Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Часовы прыпынак
Шрифт:

– Не перабольшвайце, - кажу, - Джэк (мой будучы муж) далёкi ад дасканаласцi i, я ўпэўнена, не заменiць сабой грамадства, якое мне адпавядала б... Джэк слаўны хлопец, сумленны, i мне ён будзе добрым мужам у тым сэнсе, што мне не здрадзiць, i я нараджу здаровых дзяцей. Але па-за клопатамi аб дзецях, па-за дзелавымi iнтарэсамi, палiтыкай i анекдотамi пра нашых сяброў у нас амаль нiчога не будзе агульнага... Зразумейце мяне правiльна. Джэк зусiм не дурнiца, кiруе справамi лепш не трэба, адчувае прыгажосць, мае свой густ... Толькi вось паэзiя, жывапiс, музыка для яго, як лiшняя нагрузка. Ён аб iх

нiколi не думае... Але цi так гэта важна? Ва ўсякiм разе, мастацтва ёсць толькi адна з праяў чалавечай дзейнасцi.

– Бясспрэчна, - сказаў Пiтэр Дэн...
– Можна быць чалавекам вельмi чуллiвым i не любiць мастацтва цi, дакладней, не разумець яго... Я хутчэй аддам перавагу шчырай раўнадушнасцi, чым фанабэрыстаму, вытанчанаму чыстаплюйству. Але каб быць мужам такой жанчыны, як вы... Цi ёсць у яго хоць тая мiнiмальная сардэчнасць, што дазваляе ўгадваць скрытыя жаданнi блiзкага яму чалавека?

– Ён не глядзiць так глыбока... Я яму падабаюся, а чаму - ён сам не ведае. Ён нi аб чым не пытаецца i верыць, што зробiць мяне шчаслiвай... Мужа я буду мець працавiтага, кватэру на Парк-авеню, аўтамабiль самы раскошны, яго мацi (яна родам з Вiргiнii) падбярэ нам цудоўных чорных слуг. Скажыце, якога ж яшчэ раю шукаць жанчыне?

– Не здзекуйцеся, - прамовiў ён.
– Здзек - заўсёды адзнака лiхiх думак. Калi насмiхаюцца з тых, каго трэба любiць, гэта забiвае ўсякую прыхiльнасць... I вось яшчэ... I гэта асаблiва важна. Адзiны шанс на ратунак - у далiкатных i лiтасцiвых адносiнах да людзей. Амаль усе яны такiя няшчасныя...

– Я не думаю, што Джэк няшчасны. Ён амерыканец i добра прыстасаваны да свайго грамадства, якое, не крывячы душой, лiчыць найлепшым у свеце. У чым жа ён тады пачне сумнявацца?

– У вашай любвi, i даволi скора. Вы яго навучыце пакутаваць.

Не ведаю, цi адчулi вы з маiх слоў, што ў гэтую ноч мой узбунтаваны розум быў схiльны з усiм згаджацца. Незвычайна было тое, што я была адна, а першай гадзiне ранiцы, у пакоi незнаёмага ангельца, з якiм выпадкова сустрэлася на аэрадроме. Яшчэ больш незвычайна, што я расказала яму падрабязна пра сябе i падзялiлася сваiмi планамi на будучыню. Нарэшце, самае дзiўнае, што ён даваў мне парады i я слухала яго з пашанай.

I ўсё ж гэта было iменна так. Чалавечая годнасць Пiтэра i яго дабрата рабiлi ўсё простым i натуральным. Нiякiх замашак прапаведнiка, прарока-прафесiянала. Нiчога напускнога. Ён ад душы смяяўся, калi я гаварыла што-небудзь смешнае. Але ў iм угадваўся сур'ёзны падыход да ўсяго, з'ява даволi рэдкая ў грамадстве. Так. Iменна сур'ёзны падыход... Вы разумееце? Людзi ў большасцi не выказваюць таго, што думаюць. За iхнiмi словамi звычайна тоiцца задняя думка, i тое, што ў iх на языку, толькi маска, каб схаваць сапраўднае. Альбо, што яшчэ часцей, балбочуць абы-што, не думаючы.

Пiтэр паводзiў сябе, як некаторыя героi Талстога: не збочваючы, даходзiў да самай сутнасцi рэчаў. Гэта настолькi мяне ўразiла, што я запытала:

– У вас ёсць расейская кроў, не iначай?

– З чаго вы ўзялi? Пытанне нечаканае, асаблiва ад вас. Так, мая мацi была расейка, бацька - ангелец.

