Часовы прыпынак

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Часовы прыпынак

Часовы прыпынак
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Андрэ Маруа

ЧАСОВЫ ПРЫПЫНАК

– Самае дзiўнаё здарэнне ў маiм жыццi?
– запытала яна.
– Вы паставiлi мяне ў тупiк. У маiм жыццi было шмат усякiх здарэнняў i прыгод.

– I, мабыць, яшчэ будуць.

– О не! Я старэю, не лятаю арлом пад нябёсамi... Iначай кажучы, мне патрэбен спакой... Мяне цалкам задавальняе, калi я вечарам застаюся адна i магу перачытаць даўнейшыя лiсты альбо паслухаць пласцiнку.

– Быць не можа, каб ад вас адвярнулiся кавалеры... Ваш твар захаваў усю сваю прыгажосць, а сляды багатага вопыту i, магчыма, перажытых пакут нават надаюць яму нешта ўзвышанае... Гэта

чаруе, прываблiвае...

– Ласкавае слова прыемна чуць... Так, у мяне яшчэ ёсць паклоннiкi. Але бяда ў тым, што я iм не веру. На жаль, я надта добра ведаю людзей: пакуль дабiваюцца, гараць як агонь, потым абыякавасць... альбо рэўнасць. I я сабе кажу: нашто мне яшчэ раз ублытвацца ў камедыю, развязка якой мне зараней вядома?.. У маладосцi - iншая справа. Кожны раз мне здавалася, што я знайшла чалавека цудоўнага, якi мяне вырве з няпэўнасцi. Я iмкнулася да яго з чыстым сэрцам. Ды вось, усяго пяць гадоў назад, калi я пазнаёмiлася з Рэно, маiм мужам, у мяне было ўражанне быццам новы свет мне адкрыўся. Ён быў дужы, нават звераваты. Ён развеяў усе мае падазрэннi, смяяўся з маiх страхаў, з маёй пераборлiвасцi. Я ўбачыла ў iм збавiцеля. I зусiм ён не быў iдэальны культуры мала, грубасцi многа - але ён мне прынёс тое, чаго я нiколi не мела: цвёрдую глебу... Выратавальны круг... Ва ўсякiм разе, тады я так думала.

– А цяпер так не думаеце?

– Не пытайцеся, самi ведаеце. У Рэно былi страшэнныя няўдачы. Я павiнна была яго падбадзёрваць, супакойваць, падтрымлiваць. Абараняла абаронцу... Людзi сапраўды моцныя - вялiкая рэдкасць.

– А вам даводзiлася сустракаць такога?

– Аднойчы даводзiлася. I не вельмi даўно, у абставiнах выключных... Ах, так!.. Вы ж просiце, каб я вам расказала самую дзiўную гiсторыю з майго жыцця... Тады слухайце!

– Калi ласка, калi ласка.

– Божа мой! Вось яшчэ мне клопат! Капайся, разварушвай успамiны... I потым гэта даволi доўга, а вы заўсёды спяшаецеся. Ёсць у вас час цi вы проста так?..

– Ёсць, ёсць. Я вас слухаю.

– Ну што ж, паспрабую... Скiнем дваццаць гадоў. Была я тады ўдава, i вельмi маладая... Вы памятаеце майго першага мужа? Я выйшла замуж па волi бацькоў за чалавека значна за мяне старэйшага, да якога я адчувала прыхiльнасць, ну так, прыхiльнасць, як дачка да бацькi. Я любiла яго, мабыць, ад вялiкай удзячнасцi, але радасцi асаблiвай не мела. Праз тры гады ён памёр, пакiнуўшы мне немалы дастатак, так што раптам, пасля апекi раднi i пасля мужавай апекi, я вырвалася на прастор, стала гаспадыняй сваiх учынкаў i свайго лёсу. Без пахвальбы магу сказаць, была я тады нiшто сабе, даволi прыгожая.

– Я сказаў бы: вельмi прыгожая.

– Дапусцiм, калi вам так хочацца... Але як бы там нi было, кавалеры круцiлiся каля мяне роем. Маiм абраннiкам стаў малады амерыканец Джэк Паркер. Некаторыя з французаў, яго сапернiкi, падабалiся мне больш. Яны падзялялi мае густы, умелi дагаджаць, гаварыць камплiменты. Джэк чытаў мала, у музыцы не разбiраўся, прызнаваў толькi джаз i блюзы, а ў жывапiсе трымаўся за моду, як дзiця за няньку. У каханнi прызнавацца не ўмеў, хоць ты яго за язык цягнi. Заляцаўся ён прымiтыўна: возьме мяне за рукi ў кiно, у тэатры альбо вечарам у парку пры святле месяца i скажа: "Сiмпатычная вы..."

Чалавек як быццам нудны. Аднак я ахвотна бавiла з iм час. Ён мне здаваўся надзейным, шчырым. Было тое самае адчуванне бяспекi,

што пазней пры першым зблiжэннi з маiм цяперашнiм мужам. Iншыя мае сябры вагалiся, не ведалi, куды iм падацца:у мужы цi ў палюбоўнiкi. Балбатнi хоць адбаўляй, а яснасцi нiякай. З Джэкам iншая справа. Сама думка аб часовай сувязi наводзiла на яго жах. Ён хацеў ажанiцца са мной, завезцi мяне ў Амерыку i каб я яму нарадзiла двое дзяцей, прыгажунчыкаў, кучаравых, як ён, з прамымi носiкамi, павольнай гутаркай трошкi ў нос, i такiх жа наiўных. Ён быў вiцэ-прэзiдэнт банка з перспектывай стаць яго прэзiдэнтам i гаспадаром. Ва ўсякiм разе ў нас было б усё, што нам трэба, i самы раскошны аўтамабiль. Так ён уяўляў сабе жыццё.

Павiнна вам прызнацца, я спакусiлася. Гэта вас дзiвiць?.. Але ж яно зусiм у маёй натуры. Жанчыну з характарам складаным, супярэчлiвым, вабiлi цэльнасць i прастата. Адносiны з раднёй у мяне былi дрэнныя, i, выехаўшы ў Злучаныя Штаты, я б вызвалiлася ад прычэпак i прэтэнзiй. Пасля некалькiх месяцаў стажыроўкi ў парыжскiм фiлiяле Джэк збiраўся вярнуцца ў Ню-Ёрк. Развiтваючыся, я дала яму слова прыехаць туды i выйсцi за яго замуж. Заўважце, што я не была яго палюбоўнiцай. I зусiм не ад упартасцi: я б уступiла, каб ён настаяў... А толькi ён не адважыўся. Джэк быў шчыры амерыканскi католiк, трымаўся звычаяў строгiх i хацеў са мной павянчацца: касцёл Святога Патрыка, Пятае авеню, шаферы ў жакетах з белымi гваздзiкамi ў пятлiцы, шаферкi ў муслiнавых плаццях... Вядома, я была не супраць такога вяселля.

Мы дамовiлiся, што я прыеду ў красавiку. Джэк павiнен быў заказаць мне бiлет на самалёт. Я была так упэўнена, што пералячу акiян на самалёце французскай кампанii, што нават не палiчыла патрэбным яму пра гэта сказаць. У апошнi момант я атрымала бiлет Парыж - Лондан i Лондан - Ню-Ёрк ад кампанii амерыканскай, якая ў той час прамой лiнii да Парыжа не мела. Гэта крыху сапсавала мне настрой, але жанчына я лагодная, вы гэта ведаеце, i, каб не рабiць нiкому турбот, згадзiлася ляцець з перасадкай. У Лондан я павiнна была прыбыць а сёмай гадзiне ўвечары, паабедаць у аэрапорце i вылецець у Ню-Ёрк тады ж у дзевяць гадзiн.

Вы любiце аэрадромы? Мне яны страшэнна падабаюцца. Яны чысцейшыя i больш сучасныя, чым вакзалы на чыгунках. Акуратнасць, як у аперацыйнай. Галасы на незнаёмых мовах, скалечаныя дынамiкамi, клiчуць пасажыраў у гарады далёкiя i дзiвосныя. Праз шырокiя шыбы вiдаць, як прызямляюцца i ўзлятаюць паветраныя гiганты. Гэта фантастычна i мае сваё хараство. Я паабедала, потым спакойненька села ў ангельскае крэсла, падобнае на купiну моху, i тут з дынамiкаў да мяне данеслася доўгая фраза, сэнсу якой я не ўлавiла, але пачула слова "Ню-Ёрк" i нумар майго рэйса. Устрывожыўшыся, я азiрнулася. Пасажыры ўставалi.

Па суседству са мной сядзеў у крэсле цiкавы чалавек гадоў пад сорак. Тонкiмi, зграбнымi рысамi твару, крыху ўзлахмачанымi валасамi, адкрытай шыяй ён нагадваў ангельскiх паэтаў-рамантыкаў, у прыватнасцi Шэлi. Разглядваючы яго, я падумала: "Пiсьменнiк альбо музыкант", i мне захацелася, каб ён быў маiм спадарожнiкам у самалёце. Ён заўважыў маю збянтэжанасць i запытаў па-ангельску:

– Прабачце, мадам... Вы павiнны ляцець рэйсам 632?

– Так... А што аб'явiлi?

– Што па тэхнiчных прычынах самалёт затрымлiваецца да шасцi гадзiн ранiцы. Пасажырам, хто жадае начаваць у гатэлi, кампанiя дае аўтобус.

Книги из серии:

Без серии

[9.1 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Последняя Арена 8

Греков Сергей
8. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 8

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Жаба с кошельком

Донцова Дарья
19. Любительница частного сыска Даша Васильева
Детективы:
иронические детективы
8.26
рейтинг книги
Жаба с кошельком

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота