Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чазенія

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Я падумаю, – нечакана для самога сябе сказаў Будрыс. – У мяне зусім іншая праца... вельмі важлівая... Мне позна, бадай, ламаць жыццё. Але мне прыемна думаць, што я магу застацца.

– Харошы адказ. Ну, цяпер пра дарогу. Карта... Цьфу, д'ябал, дзе ж карта? Ну, усё адно. Тут вельмі проста. Бачыце, сапраўды за спіною мора. Запаведнік – гэта наша падзь, тры хрыбты і тое, што за імі. Злева – хрыбет Ярай Вады, справа – хрыбет Санлін, або Мангу. Ведаеце, што такое па-маньчжурску – Санлінчжычжу? Гэта – "Уладар гор і лясоў". Тыгр. А наперадзе – Чорны хрыбет. Амаль увесь

запаведнік – даліна Тыгравай. Амаль ля вусця, на левым беразе яе, наша база.

Дзянісаў маляваў на памяць. Нават фігуркі сям-там крэсліў.

– З хрыбта Санлін плыве толькі дзве рэчачкі. Крыніца Ізюбраў – амаль з-пад Кардона Старога Аленя – і Паляўнічая крыніца ля вашае хаткі.

Ён намаляваў хатку, амаль ля вытокаў Тыгравай.

– Але вы пойдзеце правабярэжжам. Пад хрыбтом Ярай Вады. Там старая сцежка хунхузаў. Пасля – паштовая. Мы ёю карыстаемся. Тут будуць крыніцы, рэчкі. Іх многа. Горская крыніца. Залатая, Япруковая, Мёртвая, Другая Залатая.

– Чаму Залатая?

– Там калісьці прышлыя кітайцы золата мылі. Нямнога. За лета намые чвэрць фунта – яму і досыць... Пасля Падкрыжовая, бо плыве з-пад Крыжовай гары. Убачыце. Высачэзная, чорная. Потым будзе крыніца Лаўжовая, Яром, Папярочная. А далей пойдзе Чорны хрыбет і па ім старая, забытая паштовая дарога. Ад Лаўжовай да хрыбта суцэльныя джунглі... Ліяннікі, вінаград, дзіч, нетры.

Ён круціў ручкай па аркушы, паказваў, якая там дзіч.

– Вы туды не ідзіце. Адразу за Другой Залатой крыніцай пераходзьце Тыгравую – і вось яна вам будзе, хата. Над Паляўнічай крыніцай. Яны там.

Ставіў па хрыбтах кружочкі са сцяжкамі.

– Гэта – кардоны. На іх можаце ўзяць каня... Ну, вось і ўсё. Толькі... будзьце асцярожныя.

Дапытліва паглядзеў на Будрыса.

– Запісвайце, што ўбачыце. Свежае вока – гэта карысна... Яшчэ што... Ага, можа за вамі ўвязацца сабака. Асабліва гэты бандзюга Амур. То, калі патрэбен, бярыце. Ён будзе верны. Сабакі ў нас ведаюць: чалавеку трэба памагаць. А калі перашкаджае – скажыце: "Дамоў". Яны прывучаны слухацца першага слова.

– А чаго таму Амуру за мною ісці?

– Гуляць хоча. Гэта ж усё адно, як дзіця на кірмаш узяць. Бяжыць сабе ды носам чытае. Стр-рашэнна цікава! Ну, і чалавека кідаць не хочацца... Што яшчэ...

Дзянісаў падумаў трохі і раптам палез у шафу. Дастаў адтуль дубальтоўку і пяць патронаў.

– Вось. Закон парушаю, але... Дурэць не будзеце, салідны чалавек, але, можа, на жаль, спатрэбіцца, каб пужнуць сяго-таго... Толькі ўлічыце, стрэл – гэта ў нас НП, надзвычайная падзея. А ўжо стрэл у звера...

– Сам ведаю. I вы мяне ведаеце. А што такое?

– Леапард, – неахвотна сказаў Дзянісаў. – Як тут кажуць, "барс".

– То што іх, хіба няма тут? Ніколі не было?

– Заўсёды ёсць. Сям'я або дзве. Ад трох да васьмі кыцаў. Знаёмыя. Нашы. Смірны народ... Ну, касуляў ядуць, часам япрукоў, драбязу розную. Чалавека баяцца. Зусім бяспечны для чалавека звер. Як убачыць – лататы...

– То нашто стрэльба?

– Ужо некалькі тыдняў робіцца дзіўнае... Яшчэ адзін з'явіўся... Як дурны нейкі.

Некалькі замахаў на быдла ля самай базы... А звычайна яны толькі ў вярхоўях Тыгравай ходзяць, паху жылля, як агню, баяцца. Так што вы сцеражыцеся. Удзень – не нападзе. Уначы – не адыходзьце ад агню. Чорт яго ведае, што яму ў дурную галаву стукне! Чужы. Мо з хрыбтоў прыйшоў, мо з Кітая. Непалоханы. Знахабіўся. Галодны, мабыць.

Устаў:

– Добра, хлопча, ідзіце. Разбярэцеся?

– Разбяруся. Дзякуй за ўсё.

– Прабачце, што не вяду. Працы столькі – сплю па дзве гадзіны.

– Ну і я не малы, каб мяне за ручку весці.

Яны паціснулі адзін аднаму рукі. Пасля Севярын выйшаў з хаты і пакрочыў да Тыгравай. Рукзак і стрэльба прыемна ціснулі на плечы. Часам меладычна бразгалі ў кішэні патроны.

VIII. САНАТА ТАЙГІ (СКЕРЦА)

Ля гэтай глухой сцежкі ўвесь час цягнулася нейкая калючая дрэнь. Зробіш некалькі крокаў – і штаны пакрываюцца крупінкамі зялёнага, цупкага насення. Спачатку Севярын праз кожныя колькі там метраў спыняўся і абтрасаў іх (адвальваліся яны лёгка), але потым яму гэта абрыдла, і далей ён ішоў ужо так. Порткі да каленяў былі нібыта ў зялёнай брані. Цяпер яму было ясна, чаму гэтае паскудства толькі ля сцежак. Людзі разносяць на вопратцы. Ён паспрабаваў, ці прыстане насенне да сарочкі. Не, ліпнула толькі да сукна. Значыцца, першапачатковы разлік гэтага пустазелля быў на поўсць жывёлы.

Тайга пераклікалася сумнаватымі і рэдкімі птушынымі галасамі. Птушкам няма чаго было спяваць: набліжалася восень. Дзіўна было шмат чаго не ведаць у лесе. Чалавек ішоў і пазнаваў толькі асобныя дрэвы: цэльналістую піхту, граб, карэйскі кедр, маньчжурскі арэх.

Больш за ўсё было лістоўных лясоў. I прыемна было ісці пад іхняй сакавітай, начыста вымытай дажджом лістотай.

Уся зямля ў зялёным паўзмроку была асыпана сонечнымі плямамі. Як плямістая шкура ізюбра.

I ўвесь час побач мармытала, балбатала, легкадумна смяялася Тыгравая. Сплятала свой голас з галасамі тайгі.

Пазнаваў ён таксама ліпы, дзікія вішні і грушы, язмін і бэз, які рос тут вялікімі дрэвамі. I добра было ўяўляць, якое ж тут дзіва робіцца вясной, калі ўсё гэта цвіце.

"I сапраўды, застацца б тут. Гражыну ўгаварыць застацца. З Дзянісавым на паляванне хадзіць..."

Ён ведаў, што гэта толькі мара, казка на некалькі дзён, што выйсця яму няма. Ён любіў сваю безвыходнасць. Абы галава стала здаровая. Абы не гэтыя кашмары па начах.

Найбольш уразіла яго адно дзіўнае дрэва. Цэлымі гаямі яно сустракалася на берагах ручаін, цераз якія ён ішоў бярвеннямі, а то і проста скачучы па камянях, і па беразе Тыгравай. Пальмавай стройнасці, з пышным султанам драбналістых галін недзе ўверсе, яно сонечна шумела над вадой. Вельмі падобнае на эўкаліпт, тугое як струна, яно расло... на камянях. Так, на жвіры і абкатаных буйных галышах. Часам на высокіх, метры ў два, валах з гэтых галышоў, валах, нанесеных калісьці Тыгравай.

Поделиться:
Популярные книги

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Аргумент барона Бронина 4

Ковальчук Олег Валентинович
4. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 4

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Зубы Дракона

Синклер Эптон Билл
3. Ланни Бэдд
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Зубы Дракона

В осаде

Кетлинская Вера Казимировна
Проза:
военная проза
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
В осаде

От океана до степи

Стариков Антон
3. Игра в жизнь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
От океана до степи

Игра со Зверем

Алексина Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Игра со Зверем

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Пулман Филип
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Полное собрание сочинений в 15 томах. Том 1. Дневники - 1939

Чернышевский Николай Гаврилович
Чернышевский, Николай Гаврилович. Полное собрание сочинений в 15 томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в 15 томах. Том 1. Дневники - 1939

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II