Гэта трапная здагадка мяне проста акрылiла, i я, не саромеючыся, пачала пытацца:

– Вы - халасцяк? Вы

нiколi не жанiлiся?

– Не. Бачыце... Вы можаце палiчыць гэта гордасцю... Я захоўваю сябе для чагосьцi большага.

– Для вялiкай любвi?

– Для вялiкай любвi, але не да жанчыны. Я ўвесь час адчуваю, што за мiзэрнымi з'явамi гэтага свету ёсць нешта вельмi значнае, прыгожае, дзеля чаго варта| жыць.

– I гэтае "нешта" вы знаходзiце ў рэлiгiйнай музыцы.

– Так, i ў паэзii... I чытаючы евангелле... Я хацеў бы зрабiць сваё жыццё чыстым. Прабачце, што я гавару пра сябе... такiм прыўзнятым тонам... далёка не брытанскiм... але, мне здаецца, вы разумееце ўсё... i адразу.

Я ўстала, падышла i села каля яго ног. Чаму? Сама не ведаю. Але iначай зрабiць не магла.

– Так, разумею, - прамовiла я.
– Адчуваю, як i вы, што нельга трацiць жыццё - наш адзiны неацэнны здабытак - на марныя клопаты, нiкчэмныя сваркi, дробныя заняткi. Я б жадала, каб кожная мая гадзiна была падобна на тую, што я праводжу цяпер каля вас... Аднак я ведаю, што гэтага не будзе... Няма ў мяне сiлы... Паплыву па цячэнню, бо так лягчэй... Зраблюся мiсiс Джэк Д. Паркер, буду гуляць у карты, у гольф, палепшу свае спартыўныя паказчыкi, зiмаваць паеду ў Фларыду, i так год за годам, пакуль не прыстукне смерць... Вы, можа, скажаце, якi жаль!.. Ваша праўда... Але што рабiць?

Я прытулiлася да яго каленяў; у гэты момант я належала яму... душой i целам... Так, душой i целам, бо галоўнае - гэта гатоўнасць.

– Што рабiць?
– паўтарыў ён.
– Кiраваць сабой. Дапускаць, каб вас несла цячэнне? Вы ж умееце плаваць. Я хачу сказаць: у вас ёсць энергiя i аўтарытэт... Ну так!.. I, мiж iншым, няма патрэбы заўсёды змагацца, каб адолець свой лёс. На працягу чалавечага жыцця бывае толькi некалькi момантаў, калi ўсё вырашаецца, i надоўга. У гэтыя моманты якраз i трэба праявiць мужнасць, сказаўшы - так альбо не.

– I вы лiчыце, што ў мяне цяпер такi момант, калi трэба праявiць мужнасць i сказаць - не?

Ён далiкатна дакрануўся да маiх валасоў, потым адвёў руку i задумаўся.

– Вы задалi мне вельмi цяжкае пытанне, - прамовiў ён нарэшце.
– Якое ў мяне права, у чалавека, якi ўпершыню вас сустрэў, пра вас нiчога не ведае, нi пра вашу сям'ю, нi пра вашага будучага мужа, якое ў мяне права даваць вам парады? Я магу груба памылiцца... Вырашаць павiнны вы, а не я. Вы адна ведаеце, чаго можна чакаць ад гэтага шлюбу, у вас у адной ёсць факты, каб прадбачыць далейшае... А што магу я? Я магу толькi накiраваць вашу ўвагу на тое, што, на маю думку, i, спадзяюся, на вашу, з'яўляецца самым важным, i запытацца ў вас: "А вы ўпэўнены, што гэта не пашкодзiць вашым лепшым задаткам?"

Тут i я задумалася.

– На жаль - не... Няма ў мяне пэўнасцi. Лепшае, што ў мяне ёсць, гэта надзея, гатоўнасць прынесцi сябе ў ахвяру... У дзяцiнстве я марыла быць святой альбо гераiняй... А цяпер маё жаданне - прысвяцiць сябе чалавеку незвычайнаму i, у меру сiл маiх, памагаць яму ў яго справе, у яго высокiм прызваннi... Вось так... Я вам прызналася ў тым, пра што нiкому яшчэ не гаварыла... Чаму вам? Гэта i для мяне загадка. Ёсць у вас нешта такое, што патрабуе шчырасцi i абуджае давер'е.

Поделиться:
Популярные книги

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Последняя Арена 8

Греков Сергей
8. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 8

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Жаба с кошельком

Донцова Дарья
19. Любительница частного сыска Даша Васильева
Детективы:
иронические детективы
8.26
рейтинг книги
Жаба с кошельком

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота