Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Часовы прыпынак
Шрифт:

– Гэтае нешта - адмаўленне, - растлумачыў ён.
– Той, хто для сябе не дамагаецца таго, што людзi называюць "шчасцем", магчыма, здольны палюбiць другiх па-сапраўднаму i праз гэта знайсцi iншую форму шчасця.

I тады, учынак смелы i крыху шалёны, я схапiла яго за рукi i сказала:

– А чаму б вам, Пiтэр Дэн, не ўзяць сваёй часцiны сапраўднага шчасця? Я ж таксама вас амаль не ведаю, аднак, мне здаецца, вы iменна той чалавек, якога я ўвесь час падсвядома шукала.

– Гэта - iлюзiя... У рэальнасцi я зусiм не такi, я вы сабе ўяўляеце. Нiводнай жанчыне я

не буду нi мужам, нi каханкам. Я жыву занадта ў сабе. Я не вытрымаю, каб з ранiцы да вечара, з вечара да ранiцы пры мне знаходзiлася жанчына, якая кожную хвiлiну патрабуе ад мяне ўвагi i мае на гэта права.

– Увага была б узаемнай.

– Безумоўна, але мне яна не патрэбна.

– Вы адчуваеце, што ў вас хопiць сiлы, каб змагацца.

– Больш дакладна, я адчуваю, што ў мяне хопiць сiлы, каб змагацца ў жыццi разам з усiмi людзьмi добрай волi... працаваць разам з iмi, каб зрабiць свет больш мiрным i шчаслiвейшым... цi хоць паспрабаваць зрабiць яго такiм.

– Можа, было б не так гэта цяжка, каб вам памагала сяброўка. Вядома, яна павiнна верыць у тое, што вас натхняе. Але калi яна вас любiць...

– Гэтага мала. Я ведаў жанчын, якiя, закахаўшыся, як самнамбулы, iшлi за любiмым чалавекам. Потым, прачнуўшыся, з жахам заўважалi, што стаяць над прадоннем i могуць упасцi. I тады ў iх з'яўлялася адзiная мэта: хутчэй спусцiцца ўнiз на роўную дарожку звычайнага жыцця... Мужчына, кахаючы такую жанчыну, спускаўся таксама. Пасля чаго, як гаворыцца, яны засноўвалi сямейны ачаг... Воiн складваў зброю.

– Вы хочаце змагацца адзiн?

Ён далiкатна абняў мяне:

– Мне вельмi балюча выказваць, але гэта праўда... Я хачу змагацца адзiн.

Я ўздыхнула:

– Шкада! Я гатова была дзеля вас адмовiцца ад Джэка.

– Лепш адмовiцца i ад яго i ад мяне.

– Чаму?

– Каб застацца сабой.

Я надзела капялюш перад люстэркам. Пiтэр падаў мне палiто.

Правiльна, - сказаў ён, - трэба ехаць. Аэрапорт далёка адгэтуль, i лепш, калi мы прыбудзем раней, чым пасажыры аўтобуса.

Ён патушыў у кухнi лямпу i, перад тым як выйсцi, не стрымаўся i па-брацку абняў мяне. Я не супрацiўлялася, мне было прыемна адчуваць яго сiлу i ўладу. Але ён хутка адпусцiў мяне, адчынiў дзверы i выйшаў следам за мной.

На вулiцы нас чакала яго невялiчкая машына, i я села з iм побач, не сказаўшы нi слова.

Iшоў дождж, i вулiцы начнога Лондана танулi ў змроку i смутку. Праз хвiлiну Пiтэр загаварыў. Ён мне апiсаў людзей, што жывуць у гэтых дробных домiках стандартнай будоўлi, iх аднастайны побыт, убогiя радасцi i сцiплыя надзеi. Яго ўяўленне было на дзiва вобразным. Ён мог бы стаць вялiкiм раманiстам.

Потым мы апынулiся ў заводскiм прадмесцi. Мой спадарожнiк змоўк. Я моцна задумалася... Думала аб заўтрашнiм днi, аб сваiм прыездзе ў Ню-Ёрк, пра Джэка, якi, напэўна, пасля гэтай незабыўнай ночы мне будзе здавацца чужым i трошкi смешным. Раптам я сказала рашуча:

– Стойце, Пiтэр!

Ён рэзка затармазiў i запытаў:

– Што такое? Вам нядобра?.. Цi, можа, у мяне што забылi?

– Не. А толькi я не хачу ехаць у

Ню-Ёрк... Я не хачу яшчэ раз выходзiць замуж.

– Што?

– Я перадумала. Вы мне раскрылi вочы. Вы мне сказалi, што ў жыццi бываюць моманты, калi рашаецца ўсё, i надоўга... У мяне якраз такi момант... Я перадумала. Я не выйду замуж за Джэка Паркера.

– Вы ўскладаеце на мяне страшэнную адказнасць. Мне здаецца, я вам даў добрую параду. Але я магу памылiцца.

– Вы не можаце памылiцца. I асаблiва я не магу памылiцца. Я цяпер ясна бачу, што збiралася зрабiць глупства. Я не паеду.

– Дзякуй богу!
– павесялеў ён.
– Гэта вам збавенне. Iначай, папалi б у бяду. А вам не боязна вяртацца ў Парыж, даваць тлумачэннi?..

– А чаго баяцца? Мае бацькi i сябры не хацелi, каб я ехала. Яны лiчылi гэта капрызам i будуць рады, што я вярнулася.

– А мiстэр Паркер?

– Джэк паходзiць засмучаны колькi дзён цi колькi гадзiн... Пабалiць крыху ўшчэмленае самалюбства, але ён скажа сабе, што вельмi цяжка жыць з такой наравiстай жанчынай, i ўцешыць сябе тым, што развод адбыўся да шлюбу, а не пасля... Трэба толькi паслаць яму зараз жа тэлеграму, каб заўтра не шукаў мяне дарэмна.

Пiтэр уключыў матор.

– Што будзем рабiць?
– запытаў ён.

– Паедзем на аэрадром. Ваш самалёт вас чакае. А я сяду на другi, вярнуся ў Францыю. Скончыўся сон.

– Сон быў прыгожы.

– Але без вынiкаў.

Прыехаўшы ў аэрапорт, я зайшла на тэлеграф i напiсала тэлеграму Джэку: "Прыйшла да вываду шлюб неразумны кропка шкадую бо моцна люблю вас але не змагу жыць у чужым далёкiм краi кропка лепей незалежнасць кропка пасылаю нескарыстаны бiлет апраўдаць выдаткi кропка прывiтанне Марцэла".

Я перачытала i замест "жыць у чужым далёкiм краi" напiсала "жыць на чужыне". I ясна, i карацей.

Пакуль я складала тэлеграму, Пiтэр высвятляў, калi адправяць яго самалёт. Вярнуўшыся, ён сказаў:

– Усё - як мае быць цi лепш, нядобра ўсё: матор наладзiлi. Я вылечу праз дваццаць хвiлiн. Вам давядзецца чакаць да сямi гадзiн. Мне непрыемна пакiдаць вас адну. Хочаце, я куплю вам кнiжку?

– Не, - адказала я.
– У мяне ёсць над чым падумаць.

– Вы ўпэўнены, што не будзеце шкадаваць? Яшчэ ёсць час, але, паслаўшы ўведамленне, позна будзе перайначваць.

Не прамовiўшы нi слова, я падала тэкст тэлеграмы чыноўнiку.

– Звычайная?
– запытаў той.

– Спешная.

Потым я ўзяла Пiтэра пад руку.

– Дарагi Пiтэр, у мяне такое ўражанне, нiбы я праводжу да самалёта свайго самага блiзкага друга.

Я не змагу паўтарыць вам усяго, што ён мне гаварыў у гэтыя апошнiя дваццаць хвiлiн. Ён вызначыў некалькi важнейшых жыццёвых правiл. Вы не раз казалi мне, што ў мяне ёсць чалавечнасць, што я верная сяброўка i не ўмею хлусiць. Калi хоць частка гэтых добрых якасцей спраўдзiлася ва мне, я найбольш абавязана Пiтэру. Нарэшце ў дынамiк абвясцiлi: "Пасажыры да Ню-Ёрка. Рэйс шэсцьсот трыццаць два..." Я праводзiла Пiтэра да выхаду. Абняла яго там i моцна, ад душы, пацалавала. Больш мы нiколi не бачылiся.

Поделиться:
Популярные книги

Отличница для ректора. Запретная магия

Воронцова Александра
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отличница для ректора. Запретная магия

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха