Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Што гэта? — спытаў Мэтчэм.

— Клянуся небам, не ведаю, — адказаў Дзік. — Я тут нічога не ведаю. Будзем рухацца асцярожна.

Чуючы, як б'юцца сэрцы, яны пачалі ціха спускацца, прадзіраючыся праз кусты глогу. Тут, відаць, яшчэ нядаўна жылі людзі. У гушчары трапляліся здзічэлыя фруктовыя дрэвы і сякая-такая гародніна; у траве ляжаў павалены сонечны гадзіннік. Відавочна, раней тут быў сад. Яны прайшлі яшчэ крыху і наткнуліся на разваліны дома.

Калісьці гэта быў прыгожы моцны будынак, акружаны глыбокім ровам; цяпер роў высах, на дне яго валяліся камяні, трухлявае бервяно было перакінута цераз яго,

быццам мост. Дзве сцяны яшчэ стаялі, і сонца зіхацела праз іх пустыя вокны, але ўся астатняя частка будынка абрынулася і ляжала грудай задымленых абломкаў. Усярэдзіне ўжо зелянела некалькі маладзенькіх дрэўцаў, якія выраслі са шчылін.

— Я пачынаю згадваць, — прашаптаў Дзік. — Гэта, хутчэй за ўсё, Грымстан. Сядзіба належала калісьці Саймону Мэлмсбэры, але сэр Дэніэл загубіў яго. Пяць гадоў назад Бенет Хэтч спаліў гэты дом. І, сказаць па шчырасці, дарэмна: дом быў прыгожы.

Унізе, у яры, было цёпла і бязветрана. Мэтчэм крануў Дзіка за плячо і папераджальна ўзняў палец.

— Тсс! — сказаў ён.

Дзіўны гук парушыў цішыню. Ён паўтарыўся яшчэ некалькі разоў, перш чым яны здагадаліся, што ён азначае. Гэта адкашліваўся нейкі чалавек, хутчэй за ўсё магутнага складу. Затым хрыплы, фальшывы голас заспяваў:

Кароль спытаў лагодны ў вясёлых малайцоў:

«Навошта ж вы жывеце ў цяні густых лясоў?»

І Гамелін адказвае (яму нязнаны страх):

«Каму нялюбы горад, той блудзіць па лясах».

Спявак змоўк; дзесьці бразнула жалеза, і ўсё заціхла.

Хлопчыкі глядзелі адзін на аднаго. Іх нябачны сусед, хто б ён ні быў, знаходзіўся дзесьці непадалёку ад развалін дома. Мэтчэм раптоўна пачырванеў і рушыў наперад; па трухлявым бервяне ён перайшоў цераз роў і асцярожна палез на велізарную кучу смецця, што запаўняла сярэдзіну разбуранага дома. Дзік не паспеў яго затрымаць, і зараз яму заставалася толькі рухацца за ім.

У кутку разбуранага дома два бервяны ўпалі крыж-накрыж, адгарадзіўшы ад смецця пустую прастору, не большую за камору. Хлопчыкі спусціліся туды і схаваліся. Праз маленькую байніцу ім было відаць усё, што адбываецца ззаду дома.

Тое, што яны ўбачылі, прымусіла іх здранцвець ад жаху. Пайсці адсюль было немагчыма; яны ж і дыхаць амаль не маглі. Каля рова, футаў за трыццаць ад таго месца, дзе яны сядзелі, гарэла вогнішча; над кастром вісеў жалезны кацёл, з якога клубілася густая пара, а побач з вогнішчам стаяў высокі, абадраны, чырванатвары чалавек. У правай руцэ ён трымаў жалезную лыжку; з-за пояса ў яго тырчалі паляўнічы рог і палохаючых памераў кінжал. Здавалася, ён да чагосьці прыслухоўваецца; відаць, ён чуў, як яны прабраліся ў руіны дома. Гэта і быў, несумненна, спявак; ён, верагодна, памешваў у катле, калі да яго слыху даляцеў падазроны шоргат, які ўтварыўся ад неасцярожнага дотыку нагі да кучы смецця. Крыху воддаль ляжаў, захутаўшыся ў карычневы плашч, яшчэ адзін чалавек; ён моцна спаў. Матылёк пырхаў над яго тварам. Увесь лужок быў белы ад маргарытак. На квітнеючым кусце глогу віселі лук, калчан са стрэламі і кавалак аленевай тушы.

Нарэшце цыбаты чалавек перастаў прыслухоўвацца, паднёс лыжку да рота, лізнуў яе і зноў узяўся мяшаць у катле, напяваючы:

Каму нялюбы горад, той блудзіць па лясах, -

хрыпла праспяваў ён, вяртаючыся да тых самых слоў сваёй песні, на якіх спыніўся.

