, падвешаная на ланцугах, у камеру ўплывае чорная труна, замiрае каля самых Клёнавых ног. "Кладзiся спаць. Гэта - твой ложак", - гучыць нечы цiхi, але ўладны голас. Клён, не раздумваючы, не вагаючыся, кладзецца ў чорную труну, бо сон як камень сцiскае цела. Ды з дрыготкасцю ў кожнай жылцы ён адчувае пад сабой нешта мяккае, жывое. "Злезь, а то раздушыш!" - крычыць нябачны ў змроку чалавек i адштурхоўвае Клёна халоднымi рукамi. Нiбы корак з бутэлькi, вылятае Клён з труны. А чалавек бадзёра ўзнiмаецца, робiць некалькi энергiчных фiзкультурных практыкаванняў, весела гаворыць: "Вы хто, таварыш? Давайце знаёмiцца. Я - Лаўрэнцiй Берыя".
– "Той самы?" - спуджана адступае да слiзкай сцяны Клён. На ўроках Гiстарычнай Праўды ў гiмназii ён вывучаў лёс гэтага чалавека. "Чырвоны Кат", - са страхам i агiдай шэпча Клён. Берыя, не зважаючы на непрыемнае ўражанне ад свайго з'яўлення, усмiхаецца, працiрае белай насоўкай пенснэ, потым рэзкiм рыўком расшпiльвае "маланку" на сваiх грудзях. Але расшпiльваецца не куртка колеру хакi, расшпiльваецца ягоная валасатая смуглая скура. Знутры сябе, як з шафы, Чырвоны Кат дастае чалавека, ставiць побач з сабой. "Яжоў", - сцiпла знаёмiцца з Клёнам чалавек. Ён шчуплейшы за Берыю, меншая матрошка. Не паспявае Клён здзiвiцца, як Яжоў гэткiм жа самым чынам расшморгвае ўласную грудзiну, вымае з сябе яшчэ аднаго, ужо зусiм дробнага, чалавечка. "Ягода", - пачцiва раскланьваецца чалавечак. Уся гэта тройца садзiцца наўкол Клёна проста

на падлогу, брудную i смярдзючую. "Мы старалiся, - плачуць, матаюць галовамi яны, - мы так працавалi. Мы будавалi для вас, будучых пакаленняў, камунiзм. Думаеш, добра выцягваць у брата з жывата кiшкi, рэзаць рамянi з братавай спiны? Скажы нам, скажы шчыра - ты шчаслiвы? I яшчэ скажы - прыносяць дзецi кветкi да нашых магiл i помнiкаў?" Клён маўчыць, спалохана глядзiць у iхнiя блiскучыя ад слёз вочы. "Не адказвае", - паныла ўздыхае Чырвоны Кат. Потым абводзiць мутным расслабленым позiркам сваiх паплечнiкаў, гаворыць iм: "Таварышы, мы ўжо восем дзён не елi. Што мы будзем есцi сёння?" Усе яны, трое, не адрываючы вачэй ад Клёна, павольна-павольна ўзнiмаюцца з падлогi, дастаючы з кiшэняў куртак iржавыя нажы i вiдэльцы...

Баючыся такiх хiмерных вiдовiшчаў, Клён, каб не заснуць, амаль усе ночы глядзеў тэлевiзар, глядзеў аж да знямогi. I вось аднойчы ў бясконцай плынi тэлевiзiйных перадач яго напаткала перадача пад няхiтрай назвай "Рэпартаж з менскага заапарку".

– Якi цудоўны наш заапарк, - натхнёна казаў, ледзь не дэкламаваў тэлерэпарцёр.
– О не - гэта не турма для жывёл, не халодная жалезная пастка. Тут не ўбачыш агароджы, грубага плота або глыбознай ахоўнай канавы. Толькi аксамiтна-зялёныя купкi дрэў i роўныя акуратныя шнуркi кустоў. Тут вольны звер сябруе з вольным чалавекам. I гэта правiльна, гэта вельмi здорава, паважаныя спадары. Прыходзьце сюды, прыводзьце з сабой дзяцей, i вы адчуеце сябе часцiнкай вечнай несмяротнай прыроды. Вунь грацыёзна прабег стравус. Вунь задумлiва стаiць двухгорбы вярблюд-бактрыян. Вiтанне табе, карабель пустынi! А вось я падыходжу, вось я ўжо стаю амаль побач з галоўнай сенсацыяй сёлетняга сезону - прыгожым магутным дзiком па мянушцы Аюс Першы.

Клён, якi ляжаў дагэтуль з заплюшчанымi вачамi, кулём зляцеў, звалiўся з канапы, прылiп да экрана. Так, гэта быў ён, Аюс. Гордая пастава, упэўнены смелы позiрк.

– Гэта не зусiм звычайны дзiк, - працягваў мiж тым тэлерэпарцёр, аж захлiпваючыся ад навiн, што распiралi яго, iмкнучыся як найхутчэй падзялiцца iмi з гледачамi.
– Па-першае, ён жыве ў гэтым заапарку i наогул на Зямлi ўсяго толькi няпоўны месяц. Ён, паважаныя спадары, ураджэнец далёкай таямнiчай планеты Вар. Так, гэта не мая выдумка, гэта праўда, праўда найвышэйшай пробы. Прыгажуна Аюса падараваў заапарку палкоўнiк-герой Хвалiбог, вярнуўшыся з вялiкiм трыумфам з планеты Вар. Па-другое, тэлерэпарцёр пазмоўнiцку прыцiшыў голас, - ходзяць чуткi, што Аюс Першы, верце не верце, умее гаварыць. Ходзяць чуткi, што на сваёй планеце ён быў каралём жывёл. Адкуль такiя чуткi, спытаеце вы? Адказваю, як на споведзi. Вера Хрысцiнюк, тая самая, што лётала на Вар i зусiм нядаўна пры таямнiчых нявысветленых абставiнах знiкла, расказвала тут, у заапарку, аб усiм гэтым па прэс-канферэнцыi. Даю запiс яе выступлення.

Клён пачуў усхваляваны Верын голас.

"Ён, кароль жывёл планеты Вар Аюс Першы, умее гаварыць. Не здзiўляйцеся, я напачатку сама не верыла ў такое. Ён вельмi разумны. У яго, зноў не здзiўляйцеся, амаль чалавечы iнтэлект. Чаму ён тут, на Зямлi, не сказаў нi слова? Цяжка меркаваць. Але пастаўце сябе на яго месца..."

"На месца дзiка?" - перабiў Веру нейкi iранiчны журналiст.

"Пастаўце сябе на яго месца, - як не пачуўшы з'едлiвай рэплiкi, казала далей Вера.
– Стрэсавыя ўмовы... Касмiчны пералёт... Людское акружэнне... Чужая, абсалютна незнаёмая планета... Тут не толькi страцiць мову, тут звар'яцець можна".

"Карэспандэнт газеты "Крывiцкi шлях" Iвановiч. I ўсё-ткi, спадарыня Вера, чаму, на вашу думку, гэты дзiк, гэты кароль жывёл згубiў у нас на Зямлi сваё, я б сказаў, надзвычайнае невераемнае ўменне?"

"Я не бiёлаг, - пасля некаторай паўзы цiха прамовiла Вера, - але, мне здаецца, тут справа нават не ў бiялогii. Ён умеў гаварыць, бо я сама з iм гаварыла. Ён гаварыў вачамi. Не здзiўляйцеся - я i мае сябры цудоўна разумелi яго. Наконт таго, чаму гэты незвычайны дзiк анямеў, я хачу выказаць думку, якая можа вам не спадабацца. Я лiчу, што вiной усяму сама планета Зямля, зямная атмасфера i мы, людзi. Прашу не перабiваць мяне. Так, мы стварылi ВЭП, мы ганарымся гэтым. Але цэлыя акiяны адмоўнай энергii акружаюць нас. Не перабiвайце мяне, бо гэта праўда. Нездарма Клён Дубровiч, цудоўны хлопчык, якому я шлю прывiтанне, калi ён мяне зараз чуе, сказаў пра Зямлю, пра нашу з вамi Зямлю: "Фалыдывая планета". Колькi яшчэ на ёй няшчырасцi, хлуснi!"

"А вы, аказваецца, не патрыётка, - загулi, як галодныя пчолы, пакрыўджаныя такiмi словамi журналiсты.
– Мы чакалi ад вас большай павагi да Зямлi, калыскi чалавецтва. Палёт на Вар (прабачце, паважаная спадарыня) не даў вам вялiкай карысцi, абгаворваць свой дом, прабачце, проста непрыгожа". "Але гэта праўда", - упарта вяла сваё Вера. Клён выключыў тэлевiзар. Сэрца горача бiлася ў грудзях. Толькi што ён чуў Верын голас, бачыў Аюса. Успамiн аб днях, праведзеных разам з iмi на планеце Вар, нахлынуў на яго, як вясновы грымучы лiвень. Там было небяспечна, было цяжка, часам нявыкрутна, ды гартавалася, аж звiнела душа, мудрэў розум, рабiлiся вiдушчымi вочы. Тое, што Вера Хрысцiнюк, таксама як i ён, убачыла Зямлю iнакшай, было, вядома ж, невыпадковым. Быццам адначасова працёрлi яна i ён мутнае ад пылу i сажы аконнае шкло, глянулi на белы свет i жахнулiся - замест вясёлых добразычлiвых людзей снуюць туды-сюды нейкiя халодныя манекены, замест яркiх кветак тлуста блiшчаць плямы фарбы, разлiтай у скверах i лугах, i ўсюды хiтры разлiк, насмешка над суседам, i пустое бяззорнае неба вiсiць над галавой, i фалын у словах i дзеяннях. Правiльна сказаў аднойчы бацька: "Мы такiя - стагоддзе ставiм помнiкi, потым цэлае стагоддзе крышым iх, разбiваем". Як бы хацелася зараз убачыць Веру! Але дзе яна, што з ёй? А вось Аюс - у заапарку. Мудрага караля жывёл зрабiлi жывой лялькай для дзятвы i разявакаў. I, пэўна ж, смяюцца, залiваюцца - "гэта той самы дзiк, што ўмеў, ды развучыўся гаварыць". Трэба выручаць Аюса! Трэба неадкладна вызвалiць яго з праклятага заапарка, выпусцiць у лес, у балота, абы падалей ад усёй шумлiвай хеўры звышгалавiстых вучоных i звышплюралiстычных журналiстаў. Клён аж затрымцеў ад такога свайго рашэння, аж трасянуў рукамi i прышчоўкнуў пальцамi. Толькi як зрабiць гэта? Ён жа й сам, як той Аюс, зачынены, праўда, не ў вальеры, а ва ўласным пакоi. Няхай не хлусiць журналiст - у заапарку i сапраўды ўсюды зялёныя лужкi, кусцiкi, воля, прастора, гуляй дзе хочаш, але толькi падыдзе звер да загадзя абумоўленай рысы, якую нельга пераступаць, як з зямлi са скрыгатам выскоквае крацiстая жалезная сцяна. Яны - Аюс i Клён палонныя, палонныя на самай шчаслiвай планеце. Некалькi дзён Клён хадзiў як сам не свой. Адна думка гняла яго - як вырвацца з дому i як вызвалiць Аюса?

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Блуждающие огни

Панченко Андрей Алексеевич
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI