Часовы прыпынак
Шрифт:
– Нiколi не бачылiся? Чаму? Хiба вы не пакiнулi яму адраса?
– Пакiнула, але ён мне нiколi не пiсаў.
– А прыязджаючы ў Лондан, вы не прабавалi яго знайсцi?
– Навошта? Ён сам прызнаўся, што аддаў мне сваё самае лепшае. Натхнёнага настрою тае ночы мы б не вярнулi нiколi. Не, тады нам было вельмi добра... Шчаслiвыя моманты мiнулага не аднаўляюцца... Цяпер скажыце, мела я прычыну сцвярджаць, што гэта прыгода была самай дзiўнай у маiм жыццi? Цi ж не цуд, што чалавек, якi перайначыў мой лёс,
– Гэта нагадвае, - заўважыў я, - антычныя мiфы, калi бог у вобразе жабрака альбо чужаземца размаўляе са смяротнымi... Але, сказаць па праўдзе, Марцэла, гэты незнаёмы не надта перавыхаваў вас, паколькi ўсё скончылася тым, што вы выйшлi замуж за Рэно, якi, хоць i носiць iншае iмя, але па сутнасцi той самы Джэк.
Падумаўшы, яна сказала:
– Ну так... Чалавечую прыроду змянiць нельга, яе можна толькi падправiць.
Пераклад: Юрка Гаўрук