Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Часовы прыпынак
Шрифт:

– Якая нудота! Ехаць у гатэль, каб а пятай гадзiне ранiцы ўставаць! Гэта жудасць!.. Што вы збiраецеся рабiць?

– О! На маё шчасце, мадам, у мяне ёсць прыяцель, якi жыве i працуе тут у аэрапорце. Машыну сваю я пакiнуў у яго ў гаражы. Я вазьму машыну i вярнуся дадому.

Праз хвiлiну ён дадаў:

– Не, лепш iначай... Я скарыстаю гэту затрымку, каб паездзiць па горадзе... Я - арганны майстар i мушу час ад часу правяраць якасць маiх iнструментаў у некаторых лонданскiх цэрквах... I вось нечаканая магчымасць

наведаць дзве альбо тры.

– Вы можаце заходзiць у цэрквы ўночы?

Ён засмяяўся i дастаў з кiшэнi вялiкае вясло ключоў.

– Ну так! Уночы зручней за ўсё выпрабоўваць клавiшы i трубы. Цiха, нiкога не турбуеш...

– Вы iграеце самi?

– Стараюся.

– Гэта, мабыць, вельмi добра: арганныя канцэрты ў адзiноце i змроку.

– Добра? Не ведаю. Хоць я i люблю царкоўную музыку, арганiст з мяне няважны. Але тое, што музыка дае мне шмат асалоды, чыстая праўда.

Ён падумаў хвiлiну, потым сказаў:

– Ведаеце што, мадам, я хачу прапанаваць вам нешта незвычайнае... Бачымся мы ўпершыню, i права на ваша давер'е ў мяне няма... Тым не менш, калi ў вас ёсць жаданне мяне суправаджаць, я б мог вас завезцi туды i даставiць назад. Я ўпэўнены, што вы таксама iграеце.

– Iграю. А вы з чаго ўзялi?

– Вы прыгожая, як натхнёная мара артыста. Памылiцца тут нельга.

Павiнна прызнацца, камплiмент гэты мяне крануў. Штосьцi надзвычай аўтарытэтнае было ў гэтым чалавеку. Я ведала, што блукаць па Лондане сярод ночы з незнаёмым - справа рызыкоўная. Мала што магло здарыцца. Але мне i ў галаву не прыходзiла яму адмовiць.

– Паедзем, - сказала я.
– А куды я дзену чамадан?

– Здадзiм яго разам з маiм у багажную камеру.

Я не змагу назваць нi тых трох цэркваў, у якiх мы пабывалi ў гэтую ноч, нi таго, што iграў на арганах мой таямнiчы спадарожнiк. Помню, як падымалася з яго дапамогай па крутых, вiтых лесвiцах, як месячнае праменне лiлося праз высокiя вокны, i цудоўную, велiчную музыку. Я пазнавала мелодыi Баха, Фарэ, Гендэля, але, часцей за ўсё, мой праваднiк iмправiзаваў. I тады яно ўзрушвала, брала за сэрца, быццам я чула бурную споведзь усхваляванай душы. Потым пераход да тонаў мяккiх, нябесных, поўных любвi i ласкi.

Ап'янеўшы ад гукаў, я запытала iмя вялiкага музыканта. Яго звалi Пiтэр Дэн.

– Вас чакае слава. Вы - генiй, - гаварыла я.

– Якi я генiй! Ноч i познi час стварылi вам iлюзiю. Я пасрэдны выканаўца. Але мяне натхняе вера i... ваша прысутнасць, на гэты раз.

Гэта яго заява не здзiвiла мяне i не абразiла. Пiтэр Дэн быў адной з тых асоб, з якiмi зблiжаешся хутка i лёгка. Ён быў з iншага свету, далёкi ад марнасцi зямное. Калi наведванне трох цэркваў закончылася, ён сказаў без усякай хiтрасцi:

– Цяпер каля дванаццацi. Вы не супраць таго, каб прабыць у мяне гадзiны тры-чатыры, якiя мы павiнны перачакаць? Я згатую амлет, ёсць фрукты...

Заўтра ранiцай работнiца прыбярэ.

Я адчула сябе шчаслiвай, i, я ад вас не таю нiчога, а таму прызнаюся, ва мне абудзiлася няпэўная надзея, што гэты вечар даў пачатак сапраўднаму каханню. Пачуццi жанчыны ў большай ступенi залежаць ад яе ўражанняў, чым пачуццi мужчын. Гэта чароўная музыка, гэта ноч, поўная паэзii i гармонii, гэта моцная i пяшчотная рука, што падтрымлiвала мяне ў змроку, - усё спрыяла наплыву няясных жаданняў. I каб мой спадарожнiк захацеў, я б не вызвалiлася з яго ўлады... Такая мая натура.

Яго пакойчык, завалены кнiгамi, пафарбаваны ў стэрыльны белы колер з чорнай палоскай наверсе, мне спадабаўся. Адразу ж я адчула сябе, як дома, скiнула капялюш i палiто i намерылася iсцi памагаць яму гатаваць вячэру ў яго малюсенькай кухнi, але ён адмовiўся:

– Не трэба, я сам. Вазьмiце кнiгу. Гэта нядоўга, я зараз вярнуся.

Я выбрала "Санеты" Шэкспiра i паспела прачытаць з iх тры, змест якiх вельмi адпавядаў майму настрою.

Увайшоў Пiтэр, паставiў перада мной столiк, заслаў яго абрусiкам i падаў мне ўсё, што меў.

– Прыгатавана цудоўна, - кажу яму, - ем з апетытам. Прагаладалася. Вы на рэдкасць здольны чалавек. Вы так добра ўсё робiце. Шчаслiвая тая жанчына, што падзелiць з вамi жыццё.

– Нiякая жанчына не падзелiць са мной жыцця... Расказвайце пра сябе, гэта цiкавей. Вы, вядома, францужанка? Адбываеце ў Амерыку?

– Так. Выходжу замуж за амерыканца.

Ён успрыняў гэта спакойна.

– Вы яго любiце?

– Я павiнна яго любiць, паколькi вырашыла быць з iм разам да канца маiх дзён.

– Гэта яшчэ не довад, - сказаў ён.
– Бываюць шлюбы, да якiх коцяцца павольна, нячутна, без асаблiвага жадання. I раптам пападаюць у палон абавязкаў. Адступiць не хапае адвагi. I жыццё сапсавана. Але ў мяне няма падстаў гаварыць вам такiя сумныя рэчы, я ж не ведаю вашага выбару. Не верыцца, каб жанчына вашага ўзроўню магла памылiцца. Адзiнае, што мяне дзiвiць...

Ён спынiўся.

– Гаварыце... Не бойцеся мяне пакрыўдзiць. Зрок у мяне востры... Я хачу сказаць, што ўмею глядзець на свае ўчынкi збоку i крытыкаваць iх.

– Ну добра!
– прамовiў ён.
– Мяне дзiвiць не тое, што вам спадабаўся амерыканец (сярод iх ёсць выдатныя людзi, ёсць вельмi прывабныя), а тое, што вы згадзiлiся правесцi з iм у яго краiне ўсё сваё жыццё... Там дык вы, напэўна, адкрыеце "новы свет", вартасцi якога будуць чужыя вам... Ангельскiя звычаi i забабоны... Хоць, можа, ваш жанiх сам па сабе такi дасканалы, што вы не прыдасце нiякага значэння асяродзiшчу, у якiм будзеце жыць.

Я на хвiлiну задумалася. Мне здавалася, я не ведаю чаму, што ўсё, што я раскажу Пiтэру Дэну, надзвычайна важна i трэба, каб я перакладала яму свае думкi дакладна, з усiмi адценнямi.

Поделиться:
Популярные книги

Метатель. Книга 7

Тарасов Ник
7. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 7

Вернуть Боярство 3

Мамаев Максим
3. Пепел
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Вернуть Боярство 3

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Развод с генералом драконов

Солт Елена
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Развод с генералом драконов

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Своя правда

Шебалин Дмитрий Васильевич
2. Чужие интересы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Своя правда