Нікому, сэр, на свеце мы не жадаем зла,

Ды

ў ланей каралеўскіх падчас ляціць страла.

Час ад часу ён чэрпаў з катла сваё варыва, як заўзяты кухар, дзьмуў на яго і каштаваў. Нарэшце ён, відаць, вырашыў, што поліўка зварылася, выцягнуў з-за пояса рог і тройчы пратрубіў поклічны сігнал.

Сонны прачнуўся, павярнуўся на другі бок, адагнаў матылька і паглядзеў ва ўсе бакі.

— Чаго ты трубіш, брат? — спытаў ён. — Абедаць час, ці што?

— Але, дуралей, абедаць, — сказаў кухар. — Неважнецкі абед, без элю і без хлеба. Нявесела зараз у зялёных лясах. А бывалі часіны, калі добры чалавек мог тут жыць, як архіепіскап, не баючыся ні дажджоў, ні маразоў; і элю і віна было ўдосталь. Але цяпер дух адвагі пагас у людскіх сэрцах; а гэты Джон Помшчу-за-ўсіх, ратуй нас Бог і злітуйся, проста вароніна пудзіла.

— Табе абы наесціся і напіцца, Лоўлес, — адказаў яго суразмоўца. — Пачакай, яшчэ вернуцца добрыя часіны.

— Я з дзяцінства чакаю добрых часін, — сказаў кухар. — Быў я манахам-францысканцам, быў каралеўскім стралком; быў мараком і плаваў па салёным моры; даводзілася мне бываць і ў зялёным лесе, прыходзілася падстрэльваць каралеўскіх ланей. І чаго ж я дасягнуў? Нічога! Дарэмна я не застаўся ў манастыры. З ігуменам Джонам жыць было выгадней, чым з Джонам Помшчу-за-ўсіх. Клянуся Багародзіцай, вось і яны!

На паляне адзін за адным з'яўляліся рослыя, моцныя малайцы, у кожнага быў нож і кубак, зроблены з каровінага рога; зачэрпнуўшы варыва з катла, яны садзіліся на траву і елі. І апрануты і ўзброены яны былі па-рознаму; адны насілі грубатканыя сарочкі, і ўся зброя іх складалася з нажа ды старога лука; іншыя апраналіся, як сапраўдныя лясныя франты: шапкі і курткі з цёмна-зялёнага сукна, зграбныя стрэлы, упрыгожаныя пер'ем, за поясам — рог на перавязі, меч і кінжал на баку. Яны былі вельмі галодныя і таму гаварылі мала; ледзь прабурчаўшы прывітанне, кожны прагна накідваўся на яду.

Іх сабралася ўжо чалавек дваццаць, калі ў кустах глогу раптам пачуліся радасныя галасы і на паляне з'явіліся яшчэ пяцёра: рослы, дзябёлы чалавек з сівымі валасамі, з загарэлым, як правэнджаны кумпяк, тварам і за ім чацвера з насілкамі. Няцяжка было ўгадаць у першым начальніка: за плячыма ў яго вісеў лук, у руцэ ён трымаў рагаціну.

— Хлопцы! — крыкнуў ён. — Вясёлыя мае сябры! Вы тут елі ўсухама і свісталі ад голаду! Але я заўсёды казаў: пацярпіце, шчасце яшчэ ўсміхнецца нам. І яно пачало ўжо ўсміхацца. Вось першы пасланец шчасця — добры эль!

І пад гул радасных воклічаў насільшчыкі апусцілі насілкі, на якіх аказалася даволі вялікая бочачка.

— Не спяшайцеся, хлопцы, — працягваў ён. — Нас чакае справа. Да перавозу падышоў атрад стралкоў. Адзенне на іх чырвонае з сінім; кожны з іх — мішэнь, кожны зведае нашы стрэлы, ніводзін не выйдзе з лесу жывы. Нас тут пяцьдзесят чалавек, і кожны з нас пакрыўджаны: у аднаго ўкралі зямлю, у другога — сяброў; аднаго абняславілі, другога выгналі. Мы ўсе пакрыўджаныя! Хто ж нас пакрыўдзіў? Сэр Дэніэл, клянуся распяццем! Няўжо мы яму дазволім спакойна карыстацца ўкрадзеным у нас дабром? Сядзець у нашых дамах? Араць наша поле? Есці мяса нашых быкоў? Не, не дазволім! Яго абараняе закон; пёры судзейскіх пісак заўсёды на яго баку. Але я збярог для яго ў сябе за поясам такія пёры, з якімі яму не саўладаць!

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Ринсвинд и Плоский мир

Пратчетт Терри Дэвид Джон
Плоский мир
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Ринсвинд и Плоский мир

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Инквизитор тьмы 3

Шмаков Алексей Семенович
3. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор тьмы 3

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Невеста инопланетянина

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зубных дел мастер
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Невеста инопланетянина

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых